Владимир Случанский - Драбы (на белорусском языке)
Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.
Жалоба
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.
Описание книги "Драбы (на белорусском языке)"
Описание и краткое содержание "Драбы (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.
Хваля Жамойтаў, размахваючы мячамi, вiламi, косамi, сякерамi, з гучнымi крыкамi рынулася на сьцяну шчытоў. Немцы, як на вучэньнi, спакойна й не сьпяшаючыся падаюць дзiды ўперад, i людзкая хваля, зь енкамi й праклёнамi, адкатваецца назад, пакiдаючы раненых i забiтых.
З падвоенай заўзятасьцю кiдаюцца Жамойты ў другую атаку, i йзноў адкатываюцца.
Варкула з трывогай назiрае за няўдалымi наскокамi. Гульня прыймае непажаданы кiрунак. З-за самкнутых шчытоў даносiцца зьедлiвы, падражняючы рогат. Разьюшаныя Жамойты рыхтуюцца да трэцяй атакi. Як галодныя ваўкi, яны не жадаюць упусьцiць абложаную ахвяру. Але, яшчэ дзьве цi тры такiх атакi, i немцы перамогуць...
Раптам Варкулу прыходзiць блiскавiчная думка.
- Стой! - раве ён з усiх сiлаў, заглушаючы голас бойкi. - Стой! Давай вазы наперад!
Думка Варкулы падхоплiваецца, i купа людзей кiдаецца да абозу. Мiгам пастромкi перасечаныя, i, набiраючы хуткасьць, два цяжкiя фургоны з грукатам коцяцца па дарозе.
Варкула ўсьмiхаецца.
Мiж немцамi прыкметна замяшаньне. Але нейкi голас камандуе, i самкнутыя шчыты трохi разступаюцца. Зпамiж iх вылятаюць, адзiн за другiм, роi стрэлаў, бязьлiтасна разячы не прыкрытых бранёй напасьнiкаў. Каля вазоў застаецца ўсё меней i меней папiхачоў, i iхны бег робiцца павальнейшым...
- Лучнiкi! Бi!... - крычыць, размахваючы сякерай i, павярнуўшыся да вазоў. - Ходу! Ходу!
Жамойцкiя стрэлы прымушаюць Крыжакоў шчыльней стулiць шчыты. Каля вазоў зьяўляюцца новыя папiхачы... I са страшным грукатам, пакрытым пераможнымi крыкамi, самадумныя тараны ўрэзваюцца ў гушчу жалезнага чатырохкутнiка. Адразу-ж у праломы кiдаюцца Варкула й яго коньнiкi.
Немцы ў панiцы шарахаюцца ў розныя бакi. Уцечкай шукаюць паратунку. Але ратунку няма. Разьюшаныя Жамойты купай навальваюцца на разьбягаючагася ворага. У паветры выблiсквае зброя, разпырскваючы наўкола буйныя кроплi гарачай крывi. Немцаў бьюць, рэжуць, сякуць, коляць. Раненыя ловяць адбiваючыхся Крыжакоў за плашчы, за ногi, стараючыся хоць зубамi ўпiцца ў зьнявiднага ворага, i гэтым спагнаць сваю гадамi накiпеўшую крыўду.
Варкула выяжджае з пабоiшча на адкрытае мейсца ды з радасным запоем назiрае сваiх разьюшаных вояў, зь невымернай жорсткасьцю дабiваючых ацалелых дасюль Крыжакоў. Жудасная, нестрыманая нянавiсьць так i пырскае зь блiскучых, налiўшыхся крывёю, вачэй. Людзi азьвярэлi, дабiваюць нават параненых, i нiякая сiла ня ў стане ўстрымаць iх ад гэтага. Ды Варкула й ня думае ўстрымлiваць, хай сабе спаганяюць усе крыўды, абразы й зьдзекi. Ён i сам ня супраць раскраiць яшчэ адзiн-другi чэрап, але, на жаль, няма каму... Рука зь цяжкай акрываўленай сякерай безуладна спачывае на грыве каня, з прыемнай млосьцю адчуваючы адпачынак. Сякера памаленьку паруе, абмярзаючы чырвоным лядком...
I раптам разносiцца трывожны крык:
- Немцы!... Немцы!...
Прыемнай, салодкай задумлiвасьцi як i не было. Мускулы налiваюцца сiлай i запалам...
Акiнуўшы паглядам мясцовасьць, Варкула бачыць, як насоўваецца грозная лавiна конных немцаў, лiчбова пераважаючая ягоныя сiлы.
Уперадзе, падняўшы забрала, скача сам Дiннальд фон Кiкерытц. Ён горда адкiнуўся ў сядле i нiбы не сьпяшаецца.
Бешаная ненавiсьць захлiствае душу Варкулы.
