» » » » Сергей Давидович - Замалёўкi (на белорусском языке)


Авторские права

Сергей Давидович - Замалёўкi (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Сергей Давидович - Замалёўкi (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Научная Фантастика. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Замалёўкi (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Замалёўкi (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Замалёўкi (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Напоўзаюся, бывала, за дзень да поўнай змакрэласцi - i вопраткi, i абутку.

Ледзь толькi я падпаўзаў на небяспечную для iх адлегласць, яны лапаталi крыламi i пераляталi на другiя барозы. Але гэта мяне не спыняла. Азарт распаляў, i я старанна пракладваў у снезе жыватом глыбокiя барозны.

Пазней я даведаўся, што цецерука можна "браць" на такавiшчы цi наганяць на другога паляўнiчага, якi схаваўся.

А ёсць самы надзейны спосаб - запрэгчы каня, сесцi ў санi i роўненька ехаць да тых цецерукоў. Чамусьцi яны зусiм не баяцца чалавека на санях цi на падводзе.

Паступова цецерукi, якiх была цэлая процьма, пачалi знiкаць з нашых лясоў. Кажуць, што iх паатручвала хiмiя. Магчыма, i хiмiя або нашкодзiлi яноты цi яшчэ якая халера, але яны знiклi. Гадоў пяць назад можна было ранiцай цi вечарам паслухаць iх чуфыканне ды балбатанне альбо ўбачыць аднаго-двух на бярозах. Сёння лясы маўчаць, бярозы асiрацелi...

Аказваецца, цецярук - яшчэ i прадказальнiк зiмы. Мой сусед-нябожчык, якi пры жыццi дрэнна чуў, прасiў мяне напрыканцы лета:

- Ты рана прачынаешся i добра чуеш, таму ўважлiва слухай. Як толькi пасля летняга маўчання першы раз заспявае цецярук - роўна праз тры месяцы ляжа снег.

Я з недаверам адносiўся да гэтай байкi, але, пачуўшы балбатанне цецерука i падлiчыўшы днi, здзiвiўся. Праходзiла тры месяцы - i выпадаў снег. Нi днём раней, нi днём пазней! I правяраў я гэта не адзiн год. Вось вам i цецярук...

Цяпер сучаснае "вiдовiшча"... Чуецца браханне чужых сабак, перад якiмi ледзь бег узмакрэлы, абяссiлены алень. Магутны самец з шыкоўнымi рагамi спынiў свой бег, спрабуючы аддыхацца.

Ён ужо не звяртаў увагi на сабак - страх знiк разам з сiламi. Яго мокрыя бакi цяжка ўздымалiся i апускалiся.

Мы з жонкай выбеглi за варотцы, каб адагнаць сабак, але алень пацiху паклыпаў далей, блiжэй да свайго трагiчнага канца. Ён яшчэ раз спынiўся на сярэдзiне поля, абкладзены сабакамi, i праз хвiлiну падаўся цераз дарогу ў выратавальны лес.

"Дзякуй Богу! - забiлася сэрца. - Уратуецца!"

Але на шалёнай хуткасцi пранеслiся некалькi "уазiкаў" наперарэз аленю.

А-а! Гэта мясцовае начальства забаўляецца... Браканьеры!

Пачуўся глухi стрэл i... унукi гэтых вар'ятаў, магчыма, нiколi не ўбачаць дзiвоснай прыгажосцi, якую б мог пакiнуць пасля сябе на зямлi гэты алень...

А вунь, за полем, кудлацiнка лесу, якая прыцiскаецца да шашы. Пяць гадоў назад грыбнiк знайшоў на дрэве нежывога чалавека. Бедалага быў босы, амаль голы - толькi лёгкi спартовы касцюм, хаця была восень. Нiхто яго не апазнаў так i пахавалi, безыменнага... Навошта чалавеку ехаць у белы свет, каб павесiцца? Хто надумаў гэта зрабiць, той робiць у сваёй мясцовасцi. Хутчэй за ўсё, вывезлi яго на машыне i "дапамаглi" накiнуць пятлю на шыю. Зямля яму пухам...

Не, лепей вярнуцца ў мiнулае. Сучаснасць - жорсткая, бязлiтасная, страшная. Людзi паступова, непрыкметна для сябе зачарсцвелi.

Але i мiнулае ўсё не перакажаш, нават тое, якое ахоплiвае абрыс майго акна...

