Владимир Случанский - Драбы (на белорусском языке)
Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.
Жалоба
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.
Описание книги "Драбы (на белорусском языке)"
Описание и краткое содержание "Драбы (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.
Васiль пяшчотна, як бяруць дарагую вазу, якую баяцца пабiць, узяў Рыцарскiя адзнакi, пацалаваў руку Вiтаўту, i, не падымаючыся з кален, узрушаным голасам адказаў:
- Вялiкi Гаспадар! Перад Богам клянуся, вось на гэтыя шпоры, што годна буду служыць Вашай Высокасьцi й Бацькаўшчыне! I давяду сваю годнасьць стаяць побач рэшты Драбаў Лiтоўскiх. Права Рыцарскае будзе кiраваць мною ад сёньня й да скананьня! I да памогуць мне ў гэтым Сьвяты Юрый i Ўсемагутны Божа!
- Добра сказана! - пахвалiў Вiтаўт, i, павярнуўшыся да Канцлера, загадаў Хай выкацяць колькi бочкаў пiва й мёду, ды старога пенiстага! Саслужылi малайцы!
- Слава-а-а-а! - громам пракацiлася па пляцы.
- ...у Вiльню ганца выслаць! Клiкаць каго знойдзе там зь Князёў i Драбаў на заўтрашнi Суд! - працягнуў Вiтаўт. - Апрышак - у вязьнiцу...
- Ваша Высокасьць! - ускрыкнуў Ваявода Фёдар. - Лiтасьцi! Нельга iх у вязьнiцу. Гэтыя людзi мяне зь вязьнiцы вырвалi...
- Усё роўна! Ты-ж сам не захацеў разказваць... А заўтра Суд пакажа, дзе iм мейсца. Хай пакуль-што "адпачнуць".
- А куды Ваша Высокасьць загадае падзець Прышынскага? - нехаця здаўся Фёдар, бо ведаў, што Вiтаўта не пераканаеш - калi ўжо сказаў, то скончана.
- Якога яшчэ там Прышынскага?
- Уласьнiка Камянецкага Замку.
- А чаго ён тут?
- Я прывёз яго ў кайданах, на Суд Вашай Высокасьцi!
- Гэта ён...
- Так, Ваша Высокасьць! Трымаў мяне ў Камянецкiх падзямельлях.
- А цi ведаў, што ты мой пасланец?
- Ведаў.
- Чаму ты ня клiкнуў яго на ўтаптаную зямлю? Хочаш сёньня?...
- Ён ня прыме выклiку! Не адважыцца...
Вiтаўт пагрозьлiва блiснуў вачамi й рашуча накiраваўся ў натоўп апрышак, пасярод якога на вазу сядзеў скаваны Прышынскi. Доўга ўглядаўся ў яго перастрашаны твар i панура спытаў:
- Пасаваны?
Прышынскi здрыгануўся, як-бы яго ўкусiла зьмяя, i, пускаючы сьлiну, залапатаў:
- Лiтасьцi, Ваша Высокасьць... У iмя Сьвятога Юрыя, лiтасьцi... Пад прымусам я падняў руку на Яго Сьветласьць Ваяводу... Усiх Сьвятых у сьведкi... Ваявода Станiслаў прымусiў... Лiтасьцi... Ваша Высокасьць...
- Цi пасаваны, пытаюся? - нецярплiва перабiў Вiтаўт.
- Пасаваны, Ваша Высокасьць... Яшчэ пад Готэсвэрдэ, Гаспадаром нашым Ягайлай Альгердавiчам... Ваша Высокасьць памятаюць...
- А як-жа, памятаю Готэсвэрдэ! - ускрыкнуў Вiтаўт. - Гэта тады як, Сьвятой памяцi, Ваявода Кныш з Бранску немцаў у балота завёў!
- Тады, Ваша Высокасьць, тады... - пасьпешна пагадзiўся Прышынскi. Сапраўды тады... Ясную памяць мае Ваша Высокасьць...
- А што ты там зрабiў? Нешта я цябе не памятаю.
- Я тады Харугву Крыжацкую даставiў... Самаго Бруна Лiндэнбурга...
- Як-жа ты яе здабыў? - зацiкавiўся Вiтаўт, i адразу палагаднеў з выгляду.
Прышынскi сумеўся. Замармытаў сабе пад нос нешта невыразнае, з чаго можна было зразумець: "балота... балоце... я..."
- Дазвольце мне, Ваша Высокасьць? - раптам умяшаўся адзiн з замкавых вартавых. - Я быў пад Готэсвэрдэ й прыгадваю сабе яго.
