» » » » Адам Глебус - Койданава (на белорусском языке)


Авторские права

Адам Глебус - Койданава (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Адам Глебус - Койданава (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Русская классическая проза. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Койданава (на белорусском языке)
Автор:
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Койданава (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Койданава (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








- Гэй, стары, можа цыгарэты маеш? - з цемры да Стася падышлi п'яныя хлопцы. Iх было трое. Адзiн высокi, хударлявы, двое нiжэйшыя, вельмi падобныя, толькi апранутыя па-рознаму. На адным усё было цёмнае, а на другiм - белая кашуля ды васiльковыя, ажно свяцiлiся, нагавiцы-клёш.

- У мяне папяросы, - Стась выцягнуў з кiшэнi i паказаў пачак "Севера" з сiнiм, нiбыта вытатуiраваным на пачку сонцам.

Праз два днi пра гэты пачак "Севера" загаварыла ўсё Койданава. А высокi i хударлявы Юрка Зiнкевiч дрыжачым голасам апiсваў тое здарэнне так:

- Лёнiк пашыў сабе васiльковыя клёшы. Падзея. Вырашылi замачыць нагавiцы, каб доўга насiлiся. Узялi чарнiла i пайшлi пад клуб, на сквер. Селi на лаўку пад помнiкам Дзяржынскаму ды пацiху выпiлi ўтрох дзве семсотграмоўкi. Сядзiм, кайф ловiм. Нi з таго нi з сяго Лёнiку закарцела цывiльную цыгарэту закурыць. Пашыў сабе нагавiцы файныя, паўлiтра вiна выпiў, а яму яшчэ i цыгарэту з фiльтрам падавай. У мяне "Прыма", а ў Базыля - "Беламор". Пайшлi мы пад загарадку, каб у каго стрэсцi па цыгарэце. Бачым: стары дзядзька, незнаёмы, пасярод дзяцей стаiць рукi склаўшы. Каб жа хто з нас у тым старым Стася Ажгiровiча пазнаў, мы б яго за тры вулiцы абышлi. А так стаiць сабе стары i незнаёмы. Чаму ў яго не запытацца пра цыгарэты? Лёнiк i папрасiў у Ажгiровiча цыгарэту, i той пачак "Севера" паказаў. Лёнiк раззлаваўся так, нiбыта ў старога ўсе кiшэнi замежнымi цыгарэтамi набiтыя, а ён нам смярдзючыя папяроскi падае. "Ты мне, сiвы казёл, цыгарэту дай, а не папяросу. Цi, можа, ты не дачуў? Дык зараз вушы прачышчу i рогi паабломваю!" - Лёнiк вакол Ажгiровiча заскакаў, як той певень вакол курыцы. А Стась стаiць, i хоць бы хны. "За "казла" магу i зарэзаць, смаркач паганы!" - цiха так сказаў Стась, а ў мяне ажно мурашкi па спiне пад нейлонавай кашуляй пабеглi. А Лёнiк на яго як кiнецца, з ног збiў i давай-давай чаравiкамi мясiць. Тут i Базыль дапамог. А Стась адно галаву рукамi закрыў, скурчыўся, павалiўся i як нежывы стаў, далiбог. А гэтыя месяць i месяць.

Яны б'юць, а я стаю, утрупянеў, не ведаю, што рабiць, куды кiнуцца. Танцы спынiлiся. Усе да сеткi падбеглi, глядзяць. Дзеўкi вiшчаць пачалi: "Забiваюць! Забiваюць!!!" Каб не гэтыя вiскi, i сапраўды забiць маглi. Але цяпер я ўжо i не ведаю, што лепей. Можа, хай бы яны яго тады забiлi. Даруй Божа.

I я закрычаў: "Шухер!"

Мы паляцелi ў сквер, абмiнулi помнiк Дзяржынскаму, перабеглi пляц каля царквы i схавалiся за хлебную краму. Там аддыхалiся. Выкурылi па цыгарэце i разышлiся дадому. Больш Лёнiка жывога я не бачыў.

Аповед Юркi Зiнкевiча пра бойку я пачуў пазней, можа, праз тыдзень, а на другi дзень пасля здарэння пад клубам, у нядзелю, я стаяў каля хлебнай крамы, дзе ўночы курылi Лёнiк i Базыль Даўнарыкi з Юркам. Белай вяроўкай я мацаваў на багажнiк свайго старога ровара шэсць боханаў чорнага хлеба.

