» » » » Сергей Давидович - Замалёўкi (на белорусском языке)


Авторские права

Сергей Давидович - Замалёўкi (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Сергей Давидович - Замалёўкi (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Научная Фантастика. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Замалёўкi (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Замалёўкi (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Замалёўкi (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Адно толькi дрэнна - ад'еду ў Менск, а думка непакоiць: як там мая сарока?

* * *

З задавальненнем пiшу невялiчкi працяг гэтай гiсторыi.

Вяртаюся ў вёску з Менска i нецярплiва азiраюся - дзе мае шматгадовай даўнiны сябры: дзве суседскiя коткi - Лялечка i Пушынка, i цi на месцы два суседскiя сабакi - Байкал i Мульцiк? На месцы! Ля маiх варотцаў - радасна сустракаюць мяне, i я мiтуслiва рыхтую пачастункi.

А дзе ж мая нядаўняя сяброўка - сарока? Забавiлася дзесь... Не! Вось i яна распушылася на плоце, чакае гасцiнца. Добра!

Пакуль рыхтую прысмакi на "сяброўскi стол", заўважаю, як штосьцi чорнае маханулася ля акна. Асцярожна выглядваю на двор i... дыханне заняло. На сцежцы, ля ганка, сядзiць велiзарны прыгажун груган!

Не ведаю, цi хiтрая гэта птушка, але асцярожнасцi ў яе - праз край. Хату аблятае за вярсту, чалавека - за дзве.

Я не мог адарваць вачэй ад гэтай таямнiчай птушкi, якая, як сцвярджаюць, жыве трыста гадоў. Усё сваё жыццё я верыў гэтай байцы, але потым пагартаў энцыклапедычны даведнiк i быў расчараваны - жыве гэта птушка прыкладна сорак гадоў...

I ўсё ж колькi б ёй нi было наканавана жыць, яна - цiкавая i прыгожая!

Што яе прымусiла сесцi ля майго ганка - цi лiстападаўскiя халады i галаднеча, цi давер да чалавека? Не ведаю, ды i не важна гэта. Важна iншае: усе мы, жыхары нашай планеты, - узаемазвязаны i неабходныя адзiн аднаму.

РАДАЎНIЦА

Радаўнiца... Святы дзень для кожнага сэрца, у якiм гучаць галасы пайшоўшых з жыцця людзей.

Радаўнiца - гэта тая непрыкметная кладачка, той нябачны масточак, па якiх вяртаюцца ў нашы думкi родныя, блiзкiя, продкi. I ўдзячная памяць пракручвае эпiзод за эпiзодам, год за годам - увесь мiнулы час, калi мы мелi шчасце глядзець у вочы цiкавым людзям, чуць iх размовы, адчуваць цеплыню iх жывых сэрцаў.

Радаўнiца... Чакаеш яе, рыхтуешся, кожны год iмчыш на могiлкi да родных, як на сустрэчу, спадзяешся на нейкi цуд. Прылятаеш - пальцы рук да болю сцiскаюць халодную агароджу, i разумееш тое, што даўно зразумела, што цяжкiм грузам носiш у сэрцы - сустрэчы нiколi не будзе. Нi-ко-лi! Страшнае гэта слова, бязлiтаснае...

Нiяк не магу да канца разабрацца, што гэта за дзень такi - Радаўнiца? Знешне ён нават падобны на святочны дзень - людзi чыста апранутыя, узрушаныя, кветкi ў руках. Рухавасць, руплiвасць. Нехта падфарбоўвае агароджы, хтосьцi штосьцi садзiць, прыбiрае, выграбае смецце. Людзi вiтаюцца, перагаворваюцца, дзеляцца навiнамi - вясковыя ж могiлкi збiраюць аднавяскоўцаў, землякоў, знаёмых.

I толькi чорныя хусцiны i ўчарнелыя ад гора твары тых, хто нядаўна перажыў пахаванне, напамiнаюць, што лепей бы не было такога свята. I з гэтым нельга не пагадзiцца.

Але Бог стварыў чалавека смяротным, таму такi вось дзень неабходны. Гэты дзень не толькi ўшанаванне памяцi памерлых i забiтых, гэта i праверка нас, жывых, бо, здавалася б, нямая магiла, а можа многае расказаць пра адносiны жывых да мёртвых. I не толькi расказаць, а адказаць на пытанне: "А цi ж людзi мы?.."