- Кажы!
- Я тады быў у сотнi Варкулы Бялецкага, i ён мяне выправiў да Ваяводы Кныша, каб запытаць, дзе палонных наёмнiкаў гнаць. Але пакуль я лесам i балотам дабраўся да Кнышавай стаянкi, было ўжо запозна. Ваявода з тузiнам вояў уходзiў ад сотнi Крыжакоў, прастуючы ў самую дрыгву. Крыжакi, вiдаць, былi пэўнымi, што не вылезьцi яму стуль i навылёт не прайсьцi, ды думалi жыўцом узяць, таму й палезьлi сьледам. Ваша Высокасьць ведае, як Ваявода, улезшы ў самае багна, спынiўся й сустрэў немец у мячы? Нiхто тады не вярнуўся адтуль нi наш, нi немец...
- А калi ты бачыў гэта, чаго-ж на падмогу ня кiнуўся? - раззлаваўся Вiтаўт. - Чаго?
- Як не? Забi мяне Пярун, калi ня кiнуўся! Але пакуль зь лесу, ды з узгорку даскочыў, то па ўсiм ужо было. Хутка... А разам са мною пад'ехаў да балота й ён, - указаў вартаўнiк на Прышынскага. - Але мне здалося, што з ракiтаў ён вылез, хаваўся там, аж пакуль усё ня скончылася. Накруцiўся, паўглядаўся, дый завярнуў прэч. Паехаў сабе й я. А на ранiцу, як абозам мы вырушылi, бачу - iзноў ён, скача, а да сядла Харугва прычэпленая, па дарозе валочыцца. Зiрнуў я, а гэта тая самая, што на балоце засталася, дзе Ваявода Кныш патоп. Я туды, к балоту. А там гаць з гальля пракладзеная. Мазуры казалi, што загнаў iх нейкi пан Лiтоўскi й прымусiў Харугву выцягнуць. I яшчэ казалi, што торбу з чырвонцамi заморскiмi там-жа знайшлi - усё забраў. Нават за працу iм не заплацiў...
- Чаго-ж ты дасюль маўчаў?
- Ды прызабыўся трохi, а потым i нiякавата неяк было...
- Праўда гэта? - зьвярнуўся Вiтаўт да Прышынскага.
- Лiтасьцi... - застагнаў той. - Лiтасьцi, Ваша Высокасьць... Не мае шпоры... Не мае... Пашкадуйце... За Бога пашкадуйце...
- Так, так! - нахмурыўся Вiтаўт. - Чужымi рукамi й шпоры здабыў, i на майго пасланьнiка руку падняць пасьмеў, скарб Крыжацкi затаiў. Слаўны зь цябе Рыцар... Няма чаго й казаць! - i, раптам успыхнуўшы, закрычаў - Ганьба! У вязьнiцу нягоднiка! Заўтра разам з апрышкамi судзiць буду. Пазбаўлены ты, нягоднiк, Рыцарскае годнасьцi!... А той... таксама харош, апасаваў злодзея, ды яшчэ Камянец падараваў! Ад сёньня й навекi, Камянец будзе звацца Лiтоўскiм Камянец Лiтоўскi! - i, павярнуўшыся к Канцлеру, загадаў - Каб ува ўсiх кнiгах i граматах запiсана было! Войта цi леньнiка[40] пасаджу, пазьней пабачым, але верны й сумленны Драб там сядзе! I хай будзе так!
27. СУД
Зь першымi праменьнямi сонца Вiтаўт быў ужо на нагах. Злы й нецярплiвы падганяў Канцлера, Гараднiчага й Маршалка, з падрыхтоўкай Суда. Бачачы яго нецярплiвасьць i дрэнны настрой усе трое выбiвалiся зь сiлаў: на пляцы ўсталявалi падвышэньне на дзьве прыступкi, з тронам i балдахiнам. Леваруч ад падвышэньня - стол i лавы для Канцлера й пiсароў. Абапал ад трону працягнулiся два шэрагi крэслаў, для ўвесь час прыбываючых зь Вiльнi Князёў, Ваяводаў, Войтаў, Бiскупаў, i iншых шаноўных Дастойнiкаў Вялiкага Княства. Прыбылi й чужаземцы, даведаўшыся аб маючым адбыцца Суду.
Слупамi з нацягнутым ланцугом абгарадзiлi мейсца для падсудных.
На мурох разьмясьцiлiся лучнiкi, у кутах пляцу - заслоны капейшчыкаў i адзьдзелы асабiстае аховы Гаспадара.
