» » » » Сяргей Белаяр - Расследаванні інспектара Сарвы


Авторские права

Сяргей Белаяр - Расследаванні інспектара Сарвы

Здесь можно скачать бесплатно "Сяргей Белаяр - Расследаванні інспектара Сарвы" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Расследаванні інспектара Сарвы
Издательство:
неизвестно
Год:
0101
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Расследаванні інспектара Сарвы"

Описание и краткое содержание "Расследаванні інспектара Сарвы" читать бесплатно онлайн.








У крыві Жаўнова і Бабрука нанаробатаў не аказалася, а вось у Таўса інспектар выявіў прысутнасць іншародных цел. Версія начальніка медыцынскай службы не знайшла пацвярджэння. Забойствы былі падобнымі на прамысловы шпіянаж, што пацвярджалі і медыцынскія карты — ніводзін з чацвярых навукоўцаў лячэння з дапамогай нанаробатаў не праходзіў.

— Хто мае допуск да рэплікатараў? — інспектар ажывіўся быццам ганчак, які ўзяў след.

— Я і ўсе загадчыкі аддзяленнямі.

Не прамовіўшы больш ні слова, інспектар накіраваўся да начальніка аховы і запатрабаваў выдаць яму асабістыя справы медыкаў. Раздражненне Цінгулса абмежавалася толькі незадаволеным позіркам.

Сарва вярнуўся да сябе і паглыбіўся ў вывучэнне аркушаў сінтэтычнай паперы.

— У яго ж маецца доступ да архіва ДНК-дактыласкапіі! — бліжэй да поўначы рэбус быў раз­гаданы. Не хапала толькі аднаго, самага важнага элемента: адказу на пытанне аб матывацыі злачынцы.

У думках накідаўшы справаздачу камісару Айнбунду, інспектар выцягнуў камунікатар з намерам звязацца з начальнікам Дэпартамента. Гэта яго і выратавала: адлюстраваны ў сэнсарным экране водбліск прымусіў Сарву зваліцца на падлогу і перакаціцца пад прыкрыццё стала. Рука пацягнулася да пісталета, але схапіла толькі паветра.

Інспектар утаропіў позірк і абмёр: голем цалкам складаўся з нанаробатаў.

У наступнае імгненне на стол абрынуўся магутны ўдар, які разваліў яго напалам. Правая рука голема ўяўляла сабой бродакс — сякеру з шырокім трапецападобным палатном, прастакутнай бародкай і байком.

Сарва ледзь паспеў выбрацца.

Адчайны рывок у пошуках выратавання скончыўся нічым — стык паміж дзвярыма і сцяной аказаўся шчыльна залеплены нанаробатамі. Іх злучэнне было мацнейшым за зварное шво.

Сарва не мог дазволіць сабе кідацца ў паніку. Праз адсутнасць зброі не заставалася нічога іншага, як манеўраваць. Вось толькі наколькі хопіць сіл? Памяшканне малое, а рухі голема за­надта імклівыя...

Інспектар так і не зразумеў, у які момант у галаве нарадзілася выратавальная думка. Працягваючы ўхіляцца ад удараў, Сарва вырваў з кішэні пропуск і зламаў яго. Цераз вечнасць у дзверы забарабанілі.

— Дапамажыце! — інспектар адчуў, што пачынае задыхацца.

Палатно задрыжала ад націску, але ўсё ж такі выстаяла.

— Падрывайце! — звышвострае лязо распарола рукаў курткі і рассекла плоць. Боль асляпіў.

— Усе назад! — данёсся да Сарвы голас Цінгулса, пасля чаго загрукаталі стрэлы. Нанаробаты пачалі рухацца — адтуліны хутка зацягваліся. На шчасце, «разумны пыл» на рэплікацыю запраграмаваны не быў — дзвярное палатно павалілася на падлогу. Супрацоўнікі службы бяспекі неадкладна сканцэнтравалі агонь на големе. Асаблівай шкоды кулі яму не рабілі.

Начальнік аховы першым уварваўся ў жылы блок і, працягваючы націскаць на спускавы кручок, выштурхаў інспектара ў калідор, у рукі падначаленым. Супрацоўнікі рванулі прэч па калідоры.