Рыхтуюся да Радаўнiцы я загадзя. Купляю штучныя кветкi, вяночак. Запасаюся гарэлкай - яе трэба многа. Потым з жонкай, напярэдаднi Радаўнiцы, едзем на могiлкi, робiм самую чарнавую работу, каб менш пэцкацца на Радаўнiцу.

I вось на дзевяты дзень пасля Вялiкадня - Радаўнiца. Надвор'е ў гэты дзень амаль заўсёды сонечнае - Бог спрыяе.

Гадзiн у дзесяць пачынаюць збiрацца людзi. Хто на падводах, хто на машынах, хто пешшу. Выгружаюць сумкi, клункi, нясуць рыдлёўкi, вёдры, слоiкi з вадой.

Выгружаемся i мы, дастаём з машыны сумкi, усё неабходнае. Заходзiм у загароджу, перахрышчваемся, "вiтаемся" з бацькамi. Штосьцi падчышчаем, падграбаем, выносiм за дарогу сухi шыльнiк. Потым старанна ўпрыгожваем кветнiчак магiлы штучнымi кветкамi, ставiм у слоiку жывыя. Мыем рукi i сцелем посцiлку. Перш-наперш ставiм талерачкi i кiлiшкi бацькам, потым сабе. Выстаўляем з сумкi гарэлку, раскручваем закусь. Налiваем гарэлку бацькам i сабе, дзелiмся з бацькамi i ежай. Яшчэ кладзём iм па фарбаванаму яйку, якiя дзеля гэтага хаваем ад Вялiкадня. Але заседжвацца доўга не ўдаецца, бо магiлы бацькоў знаходзяцца ля самага ўвахода на могiлкi. Людзi iдуць i iдуць на могiлкi, i амаль усе яны ведалi бацькоў жывымi. Вось чаму я загадзя запасаўся гарэлкай - людзей трэба прывiтаць, налiць па чарцы.

Праз нейкi час iдзём ужо мы ад магiлы да магiлы. Усе мае карпiлаўцы, за выключэннем двух-трох чалавек, "адпачываюць" тут. Як цяжка даюцца мне гэтыя пераходы. Колькi цiкавых людзей, на сялянскай мудрасцi i прыродным гумары якiх я выхоўваўся, ляжаць у гэтай зямельцы. Мая вёска заснула векавым сном. Большасць - аджыла адпушчаны Богам век, але ёсць i недажыўшыя не адно дзесяцiгоддзе. Вось - маладзенькая i прыгожая Левандоўская Галя, якая трагiчна загiнула. Тут жа яе бацька, яшчэ не стары чалавек - Левандоўскi Людвiг. А вось мой сусед Мурашка Мiшка. Побач - мой сябар Васiлевiч Барыс i ягоны брат Васiлевiч Лявон, з якiм я па-суседску збiраўся дажываць век. Вось - вясёлая i прыгожая Вера Бабiцкая...

Цяжка, ой як цяжка насiць ад магiлы да магiлы камяк у горле.

Я i акрамя Радаўнiцы часцяком бываю тут, але сёння дзень асаблiвы святочна-жалобны дзень.

Цяжка тут бываць, яшчэ цяжэй ад'язджаць адсюль. Быццам тут застаецца... не, не быццам, а сапраўды тут застаецца частка майго лёсу, частка майго сэрца, частка мяне самога.

Без той святой часткi не было б нi мяне, нi працягу жыцця на зямлi.

КРЫВАПIЎЦЫ

Тое, што свежына ў вёсцы - значная падзея, вядома многiм, нават тым, хто нарадзiўся ў горадзе.

Вяскоўцы ж майго веку i сталейшыя ведаюць, што свежына - гэта яшчэ i своеасаблiвы рытуал.

Па-першае, смалiлi свiнчо не смуроднымi бензiнавымi лямпамi, не з дапамогай газавага балона, якiх тады не было, а звычайнай саломай.

Роўненькую, ад вымалачаных снапоў салому тата трымаў у сухiм месцы спецыяльна для смалення.

Смалiць саломай было марудна, патрабавалася шмат часу i намаганняў, затое сала лiчылася пасля такой працэдуры смачным i здаровым.

