» » » » Сяргей Белаяр - Расследаванні інспектара Сарвы


Авторские права

Сяргей Белаяр - Расследаванні інспектара Сарвы

Здесь можно скачать бесплатно "Сяргей Белаяр - Расследаванні інспектара Сарвы" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Расследаванні інспектара Сарвы
Издательство:
неизвестно
Год:
0101
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Расследаванні інспектара Сарвы"

Описание и краткое содержание "Расследаванні інспектара Сарвы" читать бесплатно онлайн.








— Дзе капітан барка?

— Узяты пад варту да заканчэння разбору разам з іншымі членамі экіпажа, спадар інспектар.

— Тут або на катары?

— Тут.

— Будзьце ласкавы, запрасіце яго да мяне!

Капітанам «R-257» аказалася жанчына. Сарва прапанаваў ёй крэсла і падрыхтаваўся рабіць запісы ў нататніку.

— Назавіце сябе!

— Афіна Таранда. Камандзір барка «Эр дзвесце пяцьдзясят сем», порт прыпіскі — Месяц.

— Чаму вы спрабавалі схавацца ад паліцэйскіх, спадарыня Таранда?

— Мы прынялі іх за піратаў.

— Вось як?.. Хіба вашы сканеры не распазналі паліцэйскае судна?

— Што перашкаджае піратам замаскіравацца пад паліцэйскіх, спадар інспектар? — Сарва кіўнуў. З часоў Генры Моргана і Фрэнсіса Дрэйка тактыка разбойнікаў амаль не змянілася: здабычу піраты стараліся браць хітрасцю, і самым надзейным спосабам увесці саперніка ў зман з'яўляўся фальшывы сцяг. — Я аддала загад выкінуць два кантэйнеры, каб адцягнуць піратаў, і даць маім пілотам магчымасць прыгатавацца для запуску гіперпрывода.

— Ахвяраваць часткай дзеля цэлага?.. Хай сабе. Але навошта было пазбаўляцца ад усіх кантэйнераў?

— Жыццё даражэй за любы груз, спадар інспектар, якім бы каштоўным ён ні быў. Гіперпрывод на «Дзвесце пяцьдзясят сёмым» маламагутны, яшчэ першай серыі... Хто б даў гарантыю, што піраты не вырашаць пазбавіцца ад сведкі?

— Калі мне не здраджвае памяць, калонія на астэроідзе невялікая. Навошта ім столькі абсталявання?

— Не ведаю, спадар інспектар. Гэтае пытанне вам варта адрасаваць заказчыку. Мы — усяго толькі перавозчыкі.

— Вы ведалі, што знаходзіцца ў кантэйнерах, спадарыня Таранда?

— Ні я, ні мае людзі не маюць звычкі сунуць нос у чужыя справы, спадар інспектар.

— Ухвальная якасць. На жаль, ад адказнасці за саўдзел у злачынстве вызваліць яна не можа.

— «Дзвесце пяцьдзясят сёмы» — грузавое судна. Ніякай кантрабанды мы ніколі не вазілі!.. Не разумею, на якой падставе нас затрымліваюць?

— Самае большае праз шэсць гадзін паліцэйскія збяруць усе кантэйнеры, спадарыня Та­ранда. А пра тое, што вы везлі, я даведаюся ў самы бліжэйшы час!

— І чаго вы чакаеце ад мяне, спадар інспектар? — альбо Тарандзе сапраўды не было чаго хаваць, альбо ёй — самае месца на тэатральных падмостках. У любым выпадку без агляду барка і праверкі кантэйнераў гаварыць з капітанам «R-257» няма пра што.

Сарва выклікаў патрульнага і перадаў яму Таранду, а затым накіраваўся ў грузавы адсек. Метал накіравальных блішчаў, што паказвала на тое, што заказаў у каманды барка хапала.

Старанны агляд адсека нічога не даў, а вось з прыходам лейтэнанта з'явілася першая каштоўная інфармацыя.

— Які б груз ні перавозіў барк, гэта ніякае не камп'ютарнае абсталяванне, спадар інспектар. Кантэйнеры — крыягенныя!