Не звяртаючы ўвагі на шчыльны агонь, голем кінуўся даганяць.

— Вы... павінны... арыштаваць... Гама... лія! — рэальнасць паплыла. Інспектар з велізарнай цяжкасцю захоўваў свядомасць. Нанаробатам удалося параніць яго яшчэ двойчы. — І патрэбна... магутная... крыніца... электра... магнітнага... выпраменьвання!

Адзін з супрацоўнікаў паўтарыў распараджэнні Сарвы ў мікрафон гарнітуры, пасля чаго разам з напарнікам павялічыў хуткасць. Голем не адставаў.

Прафесійная падрыхтоўка падначаленых Цінгулса аказалася на вышыні — ім спатрэбілася ўсяго дзве з паловай хвіліны для таго, каб падрыхтавацца да сустрэчы з големам. Імпульснае напружанне генератара Маркса ў дваццаць мегавольт рассеяла яго ў пыл.

Супрацоўнікі службы бяспекі акуратна пасадзілі інспектара на падлогу каля сцяны і заняліся яго ранамі. Неўзабаве падаспеў і медык. Сарва быў рады пачуць, што парэзы несмяротныя.

— Гамалій!

— Не хвалюйцеся, спадар Сарва, начальнік медыцынскай службы арыштаваны! — да інспектара наблізіўся Цінгулс. — А цяпер я хацеў бы пачуць тлумачэнні!

Аповед Сарвы шмат часу не заняў.

— Я не магу зразумець аднаго — што прымусіла перспектыўнага вучонага забіваць сваіх калег?

— Усё вельмі проста, спадар Цінгулс! Сын Гамалія памёр ад множнай міеломы — раку касцявога мозгу, і начальнік медыцынскай службы не проста страціў веру ў навуку, а пачаў успрымаць яе ў якасці непасрэднай віноўніцы смерці Яніса. Гамалій помсціў... А мяне ён планаваў забіць таму, што я занадта блізка падабраўся да разгадкі. «Разумны пыл» перасоўваўся па вентыляцыі і кантраляваў камп'ютарныя сістэмы бяспекі. І калі б не выпадковасць...

КОШТ ПАМЫЛКІ

Прайшло ўжо амаль дзве гадзіны, як пасажырскі зоркалёт «Гераклід Пантыйскі» павінен быў стартаваць, а пасадку на рэйс Месяц—Марс да гэтага часу яшчэ не абвясцілі. З прычы­ны каранальнага выкіду масы ў напрамку чацвёртай планеты ад Сонца адзначаліся шматлікія парушэнні ў працы электраабсталявання зоркалётаў. Паводле папярэдніх разлікаў Службы кантролю касмічнай прасторы, рассейванне магнітнага воблака мусіла адбыцца праз шэсць з паловай гадзін.

У адрозненні ад іншых пасажыраў, якія проста забівалі час, інспектар Ратаўт Сарва вырашыў заняць чаканне карыснай справай. Складанне справаздач з'яўлялася адным з абавязкаў паліцэйскага. За панарамнымі вокнамі распасціралася бязмежная брудна-шэрая раўніна. Адзінай яркай плямай на ёй была будоўля чарговай калоніі. Рухі велізарных механізмаў выклікалі інтарэс выключна ў дзятвы.

Сарва адолеў траціну справаздачы, калі перыферычны зрок зафіксаваў змену ў пейзажы. Варта было павярнуць галаву, як у поле зроку трапіў сюррэалістычны агністы грыб, што імкліва вырастаў над будаўнічай пляцоўкай.

Дзеці завішчалі ад захаплення, у воклічах дарослых чуўся спалох і нават страх. Усе прыхіліліся да шкла, пакрытага шматслаёвай нанаструктурнай металакерамічнай плёнкай. Грыб ператварыўся ў шар, які праз некалькі імгненняў лопнуў, нібы мыльная бурбалка. Нябачная сіла зваліла будаўнічую тэхніку і параскідала людзей.

