» » » » Герберт Уэллс - Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)


Авторские права

Герберт Уэллс - Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Герберт Уэллс - Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Научная Фантастика. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Ён адчуваў незразумелы цяжар, нiбы чыясьцi моцная рука прыгiнала яго ўнiз, так што падбародак дакрануўся да стала.

- Не варушыцеся, шаноўнейшыя, - пачуўся шэпт над яго вухам, - iнакш я размажджэру вам абодвум галовы.

Ён зiрнуў у твар Каса, якi блiзка прыгнуўся да яго, i ўбачыў на iм адлюстраванне свайго асабiстага спалоху i бязмежнага здзiўлення.

- Вельмi шкадую, што даводзiцца прымаць крутыя меры, - сказаў Голас, але гэта непазбежна. Калi гэта вы навучылiся заглядаць у прыватныя запiсы даследчыкаў? - сказаў Голас, i два падбародкi адначасова стукнулiся аб стол, i дзве пары скiвiцаў адначасова шчоўкнулi. - Калi гэта вы навучылiся ўрывацца ў дом чалавека, якi апынуўся ў бядзе? - I зноў удар па стале i шчоўканне зубоў. - Куды падзелi маю вопратку? Цяпер слухайце, - сказаў Голас. - Вокны зачынены, а з дзвярнога замка я выняў ключ. Чалавек я вельмi моцны, i пад рукой у мяне качарга, не гаворачы ўжо пра тое, што я нябачны. Несумненна, калi б я толькi захацеў, я без усялякiх намаганняў забiў бы вас абодвух i спакойна знiк. Зразумела? Дык вось. Цi абяцаеце вы не рабiць глупстваў i выконваць усё, што я вам загадаю, калi я вас памiлую?..

Вiкарый i доктар паглядзелi адзiн на аднаго, i доктар скурчыў грымасу.

- Абяцаем, - сказаў вiкарый.

- Абяцаем, - сказаў доктар.

Тады Невiдзiмка выпусцiў iх, i яны выпрасталiся. Твары ў абодвух былi вельмi чырвоныя, i яны ўзмоцнена круцiлi галовамi.

- Прашу вас заставацца на сваiх месцах, - сказаў Невiдзiмка. - Бачыце, вось качарга. Калi я ўвайшоў у гэты пакой, - працягваў ён, па чарзе падносячы качаргу да носа абодвух сваiх субяседнiкаў, - я не чакаў сустрэць тут людзей. I, мiж iншым, я спадзяваўся знайсцi акрамя сваiх кнiг, яшчэ i вопратку. Дзе яна? Не, не, не ўставайце. Я бачу - яе тут няма. Хаця днi цяпер стаяць дастаткова цёплыя для таго, каб Невiдзiмка мог хадзiць голы, але ўсё ж па вечарах даволi прахладна. Пагэтаму я маю патрэбу ў вопратцы i некаторых iншых рэчах. Акрамя таго, мне патрэбны гэтыя тры кнiгi.

Раздзел XII

НЕВIДЗIМКА ШАЛЕЕ

Тут неабходна зноў перапынiць расказ, з прычыны вельмi цяжкай акалiчнасцi, якая зараз высветлiцца. Пакуль у гасцiнай адбывалася ўсё апiсанае вышэй i пакуль мiстэр Хакстэрс назiраў за мiстэрам Марвелам, якi курыў люльку каля варот, воддаль, ярдах у дванаццацi, стаялi мiстэр Хол i Тэдзi Хенфры i, азадачаныя i збянтэжаныя, абмяркоўвалi адзiную айпiнгскую злобу дня.

Раптам пачуўся моцны ўдар у дзверы гасцiнай, адтуль даляцеў пранiзлiвы крык, i затым усё зацiхла.

- Эй! - вымавiў Тэдзi Хенфры.

- Эй! - пачулася ў распiвачнай.

Мiстэр Хол усведамляў усё, што адбывалася, павольна, але правiльна.

- Там штосьцi няладнае, - сказаў ён, выходзячы з-за стойкi i накiроўваючыся да дзвярэй гасцiнай.

Ён i Тэдзi разам падышлi да дзвярэй з напружанай увагай на тварах. Позiркi ў iх былi задумлiвыя.

- Штосьцi нядобра, - сказаў Хол, i Хенфры кiўнуў у знак згоды. На iх дыхнула цяжкiм пахам хiмiкалiяў, а з пакоя пачулася прыглушаная размова, вельмi хуткая i цiхая.

