» » » » Уладзімір Караткевіч - ....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў


Авторские права

Уладзімір Караткевіч - ....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў

Здесь можно скачать бесплатно "Уладзімір Караткевіч - ....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў
Издательство:
неизвестно
Год:
0101
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў"

Описание и краткое содержание "....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў" читать бесплатно онлайн.








Урэшце, абрыдла гэта мне. Ю. вякала: “Нет сюжета, в таком виде нечего и посылать. Москва, комитет не утвердит”. Ну і Паўлёнак, вядома, не зацвердзіць раней за той камітэт. То нашто ён тады з нашым “суверэнным” камітэтам? Так званае кінаначальства. Прапанавалі мне аддаць тысячу на кансультанта па рэжысёрскім сцэнарыі. Спачатку быў згадзіўся, а пасля задумаўся. Гэта ж не рэжысёрскі. Гэта, фактычна, у абход закону, новы варыянт літаратурнага. Ды Ск. яшчэ трымаецца, як п’яны за плот, за таго Сосіна. Сосін – кансультант Караткевіча. Па беларускай гісторыі. Вырашыў заяву не пісаць, а пайсці дамоў… Ну і адбыўся ж там хай! Вырашылі напалохаць. Выклікалі Рагнеду, каб прынесла казку Якімовіча (ужо сто год ляжыць) і яшчэ нейкае … Сталі прапаноўваць Бычкову. І напалохалі замест мяне – яго. Яму зусім не хочацца іншага. Ён разам з імі толькі майго “Хрыста” хоча … сапсаваць. Адзіны зараз добры сцэнар.

Паўлёнак крычаў: “Мы яму больш у кіно не дамо работаць!” а Р. яму: “А ён і сам больш не будзе. Гэта для падзёншчыка работа”. Не напалохалі.

Бычкоў бегаў па студыі ў паніцы. З мяне сталася б і на грошы плюнуць. І толькі раніцай я даведаўся, што кансультант Толенька Галіеў [42], сябра, чалавечына. Ну, тут ужо нават для справы добра. Гэты сапсуць не дасць. Згадзіўся. Р. прыйшла, напісалі згоду, пакінуў я для Толькі ліст, даў Р. інструкцыі (яна зрабіла ўсё так, што люба-дарага), запрасіў Тольку да сябе (не змог прыехаць, толькі 1-га ліст прыслаў, што адносіны да сцэнара самыя лепшыя, пяшчотныя і беражныя). А Р. заверыў, што на ідыёцкія заўвагі аб інсцэніроўках – пляваў і “Фанфана-Цюльпана для бедных” рабіць не дасць.

У той дзень, у сераду, у 16.00 прыйшлі Грынчык, Адам з жонкай і знаёмым ды Мікола Прашковіч [43]. Пасядзелі добра, выпілі (званіў Толька Забалоцкі, сказаў, што згодзен быць аператарам, чым узрадаваў да немагчымага), вызваў я таксі. Астатнія засталіся прыбіраць, а Міколы даставіліся са мною да аўтобуса. У 19.30 ад’ехаў.

Дзіўная была гэта дарога. Каранціны, шлагбаўмы, вогнішчы, будкі вартаўнікоў (з комінаў лятуць у ноч іскры) і сама варта. Праз каранцін ехалі доўга, рабілі каўбасу з прыпынкам у Жлобіне і звязалі яе ў Рагачове ў 3 гадзіны ночы. Знайшоў чалавека, які спаў у машыне (гнаў яе з Гомля ў Мінск, ды здарожыўся), і ён мяне з рукзаком і чамаданчыкам даставіў да дома. Пастукаў – Альма пачала вішчэць, усталі ўсе, трохі пасядзелі, чарчыну з дзядзькам заклалі, ды й спаць.

Добра. Адно кепска – шафёр той, робячы разварот, спляснуў мой чамадан. Сяк-так выправілі, але ўсё адно нагадвае ён стары “шапо-кляк”.

27-га; 28-га разбіраўся. Стол засцяліў. На маленькім кутнім століку – кнігі, на маім – паперы. Купіў кавы і папярос. І спачатку, дурыла, лісты стаў пісаць. І пісаў два з паловаю дні (палова – у нядзелю 30-га, бо прыйшлі Клятэцкія, і Дзм. Ілліч з дзядзькам матор рапаравалі, а пасля – выпіўка была), і напісаў процьму і яшчэ 19 засталося, і справу гэтую я рашуча скарачаць буду. А 31-га прыйшоў ліст ад Кісліка: да 10-га Хрыста трэба здаць.