Надвор'е ўдалося прыгожае. На небе - нi хмаркi. Ранiшняе сонца касымi праменьнямi азалацiла стрэхi будынкаў i зубчастыя вежы. Густыя доўгiя ценi нiбы падкрэсьлiвалi хараство й сьвежасьць красавiковае ранiцы. Пералiвiста галасiлi птушкi ў замкавым парку.
Час Суда наблiзiўся. Разнашэрсным натоўпам выгналi з падзямельля апрышак. Барадатыя, разкудлачаныя й заспаныя, яны моўчкi стоўпiлiся на агароджанай пляцоўцы. Шчыльная суровая варта абкружыла iх насьцярожаным колам.
Прышынскi быў тут-жа. Правёўшы ноч у цёмнай вязьнiцы ён са страхам чакаў зьяўленьня грознага Судзьдзi й зайздросьцiў у душы апрышкам...
Вiтаўт быў у Царкве. Шчыра малiўся, просячы Ўсемагутнага Бога, каб даў ясны розум i празорлiвасьць у часе Суда.
Службу правiў, нiкому яшчэ не знаёмы, Архiрэй Рыгор Цамбляк. Баўгарын па паходжаньню, ён зусiм нядаўна зьявiўся ў Лiтве, аднак мовай валодаў дасканала. Нягледзячы на прозьбу Канцлера, Архiрэй не пагадзiўся скарацiць службу, i нецярплiвы ўрадавец, не дачакаўшыся канца службы, выйшаў з Царквы.
На пляцы, за шэрагам крэслаў, лянiва разьвiвалiся Сьцягi, Харугвы й Колеры прыежджых. Канцлер яшчэ раз акiнуў клапатлiвым позiркам пляц i застаўся задаволены - усё як i належыцца.
Нарэшце пачалi зьяўляцца Дастойнiкi Суда й разсаджвацца па сваiх мейсцах. Збраяносцы й невялiкiя пачоты ставалi за iх крэсламi.
Усе маўчалi. Адчувалася паважнасьць моманту.
Прарэзваючы цiшыню, загрымелi трубы - паказаўся Вiтаўт. Ён iшоў у суправодзе невялiкага, але блiскучага пачоту. Быў тут i Ваявода Фёдар.
Вялiкi Князь узыйшоў на падвышэньне й моўчкi спынiўся перад тронам, павярнуўшыся тварам да апрышак. Накiнуты, паверх сiняватага панцыра, баграны плашч з сабалёвай апухай, прыдаваў яму яшчэ больш грозны й суровы выгляд. Здавалася, што Гаспадар перавышае ростам усiх сваiх прыблiжаных. Абапёртая аб набедранiк чаканеная золатам похва яго мяча нiбы спрачаецца ў прыгажосьцi аздобы з кручанай дзяржальнай, увянчанай крывава-чырвоным рубiнам. Лiтая залатая Пагоня, на залатым-жа ланцугу, супакойна ляжыць на сталёвым нагруднiку, як-бы ведаючы, што няма для яе дастайнейшай грудзi.
Апрышкам аж дух захапiла - Вялiкi гэта Гаспадар i слаўны на цэлы Сьвет.
На сярэдзiну пляцу выйшаў Вялiкi Гэрольд Вялiкага Княства Лiтоўскага й абвесьцiў аб пачатку Суда Гаспадарскага. Закончыў ён словамi:
- ...па Законам Божым, хай вынясе прысуд свой Лiтасьцiвы й справядлiвы! Iзноў загрымелi трубы. Вiтаўт сеў i махнуў рукой Канцлеру.
Канцлер паважна выступiў уперад i, зварочваючыся да Сыча, прамовiў:
- Падсудны Сыч! Ясьнейшы Суд жадае ведаць, пад якiм iменям будзеш адказ трымаць за свае лiхадзействы? I зь якога ты роду й паходжаньня?
- Адказываць буду пад тым iмём, пад якiм жыў дасюль! Сыч - маё ймя, а паходжаньнем я з Пушчы, - Сыч з Пушчы! - Атаман апрышак трымаўся ганарова, але з належнай павагай да Высокага Суда. Ён ведаў, што ад яго вытрымкi й захаваньня залежыць лёс яго собскi, i лёс яго верных сяброў.
Канцлер павярнуўся да Вiтаўта й паўтарыў:
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!
Похожие книги на "Драбы (на белорусском языке)"
Книги похожие на "Драбы (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Отзывы о "Владимир Случанский - Драбы (на белорусском языке)"
Отзывы читателей о книге "Драбы (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.