» » » » Уладзімір Караткевіч - ....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў


Авторские права

Уладзімір Караткевіч - ....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў

Здесь можно скачать бесплатно "Уладзімір Караткевіч - ....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў
Издательство:
неизвестно
Год:
0101
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў"

Описание и краткое содержание "....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў" читать бесплатно онлайн.








4-га ўстаў рана, выбіў з сябе ўсё халодным душам і сеў пісаць. Напісаў пачаты напярэдадні “Як сканаю – душа застанецца”. Пісаў трохі лісты. Вечарам доўга сядзеў у садзе. Чырвоны месяц і белыя прывіды дрэў. І паўсюль туман, і жабы дзьмуць у пустыя бутэлькі, даюць, падобна Рыгору, сігнал да адпраўлення. І гэтыя начныя сады.

Пасля ўсяго, удома, напісаў “Месяц над садам”. 5-га была дзівосная раніца. Цеплыня, лёгкая смуга над квеценню дрэў, добрае зіхоткае сонца ўзыходзіць. Так бы і жыў сто тысяч год. Прывялі з Азярышча каня. Узаралі гарод. І аралі, нібы плылі пад белымі дрэвамі. Пасеялі бульбу. Зусім мала засталося. Пасля пакарміў я звера хлебам з соллю (і сена хрумстаў), ды яшчэ з дзвюх буханак зрабілі мяшанку. Напаілі пасля. І накіраваўся ён, раб божы, дамоў – задаволены.

А я схадзіў у горад, напісаў некалькі лістоў, а вечарам друкавалі з дзядзькам фотаздымкі.

А перад гэтым быў жах. Гарачыня дзённая нагнала раптам хмару з маланкамі і перунамі. Быў у хаце адзін. Вецер. І раптам нешта нізкае, карычневае: суцэльная страшная хмара пяску. Чорна стала, як уначы. Пасля пясок скончыўся, але маланкі і вецер. Да болю шкада было глядзець, як вішні хмарамі белымі хіляцца цераз платы. На шчасце, яны не паспелі яшчэ зацвісці як след, і абабіла – мала. І наша лошыцкая залатая, нявеста белая, засталася зусім нечапаная за домам. І – дождж. Кароткі, але моцны. І люстэркі вады на траве. І дыхаецца лёгка-лёгка.

Сёння дзень з ветрам. Раніцай пайшоў быў шукаць смарчкоў за Шчыбрын, на Мадорскую паваротку. Повень спадае, зарэчча ўсё ў зялёных паўколах, выступае сям-там трава, але вады яшчэ многа. Так мне і не давядзецца да ад’езду палавіць рыбы. І так над Праровам сонечна, ветрана, у пырсках, пене і зіхотках зыбу.

Нічога, вядома, не знайшоў, хутка вярнуўся, сеў і скончыў, урэшце, усе лісты. І вершы адаслаў Лучуку [58] і Вялюгіну. Вечар. Вычытаю, можа, вершы зборніка – і спаць.




9 мая. Панядзелак

Тады амаль нічога не вычытваў. Папарадчыў усё на стале, падрыхтаваўся, адклаў патрэбную на “Чазенію” колькасць паперы (і ўсё адно вылезу з яе, вядома) ды паспрабаваў пісаць “распятыя хлапчынкі”. Не скончыў, не лезе нешта нічога ў маю галаву.

Сёмага з самай раніцы нікуды не хадзіў. Дзень быў пахмуры і халодны, і таму някепска працавалася. Пачаў “Чазенію”, трохі захапіўся ўспамінамі і, вядома ж, размазаў. Але крэсліць буду ўжо ў машынапісным экзэмпляры. Працаваў цэлы дзень. Вырашыў апошнія дні нават Галі ў гародзе не дапамагаць. Тым больш што работа амаль скончана. Засталося толькі пасадзіць познія памідоры, а на іх яшчэ рана. Спаў, як забіты, тым больш што вокны заўсёды адчынены. Даводзіцца толькі ваяваць з хрушчамі. Як заляціць – хапаеш яго за шкірку і выкідаеш з кухні на двор, каб не вярнуліся. Колькі выкінеш – столькі іх і малоціць у куханнае вакно.

