» » » » Уладзімір Караткевіч - ....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў


Авторские права

Уладзімір Караткевіч - ....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў

Здесь можно скачать бесплатно "Уладзімір Караткевіч - ....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў
Издательство:
неизвестно
Год:
0101
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў"

Описание и краткое содержание "....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў" читать бесплатно онлайн.








Уладзімір Караткевіч


...Трэба церабіць сваю сцежку. Дзённік 1965-66 гадоў


28 чэрвеня

Панядзелак, казалі продкі, не самы лепшы дзень, каб пачынаць нешта. Мы, аднак, з іхняй гэтай думкай не лічымся, як, шчыра кажучы, не лічымся ні з іхняй філасофіяй, ні з іхнімі запаветамі, ні нават з тым, што яны будавалі. А ўжо што не лічым за патрэбнае ваяваць за тое, за што ваявалі яны, – гэта і пагатоў. То чаму мне не пачаць і такой справы ў забаронены дзень.

Чаму пачынаю зноў пісаць дзённік – не ведаю. Я яго сто разоў пачынаў і кідаў. Кіну і на гэты раз, калі адчую, што галоўная мэта – пісаць праўду аб іншых і аб сабе – не выканана. А прамым штуршком гэтага пачыну, здаецца, ёсць тое, што жыццё і час плывуць між пальцаў, і не затрымаць, не вярнуць іх. Нельга ўскладаць на перагружаную памяць яшчэ і той цяжар, каб помніць, дзе што было і калі. І, у той жа час, страшна ад думкі, што мінаюць тысячы дзён, спраў, падзей, і забываюцца ў нетрах мозгу, і нічым іх не адновіш пасля: нібы і не жыў, не думаў. Нібы не чалавек, а малпа… Магчыма, ёсць рацыя ў тым сцверджанні, што зямля – палігон для гіганцкага вопыту, расы – тое, што і расліны з мечанымі атамамі, кожны чалавек – мікракосм, які так ці іначай адказвае на спрадвечнае пытанне вялікага ўсесусветнага Розуму. І з бясконцых мільярдаў адказаў урэшце вырасце адзін, адзіна верны Адказ. Успомніў з гэтай прычыны Зайцава [1] з ягонай тэорыяй. Пабольш бы гэткіх ерэтыкоў – не закісла б у твані зямля. Шмат у чым з ім не згодзен, але ён і іншыя такія – рошчына, без якой не было б і хлеба. Дык вось, калі чалавек памірае – токі мозгу, запісаныя іншымі людзьмі, раптам робяць велічэзную крывую на стужцы. Нібы выбух, нібы разрад энергіі і ўсяго, што было – Чалавек – у невядомае, у нейкі вялізны акумулятар, які ўсё зберажэ, нічому не дасць знікнуць.

Калі гэта так – непакоіцца не трэба. Не знікне ўсё, чым жыў чалавек (і гэта суцяшае), усё прыдасца, – і ў гэтым сэнсе Купала, Багдановіч, Дантэ – не маюць перавагі над кожным сярэднім чалавекам, а роля пісьменніка толькі, так бы мовіць, нутрызямная: ён дапамагае кожнаму члену сям’і чалавечай лепей думаць, узбагачае людзей і, такім чынам, робіць іх больш вартымі для Адказу.

Але калі гэта не так, калі няма недзе ў абшары цэнтра, які збірае інфармацыю мноства людзей з мноства светаў, – і які нішто без яе, – тады людзі не павінны забываць і дробязі, бо аднолькавую вартасць маюць “Ляжаць пакошаныя травы” [2] і заўважанае (а пасля пахаванае ў памяці) назіранне, скажам, аб тым, што белыя гарлачыкі пахнуць неаднолькава і “спектр” іхняга паху – ад смуроду да найтанчэйшага водару.

Калі акумулятар не той, галоўны, Адказ, а проста наша зямная культура, якая сальецца з іншымі непасрэдна пры сустрэчы з жыхарамі іншых светаў – тады нішто не павінна знікаць, нават бабуліна прыказка “задумаўся, як сабака ў чоўне” (так і ўяўляеш брыластага мардача, якога нясе плынню ў чоўне, а ён думае сабачымі сваімі думкамі: “А што ж рабіць?”).

