» » » » Герберт Уэллс - Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)


Авторские права

Герберт Уэллс - Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Герберт Уэллс - Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Научная Фантастика. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Мiстэр Кас уварваўся ў гасцiную.

- Банцiнг, ён вяртаецца! - крыкнуў ён з парога. - Ратуйцеся!

Мiстэр Банцiнг стаяў ля акна i майстраваў сабе касцюм з камiннага дыванка i аркуша "Заходне-сярэйскай газеты".

- Хто вяртаецца? - спытаўся ён i так уздрыгнуў, што ледзьве не сапсаваў увесь свой касцюм.

- Невiдзiмка! - адказаў мiстэр Кас i падбег да акна. - Нам трэба ўцякаць адсюль. Ён б'ецца як шалёны. Проста як шалёны.

Цераз секунду ён быў ужо ў двары.

- Злiтуйся божа! - у жаху ўсклiкнуў Банцiнг, не ведаючы, на што адважыцца. Але тут з калiдора карчмы данёсся шум схваткi, i гэта спынiла ўсе яго разважаннi. Ён вылез у акно, хуценька прыладзiў свой касцюм i кiнуўся бегчы па вулiцы з усёй хуткасцю, на якую толькi былi здольны яго тоўстыя кароткiя ножкi.

Пачынаючы з той хвiлiны, калi пачуўся раз'юшаны крык Невiдзiмкi i мiстэр Банцiнг кiнуўся ўцякаць, устанавiць паслядоўнасць у ходзе айпiнгскiх падзей становiцца немагчымым. Можа, спачатку Невiдзiмка хацеў толькi прыкрыць адступленне Марвела з вузлом i кнiгамi. Але таму што ён увогуле не вызначаўся рахманым норавам ды яшчэ выпадковы ўдар канчаткова вывеў яго з сябе, ён стаў сыпаць ударамi направа i налева i бiць усiх, хто трапляўся пад руку.

Уявiце сабе вулiцу, запоўненую людзьмi, якiя бягуць, бразганне дзвярэй i бойку з-за зацiшных куточкаў, дзе можна было б схавацца. Уявiце сабе ўздзеянне гэтай буры на няўстойлiвую раўнавагу дошкi, пакладзенай на два стулы ў сталовай старога Флетчэра, i выклiканую гэтым катастрофу. Уявiце сабе перапалоханую парачку, якую заспела бедства на арэлях. А потым бура пранеслася, i айпiнгская вулiца, упрыгожаная флагамi i гiрляндамi, апусцела; толькi адзiн Невiдзiмка працягваў бушаваць сярод раскiданых па зямлi какосавых арэхаў, перакуленых парусiнавых шчытоў i раскiданых тавараў з латка гандляра ласункамi. Адусюль даносiўся стук аканiц i завалаў, i толькi дзе-небудзь, выяўляючы прысутнасць людзей, у кутку акна мiльгала вылупленае вока пад спалохана прыўзнятым брывом.

Невiдзiмка нейкi час забаўляўся тым, што разбiваў вокны ў карчме; затым прасунуў вулiчны лiхтар у акно гасцiнай мiсiс Грогрэм. Ён жа, напэўна, перарэзаў тэлеграфны провад за домiкам Хiгiнса на Эдэрдзiнскай дарозе. А затым, карыстаючыся сваёй незвычайнай здольнасцю, ён бясследна знiк, i ў Айпiнгу пра яго больш нiколi не было нi слыху нi дыху. Ён знiкнуў назаўсёды.

Але мiнула добрыя дзве гадзiны, пасля чаго першыя смельчакi адважылiся зноў выйсцi на пустынную айпiнгскую вулiцу.

Раздзел ХIII

МIСТЭР МАРВЕЛ ХАДАЙНIЧАЕ АБ АДСТАЎЦЫ

Калi ўжо пачало змяркацца i жыхары Айпiнга сталi баязлiва вылазiць з дамоў, пазiраючы на развалiны свайго няўдалага свята, па дарозе ў Брэмблхерст за букавым гаем цяжка крочыў нiзенькi каржакаваты чалавек у старым цылiндры. Ён нёс тры кнiгi, звязаныя разам нечым накшталт стракатай эластычнай стужкi, i вузел, загорнуты ў сiнi абрус. Яго чырвоны твар выказваў маркоту i знямогу, а ў паходцы была нейкая сутаргавая паспешлiвасць. Ён iшоў у суправаджэннi чужога, не свайго голасу i часта курчыўся пад дотыкам нябачных рук.