- Пяру-у-ун! - крычыць ён, даючы шпорамi каню. - Да зброi!... За мной! - I як вецер нясецца насустрач белым плашчам.
Лiтоўскiя коньнiкi не адстаюць ад савйго Гараднiчага. Першыя Жамойты кiдаюцца ўсьлед, на хаду страляючы з лукаў i самастрэлаў.
Стрэлы хмарамi нясуцца ў ворага, вырываючы зь яго стройных шэрагаў лiчныя ахвяры людзьмi й конямi.
З грукатам i енкам вылятаюць Крыжакi зь сёдлаў. Раненыя конi, з прарэзьлiвым iржаньнем, шалёна кiдаюцца ў бакi.
Не спадзяючыся сустрэць такi заўзяты адпор, Крыжакi зьмешваюцца. Некаторыя стрымваюць конi, гатовыя пусьцiцца наўцёкi...
Аднак, фон Кiкерытц не разгубiўся, бачачы настрой сваiх вояў - спакойна павярнуўся да iх тварам i, не апускаючы забрала, крыкнуў:
- Гот мiт унс! Форвэртс![33]
Падбадзёраныя прыкладам i самаапанаваньнем свайго кiраўнiка, немцы ачулiся. Нават самыя баязьлiвыя набралiся духу.
Дзьве варожыя сiлы, поўныя рашучасьцi, зьблiзiлiся, гатовыя счапiцца ў сьмяротнай схватцы...
Варкула, з разгону секануўшы па шчыту Кiкерытца, урэзаўся ў сярэдзiну атакуючай калёны. Сякучы зь пляча направа й налева, ён пракладае шырокую дарогу ў варожых шэрагах. Тое самае робiць i фон Кiкерытц, уварваўшыся ў масу Жамойтаў. Коньнiкi Варкулы малоцяць мячамi й сякерамi, як цапамi на таку, зьбiраючы багаты ўмалот. Сам Гараднiчы, як чорт, круцiцца ў сярэдзiне варожай коньнiцы, безьперапынна наносячы павышчэрблiванай сякерай сьмяротныя ўдары. Пешыя Жамойты зьмяшалiся з коннымi крыжакамi...
Бойка ў разгары. Акрываўленыя вiлы i косы, раз за разам, выкiдаюць зь сядла панцырных коньнiкаў. Мячы й сякеры, са сьвiстам i грукатам, абрушваюцца на галовы ашалелых людзей.
Стогны й енкi, клiчы й загады, храп i йржаньне, глухiя ўдары й лязгат, разьлягаюцца з усiх бакоў.
Варкула зь дзiкiм рогатам азьвярэўшага бязумца, заварочвае каня i, знайшоўшы вачамi фон Кiкерытца, кiдаецца да яго, крышачы сякерай шчыты й панцыры трапляючыхся па дарозе немцаў. Спрактыкаванае вока старога Драба адразу заўважыла, як значна зьменшылася колькасьць яго людзей: Лiтоўскiх коньнiкаў няма ўжо й паловы, а Жамойтаў i таго меней. Але й зь Немцамi ня лепей. Не зважаючы на iх пераважаючую колькасьць i лепшае ўзбраеньне, iм прыйшлося туга. Доўга прыгнечаны й рабаваны народ азьвярэў i, забыўшыся на ўсё на сьвеце, помсьцiў, не хацеў уступаць. Помсьцiў жорстка, бязьлiтасна й безаглядна. Бяз панцыра, бяз шоламу, са звычайнымi вiламi ў руках, але адчуўшы сваю сiлу й волю, жамойцкi сялянiн адважна кiдаецца на закутага ў жалеза й дасканала ўзброенага немца. I немцу прыходзiцца ня лёкка.
Нарэшце Варкула прабiўся да Кiкерытца. Абодва славутыя ваяўнiкi, абодва пасаваныя, i абодва прагнуць перамогi. Ад яе залежыць i лёс цэлай бiтвы. Дзьве цяжкiя сякеры сустракаюцца ў паветры i, высекшы сноп iскраў, са звонам адлятаюць адна ад другой. Варкула мацнейшы ў руках, затое ягоны працiўнiк спрытнейшы.
Зьлёкку падаючы шчыт у тыл, фон Кiкерытц бяз цяжкасьцi адводзiць страшныя ўдары Варкулы i, у сваю чаргу, наносiць удар. Але й Варкула ўмее спрытна карыстацца шчытом - лязо крыжацкай сякеры сьлiзгаецца па яго гладкай паверхнi.
Паядынак зацягваецца... Змагары пачынаюць цяжка дыхаць...