Тады ўсё самацвет, усё каштоўнасць. Тады патрэбен і гэты дзённік, як дзённік кожнага чалавека. А паколькі мы не ведаем, як яно там, то лепей па-мужыцку засцерагчыся.

Якой бы ні было лухтой тое, што тут запісана, гэта ўсё ж няхай сабе і цень думкі, але цень думкі рэаліста. Не таго, які лічыць, што на cвеце няма нічога іншага за ягоны куртаты вопыт, а таго, які лічыць, што свет – рэч у шмат чым нязнаная, а таму дапускае, што ў ім могуць быць нечаканасці, што ў ім можа быць амаль усё, за выключэннем, вядома, абсурду.

Вось неяк і стаміўся пісаць. Ці выстачыць цярпення запісваць кожны дзень хаця б па радку?

У Рагачове, пэўна, хопіць. Тут добра думаецца. За адну ноч і палову дня я тут надумаўся больш, чым за тыдзень у Мінску, ды й адчуваю сябе лепей, чым усюдых. Людзям трэба жыць у вёсках і невялічкіх гарадках большую частку года. Толькі там яны – людзі. Хацелася б, хоць калі-небудзь, пабудаваць сабе хаціну на хутары Крыцкага, жыць там, пісаць, заўсёды мець чыстае сумленне, ні на хвіліну не адрывацца ад зямлі і ў яе ж калісьці легчы.

Шкада – ніколі, пэўна, гэтага не будзе. І з-за грошай, і праз іншыя прычыны. Чорны таксама ўсё жыццё марыў пра свае Цімкавічы, увесь час складаў з дачкою планы будучага дома, а памёр у каменных джунглях, змучаны безграшовасцю, крытыкамі, уціскам цэнзуры, знявечаны фізічна трыццаць сёмым годам – хай гэтаму году і тым, хто рабілі гэты здзек з сапраўдных, – вечная ганьба і (на зямлі яшчэ) помста.


29 чэрвеня. Аўторак

Другі дзень у Рагачове. Прыехаў пазаўчора ўвечары аўтобусам – нашы ўжо ляглі спаць. Узялі з дзядзькам [3] па чарцы, а пасля лёг і я. Раніцай прывёў усё ў парадак. І вось зноў круглы стол, за акном вінаград (лета такое позняе, што ён яшчэ не цвіў), на стале белая папера (раніцай схадзіў у горад, купіў яе, “Герояў 1863” і яшчэ сёе-тое), попельніца-певень, рукапіс “Хрыста” [4] і Біблія. Можна працаваць. Але ў той дзень узяў вуды і пайшоў да двох тычак. Крапаў вельмі рэдкі дождж, цвілі паплавы. Там, дзе вясною даўжэй стаяла вада, быў цэлы разліў кветак, старых знаёмых, з якіх я дзевяць дзясятых ведаю па імёнах і дзе яны любяць жыць. Беражанкі лёталі над сталёвай вадой, і заўсёды, здаецца, папарна, бо ў кожнай адбітак і таму ўражанне такое, што іх удвая больш. Рыба, як казаў адзін добры знаўца беларускай мовы, “не дзяўбла”. Вярнуўся ў прысмерку.

Сёння з раніцы трохі скарачаў “Хрыста”. Нешта не працуецца. І дарэмна, бо гэта трэба зрабіць за тыдзень, а пасля сесці за аповесць, дабіць і яе. Пасля прыйшоў Клятэцкі [5]. Паехалі маторкаю на бераг насупраць Турэйкі.<…>

Налавілі шмат рыбы і вярнуліся. Ноч за акном. На стале маім у вазе пяць півоняў, падобных на чашы са снегам. Толькі снег гэты жывы, з амаль нябачным для вока водкіддзем у ружовае.

Сёння чуў ад простага чалавека два тлумачэнні ў духу “тут нам истопник и открыл глаза”. Першае – што атамную бомбу кінулі ў якасці помсты за Пёрл-Харбар. Другое – што вугаль і нафта – сляды мінулай атамнай вайны. Вугаль – ад дрэў, што загінулі, нафта – ад усяго жывога. Вунь як глыбока пранікла гэтае страхоцце і жах ягоны.

