» » » » Уладзімір Караткевіч - ....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў


Авторские права

Уладзімір Караткевіч - ....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў

Здесь можно скачать бесплатно "Уладзімір Караткевіч - ....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў
Издательство:
неизвестно
Год:
0101
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў"

Описание и краткое содержание "....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў" читать бесплатно онлайн.








Паўстанцкі крыж ля дарогі. Неадгабляваны, а так, нібы цэлым дрэвам. Нібы ўзяў рукамі папярочыну і выгнуў яе на ўласных магутных грудзях. Падаў, валілі некалькі разоў. “Шкодзіў” рознай навалачы, што некалькі разоў тут ішла. Зноў ставілі людзі. Так і ўяўляеш, што яшчэ праз сто год, калі не знішчаць, папярочына будзе ледзь не над самай зямлёй. Трэ было б добра надтачыць бервяном, змацаваць добрымі шыпамі (бо ад жалезных скобаў дубу шкода) ды паставіць на ранейшую вышыню… Былі ў Аняліне, дзе быў Кастусь. Дома няма, адна пабудова надворная і замок.

Хутар Адамаў – дзіва. І чаго мучаюць людзей, чаго іх торгаюць?! Няма ж у тым сяле або на той станцыі той выгоды ні быдлу, ні людзям. Зручней, можа, пад рукой трымаць? Зноў лухта. Далі б ужо таму селяніну спокуй свенты, заслужыў бо. І нібы самі не разумеюць, што без чалавека, закаханага ў зямлю, без таго, хто моцна стаіць на ёй і не кіне – няма ні зямлі, ні моцы.

Вось тут і хадзіў хлапец. Кучма была, нібы ў паупуса (як казаў наш выкладчык дыямату ў Кіеве ёлупень Марозаў), трохі, відаць, быў смешны, а харошы, які і застаўся. Залятаў да цяперашняй жонкі, сварыліся патроху, ды й мірыліся. Добра было. І хадзіць тут было хораша. Асабліва, відаць, калі бэз цвіце, а то ўлетку. Але і ўвосень нічога, на агні хутароў.

Склаўся тут побыт моцны, непадобны на наш, дняпроўскі, дыхтоўны, своеасаблівы. І, вядома ж, “Паўлінка” магла адбывацца паўсюль на Беларусі, – і ў гэтым яе сіла, – але тут усё ж хутчэй, чым у нас. Чорта з два ў нас паверылі б у “спружынны касцёл”.

І было мне там, як адкрыццё занова шмат якіх старонак “Каласоў”. Цяпер у нас ужо такога хутара і такіх абсад не знойдзеш, нівеліравалі. І людзей такіх сустрэнеш радзей. Што датычыцца сялян і шляхты – гэта ўва мне памяць гаварыла. У дзяцінстве я многа “паўлінчыных хат” бачыў. Як хутка ўсё выводзіцца, бог мой! Але тут гэта долей трымацца будзе. У нас на Дняпры норавы шырэйшыя, як сама натура: стромы, далячынь, разлівы на 12 вёрст. А тут утульныя лагчыны, дабрыня, узвышшамі прыкрыты далягляд, сціплая ў прыгажосці сваёй зямля. І дзякуй богу, што тут застаецца. Можа, і ўвогуле застанецца. Павінна застацца.

Здаецца, кансерватарам раблюся. Ну і няхай. Абы не ў галоўным.

У Расолах настыла хата за два дні. Харошая хата. Жыць бы і жыць. Альбін паліць печку – самому б так паліць. За вокнамі зямля, як мора, што бегла вялікімі хвалямі, ды й застыла. Ну і добра, век бы гэта бачыць… Трохі прыгрэліся, выпілі. Тут жа каты вуркочуць. Адзін – як нячыстая сіла, чарнейшы за свой уласны цень, нібы ў тушы купаны, гладкі кацяра з зялёнымі вачыма, шаўкавісты, з круглым пузам. Добра яго было качаць. Калі я здрамнуў – сеў ля мяне і глядзеў, кажуць… Пасля Марыя прыйшла.

Не хацелася ісці ў Гудагай, не хацелася і ехаць чацвёртага вечарам у Мінск. Зноў гэты горад, чужы мне і большасці сяброў, горад, у якім многа яшчэ трэба пабудаваць, каб стаў ён, сапраўды, сэрцам. Дый ці пабудуеш яшчэ? Пакуль тое, пальму трымае Вільня. Хаця б гісторыяй, хаця б адной вежай на гары, хаця б адным ценем у Святаянскіх мурох. 5-га быў на студыі – зноў цяганіна. Вечарам Адам прыйшоў, але так мы, здаецца, і не працавалі, пацягнуліся некуды. Шостага – дамаўляўся з Кіслікам [33] і Тарасам [34] аб аповесці ў “Нёмне”, Вылчаў [35] быў у мяне.