Учора рабілі човен, але я амаль не дапамагаў. Пісаў, закінуўшы ўсё астатняе. Амаль цэлы дзень быў галодны. Не хацелася есці самому, а яны вырашылі скончыць усю драўляную работу. І скончылі. Засталося заканапаціць, засмаліць, зрабіць “буфет”, матор паставіць і лаўкі зрабіць.

Вечарам абмывалі канец працы пад вяндліну, халаднік і тушаную цяляціну з бульбай. І такія там размовы ішлі аб старых знаёмых, хутаранах, сваяках і сябрах па кавалерскіх гулянках і паляваннях – любата. Пасля гастранамічную размову завялі. Столькі было выказана рэцэптаў – можна было б чвэрць кухарскай кнігі напісаць. І, як ні дзіўна, было гэта вельмі цікава, бо падмацоўвалася выпадкамі з жыцця, паралелямі, анекдотамі, якія здараліся з вынаходцамі або аматарамі таго ці гэтага халадніку, смажанага зайца, вэнджанай рыбы і г.д. Вечарам пісаць, вядома, не мог. Сядзеў ды галоўкі тут жа крэмзаў, як дурань.



[На гэтым дзённік абрываецца. Сюды ж укладзены аркуш паперы з накідамі дзейных асоб “Чазеніі”]


К а м е н т а р ы :


1 Зайцаў Вячаслаў Кандратавіч (1917-1992) – літаратуразнавец, перакладчык, касмолаг; у 60-я гады працаваў навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры АН БССР.

2 “Ляжаць пакошаныя травы” – верш Максіма Танка.

3 Дзядзька Уладзіміра Караткевіча Грынкевіч Ігар Васільевіч (1908-1985).

4 Маецца на ўвазе рукапіс сцэнарыя мастацкага фільма “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”.

5 Клятэцкі Дзмітры Ілліч – знаёмы сям’і Грынкевічаў.

6 Грынкевіч Сяргей Ігаравіч (н.1952) – стрыечны брат Уладзіміра Караткевіча, сын дзядзькі Ігара.

7 Гансоўскія – сваякі Грынкевіч (Гансоўскай) Галіны Мікалаеўны (1923-2001), жонкі дзядзькі Ігара.

8 Стулпан Геранім (1931-1981) – латышскі паэт, сябра Уладзіміра Караткевіча, разам вучыліся на Вышэйшых літаратурных курсах у Маскве.

9 Барадулін Рыгор Іванавіч (1935-2014) – народны паэт Беларусі.

10 Кляўко Генадзь Якаўлевіч (1932-1979) – беларускі паэт.

11 Ваенныя зборы ў газеце Ціхаакіянскага флоту “Боевая вахта” разам з Р. Барадуліным і Г. Кляўко.

12 Максім Лужанін (1909-2001) – беларускі пісьменнік, аўтар выдавецкай рэцэнзіі на раман “Каласы пад сярпом тваім”.

13 Паўлёнак Барыс Уладзіміравіч (1923-2012) – старшыня Дзяржкіно БССР (1963-1970).

14 Бычкоў Уладзімір Сяргеевіч (1929-2004) – рэжысёр фільма “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”.

15 Скварцоў Сяргей Канстанцінавіч (1904-1983) – сурэжысёр фільма “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”. З 1938 г. выкладаў у УДІК, у 1962-1969 гадах – мастацкі кіраўнік творчага маладзёжнага аб’яднання кінастудыі “Беларусьфільм”.

16 Муж цёткі Уладзіміра Караткевіча Яўгеніі Васільеўны Усюкевіч Уладзімір Іванавіч (1896-1974), вайсковец.

17 Стральцоў Уладзімір Васільевіч – намеснік члена Ваеннага савета Ціхаакіянскага флоту, контр-адмірал.

18 Чарнышоў Васілій Яфімавіч – першы сакратар Прыморскага крайкама КПСС.

19 Фрыд Валерый Сямёнавіч (1922-1998), Дунскі Юлій Тэадоравіч (1922-1982) – савецкія сцэнарысты, суаўтары.

20 Раманоўская Рагнеда Мікалаеўна (1928-2010) – рэдактар кінастудыі “Беларусьфільм”.