А тут – півоні. І ў кепскае не верыцца. Не можа яго быць, калі ёсць кветкі і прага жыцця.


30 чэрвеня. Серада

Устаў у сем гадзін, і вось ужо палова восьмай вечара, а яшчэ нічога не рабіў. Мала таго, амаль ні аб чым не думаў. Цэлы дзень забіў на скарачэнне сцэнарнага “Хрыста”. Работа марудная, уцягнуцца ў яе катаржна цяжка. Першыя сорак старонак скараціў на 15 з паловаю. Заўтра прайдуся яшчэ і пастараюся скараціць напалову, бо далей скарачаць будзе цяжэй, а калі будзе скарачацца нават такімі тэмпамі, то будзе 100 ст. замест патрэбных 90. Пасля працы схадзіў на 15 хвілін у горад. За выключэннем нашых вуліц ён такі пясчаны, што ў ім можна здымаць сцэны для “вестэрнаў”. Асабліва ля “чайной”, пакуль там не было заасфальтавана. Так і ўяўляеш, ідучы па пяску, што вось зараз выйдуць тры браты-ворагі і трэба будзе падаць і страляць па ўсіх.

І вось хутка вечар. Сонца ў вінаградніку. Вельмі ціха. Трубіць недзе на рацэ буксір. Хутчэй бы скончыць з гэтым сцэнарыем, дабіць аповесць і радыёп’есу па “Ладдзі”, а пасля без спеху ўзяцца за складанне зборніка “Лірыкі” і “Каласоў”.

Пэўна, ніколі гэтага не будзе, так заняты. А кінуць заняткі не магу. Хачу быць вольным ад усіх абавязкаў.


1 ліпеня. Чацвер

У аднастайнасці жыцця ёсць нешта чароўнае. Сёння, як учора і як заўтра. І добра жыць, і хочацца працаваць. Зрабіў яшчэ сорак старонак “Хрыста”. Увогуле пасля скарачэння з васьмідзесяці засталося сорак дзевяць. Усё яшчэ многа, але абразаць да канца не буду – я таксама біты, пакіну нешта і на трэці варыянт. Скончыўшы ўсё гэта, пайшоў з Сержам [6] на Рыжковіцу лавіць верхаводак і забіў на гэты малашаноўны занятак цэлы вечар. А я пляваў. Вудзяцца яны весела, на зубах хрумсцяць добра (фосфар для мозгу, хаця, калі ўлічваць мой мазгавы стан за апошні год – мне трэба знішчаць за дзень трох акул), і тут таксама ёсць свае сюрпрызы. Сёння, напрыклад, нечакана для самога сябе, спаймаў чахонь у паўтары мае далоні.

Пасля вячэры на хвіліну выйшаў у сад. Цёмныя дрэвы. Драбнюткі дожджык сее мак.

І вось сяджу і запісваю. Ноч. На вінаград, які цягнецца ў неба, кладзецца адбітак з вакна. І калоціцца ў шкло вялізная шэрая мятлушка, чыясьці душа. Хто б гэта прыляцеў па мяне і да мяне? Можа, хххх[закрэслена]? Лухта! Нягледзячы на яе мінулы ліст, такі самы няшчыры, як і ўсе яны, як яна сама, я не хачу ведаць яе, помніць яе, наведваць яе. Усё мінула. Нічога ад яе не хачу. Быў час: было з кім спаць – не было з кім прачынацца. А цяпер і гэтага няма. Жыццё зноў набыло вышэйшую, спакойную сваю каштоўнасць. Ёсць і сябры, і жанчыны-сябры.

І з гэтымі словамі паставім на мінулым крыж. Не магільны, а той, што на раздарожжы, той, з якога пачынаецца новы шлях.

У які ўжо раз.


3 ліпеня. Субота


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў"

Книги похожие на "....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Уладзімір Караткевіч

Уладзімір Караткевіч - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Уладзімір Караткевіч - ....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў"

Отзывы читателей о книге "....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.