Па дарозе, што насупраць, маленькай дзяўчынкай бегала мая мама. Па гэтай жа дарозе яна ад'ехала да апошняга прытулку. Праз тры з паловай гады за ёй падаўся i тата.

Вось тры друкаваныя радкi, а ў iх - цэлы чалавечы век...

На гэтай дарозе пачынаўся i мой жыццёвы шлях. Па ёй я шмат гадоў хадзiў i на вечарынкi, i на працу. Адсюль, па гэтай дарозе, паеду i я да сваiх бацькоў, да аднавяскоўцаў.

Шмат чаго можна было б "убачыць" з акна, але каму гэта цiкава?

Я наўмысна прапусцiў самую галоўную i трагiчную падзею, калi нямецкiя кулямёты "прыцiснулi" карпiлаўцаў памiж вёскай i ратавальным лесам. Тут, насупраць акна, многiя загiнулi, тут была паранена мая мама, якая прыцiскала мяне i паўзла разам з астатнiмi дзецьмi. Пашанцавала: выжылi, уцяклi...

Другiм разам немцы наскочылi на досвiтку, калi вёска яшчэ спала, але пра гэта я пiсаў у другiм творы...

Можна было б расказаць пра тое, як колiсь ваенны чатырохматорны самалёт вымушаны быў па нейкай прычыне сесцi "на бруха", пассякаўшы пры гэтым вяршынi дубоў. Тады ўсе ў самалёце засталiся жывымi, а Карпiлаўка, пакуль самалёт разбiралi ды вывозiлi, зрабiлася пупам зямлi. Цi ж гэта не падзея?!

Мог бы я падрабязна распiсаць, як нашу падслепаватую суседку ўкусiла за нагу гадзюка, а я, дасцiпны, хацеў разрэзаць тое месца i выцiснуць яд. Не дазволiлi...

Расце за маiм карпiлаўскiм акном вiшнячок, якi пакiнула мама, зацвiтаюць ружы i iншыя кветкi, пасаджаныя яе рукой. Сярод iх - яблынька, якую выкапаў я на сядзiбе Антона Iванавiча Лявiцкага. Там яна б загiнула, а тут будзе жыць, як жыве памяць пра майго аднавяскоўца - Ядвiгiна Ш.

Прабачце, зачыняю акно...

ЛЯ АПОШНЯЙ РЫСЫ

Цi ёсць на свеце чалавек, якi б не баяўся смерцi? Якiх-небудзь дваццаць гадоў назад я адназначна адказаў бы: "Не!"

Сёння, а мне ўсяго пяцьдзесят сем, я задумваюся над гэтым пытаннем i схiльны згадзiцца, што шмат людзей сустракаюць свой непазбежны вынiк даволi спакойна.

Размова не iдзе пра тых, хто ў росквiце гадоў, не рэалiзаваўшы сваiх мараў i задумак, вымушаны з-за хваробы цi iншай недарэчнасцi спынiць свой жыццёвы шлях. Гэта страшна i несправядлiва.

Размова пра тых, хто рэалiзаваў сябе, калi было што рэалiзоўваць, i выкарыстаў свой жыццёвы рэсурс.

Бог мудры, ён падводзiць чалавека да апошняй рысы непрыкметна, паступова, асцярожна, даючы магчымасць чалавеку пераасэнсоўваць, пераацэньваць, нешта прымаць, штосьцi адвяргаць.

Цяпер, азiрнуўшыся назад, бачу сябе ва ўсiх узростах - ад маленства да сiвой сталасцi...

Сумна заўважаю, што ўспрыняцце iншых рэчаў у жыццi прытупляецца: што раней выклiкала захапленне, з узростам страчвае сваю цiкавасць.

Напрыклад, раней ад аднаго толькi слова "паляванне" мог дрыжаць i цягацца з ружжом па лесе i дзень i ноч. Цяпер да ружжа не дакранаюся, шкадую кожную жывую iстоту.

Раней мог не выпускаць з рук суткамi гармонiк цi гiтару. Пеў сам сабе гадзiнамi, як той глушэц. Цяпер - цiшыня.

Раней верыў кожнаму газетнаму радку, кожнаму тэлерадыёслову. Сёння, пасля шматгадовага палiтычнага працверазення ў Вярхоўным Савеце, даверу паўбавiлася.