Справа прымала сур'ёзны абарот.

— Што ўнутры?

— Нічога, спадар інспектар.

— Як нічога? — адказ Пагіна збянтэжыў Сарву.

— Ускрылі ўжо два, і абодва пустыя.

— У такім выпадку, навошта Тарандзе было пазбаўляцца ад пустых кантэйнераў? Наяўнасць на борце ёмістасцяў спецыяльнага прызначэння не з'яўляецца падставай для арышту судна. — Сарва задумаўся. — Пачакаем, пакуль не правераць усе кантэйнеры... Спадар лейтэ­нант, трэба правесці хімічны аналіз іх сценак.

— Добра, спадар інспектар. Я перадам на катар.

Сарва прайшоў у рубку кіравання, дзе адзін з патрульных займаўся вывучэннем файлаў з камп'ютараў «R-257».

— Ёсць што-небудзь, вартае ўвагі?

— Нічога такога, што можна выкарыстаць у якасці доказнай базы супраць экіпажа барка, спадар інспектар, — на імгненне адарваўшыся ад дысплэя, адазваўся паліцэйскі.

Каб заняць час, Сарва прыступіў да допыту падначаленых Таранды. Выключаючы асобныя дэталі, паказанні цалкам супадалі. З прычыны таго, што патрульныя развялі экіпаж па розных адсеках, каб пазбегнуць змовы, вызначыцца з тактыкай астранаўты маглі толькі папярэдне — падчас уцёкаў ад катара.

Першыя даныя паступілі праз чатыры гадзіны: кантэйнеры мелі тэхналагічныя адтуліны, якія неслі на сабе сляды карбаранавай кіслаты — самай моцнай з тых, якія дапускалі магчымасць захоўвання ў спецыяльных сасудах. Сценкі кантэйнераў пакрывала плёнка з арміраванага шкла на аснове паладыевай сеткі. Умяшчальнасць бакаў для кіслаты дазваляла гарантавана знішчыць змесціва кантэйнераў.

Інспектар вылаяўся — аднаго толькі факту выкарыстання карбаранавай кіслаты для суда будзе мала. Праўда, надзея яшчэ заставалася — патрульныя правяралі сёмы з васьмі адлоўленых кантэйнераў. Але ёй не наканавана было спраўдзіцца — праз паўтары гадзіны, якія Сарва правёў як на іголках, стала зразумела, што доказаў супраць экіпажа «R-257» няма. Не знайшлося нічога супрацьзаконнага і на жорсткіх дысках.

Выдатна разумеючы, што ні адзін кантрабандыст у цвярозым розуме і цвёрдай памяці ніколі беспадстаўна не выкіне дарагі груз, інспектар вярнуўся ў грузавы адсек і дастаў з несэсэра магутную лупу, а затым апусціўся на карачкі і пачаў міліметр за міліметрам аглядаць рабрыстую падлогу. У практыцы Сарвы не мелася ні аднаго выпадку, каб злачынец наогул не пакінуў ніякіх слядоў.

Шматгадзінная руціна прынесла плён — каля самага люка, у некалькіх сантыметрах ад падлогі, выявілася дзіўная пляма. Праверка пры дапамозе газавага храматографа дала нечаканы вынік — нароўні з малекуламі карбаранавай кіслаты пляма ўтрымлівала хладагент і часціцы арганічнай тканкі. Сарва саскроб узор у пластыкавую прабірку. Электронны мікраскоп знайшоўся ў медыцынскім адсеку катара.

Ведаў інспектара не хапала, таму ён звярнуўся па кансультацыю да суднавага лекара.

— Гэта валакніста-эластычная злучальная тканіна. Эмбрыянальная, калі меркаваць па колькасці мезенхімных клетак.

— Вы ўпэўнены?

— Абсалютна! Клеткі толькі пачалі акумуляваць ліпоідныя рэчывы. Яшчэ няма ніякага дыферэнцыявання калагенавых і эластычных валокнаў. Да таго ж клеткі зусім незалежныя адна ад другой. Адназначна эмбрыён!

