» » » » Сяргей Белаяр - Расследаванні інспектара Сарвы


Авторские права

Сяргей Белаяр - Расследаванні інспектара Сарвы

Здесь можно скачать бесплатно "Сяргей Белаяр - Расследаванні інспектара Сарвы" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Расследаванні інспектара Сарвы
Издательство:
неизвестно
Год:
0101
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Расследаванні інспектара Сарвы"

Описание и краткое содержание "Расследаванні інспектара Сарвы" читать бесплатно онлайн.








— Шукаем.

Цвяроза ацэньваючы шанцы захавання арганічнага матэрыялу ў эпіцэнтры выбуху, асаблівых надзей на ДНК-дактыласкапію інспектар не ўскладаў. Але — а раптам?

— Скапіруйце мне ўсю інфармацыю, сабраную да гэтага моманту!.. І перадайце на Зямлю вось гэта. — Выдраны з нататніка аркуш перавандраваў да маёра. Мадзін прабег па тэксце позіркам і, паклікаўшы ад'ютанта, аддаў яму паперу. — Я буду ў кабінеце.

Сабраных службай бяспекі матэрыялаў аказалася так шмат, што Сарву на азнаямленне з імі спатрэбілася больш за дзесяць гадзін, на працягу якіх інспектар тройчы рабіў паўзы для таго, каб выпіць гарбаты і падсілкавацца. Выявіць зачэпку так і не ўдалося.

Адчуваючы набліжэнне стомы, Сарва вырашыў вылучыць хоць бы пару гадзін на сон. Але перад адпачынкам мэтазгодна наведаць часова выконваючага абавязкі начальніка Цэнтра.

— Нічым не магу парадаваць вас, спадар Сарва! — мітусні ў штабе дадалося: Мадзіну даводзілася адначасова каардынаваць дзеянні некалькіх груп.

— Зямля адказала?

— Па вашым запыце інфармацыі пакуль няма, — маёр адгукаўся, косячыся на дысплэй: у ла­ток лазернай друкаркі падалі аркушы з раздрукаванымі фотаздымкамі абломкаў «Радаманта».

— Дазвольце! — інспектар і сам не зразумеў, што ж прымусіла яго выхапіць з латка адзін з аркушаў. Буйным планам быў узяты аплаўлены кавалак металу. Першапачатковая форма не адгадвалася, аднак Сарва не стаў ігнараваць голас падсвядомасці. — Дзесьці я ўжо гэта бачыў... Спадар Мадзін, дзе артэфакт, з якога рабілі здымкі?

— У другой палатцы, — кінуўшы погляд на набор лічбаў унізе здымка, — адказаў маёр. — Загадаеце прынесці?

— Неадкладна!

Пяць хвілін здаліся інспектару вечнасцю. Займеўшы асколак, Сарва выцягнуў з несэсэра магутную лупу і пачаў яго разглядаць. З кожным імгненнем у інспектара расла ўпэўненасць у тым, што яму даводзілася бачыць нешта падобнае і раней. Аднак Сарва ніяк не мог успомніць, што і калі.

— Гэта пакуль застанецца ў мяне! — страціўшы надзею знайсці адказ, інспектар сунуў абломак у грыпер і вярнуўся ў кабінет. Адкінуўшыся на спінку крэсла і выцягнуўшы ногі, нейкі час Сарва намагаўся вывудзіць з памяці ўспаміны, але быў вымушаны капітуляваць. Сон наваліўся адразу, варта было толькі заплюшчыць вочы.

Абуджэнне атрымалася рэзкім, віной чаму з'яўляўся адказ, які ўсплыў з падсвядомасці.

— Паўмесяц і крыж!.. Атрымліваецца, што яны перайшлі ад слоў да прамога дзеяння?

Двуадзіны сімвал належаў сінкрэтычнай — хрысціянска-мусульманскай — радыкальнай арганізацыі, якая выступала за традыцыйныя каштоўнасці, што ў іх разуменні зводзілася да абавязковага выканання ўсіх рэлігійных прадпісанняў, устаноўленых адкрыццём волі Бога.

З інспектара зляцеў увесь сон.