Сёмага Валька [36] прыцёгся, падпіты. Яшчэ дадаў, пачаў глупствы вяргаць, пасварыліся. А вечарам ён яшчэ і Адаму нешта такое цяпнуў. Ну, нікуды хлапец. Ад суму, ад дому-турмы, ад вечнай нездаволенасці лёсам і жыццём выдумаў сабе ў мінулым замак і замахваецца на ўсіх, хто ведае, што ніякі гэта не замак, а… Словам, ладна.

У адзін з тых дзён хавалі бедалагу Ігара Хадановіча [37]. Таленавіты хлопчык, бедны хлопчык. Няшчасны лёс: “У счастливого недруги мрут. У несчастного – друг умирает” [38].

Гэтая свалота, якая забіла яго, і словы яе: “Раечка, подожди, я тут одного пшека научу говорить по-русски” стаяць у вушах. І вось свалоце, забойцу дадуць максімум восем год, а чалавеку, які абяцаў расцвісці ў неабыякога празаіка, – магіла.

Я люблю людзей, але менавіта таму гэткіх, як тое быдла, што гаспадарыць у нашым горадзе, ды яшчэ ногі на стол кладзе, – я прылюдна вешаў бы. Збіць, а пасля вярнуцца з бандай яшчэ раз, наваліцца на сплываючага крывёй і дабіць. Якая ж тут “непреднамеренность убийства?” Фашызм гэта, вось што!

А адна асоба, калісьці славутая, “зволіла” мне даводзіць пазней, што патрэбен гуманізм, апраўдвала іх. <…>

Узяць бы яго ды тыцнуць носам у пакой, калі там матка забітага казала камусьці (ён няўдала суцяшаў і сказаў, што хаваюць родных, хаваюць бацькоў): “А, сыночак. Калі сын матку хавае – гэта ўжо закон, так і трэба…”

Ваенная ўдава. Вырасціла сірату ад немаўляці да чалавека, добрага хлопца, мужа, пісьменніка. І ўсё дзеля таго, каб тупое быдла, якое ўлезла да суседа, жарэ ў ягонай хаце, ды яму ж на стол і с…, – узяло ды забіла.

Стаяў ля труны. Партрэт на сценцы малады, вясёлы. Праводзіў на могілкі. Народу было шмат. Разумелі. Ішлі без шапак, як належыць: ад брамы і зноў да брамы. Глотка аж разрывалася, здавалася, задыхнуся. Марозу не адчуваў. Слёз не было. І гэтыя жалю вартыя зімнія прымулы ў вазончыках, замерзлыя па дарозе ўжо.

Пакінулі чалавека ў зямлі і рушылі. У мерзлай зямлі. Нават шэрага таго неба не ўбачыць. Адзін.

Ішлі з Зянонам [39]. Шапкі надзелі за брамай – ды і ўсё. І ханжанства наша ў газетах нават “па-зверску забіты” выкрасліла. “Не варта”. “Нашто?”

Адно ведаю: дня таго, чорнага гэтага твару на марозе, забінтаванага ўсяго, літасці гэтай менавіта да таго, да каго не трэба, слёз матчыных – гэтага я не забуду. Гэтага я ім, свалоце, патэнцыяльным фашыстам, гэтага я ім не забуду.

* * *

Дні пацяклі. Напісаў для “Европы” эсэ аб літаратуры нашай. Трэба, каб ведалі. Каб ведала як найбольш людзей. Адась для таго ж часопіса зрабіў цудоўную хроніку. Усё галоўнае.

І часу не было, але такое важней, чым уся мая ўласная пэцканіна. Людзі павінны ведаць і паважаць. Працавалі з Адамам над “Каліноўшчынай у Мінску”. Урэшце, зрабілі. Галоўная тут праца – ягоная. Як добра, што ёсць – знаўца. І гэта патрэбна. Каб ведалі. Усё дзеля гэтага. Каб ведалі.

У нядзелю, 9-га, прыйшоў да мяне Зянон. Хадзілі па вуліцах, шмат гаварылі. Харошы, трывалы, нервовы па-добраму і чысты чалавечына.

Усё добра. Кожнаму свая праца на зямлі. І кожнай справе – свая чарга.

Вось і працую.