Пыльны пляц каля царквы выглядаў чыстым з-за ранiшняе прахалоды i яшчэ не пякучага сонца. Сям-там на пляцы стаялi купкi мужчын, па двое, па чацвёра. Яны пiлi бутэлечнае пiва проста з рыльца. Непадалёк ад царкоўных веснiц пацягвалi пiва браты-блiзняты Даўнарыкi. Падабенства ў iх не такое ўжо вялiкае, адрознiць можна. Лёнiк - драбнейшы, i можа таму дзеўкi любiлi яго больш за ягонага брата. Але i агульнага ў iх было шмат: i чорныя, аж да сiнечы, цыганскiя валасы, i смуглявасць, i вочы з налiтымi блакiтам бялкамi - зiрне каторы, аж холад па спiне пойдзе, i каржакаватасць, i местачковая заземленасць. Адным словам - блiзняты. Каб не блыталi цi, можа, з-за характараў, апраналiся яны па-рознаму. Лёнiк у светлае, а Базыль у цямнейшае, чорнае. Той ранiцай на Лёнiку была белая кашуля ў тонкiя сiнiя пасачкi.

Браты пiлi сваё нядзельнае пiва. Колькi яшчэ закаркаваных пляшак стаяла каля ног, проста на зямлi.

Са сквера на пляц выйшаў не знаёмы мне стары ў зношаным гарнiтуры i шэрай паласатай кепцы. Гэта пазней даведаюся, што на асветлены сонцам пляц выйшаў з цёмнага сквера Стась Ажгiровiч.

Стась хвiлiну пастаяў на беразе шырокага пляца, прыглядаючыся да мужчын, знайшоў вачыма блiзнят i няспешна накiраваўся да iх. Нi Лёнiк, нi Базыль не адчувалi нават ценю небяспекi, былi ўпэўненыя ў сабе цалкам. Што можа зрабiць сухенькi, падобны да вераб'я, дзядок супраць здаровых дзецюкоў? Нiчога! А можа яму падалося, што пад клубам каля танцавальнай загарадкi яго дрэнна адмясiлi? Пэўна, такiя пытаннi круцiлiся ў Лёнiкавай, асмужанай пiўнымi парамi галаве, а што Базыль падумаў такое, ён i сам раскажа пазней.

Мужчыны, што пiлi пiва на пляцы, нечакана змоўклi. Шмат хто са старэйшых пазнаў Стася, i ў iх з'явiўся страх. "Нiбыта халодным скразняком астудзiла патылiцу", - казаў пазней Iван Мiлько.

Стась за два крокi да блiзнят выняў з унутранай кiшэнi свайго заношанага пiнжака самаробную фiнку. Ён ударыў Лёнiка ў сэрца. Той знямеў. Стась лёгка дастаў лязо з Лёнiкавых грудзей, схаваў зброю i павольна пайшоў у бок сквера.

Закрычаў Базыль.

Я стаяў каля крамы i трымаў у руках ровар з напакаваным на багажнiк хлебам, а Базылёў крык працiнаў мяне нябачнымi вострымi спiцамi...

Базыль упаў на зямлю, у светлы тонкi пыл i пачаў курчыцца, нiбыта гэта яму, а не Лёнiку ўдарылi фiнкаю ў сэрца. А Лёнiк спачатку стаяў i пахiстваўся. Упаў ён на спiну, роўна, як бервяно, iмгненне ляжаў, а потым цела пачало бiцца ў перадсмяротнай агонii. Белая кашуля зачырванела на грудзях. З разяўленага рота пацякла ружовая пухiрыстая пена. Базыль не пераставаў крычаць, поўзаў на карачках вакол брата i драў пальцамi зямлю.

Мужчыны папакiдалi недапiтыя пляшкi i абступiлi блiзнят шчыльным колам.

Трымаючы ровар, я не мог варухнуцца. Да мяне падышла цётка Пэля, нахiлiлася i зазiрнула мне ў вочы. Яна колькi разоў паўтарала маё iмя, а я ўсё не мог адказаць - мову адняло.

Але мова вяртаецца iмгненна, як i знiкае.

Цётка ўдарыла мяне па шчацэ, мова вярнулася, i я сказаў ёй, што Лёнiка зарэзалi.

Сёстры Юзэфа ды Канстанцыя плакалi i закрывалi насы белымi хустачкамi, калi мiлiцыянты прыехалi па Стася. Ён не супрацiўляўся, яму было ўсё роўна, дзе жыць - у турме цi ў Койданаве. Адзiная замiнка ў гэтай справе выйшла з фiнкаю. Калi ў Ажгiровiча спыталi, якiм нажом ён забiў Леанiда Даўнарыка, дык той дастаў з шуфляды кухоннага стала звычайны хлебны нож i сказаў, што вось iм. Мiлiцыянты спрабавалi адшукаць фiнку, але не знайшлi.