Па-другое, у нашай глухой вёсцы тых часоў гарадскiмi харчамi i не пахла, пра многае i не чулi. А калi пахла i чулi - не было грошай, бо бюджэт кожнай сям'i са скрыпам дазваляў купiць самае неабходнае - цукар, соль, муку, боты, ватоўку.

Вось чаму ледзь не ўсёй вёскай збiралiся па чарзе вакол самага галоўнага i, бадай, адзiнага вясковага прысмаку. Але спачатку прыходзiлi толькi мужчыны - у асноўным - "спяцы" па заколцы i разборцы свiннi. I хоць кожны гаспадар дасканала валодаў свяжыннай тэхналогiяй - ад парадаў i прапаноў не было адбою.

I вось парсюк абкочаны, заколаты i пакладзены пасля смалення на нейкiя дошкi цi старыя дзверы для яго разбiрання.

Тут пачыналася галоўнае. Выразаў тата квадратны кавалак грудзiнкi, i ў тое паглыбленне набягала кроў. Бралi мужчыны алюмiнiевы кубачак, зачэрпвалi кроў i па чарзе пiлi яе. Тады гэта лiчылася карысным i неабходным для здароўя чалавека пiтвом.

Я быў у той час хударлявым i даволi бледнатварым хлапчуком, з-за чаго пра мяне чамусьцi, гаварылi: "Белы, як снягiр..."

Мяне гэта здзiўляла, бо снегiры зусiм не белыя...

Вось мне мужчыны i кажуць:

- Ну а ты, снягiр, што стаiш? Пi - пачырванееш!

Мне вельмi хацелася быць падобным на гэтых дужых, рашучых аднавяскоўцаў, i я, перамагаючы нехаценне, зачарэпнуў i выпiў крывi, якая была цёплай i саланаватай...

З часам пастарэла вёска, памаладзелi звычаi, i пра згаданы рытуал болей у нас не чуваць.

АКОПЫ

Акопы... Купалавы Акопы...

Для мяне Акопы iснуюць у трох iпастасях: Акопы тых гадоў, калi Купала знаходзiў тут прытулак для душы, для стварэння лепшых сваiх твораў. Другiя Акопы - Акопы майго дзяцiнства i юнацтва. Трацiя Акопы - сучасныя, даволi штучныя...

Мне помняцца, мяне хвалююць "другiя" Акопы, калi я, малапiсьменны, часцяком забягаў туды, не ведаючы пра святасць гэтага месца, не прачытаўшы яшчэ анiводнага Купалавага радка, хоць чуў, што быў такi паэт, якi наязджаў да сваёй мацi ў Акопы...

Дык чым прыцягвала мяне гэтае месца? Перш за ўсё -сваёй прыгажосцю, утульнасцю. Мне падабалася круглая, застылая, нiбы люстэрка, сажалачка, над якой задуменна звiсалi лiпы. Мяне прыцягваў агромнiсты камень-валун, на якi я любiў ускарабкацца i сядзець, слухаючы птушыныя спевы i шум лiстоты. Але больш за ўсё я любiў пасядзець "у дубе". Дуб гэты стаяў крыху воддаль ад сядзiбы. Нехта некалi не паленаваўся выдзеўбцi ў ягоным ствале нешта падобнае на крэсла, у якiм было вельмi прыемна сядзець. Казалi, што ў гэтым "крэсле" Купала пiсаў свае творы, але гэтая навiна мяне мала хвалявала, i я прыходзiў да дуба не таму, што нейкi там Купала сядзеў у iм, а таму, што мне падабалася ўцiснуцца целам у ствол i нiбы злiцца з магутным волатам-дрэвам.

На вялiкае шчасце, аднаго разу я "зацягнуў" у Акопы свайго швагра Казiка, якi любiў фатаграфаваць, i ён сфатаграфаваў мяне i на валуне, i на бервяне ў вадзе сажалачкi, i седзячы ў дубе.

Дуба таго няма "ў жывых", як i многiх-многiх прыгажуноў-дубоў, што па-аднаму "паразбягалiся" па палях. Гэтыя помнiкi прыроды замiналi калгасным "руплiўцам", якiя выкарчоўвалi трактарамi дрэвы, каб з таго месца, дзе яны раслi, узяць жменьку збожжа.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Замалёўкi (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Замалёўкi (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Сергей Давидович

Сергей Давидович - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Сергей Давидович - Замалёўкi (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Замалёўкi (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.