- Калi ты зноў уцячэш, - сказаў Голас, - калi ты зноў надумаешся ўцякаць...

- Госпадзi! - сказаў мiстэр Марвел. - I так ужо жывога месца на плячы не засталося.

- Чэснае слова, - працягваў Голас, - я цябе заб'ю.

- Я i не думаў уцякаць ад вас, - сказаў Марвел, ледзьве не плачучы. Клянуся вам. Я проста не ведаў, дзе трэба зварочваць, толькi i ўсяго. I адкуль я мог гэта ведаць? Мне i так дасталася як мае быць...

- I дастанецца яшчэ больш, калi не будзеш слухацца, - сказаў Голас, i мiстэр Марвел адразу замоўк. Ён надзьмуў шчокi, i вочы яго красамоўна выказвалi глыбокi адчай.

- Хопiць з мяне, што гэтыя аслы даведалiся пра маю тайну, а тут яшчэ ты надумаўся ўцячы з маiмi кнiгамi. Шчасце iх, што яны паспелi схавацца. А то... Нiхто не ведаў, што я нябачны. А цяпер што мне рабiць?

- Што мне рабiць? - прамармытаў мiстэр Марвел.

- Усё цяпер вядома. У газеты яшчэ трапiць? Усе будуць шукаць мяне, усе будуць насцярожаныя... - Голас моцна вылаяўся i замоўк.

Адчай на твары мiстэра Марвела ўзмацнiўся, i ён замарудзiў крок.

- Ну, рухайся, - сказаў Голас.

Прамежкi памiж чырвонымi плямамi на твары мiстэра Марвела пашарэлi.

- Не згубi кнiгi, боўдзiла! - сярдзiта сказаў Голас.

- Адным словам, - працягваў ён, - мне давядзецца скарыстаць цябе... Праўда, прылада няважная, але ў мяне няма выбару.

- Я нiкчэмная прылада, - сказаў Марвел.

- Гэта праўда, - сказаў Голас.

- Я самая кепская прылада, якую толькi вы маглi выбраць, - сказаў Марвел. - Я слабасiльны, - працягваў ён. - Я вельмi слабы, - паўтарыў ён, не дачакаўшыся адказу.

- Хiба?

- I сэрца ў мяне слабое. Ваша даручэнне я выканаў. Але, запэўнiваю вас, мне здавалася, што я вось-вось упаду.

- Так?

- У мяне i смеласцi i сiлы такой няма, якiя вам патрэбны.

- Я цябе падбадзёру.

- Лепш не трэба. Я не хачу сапсаваць вам усю справу, але гэта можа здарыцца. Раптам я спалохаюся цi разгублюся...

- Ужо пастарайся, каб гэтага не здарылася, - сказаў Голас спакойна, але цвёрда.

- Лепш ужо памерцi, - сказаў Марвел. - I гэта ж несправядлiва, працягваў ён. - Згадзiцеся самi... Мне здаецца, я маю права...

- Наперад! - сказаў Голас.

Мiстэр Марвел прыбавiў кроку, i нейкi час яны iшлi моўчкi.

- Вельмi цяжкая работа, - сказаў мiстэр Марвел.

Гэта заўвага нiяк не падзейнiчала. Тады ён вырашыў падступiцца з другога канца.

- А што мне гэта дае? - пачаў ён зноў тонам горкай крыўды.

- Хопiць! - ва ўсю моц гыркнуў Голас. - Я цябе забяспечу. Толькi рабi тое, што табе загадваюць. Ты выдатна справiшся, хаця ты i дурань, а справiшся...

- Кажу вам, спадар, я непадыходзячы чалавек для гэтага. Я не хачу вам пярэчыць, але гэта так...

- Замоўкнi ты, iнакш я зноў пачну выкручваць табе руку, - сказаў Невiдзiмка. - Не перашкаджай мне думаць.

Наперадзе праз дрэвы блiснулi дзве плямы жоўтага святла, i ў змроку сталi бачны абрысы квадратнай царкоўнай вежы.

- Я буду трымаць руку на тваiм плячы, - сказаў Голас, - пакуль мы не пройдзем праз вёску. Iдзi прама i не надумайся прыдурвацца. Iнакш будзе кепска.