На Лёнiкавым пахаваннi старыя койданаўкi прадракалi Базылю хуткую смерць. Шапталi, што калi памiрае адзiн з блiзнят, то i другому век скароцiцца. Прароцтва не спраўдзiлася. Базыль жыве. Ажанiўся, дзецi знайшлiся, працуе на рамбазе i п'е, як усе.

А Стась Ажгiровiч памёр у турме.

Часам мне згадваецца фiнка. Яна ж недзе так i ляжыць, схаваная ў Койданаве. I думаю, што Стась слушна зрабiў, калi не аддаў зброю, якой абаранiў свой гонар.

Вiнак

Вiнак вырошчваў памiдоры. У Койданаве кожная сям'я нешта садзiла i нешта збiрала. Памiдорамi нiкога не здзiвiш. Але памiдоры Вiнака Шавуры адрознiвалiся ад усiх астатнiх у мястэчку, як сонца ад месяца.

Гаспадынi куплялi ў яго насенне, распытвалi, як i што рабiць, у якi дзень высаджваць i калi палiваць. Толькi, як яны нi старалiся, а прыходзiў час - i самыя-самыя памiдоры вырасталi ў Вiнакавым гародзе.

Не скажу, што ў астатнiх былi кепскiя, i калi iх вывозiлi на менскiя рынкi, дык на прылаўках яны глядзелiся як мае быць i прадавалiся выдатна. А вось Вiнаку i вывозiць не было чаго, усё Койданава прыходзiла купляць ягоныя.

Навошта купляць, калi свае пад бокам? Два крокi ад ганка ступiў, пахадзiў па градах, навыбiраў спялейшых цi, калi любiце, i цвярдзейшых, намыў, нарэзаў, накрышыў цыбулi, пасалiў, напярчыў, кропу кiнуў, заправiў алеем цi, калi хочаце, смятанаю, i стаўце на стол. Бярыце, частуйцеся, госцi дарагiя. Усё так, але...

Як гавораць у Парыжы, "жакет ад Кардэна", так у Койданаве казалi: "памiдоры ад Шавуры". I можаце не верыць. Адно скажу, што Вiнак быў не такi просты, як выглядаў з твару.

Выглядаў Шавура будзённа i шэра. Сiвы, загарэлы па-сялянску, у старым пiнжаку, надзетым на майку. Нагавiцы ў зямлi. Галёшы на босых нагах. I ўся будзённасць i някiдкасць кампенсавалася тварам. Гэта жарт, што Вiнак меў просты твар. Калi каму цiкава, дык можна знайсцi ў Беларускай Энцыклапедыi кандыдата ў члены Палiтбюро ЦК КПСС з 1968 года Шавуру. Гэта, вядома, не койданаўскi агароднiк, але твар вельмi падобны. Вiнак, калi б на яго надзець белую кашулю i ўзяць пад гальштук, быў бы рыхтык кандыдат, i вядома чаму стрыечныя браты.

Раней на розныя камунiстычныя святы на аскетычных фасадах урадавых пабудоў, акрамя чырвона-белых лозунгаў i сцягоў, вывешвалiся манументальныя палотны з тварамi Энгельса, Ленiна, Маркса i ўсiх жывых членаў i кандыдатаў у члены Палiтбюро ЦК КПСС. Жывыя (усе, як адзiн) былi намаляваныя ў цёмных пiнжаках, белых кашулях i пад гальштукам.

Сярод вохрыстых фатаграфiчна-дакументальных твараў я заўсёды адшукваў койданаўскага земляроба i з гонарам адзначаў сваю далучанасць да вельмi вялiкай справы.

Сваяцтва Вiнака Шавуры не магло не абрасцi ў мястэчку рознымi байкамi i казкамi, як у гародзе - колькi нi палiце, нi касiце, а крапiва куток свой знойдзе. I чаго толькi не плялi доўгiя языкi!

Гандлярка Стэфа з крамы "Садавiна i гароднiна" казала, што яе муж Волесь на ўласныя вочы бачыў, як Вiнак закопваў на сваiх градах бляшанкi з золатам, якiя яму на "чайцы" прывозiў маскоўскi брат.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Койданава (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Койданава (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Адам Глебус

Адам Глебус - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Адам Глебус - Койданава (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Койданава (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.