- Што ў вас там? - спытаўся Хол, пастукаўшы ў дзверы.

Прыглушаная размова крута абарвалася, на хвiлiну наступiла маўчанне, затым зноў пачуўся гучны шэпт, пасля чаго раздаўся крык: "Не, не, не трэба!" Затым усчалася валтузня, пачуўся стук крэсла, якое ўпала на падлогу, i шум кароткай схваткi. I зноў цiшыня.

- Што за чорт! - усклiкнуў Хенфры напаўголасу.

- Што ў вас там? - зноў спытаўся мiстэр Хол.

Вiкарый адказаў нейкiм дзiўным дрыготкiм голасам:

- Усё ў парадку. Калi ласка, не перашкаджайце.

- Дзiўна! - сказаў Хенфры.

- Дзiўна! - сказаў мiстэр Хол.

- Просяць не перашкаджаць, - сказаў Хенфры.

- Чуў, - сказаў Хол.

- I хтосьцi фыркнуў, - сказаў Хенфры.

Яны працягвалi стаяць каля дзвярэй, прыслухоўваючыся. Размова ў гасцiнай аднавiлася, такая ж прыглушаная i хуткая.

- Я не магу, - пачуўся голас мiстэра Банцiнга. - Кажу вам, судар, я не хачу!

- Што такое? - спытаўся Хенфры.

- Кажа, што не хоча, - сказаў Хол. - Каму гэта ён - нам, цi што?

- Абуральна! - пачуўся голас мiстэра Банцiнга.

- "Абуральна!" - паўтарыў мiстэр Хенфры. - Я гэта ясна чуў.

- А хто цяпер гаворыць? - спытаўся Хенфры.

- Напэўна, мiстэр Кас, - сказаў Хол. - Вы што-небудзь разбiраеце?

Яны памаўчалi. Размова за дзвярыма станавiлася ўсё больш незразумелай i загадкавай.

- Здаецца, абрус здзiраюць са стала, - сказаў Хол.

За стойкай з'явiлася гаспадыня. Хол стаў знакамi ўгаворваць яе, каб яна не шумела i падышла да iх. Гэта адразу ж абудзiла ў яго жонкi дух супярэчлiвасцi.

- Чаго гэта ты стаiш i слухаеш? - спыталася яна. - Iншай справы ў цябе няма, ды яшчэ ў святочны дзень?

Хол спрабаваў растлумачыць жэстамi i мiмiкай, але мiсiс Хол не пажадала зразумець i ўпарта павышала голас. Тады Хол i Хенфры, вельмi збянтэжаныя, на дыбачках вярнулiся да стойкi i растлумачылi ёй, у чым справа.

Спачатку яна ўвогуле адмовiлася прызнаць што-небудзь незвычайнае ў тым, што яны ёй паведамiлi. Потым запатрабавала, каб Хол замоўк i гаварыў адзiн Хенфры. Яна была схiльна лiчыць усё гэта глупствам, можа, яны проста перасоўвалi мэблю.

- Я чуў, як ён сказаў "абуральна", ясна чуў, - паўтарыў Хенфры.

- Так гэта цi не... - пачала мiсiс Хол.

- Шш... - перапынiў яе мiстэр Тэдзi Хенфры. - Чуеце - акно?

- Якое акно? - спыталася мiсiс Хол.

- У гасцiнай, - адказаў Хенфры.

Усе замоўклi, напружана прыслухоўваючыся. Невiдушчы позiрк мiсiс Хол быў скiраваны на светлы прамавугольнiк дзвярэй карчмы, на белую дарогу i фасад крамы Хакстэрса, асветлены чэрвеньскiм сонцам. Раптам дзверы крамы расчынiлiся, i з'явiўся сам Хакстэрс з вылупленымi ад хвалявання вачыма.

- Трымай злодзея! - крыкнуў ён, кiнуўся бегчы наўскасяк да варот карчмы i знiк з поля зроку.

У тую ж секунду з гасцiнай данёсся гучны шум i бразганне акна, якое зачынялася.

Хол, Хенфры i ўсе людзi, што сядзелi ў распiвачнай, гурмой выбеглi на вулiцу. Яны ўбачылi, як хтосьцi хутка завярнуў за вугал, у напрамку да дарогi, што вяла ў поле, i як мiстэр Хакстэрс, падскочыў, перакулiўся ў паветры i ўпаў нiцма. Натоўп застыў у здзiўленнi, некалькi чалавек падбеглi да яго.