— Калі Бог стварыў чалавека на ўласны вобраз і падабенства, атрымліваецца, любая спроба фізічнай змены людзей з'яўляецца ўмяшальніцтвам у Божы промысел... І нават больш — багаборніцтвам!

Сарва пачаў складаць тэкст новай радыёграмы камісару Айнбунду. За гэтым заняткам інспектара і заспеў ад'ютант маёра Мадзіна.

— Спадар Сарва, знойдзеныя парэшткі тэрарыста. Спецыялісты прыступілі да геномнай дактыласкапіі.

Інспектар паспяшаўся ў лабараторыю.

Вынікі былі атрыманы праз гадзіну. Яшчэ тры сышло на ідэнтыфікацыю асобы пілота і ўсталяванне яго сувязі з «Паўмесяцам і крыжам». Астатняе ўжо было справай тэхнікі.

МАЎКЛІВЫ ГРУЗ

Да завяршэння расследавання інспектару Дэпартамента пазаземных крымінальных расследаванняў Ратаўту Сарве патрабавалася выкрыць памагатага тэрарыста-смяротніка. За­дача не з простых — персанал навукова-даследчага цэнтра налічваў больш за тысячу чалавек. Любы мог забяспечыць «Паўмесяц і крыж» каардынатамі лабараторыі пантрапалогіі.

— Спадар Мадзін, хто-небудзь пакідаў Умбрыэль да або адразу пасля тэракта?

Маёр пераадрасаваў пытанне аднаму са сваіх памочнікаў. Той дзелавіта адстукаў па клавіятуры і праз некалькі імгненняў сказаў:

— Не.

Са слоў Мадзіна інспектар ведаў, што для таго, каб пакінуць Цэнтр, патрабаваўся спецыяльны дазвол, падпісаны палкоўнікам Голдзіным і начальнікам службы бяспекі.

— Зрэшты, калі злачынец выкарыстаў для навядзення «Радаманта» радыёмаяк, у яго мелася дастаткова часу, каб схаваць яго, не выклікаючы падазрэнняў... Спадар Мадзін, ператрус модуляў што-небудзь даў?

— Пакуль нічога, спадар Сарва.

Улічваючы цягу праекціроўшчыкаў Цэнтра да гігантаманіі і мініяцюрныя памеры шпіёнскага абсталявання, шанцы выявіць радыёмаяк зводзіліся да нуля. Асабліва, калі яго запраграмавалі на самазнішчэнне пасля выканання задання.

— Апаратура не зафіксавала ніякіх кадзіраваных сігналаў?

— Нічога.

— Значыць, варта шукаць чалавека. Мне патрэбны спіс персаналу Цэнтра.

— Збіраецеся праверыць усіх на паліграфе, спадар Сарва? — Маёр здагадаўся аб тым, што распачне інспектар, без асаблівай цяжкасці.

— Менавіта, спадар Мадзін.

— Чым я магу дапамагчы вам?

— Разбіце людзей на групы па дваццаць чалавек і адпраўляйце ў мой кабінет.

— Праверка зойме шмат часу і зусім не абавязкова дазволіць знайсці «крата», — палічыў патрэбным нагадаць маёр.

— Усё залежыць ад правільнасці фармулёўкі пытання!.. Першымі няхай прыйдуць супрацоўнікі службы бяспекі як маючыя допуск да сакрэтнай інфармацыі.

Перш чым прыступіць да агляду, Сарва накідаў спіс пытанняў, адкалібраваў прыбор і прыбраў з кабінета ўсё, за выключэннем двух крэслаў і стала. Яны былі выраблены з пластыка і не падыходзілі ў якасці зброі.

З невялікага спіса толькі адно пытанне мела ярка выражаны правакацыйны характар. Інспектар ніколькі не сумняваўся ў тым, што рэакцыя члена «Паўмесяца і крыжа» будзе адрознівацца ад рэакцыі нармальнага чалавека. І не памыліўся.

— Іншыя багі маюць такое ж права на жыццё, як і Гасподзь хрысціян, іўдзеяў і мусульман!