Раней мог цешыцца перспектывай жыцця на Зямлi. Сёння бачу, што такой перспектывы няма i самагубства чалавецтва непазбежнае.

Калi дадаць да гэтага тое, што не стала самых дарагiх мне людзей - мамы i таты, што з кроўнай раднi не засталося нiкога, можна зрабiць вынiк, што я амаль "даспеў" i хутка далучуся да тых, каго такое паняцце, як "смерць", не пужае зусiм...

Бог аднёсся да мяне не толькi мудра, але i шчодра, бо, каб не мае кнiгi, карцiны i не галоўнае тварэнне - дачка, цяжка было б мне зразумець ля апошняй рысы - цi жыў я ўвогуле...

ДЗIВОСНЫ СОН

Бывае, за ноч наснiш такога, што, прачнуўшыся, не можаш надзiвiцца нiколi пра такое нават не думаў, а яно з'явiлася ў сне. Загадка! Дзiва!

Бываюць сны, якiя ранiцай лёгка i да дробязей усплываюць у памяцi, а iншы сон - закручаны, заблытаны, затуманены - ловiш яго ранiцай "за хвост" i не можаш злавiць.

Калi мне было ўсяго гады тры-чатыры, чамусьцi часта снiлiся ваўкi. Яны вялiкай зграяй гналiся за мной i калi былi гатовыя схапiць мяне, я адштурхоўваўся нагамi ад зямлi i ўзлятаў у паветра - ратаваўся. Гэты сон даволi часта паўтараўся, магчыма, таму што дзiцячая псiхiка была моцна паранена вайной. Страшны быў сон, непрыемны - вось i помнiцца ён мне ўсё жыццё.

Былi i iншыя сны, якiя заселi ў памяцi назаўсёды.

А вось нядаўна прыснiлася, быццам злавiў я ў карпiлаўскай рачулцы, у якой, акрамя апалонiкаў, нiчога не водзiцца, залатую рыбку. Злавiў яе пад карчом рукамi, навобмацак. Рыбка блiшчыць, пералiваецца рознымi колерамi, апякае мне далонi, а я цярплю, сцiскаю яе. Далонi гараць, як ад вуголля, а я яшчэ мацней трымаю здабычу.

Тады рыбка стала прасiцца:

- Любыя тры жаданнi выканаю, толькi хутчэй адпусцi мяне!

Я, не задумваючыся, бо далонi гарэлi агнём, пралепятаў:

- Прытулак для бяздомных сабак i катоў, каталог маiх мастацкiх карцiн i царкву ў Карпiлаўцы...

Пасля гэтага я адпусцiў рыбку ў рэчку i - прачнуўся.

Спаў я на палку, за напаленай грубкай, i ў сне рука дахiнулася да гарачай цэглы. Руку прыпякло, i, напэўна, ад гэтага нарадзiўся мой сон.

Сеў я на палок i моцна паскроб патылiцу... Чаму менавiта гэтыя тры жаданнi, без ваганняў, нарадзiла мая падсвядомасць? Чаму не папрасiў я грошай, якiх не хапае на самае неабходнае? Чаму не выкарыстаў магчымасцi рыбкi, каб памаладзець цi зусiм зрабiцца бессмяротным? Ды мала чаго можна было "нагарадзiць"!

Адказы на першыя два жаданнi знайшлiся хутка.

Бяздомныя сабакi i каты - адзiн з самых пякучых боляў маёй душы. Бяздомны цi галодны чалавек менш няшчасны, чым бяздомная жывёлiна. Чалавек мае магчымасць папрасiць, загаварыць, разжалiць - i знойдзецца добрая душа, дасць на хлеб цi часова прытулiць. У сабакi, акрамя бязгучнага погляду, няма iншай магчымасцi папрасiць. Але хто з нас глядзiць у сабачыя вочы цi прыслухоўваецца да кацiных жаласлiвых скаргаў? Адзiнкi! А бяздомнiкаў - сотнi, тысячы. Вось i разгадка майго першага жадання, тым больш што жонцы я надакучыў сваiмi пустымi марамi:

- Эх, быў бы я багатым! Набудаваў бы для бяздомнiкаў-гаротнiкаў утульных прытулкаў!


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Замалёўкi (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Замалёўкi (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Сергей Давидович

Сергей Давидович - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Сергей Давидович - Замалёўкi (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Замалёўкi (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.