- Ведаю, - адказаў i ўздыхнуў Марвел, - гэта я добра ведаю.

Жаласная фiгура ў старым цылiндры прайшла са сваёй ношай па вясковай вулiцы мiма асветленых вокнаў i знiкла ў змроку за ваколiцай.

Раздзел XIV

У ПОРТ-СТОЎ

На наступны дзень у дзесяць гадзiн ранiцы мiстэр Марвел, няголены, брудны, раскудлачаны, сядзеў на лаўцы каля ўваходу ў карчомку, якая знаходзiлася ў прадмесцi Порт-Стоў; рукi ён засунуў у кiшэнi, часта надзiмаў шчокi i выгляд у яго быў вельмi зняможаны, расхваляваны i трывожны. Побач з iм ляжалi кнiгi, звязаныя ўжо вяроўкай. Вузел быў пакiнуты ў сасновым лесе за Брэмблхерстам, у адпаведнасцi з пераменамi ў планах Невiдзiмкi. Мiстэр Марвел сядзеў на лаўцы, i, хаця нiхто не звяртаў на яго нiякай увагi, хваляванне яго ўсё ўзмацнялася. Рукi яго бесперапынку шнарылi па шматлiкiх кiшэнях.

Пасля таго, як ён праседзеў тут добрую гадзiну, з карчмы выйшаў пажылы матрос з газетай у руках i апусцiўся на лаўку побач з Марвелам.

- Харошы дзянёк, - сказаў матрос.

Мiстэр Марвел стаў спалохана азiрацца.

- Так, вельмi, - пацвердзiў ён.

- Надвор'е як раз па сезону, - працягваў матрос тонам, якi не дапускаў пярэчанняў.

- Сапраўды, - пагадзiўся мiстэр Марвел.

Матрос вынуў зубачыстку i на працягу некалькiх хвiлiн быў заняты выключна ёю. А мiж тым позiрк яго быў скiраваны на мiстэра Марвела, i ён уважлiва вывучаў запыленую фiгуру i кнiгi, якiя ляжалi побач з iм. Калi матрос падыходзiў да мiстэра Марвела, яму падалося, што ў таго ў кiшэнi звiняць манеты. Яго здзiвiла неадпаведнасць памiж знешнiм выглядам мiстэра Марвела i гэтым багаццем, якое пабразгвала. Думка яго зноў звярнулася да тэмы, якая нядаўна авалодала яго ўяўленнем.

- Кнiгi? - спытаўся ён раптам, старанна арудуючы зубачысткай.

Мiстэр Марвел уздрыгнуў i паглядзеў на звязку, што ляжала побач.

- Так, - сказаў ён, - так-так, гэта кнiгi.

- Дзiўныя рэчы можна знайсцi ў кнiгах, - працягваў матрос.

- Цалкам з вамi згодны, - сказаў мiстэр Марвел.

- I не толькi ў кнiгах, - працягваў матрос.

- Правiльна, - пацвердзiў мiстэр Марвел. Ён зiрнуў на свайго субяседнiка i затым паглядзеў вакол сябе.

- Вось, да прыкладу, дзiўныя рэчы часам пiшуць у газетах, - пачаў зноў матрос.

- Ага, бывае.

- Вось i ў гэтай газеце, - сказаў матрос.

- А! - сказаў мiстэр Марвел.

- Вось тут, - працягваў матрос, не зводзячы з мiстэра Марвела настойлiвага i сур'ёзнага позiрку, - надрукавана пра Невiдзiмку.

Мiстэр Марвел скрывiў рот i пачухаў скулу, адчуваючы, што ў яго загарэлiся вушы.

- Чаго толькi не выдумаюць, - сказаў ён слабым голасам. - Дзе гэта, у Аўстралii цi ў Амерыцы?

- Нiчога падобнага, - адказаў матрос, - тут.

- Госпадзi! - усклiкнуў Марвел, уздрыгнуўшы.

- Праўда, не так каб зусiм тут, - сказаў матрос i мiстэр Марвел уздыхнуў з палёгкай, - не ў гэтым самым месцы, дзе мы цяпер сядзiм, але паблiзу.

- Невiдзiмка, - сказаў Марвел. - Ну, а што ён робiць?

- Усё, - сказаў марак, уважлiва разглядваючы Марвела. - Усё што трэба, - дабавiў ён.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Герберт Уэллс

Герберт Уэллс - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Герберт Уэллс - Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.