Сяржант Саліта, які манатонна ківаў услед за адказамі «так», раптам страпянуўся і сустрэўся позіркам з інспектарам.

— Ці не так, спадар Саліта?

Рэакцыя сяржанта была цалкам прадказальная — ён кінуўся на Сарву з намерам учапіцца яму ў горла. Інспектар ужыў прыём з арсенала самба і захліснуў на запясцях Саліты аднаразовую сцяжку. Сяржант паспрабаваў вырвацца, аднак разарваць пластык яму аказалася не па сілах.

— Мае віншаванні, спадар Сарва! — працягнуў руку для поціску маёр, калі інспектар даставіў у штаб арыштаванага.

— Не спяшайцеся, спадар Мадзін. Мне яшчэ трэба будзе праверыць астатніх. Справу трэба даводзіць да канца або не брацца за яе наогул!

Завяршыць пачатае інспектару не дазволілі — на імя Сарвы прыйшла радыёграма ад начальніка Дэпартамента камісара Айнбунда. У суседнім сектары паліцэйскі катар наткнуўся на падазронае судна. Пры спробе збліжэння барк «R-257», пазбаўляючыся ад грузу, паспрабаваў сысці ў гіперпрастору, аднак быў нагнаны патрульнымі.

Ляцець мелася на «Сазігене Александрыйскім». Аказваецца, увесь гэты час брыг заставаўся на арбіце Урана — у лейтэнанта Грыгора Далілы зноў паўсталі праблемы з гіперпрыводам.

За інспектарам даслалі бот.

— Рады зноў бачыць вас, спадар Сарва! Падобна на тое, сам лёс супраць таго, каб мы расставаліся надоўга, — усміхнуўся Даліла. — Каардынаты нам давялі, гіперпрывод гатовы да работы. Так што можам стартаваць прама цяпер.

— Выдатна! — Інспектара прыгнятала бяздзейнасць.

Насуперак асцярогам, механіка Знайду Сарва не сустрэў. Мяркуючы па ўсім, ён быў заня­ты на абслугоўванні гіперпрывода. Экіпаж размясціўся па супрацьперагрузачных коканах, і «Сазіген Александрыйскі» пагрузіўся ў гіперпрастору. Падарожжа працягвалася крыху менш за дзве гадзіны.

У той час як барк дрэйфаваў у касмічнай прасторы, паліцэйскі катар падбіраў выкінутыя кантэйнеры, якія інерцыя разнесла на тысячы кіламетраў.

Інспектар паведаміў камандзіру патрульных аб прыбыцці і атрымаў у адказ загад стыкавацца з «R-257». Другі пілот падвёў брыг да барка. Развітаўшыся з лейтэнантам і запэўніўшы механіка, што ў яго яшчэ будзе магчымасць аддаць доўг, Сарва пакінуў борт «Сазігена Алек­сандрыйскага». Тэрмін тэхнічнай эксплуатацыі «R-257» даўно падышоў да канца, тым не менш яго працягвалі выкарыстоўваць для транспарціроўкі сярэднегабарытных грузаў.

Прайшоўшы шлюзавую камеру, інспектар пазбавіўся ад скафандра і ў суправаджэнні ўзброенага аўтаматам патрульнага накіраваўся ў кают-кампанію, дзе Сарву чакаў намеснік камандзіра катара.

— Лейтэнант Доркгуж Пагін.

— Інспектар Ратаўт Сарва. Прыемна пазнаёміцца! Што тут у вас?

— Падазрэнне на кантрабанду, спадар інспектар.

— Ёсць інфармацыя аб характары грузу?

— У накладных указана камп'ютарнае абсталяванне для калоніі на траянскім астэроідзе 5678 QW-44. Што знаходзіцца ўнутры таўстасценных кантэйнераў — невядома. Прыйдзецца павазіцца.

— Дзе капітан барка?


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Расследаванні інспектара Сарвы"

Книги похожие на "Расследаванні інспектара Сарвы" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Сяргей Белаяр

Сяргей Белаяр - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Сяргей Белаяр - Расследаванні інспектара Сарвы"

Отзывы читателей о книге "Расследаванні інспектара Сарвы", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.