І вось я 31-га чытаў і правіў напісанае і першага чытаў і правіў, і палову “Хрыста”-аповесці скончыў. Напісаў яшчэ па поваду яе лісты, з’ездзіў на паштамт, адправіў бандэроль і іх. Цяпер трэба да 10-га паспрабаваць па падрабязных накідах напісаць другую палову і адправіць.

Не хацелася забіваць вечара, апошняга, работай, і таму пайшоў на спатканне з Дняпром. То стаялі мяккія зімнія дні, а то пачаўся дождж, стаў есці снег.

У прыцемках бязмежная наша далячынь ляжала суровая, туманная. Была яна такой і пры Усяславе, як сядзеў ён у снягах і звон слухаў. Была яна такая і ў Магілёўскі бунт, і ў часы Багрыма, і цяпер. Удзьмуты сіні лёд Дняпра, вароны, змрок. У трываласці, у нязменнасці прыроды ёсць нешта пагрозлівае, але ёсць і надзея… І вось зрабіў запіс у дзённіку адразу за два дні, дагнаў час. Цяпер буду пісаць патроху, адпачываць за ім.

А цяпер спаць. Набліжаецца поўнач. І заўтра працаваць, працаваць. За сябе. А, калі ўдасца, яшчэ і за тых, хто ўжо не можа.


5 лютага. Субота

Дні пайшлі манатонныя, але – цьху-цьху-цьху! – дай божа часцей такой манатоннасці, каб у тваім жыцці амаль ніякіх падзей, а перажыў ты іх за гэты час – сотні. Другога ўвесь дзень сядзеў за аповесцю, і нешта яна ў першы той дзень рыпела: трэба было мазгі прыстасаваць да новага рэжыму, а на гэта заўсёды ідзе дні два. А вечарам прайшліся з дзядзькам. У той дзень грукнуў здаравенны мароз. Вось табе і сіроцкая зіма, вось табе і гракі. І куды яны, бедныя, падзеліся?

Ва ўсякім разе снег аж крычыць, месяц усё бязлітасным святлом залівае, цішыня, агеньчыкі. Словам, зіма, якой ёй належыць быць. Вечарам чытаў жыццё фра Тамаза Кампанелы.

І трэцяга ўвесь дзень пісаў і пачаў распісвацца. А вечарам пайшлі да Клятэцкіх, сядзелі там. Глядзеў першую серыю Грознага [44]. Трохі “опера ўдзень”. Ён, вядома, вялікі рэжысёр, але якая гэта хлусня гістарычна, як прыстасавана ўсё да кепскае сучаснасці Івана і Сталіна. Ужо гэтае вольнае абыходжанне з праўдай заслугоўвае таго, каб не лічыць Эйзенштэйна светачам. Бо светач – гэта не толькі вялікі майстра, а і ерэтык-праўдалюбца, і вялікі чалавек, які праўдай і гуманізмам саступацца не будзе.

Прыйшла ў галаву думка, што нядрэнна было б напісаць эсэ “Апрычнік на троне і “Жыціе святога Іаана” ў выкананні Сяргея Эйзенштэйна”. Другая серыя, вядома, шмат у чым цуд – але і там канечнае адценне некаторай праўды атрымалася хутчэй інстынктыўна, чым асэнсавана.

Учора таксама цэлы дзень пісаў. І распісаўся. Гэта вельмі пакутна: павараціць урэшце мазгі і душу на такі стан, падобны да натхнення. Часта гэтага нельга сабе дазваляць – з глузду з’едзеш і сэрца сарвеш. Пасля з месяц, як ачмурэлы, ходзіш. Але часам гэта рабіць трэба. Усё адно як трэба часам напіцца. Дайшоў да выйсця Хрыста з Гародні. Там пойдзе лягчэй. Напэўна.