Забыўшыся на справаздачу, Сарва паспяшаўся ў пункт аховы касмадрома. Унутры панаваў сапраўдны вэрхал.

— Вы бачылі?

— Зараз жа пакіньце службовае памяшканне! — запатрабаваў адзін з супрацоўнікаў Служ­бы бяспекі, заступаючы інспектару дарогу. «Гарм Хорт», — значылася на бэйджы.

— Я — паліцэйскі! — Сарва прадэманстраваў супрацоўніку значок Дэпартамента.

— Сувязь з «Гіпархам Нікейскім» адсутнічае! — выгукнуў нехта. У наступнае імгненне пункт аховы апусцеў: усе супрацоўнікі, за выключэннем дзяжурнага афіцэра, кінуліся да тэхнічнага сектара.

Інспектар рушыў услед за супрацоўнікамі на будаўнічую пляцоўку, дзе маглі прыдацца яго веды і ўменні ў галіне медыцыны. Абслуговы персанал дапамог супрацоўнікам Службы бяспекі, медыкам і Сарву апрануцца ў скафандры, пасля чаго зборная каманда заняла месцы ва ўсюдыходах.

Здавалася, што прайшла вечнасць, перш чым вонкавыя створкі шлюзавай камеры нарэшце адчыніліся і шматтонныя машыны пакацілі да «Гіпарха Нікейскага». Дарогі ў яе традыцыйным разуменні не існавала, і ўсюдыходы рухаліся напрасткі, аб'язджаючы варонкі ад мікраметэарытаў і буйныя камяні.

Ужо на пад'ездзе да будаўнічай пляцоўкі Сарва зразумеў, што адбылася сур'ёзная аварыя з чалавечымі ахвярамі. Акрамя ўсяго іншага гэта азначала, што інспектару як афіцыйнаму прадстаўніку Дэпартамента трэба будзе затрымацца на спадарожніку Зямлі на нявызначаны час.

Адным з плюсоў вакууму з'яўлялася тое, што ў беспаветранай прасторы пажар распаўсюджвацца не мог. Таму ратавальнікі адразу ж распачалі пошукі тых, хто выжыў, і кінуліся аказваць ім медыцынскую дапамогу. Улічваючы тое, што за зорную экспансію даводзілася плаціць крывёй, у распараджэнні будаўнікоў мелася адмысловая тэхніка для раз­бору завалаў і ратавання людзей. Справіліся хутка: нізкая сіла прыцягнення і вялікая колькасць будаўнікоў дазволілі працаваць, не губляючы ні хвіліны. Як і меркаваў Сарва, без ахвяр не абышлося.

— Чатыры чалавекі з пятнаццатай будаўнічай брыгады, — сумна рэзюмаваў Хорт, — яшчэ шасцёра атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

Некалькі хвілін на агульным канале сувязі панавала гнятлівае маўчанне. Першым яго адважыўся парушыць інспектар:

— Я павінен агледзець месца здарэння!

— Дазвольце яшчэ раз зірнуць на ваша пасведчанне, спадар э... — у мітусні начальнік аддзялення Службы бяспекі асаблівай увагі на спецыялізацыю Сарвы не звярнуў.

— Сарва. Інспектар Сарва.

— Дэпартамент пазаземных крымінальных расследаванняў... Перашкаджаць я вам не маю права, але суправаджаць павінен. Такія правілы!

Інспектар кіўнуў, прыхапіў з ўсюдыхода свой чамаданчык з інструментамі і накіраваўся да модуля, у якім адбыўся выбух. На месцы высветлілася, што ў разбураным ледзь не да падмурка шматсектарным модулі размяшчаўся ядзерны рэактар. На шчасце, будаўнікі толькі пачалі мантаж, а паліва планавалася прывезці праз чатыры тыдні. У адваротным выпадку наступствы маглі аказацца катастрафічнымі.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Расследаванні інспектара Сарвы"

Книги похожие на "Расследаванні інспектара Сарвы" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Сяргей Белаяр

Сяргей Белаяр - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Сяргей Белаяр - Расследаванні інспектара Сарвы"

Отзывы читателей о книге "Расследаванні інспектара Сарвы", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.