21 Забалоцкі Анатоль Дзмітрыевіч (н.1935) – аператар фільма “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”.

22 Герцовіч Якаў Бенцыянавіч (1910-1976) – беларускі крытык. 9 верасня 1965 г. надрукаваў у “Советской Белоруссии” артыкул “Лёсы чалавечыя і лёсы народныя”, у якім крытыкаваў гістарычную праўдзівасць твораў Уладзіміра Караткевіча.

23 Мальдзіс Адам Восіпавіч (н.1932) – беларускі пісьменнік і вучоны-філолаг.

24 Брыль Янка (Іван Антонавіч) (1917-2006) – народны пісьменнік Беларусі.

25 Ром Міхаіл Ільіч (1901-1971) – савецкі кінарэжысёр.

26 “Обыкновенный фашизм” (1965) – дакументальны фільм М. Рома.

27 Мацвеева Навела Мікалаеўна (н.1934) – руская паэтка, бард. Вучылася на Вышэйшых літаратурных курсах у Маскве ў адзін час з Уладзімірам Караткевічам.

28 “Памяць” (1966) – дакументальны фільм паводле сцэнарыя Уладзіміра Караткевіча.

29 Люба Грынчык – жонка Міколы Грынчыка (1923-1999), беларускага літаратуразнаўца і крытыка.

30 Марыя і Алік – жонка і сын А. Мальдзіса.

31 Бацька Марыі Карлаўны Мальдзіс.

32 Альбін – муж сястры А. Мальдзіса.

33 Кіслік Навум Зіноўевіч (1925-1998) – беларускі паэт і перакладчык.

34 Тарас Валянцін Яфімавіч (1930-2009) – беларускі паэт, перакладчык, крытык.

35 Вылчаў Георгій Дзімітраў (н.1926) – балгарскі крытык, літаратуразнавец, перакладчык, даследчык беларускай літаратуры.

36 Валянцін Кравец (н.1932) – аршанец, сябар юнацтва Уладзіміра Караткевіча.

37 Хадановіч Ігар Піліпавіч (1940-1966) – беларускі пісьменнік, загінуў ад бандыцкага нападу.

38 Радок з верша М. Някрасава.

39 Пазьняк Зянон Станіслававіч (н.1944) – беларускі мастацтвазнавец, археолаг, грамадскі дзеяч.

40 Драздовіч Язэп Нарцызавіч (1988-1954) – беларускі мастак, скульптар, этнограф, археолаг, педагог.

41 Юрэнева Т.В. – член сцэнарнай рэдкалегіі Галоўнага ўпраўлення мастацкай кінематаграфіі Дзяржкамітэта Савета Міністраў СССР па кінематаграфіі

42 Галіеў Анатоль Сяргеевіч (н. 1934) – сцэнарыст, рэжысёр. Вучыўся на Вышэйшых сцэнарных курсах у Маскве разам з Уладзімірам Караткевічам.

43 Прашковіч Мікалай Іванавіч (1932-1983) – беларускі літаратуразнавец, крытык, перакладчык.

44 “Иван Грозный” (1944) – мастацкі фільм С. Эйзенштэйна.

45 Верагодна, маецца на ўвазе карціна К. Юона “Мартовское солнце”.

46 Дакументы пра Тамаша Грыневіча пацвярджалі сямейнае паданне пра аднаго з сваякоў, расстралянага ў Рагачове як удзельніка паўстання 1863 г.

47 Пётра Сергіевіч (1900-1984) – беларускі мастак, жыў у Вільні.

48 Янка Шутовіч (1904-1973) – беларускі літаратуразнавец, выдавец, грамадскі і культурны дзеяч, жыў у Вільні.

49 Бронюс Мацкявічус (н.1929) – літоўскі паэт. Вучыўся на Вышэйшых літаратурных курсах у Маскве разам з Уладзімірам Караткевічам. Марытэ – жонка Б. Мацкявічуса.

50 Гістарычная драма Вінцаса Крэве.

51 Бараўскенэ Ванда Ёнаўна (1927-1996) – літоўскі фалькларыст.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў"

Книги похожие на "....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Уладзімір Караткевіч

Уладзімір Караткевіч - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Уладзімір Караткевіч - ....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў"

Отзывы читателей о книге "....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.