Уначы ўсе сочым за катлом. Хто прачнецца, той і ідзе. Іначай замерзне труба, якая ідзе ў бак на гары. Выходзіш, падломіш шлак, насыпеш вугалю, а пасля стаіш ля акна, глядзіш у месячны снежны сад. Рэзкія чорныя цені на белым, іскрыць снег. Раніцаю месяц чырванее. І вось дзень. І неба ўжо зусім не зімняе: надышла вясна святла.

Сіняе-сіняе. І голыя дрэвы чырванеюць, як у Юона [45]. На вокнах марозныя сонечныя папараці. З вечара не можаш заснуць ад прадчування працы, думаеш, выдумваеш новыя хады, дэталі, слоўцы. І раніцаю яшчэ ў сне не церпіцца ўстаць.

Сёння зноў сонца і мароз. Раніцу загублю, так і быць. У лазню збегаю, вось што. Пахвашчуся венікам, каб аж галава ходырам пайшла. А там вярнуся – ды й за працу. І заўтра буду тое самае рабіць. Добра!


9 лютага. Серада

Тады ў суботу добра адхвастаўся. Пасля па моцным марозе прыехаў дадому. Бадзёрасць і сіла былі такія – гару б звараціў.

Працаваў, аднак, у той дзень нядоўга, хаця і вельмі добра. Вечарам, упершыню за гэты год, здаецца, прыйшлі вершы. Напісаў “Ўкруг месяца туманнае гало”. Як рэдка яны прыходзяць. Трэба шмат вольнага часу, лёгкі сум аб чымсьці, цвярозая галава і – далей ад жанчын, ад тых, каго не кахаеш, а – так. Такое можа ўзяць ад чалавека ўсё, і нават самую душу, усё захапіць на патрэбу сваю. Жаніцца, відаць, сапраўды, трэба або дужа рана, і тады, астыўшы, паспееш зрабіць многа, або тады, калі ўжо нікуды не варты, калі пачынаеш спісвацца. Тады можа здарыцца цуд.

У нядзелю працаваў. Пасля, зусім трошачкі, выпілі з дзядзькам, разгаманіліся, фотакарткі друкавалі. Пасля, зусім уначы, пісаў лісты.

Панядзелак і аўторак зноў шалёна працаваў. Хрыстос мой патроху ачышчаецца ад махлярства і скверны, робіцца чалавекам. Але столькі новых думак перад ім і мною, што шкада кідаць іх, запісваю, і аповесць пухне. Уласна, гэта ўжо раман у заходнім сэнсе.

Сёння таксама пісаў. Толькі пад вечар, каб хаця крыху праветрыцца, з’ездзіў у цэнтр, кінуў лісты і купіў папярос. Заўтра-паслязаўтра трэба адправіць на машынку другую порцыю. А там, яшчэ праз некалькі дзён, і канец.

Адтуль ішоў пешшу. Зайшоў на Дняпро. Марозны туман. Чалавек-кузурка цягне бязмежным ледзяным абшарам санкі з паклажай. Ішоў адтуль. Сцежкі ледзяныя, але шарон такі моцны, што на ім амаль не застаецца слядоў. Ідзеш гурбамі, і яны спяваюць пад нагамі. Вочы бачаць нібы прамыта, кроў гарачэе. А перад табой сілуэты дрэў і дамоў і марозны захад: малінава-дымны ля далягляду і расплаўленае золата – трохі вышэй.


14 лютага. Панядзелак

І дзясятага, і адзінаццатага працаваў. Даволі добра рушыў “Хрыста”. Ваюе з татарамі. Але думка, столькі сціснутая ў пракруставым ложы сцэнара, увесь час успамінае, як было задумана раней, да кіно, як было запісана ў заметках, і буяе, і расце, як хмель: прымусіць расці, як хочаш, нельга. Тады ж, адзінаццатага, пайшлі да Клятэцкіх. 11-га я ад “Хрыста” адарваўся і ўзяўся за эсэ для “Дня паэзіі”. Не скончыў у той дзень. Тэму ўзяў – роздум ля дуба Крывашапкі ў Данілегах.

Ішлі ад Д.І. (ён ехаў у Грузію) у снежную завею. І вось зноў ці адліга, ці вясна прыйшла. Плыве па вуліцах, снег сеў, зноў з’явіліся гракі.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў"

Книги похожие на "....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Уладзімір Караткевіч

Уладзімір Караткевіч - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Уладзімір Караткевіч - ....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў"

Отзывы читателей о книге "....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.