Адам Глебус - Койданава (на белорусском языке)
Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.
Жалоба
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.
Описание книги "Койданава (на белорусском языке)"
Описание и краткое содержание "Койданава (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.
Глебус Адам
Койданава (на белорусском языке)
Адам Глёбус
Койданава
МНЕ СНIЦЦА КОЙДАНАВА
Апавяданне
Мне снiцца Койданава... Вось iдзе па вулiцы цётка Пэля. Гэта менавiта тая Пэля, што ў Рубяжэвiчах, каб блiжэй да касцёла, паставiла сабе помнiк на могiлках. Каб жа толькi сабе. Дык i мужу свайму, Ясечку, таксама пры жыццi помнiк узвяла i агароджай помнiкi тыя абнесла. Ледзь не кожную нядзелю ездзiла Пэля ў Рубяжэвiчы, да касцёла ды на сваёй i мужавай магiле кветкi садзiла i даглядала, каб як у людзей было. "А хто ж мне помнiк паставiць, як памру? любiла казаць цётка Пэля. - Нiхто! Сам сабе не паставiш - нiхто табе не паставiць! А чым я горшая за людзей?" Нельга было не пагадзiцца з Пэляю, бо i логiка ў яе была жалезная, як агароджа вакол помнiка, i перакананнi. Толькi вось з датамi на помнiках выйшла недарэчнасць. З датамi нараджэння мужа i жонкi ўсё было як мае быць, а вось з датамi смерцi... На мармуровых дошках выбiлi iм лiчбу - 196, а яны ўзялi i дажылi да 1970 года. Перарабiлi iм 196 на 197, нiхто не ведаў, што Ясечка, i так на дваццаць гадоў старэйшы за сваю Пэлечку, возьме i пражыве аж 103 гады. Вось i прыйшлося цётцы Пэлi наймаць чалавека, каб на Ясевым помнiку назаўсёды ўсталяваўся 1980 год. Языкатыя, а iх у Койданаве заўсёды хапала, пачалi здзекавацца: маўляў, i Пэльцы яшчэ прыйдзецца 198 на 199 перапраўляць. Толькi хай тым языкатым языкi паадсыхаюць, а калi не паадсыхаюць, дык хай з iх паганых языкоў скура аблезе! Не дажыла наша цётка Пэля да 1990 года, пайшла за сваiм Ясем раней. Хай iм зямля будзе пухам. Пра мёртвых блага не гавораць. Што за чалавек быў наш Ясечка? Музыка! Ён вам i польку, i кракавяк, i вальс... I скрыпка ў Яся была свая, у дыктавым футарале. Да васьмiдзесяцi гадоў Ясечка на вяселлях граў, аж пакуль пальцы не перасталi слухацца. А як перастаў ён граць, дык скрыпку на гарышча занёс i ў труну схаваў. На гарышчы ў Пэлiнай хаце дзве труны стаялi - адна сiняя для Ясечкi, другая барвовая для самой Пэлi. Толькi спачатку iх дзве было, а потым стала чатыры, бо першыя дзве за дзесяць гадоў шашаль з'еў. Ды каб гэтая бяда была самай вялiкай у Пэлiнай хаце! А то ж было яшчэ здарэнне... Пракладалi каля старых могiлак новую дарогу. Частку могiлак трэба было знесцi, i якраз тую частку, дзе Пэлiны бацькi ляжалi. Спачатку плакала цётка Пэля, а потым радавалася. "Вось i добра, я сваiх бацькоў да касцёла блiжэй пакладу, перавязу iх у Рубяжэвiчы!" - казала Пэля суседзям. Заказала яна дзве труны: мацi зялёную, бацьку - зялёную; не падумайце, што яна паточаныя шашалем узяла, не той Пэля чалавек, яна любiла смерць, як iншы жыццё палюбiць не можа. Выкапалi ёй мужчыны бацькоў i ў труны паклалi. А справа была ў снежнi. Толькi яны выкапалi, а тут мароз, i такi мароз, што зямля ўкамянела, нi ломам, нi сякераю тую зямлю не возьмеш, не тое што рыдлёўкаю. Карацей, нi адзiн мужчына ў Рубяжэвiчах не стаў яму для Пэлiных бацькоў капаць, так яны ў хляве да сакавiка i прастаялi. Добра, што зiма ў той год была сапраўдная, з завiрухамi, з маразамi. А цяпер у цёткi Пэлi ўсё добра: спiць яна побач са сваiм Ясечкам у Рубяжэвiчах непадалёк ад касцёла, спяць яны пад акуратнымi помнiкамi, на якiх блiшчаць аднолькавыя надпiсы: "Ад сваякоў". Толькi вось блiзкiх сваякоў у цёткi Пэлi i не было, калi не лiчыць яе бацькоў, што спяць вечным сном на адных з Пэляй i Ясем могiлках. Няма ў Койданаве Пэлi, няма той чорнай жалобнай хусткi, у якой яна хадзiла па вулiцах. А чаму ў жалобнай хустцы? Ды не было ў Койданаве пахавання, каб абышлося без цёткi Пэлi. Нiхто так не ўмеў плакаць i галасiць, як яна. Калi галасiла цётка Пэля - голас яе, плач яе стаяў ад зямлi i да самага неба.