— Д'ябал! — Сарве каштавала велізарных намаганняў трымаць сябе ў руках. — Гэта колькі ж іх было ў кантэйнерах?

Аддыхаўшыся, інспектар агледзеў кантэйнеры і загадаў прывесці да яго капітана барка.

— Доўга вы яшчэ збіраецеся трымаць нас пад арыштам, спадар інспектар? — ледзь пераступіўшы парог, накінулася на Сарву Таранда. — Мы не парушалі ніякіх законаў!

— За адну толькі нелегальную транспарціроўку эмбрыёнаў вам пагражае пажыццёвае зняволенне, спадарыня Таранда.

— Не разумею, пра што гэта вы? — ваяўнічы запал капітана «R-257» імгненна вычарпаўся. Ад погляду інспектара не схавалася і змяненне колеру скурнага покрыва.

— А саўдзел у гандлі людзьмі прывядзе вас да вышэйшай меры пакарання, незалежна ад таго, грамадзянамі якой краіны вы з'яўляецеся.

— Што за лухту вы несяце, спадар інспектар?.. «Дзвесце пяцьдзясят сёмы» не вазіў нічога такога! Ніколі!

— Вы яшчэ скажыце, што не мелі ўяўлення аб характары грузу, спадарыня Таранда! — Сар­ва злавіў сябе на тым, што адчувае да капітана барка агіду. — Канструкцыя ў кантэйнераў арыгінальная — у выпадку небяспекі варта толькі адціснуць клапан бака...

Таранда падалася назад. У яе вачах чытаўся жах.

— Тое, што засталося ад замарожаных эмбрыёнаў, выплюхваецца ў касмічную прастору... Ведаеце, спадарыня Таранда, справу можна і не даводзіць да суда. Спроба ўцёкаў...

— В-в-вы н-не ас-ссмеліцц-есся! — ад хвалявання капітана барка пачала заікацца.

— Вы ў гэтым упэўнены, спадарыня Таранда? — Сарва як быццам няўзнак паклаў руку на кабуру, прымусіўшы жанчыну нервова праглынуць сліну. — Прадаваць чалавечыя эмбрыёны тым, хто выгадуе з іх рабоў... Якім жа трэба быць маральным вырадкам, каб заняцца такім?

Вялікі палец інспектара ссунуў зашпільку.

З вачэй Таранды хлынулі слёзы. Яна бухнулася на калені і закрычала:

— Я ўсё раскажу, толькі не забівайце!

ІНКУБАТАР

Выгляд галосячай жанчыны, якая поўзала на каленях і ўмольвала не забіваць яе, прымусіў інспектара Дэпартамента пазаземных крымінальных расследаванняў Ратаўта Сарву прыбраць руку з кабуры і сказаць:

— На шчасце для вас, спадарыня Таранда, я — чалавек старой загартоўкі. Мне гідкая на­ват сама думка пра тое, што можна забіць бяззбройнага чалавека, хай і не годнага называцца такім... Зараз вы распавядзеце мне пра ўсё! Толькі так вы зможаце захаваць сваё нікчэмнае жыццё.

Вагалася капітан «R-257» нядоўга:

— Няхай будзе па-вашаму!

Інспектар дазволіў Тарандзе напіцца з уласнай пляшкі, уключыў лічбавы дыктафон і дэманстратыўна прысунуў яго да жанчыны.

— Слухаю!

— Кантэйнеры мы загрузілі на Юпітэры шэсць — там дзейнічае перавалачная база, праз якую ідзе вялікая частка нелегальнага гандлю чалавечымі эмбрыёнамі і донарскімі органамі. Задачай «Дзвесце пяцьдзясят сёмага» з'яўлялася дастаўка грузаў на 2011 QF99 — траянскі астэроід Урана.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Расследаванні інспектара Сарвы"

Книги похожие на "Расследаванні інспектара Сарвы" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Сяргей Белаяр

Сяргей Белаяр - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Сяргей Белаяр - Расследаванні інспектара Сарвы"

Отзывы читателей о книге "Расследаванні інспектара Сарвы", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.