Мiстэр Хакстэрс быў без прытомнасцi, як пераканаўся нахiлiўшыся над iм Хенфры. Хол жа з двума работнiкамi з карчмы дабеглi да вугла, выкрыкваючы штосьцi незразумелае, i ўбачылi, як мiстэр Марвел знiк за вуглом царкоўнай агарожы. Яны, мусiць, вырашылi, што гэта i ёсць Невiдзiмка, якi раптоўна зрабiўся бачным, i кiнуўся наўздагон. Але не паспеў Хол прабегчы i дзесяцi ярдаў, як, гучна ўсклiкнуўшы ад здзiўлення, адляцеў убок i, ухапiўшыся за аднаго з работнiкаў, паляцеў разам з iм на зямлю. Ён быў збiты з ног, зусiм як у гарачай схватцы на футбольным полi збiваюць з ног iгракоў. Другi работнiк абярнуўся i, падумаўшы, што Хол проста, спатыкнуўся, працягваў гнацца адзiн; але тут i ён спатыкнуўся таксама, як Хакстэрс. У гэты час першы работнiк, якi паспеў падняцца на ногi, атрымаў збоку такi ўдар, якiм можна было б звалiць быка.

Ён упаў, i ў гэтую хвiлiну з-за вугла паказалiся людзi, якiя прыбеглi з лужка, дзе адбывалася гулянне. Наперадзе бег гаспадар цiра, рослы мужчына ў сiняй фуфайцы. Ён вельмi здзiвiўся, калi ўбачыў, што на дарозе няма нiкога, акрамя трох чалавек, якiя ляжалi на зямлi. У тую ж хвiлiну з яго нагой штосьцi здарылася, ён выцягнуўся ва ўвесь рост. I адкацiўся ў бок, проста пад ногi брата i кампаньёна, якi таксама з разгону выцягнуўся на зямлi. Тыя, хто бег следам, спатыкалiся аб iх, падалi кучай, валячыся, адзiн на аднаго, i абсыпалi iх адборнай лаянкай.

Калi Хол, Хенфры i работнiкi выбеглi з карчмы, мiсiс Хол, навучаная шматгадовым вопытам, засталася сядзець за касай. Раптам дзверы гасцiнай расчынiлiся, адтуль выскачыў мiстэр Кас i, нават не глянуўшы на яе, збег з ганка i панёсся за вугал дома.

- Трымайце яго! - крыкнуў ён. - Не давайце яму выпусцiць з рук вузел! Пакуль ён трымае гэты вузел, яго можна бачыць! - Мiстэр Кас нiчога не ведаў пра Марвела, якому Невiдзiмка перадаў кнiгi i вузел ужо ў двары. Выгляд у мiстэра Каса быў сярдзiты i рашучы, але ў касцюме яго нечага не хапала; папраўдзе, усё адзенне яго складалася з чагосьцi падобнага на лёгкую белую спаднiчку, якая магла б замянiць вопратку хiба што толькi ў Грэцыi. Трымайце яго! - лямантаваў ён. - Ён знёс мае штаны! I ўсю вопратку вiкарыя!

- Зараз я дабяруся да яго! - крыкнуў ён Хенфры, прабягаючы мiма ляжачага на зямлi Хакстэрса, i, абагнуўшы вугал, далучыўся да натоўпу, якi гнаўся за Невiдзiмкам, але тут жа быў збiты з ног i бразнуўся на дарогу ў самым непрыглядным выглядзе. Хтосьцi з усяго размаху наступiў яму на руку. Ён завыў ад болю, паспрабаваў устаць на ногi, зноў быў збiты, упаў на карачкi i нарэшце пераканаўся, што ўдзельнiчае не ў пагонi, а ў адступленнi. Усе беглi назад у вёску. Ён зноў падняўся, але атрымаў моцны ўдар па вуху. Хiстаючыся, ён павярнуў дадому, мiмаходзь пераступiўшы цераз Хакстэрса, якi, да таго часу ўжо ачухаўся i, забыты ўсiмi, сядзеў пасярод дарогi.

Падымаючыся на ганак карчмы, Кас раптам пачуў ззаду сябе гук гучнай аплявухi i раз'юшаны крык болю, якi ўзвiўся над шматгалосым шумам i гамам. Ён пазнаў голас Невiдзiмкi - той крыкнуў так, быццам яго прывёў у шаленства нечакана востры боль.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Герберт Уэллс

Герберт Уэллс - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Герберт Уэллс - Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.