Мне снiцца...
Сны - адзiнае, што належыць мне. Астатняе не маё. Мне належыць толькi тое, што знiкне разам са мной.
...Снiцца Койданава.
На адной з цёткай Пэляй вулiцы жыла панi Петухоўская, яе ўсё Койданава так i называла - панi Петухоўская. Была Петухоўская такая тоўстая, што сядзець на адным крэсле не магла, бо адно крэсла, якое б нi было, хай сабе i дубовае, не вытрымае койданаўскую панi. Калi хто запрашаў да сябе ў госцi Петухоўскiх, то абавязкова ставiў для яе лаву цi крэслы звязваў вяроўкаю, каб, крый Бог, не раз'ехалiся, бо, калi грымнецца на зямлю панi, дык праломiцца зямля i невядома, што будзе. А больш такiх тоўстых у Койданаве не было. Тоўстыя былi, але, каб сядзець на двух крэслах цi займаць палову фотакарткi, на якой засталiся стаяць дзесяць чалавек, такiх тоўстых не было.
А стары Галякевiч такi худы, што праз гэтую худобу на яго казалi палiцай. На пачатку шасцiдзесятых гадоў у койданаўскiх дзяцей палiцай павiнен быў быць абавязкова худы, з вусамi i ў чорным галiфэ. А Галякевiч летам i зiмою насiў чорнае галiфэ, i нават у самую спёку да белай майкi на iм было галiфэ.
Унук яго - Барыс Ладаўшчук (дачка Галякевiча назло бацькам пайшла за насатага, касавокага Ладаўшчука) - быў такi ж худы, толькi што высокi, i галiфэ не насiў, а так - рыхтык стары Галякевiч. З Барысам Ладаўшчуком драма ўтварылася. Сябраваў ён з Жэнiкам Попелам. Купiў Барыс матацыкл, дзед з бацькам дапамаглi, i з'явiўся на нашай вулiцы чорны "К-750" з люлькай, не матацыкл - лялька. Каталiся Барыс з Жэнiкам на той ляльцы i ў лес, i на возера, i на рэчку, i на танцы... Каталiся самi i каталi койданаўскiх дзевак. Каталiся, пакуль не наехалi на тэлеграфны слуп. Жэнiк у люльцы сядзеў, яму адразу смерць, а Барысу хоць бы драпiна якая, было б лягчэй, а так нiчога - нi шнара, нi пералому, а люльку ў гармонiк, i Жэнiкава цела ледзь з таго "гармонiка" дасталi, ледзь у труне выпрасталi. Пахавалi Попела, а Ладаўшчука засудзiлi, далi дзесяць гадоў. Жэнiкавы бацькi прасiць хадзiлi, каб не судзiлi Барыса, бо жывое жывым, а сына з магiлы не падымеш. Перагледзелi ў судзе справу i далi Барысу не дзесяць, а пяць гадоў турмы. Адсядзеў Барыс Ладаўшчук свой тэрмiн, а ў Койданава не вярнуўся. Людзi казалi, што не мог ён сабе Жэнiкаву смерць дараваць, не мог па койданаўскiх вулiцах хадзiць. А стары Галякевiч панi Петухоўскай зусiм iншае гаварыў, быццам ажанiўся Барыс у Казахстане, i добра яму там, вось таму i не едзе ў Койданава. А панi Петухоўская не паверыла старому Галякевiчу. Хто ж такому паверыць, што койданаўскаму хлопцу можа быць добра ў Казахстане, ды так добра, што ў Койданава ён i не паказваецца?
Былая койданаўка Ада ў Нямеччыне жыла, сапраўднае футра насiла, а штогод, летам, у Койданава прыязджала i дзецям з нашай вулiцы цацкi дарыла. У мяне i цяпер ёсць зялёны губны гармонiк, што Ада падарыла.
Снiцца...
А вам снiцца iншае. Вам снiцца сваё, толькi вам належнае. Хай вам снiцца дзяцiнства - ваша вёска цi мястэчка, горад цi хутар... Хай вам снiцца дзяцiнства - час, калi вас любiлi.
Мне снiцца Койданава, наш койданаўскi сквер.