За тыя дні суровага роздуму і асэнсавання, калі расце чалавек і ўздымаецца яшчэ на адну прыступку, адно было шчасце – сябры. Ну і яшчэ дзясятага глядзелі з Адамам у акадэміі карціны Драздовіча [40]. Так што той панядзелак быў чымсьці накшталт нядзелі. Дзіўнае ўражанне: школы не хапала і, аднак, магутны талент. Не таму, што з адной зямлі, а папраўдзе. Гэты крык фарбаў у гістарычных карцінах, гэтая вычварная, кранальная і трохі дзіцячая мара аб сусвеце, аб нейкіх дзівотных гарадах, якіх няма на зямлі, гэтае адчуванне тугі, мужнасці і веры – гэта маё, гэта агульнае.

Ён верыў. Магчыма, таму, што (ведаю, скажу дзікае для многіх) меў наіўную, бы ў дзіцяці, душу. Іншы чалавек ніколі не мог бы так грувасціць фарбы, у шэрым быцці марыць пра нязнанае. Іншы чалавек ніколі не намаляваў бы такога мядзведзя сярод ялін, што падобныя да хвашчоў. Дзіва – мядзведзь. Я літаральна рагатаў. Гэты непараўнальны прымітывізм, гэтая цэласнасць…

Лёс, напэўна, ёсць. Возьме, ударыць, адбярэ нешта, уразіць болем – і раптам дасць, падорыць адчуванне еднасці чалавека са сваім людам, падорыць веру, што ўсё, нягледзячы ні на што, наканавана і прадвызначана ў лепшы бок, што нічога, ніколі і ніхто з гэтым не зробіць, што быць гэтаму вечна, пакуль ёсць людзі, зямля і дабрыня. І колькі дадзена табе служыць ім – столькі і служы. Не бойся. Што ні зробіш – толькі зрабі гэта па-чалавечы. Нават памры.

Працаваў усе тыя дні. Выправіў раман (работа дзікая), у суботу, 22-га, купіў маці білеты на цягнік (едзе ў Кіеў), уладкаваў шматлікія справы. У нядзелю чыталі і правілі ў Адама “Каліноўшчыну”. Усё зрабілі, як належыць. У ноч на панядзелак праводзіў маці (сам білета сабе не ўзяў, заносы былі такія, што аўтобусы на Крычаў і Гомель не хадзілі). Вярнуўся дахаты. Спаў не больш за пяць гадзін. У 8 устаў, занёс у выдавецтва рукапісы рамана і зборніка вершаў. Завёз у Саюз “Каліноўшчыну”, вычытваў у “Беларусі” вершы. Выбраўся адтуль з Кіслікам і Тарасам. Сядзелі пасля ў мяне, выпілі трохі, развіталіся.

25-га прыйшоў дахаты, справы зрабіў, рэчы сабраў. Пад вечар прыйшоў Адась. Пасядзелі трохі.

Напярэдадні я і на студыі быў. Была гэтая… Юрэнева [41]. Рашуча выступала супраць беларускага дыялога: “Трэба, каб усім было зразумела”. То дубліруйце, чаго вы? Нацыянальнае мы мастацтва робім ці не. <…> Шпак – маўчаў. Відаць, усё абдумваў, якім чынам зрабіць галгофу Братчыка – інсцэніроўкай Лотра (ну й дурасць! І герой, калі так, палучаецца падла, і сюжэт – дрындушка, а не народная трагікамедыя).

Урэшце, абрыдла гэта мне. Ю. вякала: “Нет сюжета, в таком виде нечего и посылать. Москва, комитет не утвердит”. Ну і Паўлёнак, вядома, не зацвердзіць раней за той камітэт. То нашто ён тады з нашым “суверэнным” камітэтам? Так званае кінаначальства. Прапанавалі мне аддаць тысячу на кансультанта па рэжысёрскім сцэнарыі. Спачатку быў згадзіўся, а пасля задумаўся. Гэта ж не рэжысёрскі. Гэта, фактычна, у абход закону, новы варыянт літаратурнага. Ды Ск. яшчэ трымаецца, як п’яны за плот, за таго Сосіна. Сосін – кансультант Караткевіча. Па беларускай гісторыі. Вырашыў заяву не пісаць, а пайсці дамоў… Ну і адбыўся ж там хай! Вырашылі напалохаць. Выклікалі Рагнеду, каб прынесла казку Якімовіча (ужо сто год ляжыць) і яшчэ нейкае … Сталі прапаноўваць Бычкову. І напалохалі замест мяне – яго. Яму зусім не хочацца іншага. Ён разам з імі толькі майго “Хрыста” хоча … сапсаваць. Адзіны зараз добры сцэнар.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў"

Книги похожие на "....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Уладзімір Караткевіч

Уладзімір Караткевіч - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Уладзімір Караткевіч - ....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў"

Отзывы читателей о книге "....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.