Нарэшце, Варкула, выбраўшы зручны момант, са ўсёго рамаху ўлучае проста ў шчыт i адначасна паддае нагой пад шыю варожаму каню. Конь з жаласным iржаньнем узьвiваецца на дыбкi. Фон Кiкерытц стрымгалоў вылятае зь сядла. Але тут сталася неспадзеўка: узмахнуўшы рукамi дзеля раўнавагi, ён зачапiў гакам абуха за Варкулаў шчыт, i Варкула таксама вылятае зь сядла.
Наўкола кiпiць бой, але нiхто не адважваецца ўмяшацца ў паядынак кiраўнiкоў.
Ускочыўшы на ногi, Варкула зь яшчэ большай ярасьцю кiдаецца на працiўнiка.
Фон Кiкерытц таксама поўны рашучасьцi. Сьцiскаючы сякеру, ён чакае толькi зручнага моманту.
Працiўнiкi сыходзяцца шчыт да шчыта й моўчкi ўглядаюцца праз краты забрала адзiн другому ў вочы.
Вадзянiстыя вочы Кiкерытца спакойныя й нiбы задумлiвыя. Блакiтныя Варкулы - узбуджаныя й радасныя.
Моцны штуршок... I фон Кiкерытц адлятае на некалькi крокаў у тыл. Як мядзьведзь навальваецца на яго Варкула, i раз за разам б'е сякерай.
Фон Кiкерытц падае на адно калена. Прыкрываецца шчытом, сiлячыся ўскочыць на ногi.
У гэты момант удар абрушваецца яму на шчыт, але Крыжак мякка адводзiць яго ў тыл i, зьнiзу ўверх, наносiць свой удар. Удар ня надта моцны, але прыйшоўся якраз у шчаку. Аглушаючы звон напаўняе галаву Гараднiчага, на момант цямнее ў вачах. Крыжаку больш нiчога й ня трэба. Хутка ўскочыўшы на ногi, ён тне другi раз, i Варкула цяжка валiцца на сьнег...
Крыжак памаленьку, зь вiдавочным задавальненьнем, утыкае мiзэрыкордыю пад шолам працiўнiку...
Уражаныя сьмерцю свайго кiраўнiка, Жамойты падаюць духам, i бойка хутка замiрае...
Фон Кiкерытц, сядзячы ўжо на канi, спынiўся над разпасьцёртым Варкулам i, выцiраючы мокры лоб, прамовiў:
- Гонар i слава табе за адвагу, але ганьба й сорам за абарону паганства! Пас твой i шпоры, я завязу ў Мальборк, як доказ маёй перамогi!
Павярнуўшыся да свайго, ужо невялiкага, аддзелу, скамандаваў:
- Форвэртс, марш!...
21. СЬЛЯДЫ
Iдучы па сьлядах Сыча, Васiль Капыльскi прыйшоў у Берасьце. Даведаўшыся тут аб зьнiкненьнi Ваяводы Фёдара, ён аднак не паверыў у ягоную сьмерць, пры думцы аб якой дрыжэў Пасаднiк.
Якая карысьць была апрышкам забiваць Ваяводу, калi, пакiнуўшы яго ў жывых, можна было ўзяць добры выкуп? Бо й сам Ваявода мог заплацiць луп[34], ды й Вялiкi Князь не пашкадаваў-бы на гэта казны. Застаецца толькi чакаць ад Сыча пасланцоў, а што гэта работа Сыча, Васiль не сумняваўся. Толькi яшчэ роз горка пашкадаваў, што дасюль яго не злавiў.
А тут, як наўмысьля, каля Берасьця сьлед апрышак губляўся. Праўда, ён хутка знойдзецца, але час, час! Наблiжаецца вясна. Дарогi размокнуць, паводкi абернуць увесь Край у непралазнае балота. Час iдзе, а Гаспадар чакае. Трэба як найхутчэй знайсьцi Сыча й у кайданах даставiць на Гаспадарскi Суд. Трэба! Але Васiля дзiвiць адна рэч: мясцовае насельнiцтва нiколi ня ведае, цi робiць выгляд, што ня ведае, аб мейсцы знаходжаньня Сыча. Нават болей, сяляне заўсёды ставяцца насьцярожана, а часам i варожа, да яго - Вялiкакняжага Сотнiка, як толькi пачне дапытвацца аб апрышках. Гэтага Васiль нiяк ня мог зразумець. I толькi дзякуючы нешматлiкай шляхце ўдавалася даведвацца пра правiдловы кiрунак. А гэтую шляхту, ён i сам не асаблiва любiць, а яго воi дык зусiм ня зносяць...
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!
Похожие книги на "Драбы (на белорусском языке)"
Книги похожие на "Драбы (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Отзывы о "Владимир Случанский - Драбы (на белорусском языке)"
Отзывы читателей о книге "Драбы (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.