Той сквер, дзе Шурыку Мiлько, якому цётка Пэля адпiсала свой дом, хлопцы перабiлi ключыцу. Шурык вяртаўся з танцаў, да яго падбеглi хлопцы, адзiн з iх, нiчога не кажучы, перацяў Шурыка жалезным прэнтам. Шурык страцiў прытомнасць, а калi ачуняў, дык нiкога не было. У акрываўленай кашулi прыйшоў Шурык дамоў. У суд ён не падаваў, бо хлопцы са сквера, як даведалiся, што не таго, каго хацелi, пабiлi, хадзiлi да Шурыка штодня i прасiлi, каб не заяўляў. Грошай у хлопцаў Шурык не ўзяў, а кашулю ўзяў, бо ягоная была парваная i ў крывi. У мiлiцыю ён не заявiў, бо такi ўжо чалавек Шурык Мiлько - добры. Ён нават сабаку свайго, Арсiка, застрэлiць не мог, калi нейкая свалата Арсiку нiжнюю пашчэнку вывернула i зубы павыбiвала. Пакутаваў сабака, есцi не мог, i трэба было Арсiка застрэлiць. Шурык суседа Воўку Савiча прасiў, каб той застрэлiў, бо сам не мог. Сусед i застрэлiў Шурыкаву суку, якую клiкалi Арсiк, бо ўсе сабакi ў Мiлько былi Арсiкамi, i сукi, i кабялi, i ўсе гэтыя арсiкi былi страшэнна злосныя i прызнавалi толькi Шурыка. Адзiн з арсiкаў хадзiў з Шурыкам на льнозавод, дзе Шурык падзарабляў у час летнiх вакацый вартаўнiком. Шурык яшчэ браў на завод свой ровар "Спутнiк". Ён зацягваў ровар на дах высознага цэха i катаўся па краi даху, а Арсiк бегаў за роварам i брахаў на ўсё Койданава.
А ў нашым двары ўсе сабакi былi або Жулiкi, або Матросы. Праўда, была адна сука Тайга, але яна праз тыдзень, як яе прывезлi, уцякла. Першы Жулiк, якога я помню, быў белы i кудлаты. Ён хадзiў з жанчынамi на Захар'яш, Захарава балота. Жанчыны на балоце, у цёмнай вадзе, мылi бялiзну. Вада была бурштынавага колеру, а бялiзна ў ёй мылася надзiва добра. Жанчыны мылi прасцiны i складалi ў алюмiнiевыя мiсы, а Жулiк ляжаў у траве i лавiў мух. А потым у Жулiка пайшлi лiшаi.Каб дзецi не набралiся лiшаёў, павялi нашага Жулiка за жыдоўскiя могiлкi, у канаву, там яго забiлi i закапалi. Мы з Антосем Кiсялём на тым месцы крыж з трэсак паставiлi.
Мне снiцца Койданава.
Камянi... Камянi... Яны iдуць на груд, яны падставiлi шырокiя шурпатыя спiны койданаўскаму сонцу i iдуць на груд жыдоўскiх могiлак. Апошнiм, каго пахавалi на гэтых могiлках, быў аптэкар - Эня Цыканоўскi. Эня кахаў Лёдзю, прадаўшчыцу з рамбазы. На рамбазе ў невялiчкiм дамку пад блакiтным дахам была крама, у якой прадавалася ўсё: ад кiрзавых ботаў i галёшаў да цукерак i селядцоў. Каля гэтай крамы i чакаў лысаваты Эня сваю Лёдзю. Спачатку Лёдзя быццам i пагадзiлася пайсцi за Эню. Ды, на бяду аптэкару, з'явiўся на рамбазе малады афiцэр. Стала прыгожая Лёдзя хадзiць па койданаўскiх вулiцах з высокiм афiцэрам, а лысаваты Эня дарэмна прыходзiў на рамбазу. Не прайшоў i месяц, як загрымеў бубен на Лёдзiным вяселлi. Афiцэр за вясельным сталом сядзеў у чорным цывiльным гарнiтуры. А Эня Цыканоўскi тым часам выпiў у сваёй аптэцы. Эня выпiў не гарэлкi i не спiрту за здароўе маладых. Эня выпiў паўлiтра воцату, i яго не ўратавалi. Койданава гаварыла, што Эню Цыканоўскага панясуць хаваць у белым мяшку, а не ў труне, але пахавалi Цыканоўскага ў труне. А прадаўшчыца Лёдзя са сваiм афiцэрам з'ехала ў Сiбiр. Людзi казалi, што афiцэр кiнуў Лёдзю з двума дзецьмi, казаць казалi, але мала хто верыў.
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!
Похожие книги на "Койданава (на белорусском языке)"
Книги похожие на "Койданава (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Отзывы о "Адам Глебус - Койданава (на белорусском языке)"
Отзывы читателей о книге "Койданава (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.