» » » » Сяргей Белаяр - Расследаванні інспектара Сарвы


Авторские права

Сяргей Белаяр - Расследаванні інспектара Сарвы

Здесь можно скачать бесплатно "Сяргей Белаяр - Расследаванні інспектара Сарвы" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Расследаванні інспектара Сарвы
Издательство:
неизвестно
Год:
0101
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Расследаванні інспектара Сарвы"

Описание и краткое содержание "Расследаванні інспектара Сарвы" читать бесплатно онлайн.








Астатак дарогі праехалі ў маўчанні.

Станцыя «Венецыя Берні» ўяўляла сабой россып укапаных у грунт паўсфер рознага дыяметру, вакол якіх пад вуглом у трыццаць пяць — сорак градусаў высілася мноства сонечных батарэй. Наколькі ведаў Сарва з даведкі, атрыманай на борце «Эўдокса Кнідскага», меўся ў навуковага персаналу і тэрмаядзерны рэактар.

Усюдыход заехаў у шлюзавую камеру: на станцыі клапаціліся пра захаванне цяпла, неабходнага дзеля таго, каб выжыць. Шлюзаванне не заняло шмат часу. У ангары інспектар зняў ска­фандр. І адразу адбілася штучная гравітацыя.

— Я пакажу вам жылы блок і праводжу да начальніка станцыі! — Сім павёў Сарву за сабой. Добразычлівасці ў намесніку не дадалося. Сіма відавочна раздражнялі зносіны з паліцэйскім.

Жылы блок не зрабіў уражання ні памерамі, ні аздобай. Інспектар злавіў сябе на думцы пра тое, што доўгае знаходжанне ў такім памяшканні можа негатыўным чынам адбіцца на псіхічным здароўі. Асабліва, улічваючы ледзяное пекла за сценамі «Венецыі Берні».

У адрозненні ад падначаленага, Крыштаф Неруш аказаўся куды больш камунікабельным.

— Згодна з заключэннем Якуба Даксы, нашага штатнага медыка, які праводзіў ускрыццё, смерць інжынера-геакрыёлага і біёлага наступіла з прычыны механічнай асфіксіі, якая суправаджалася комплексам з'яў, што пагражалі жыццю: шматлікімі ўдарамі ўнутраных органаў, пераломамі і пашкоджаннямі буйных крывяносных сасудаў.

— Гэта значыць, з такім наборам смяротных траўмаў яны задушылі адзін аднаго? — стыло шпацыравала па сэнсарным экране камп'ютара.

— Не ведаю, чаго Сабута і Кавецкі маглі не падзяліць, аднак іх нянавісць была моцнай. Бачылі б вы целы, спадар інспектар, на іх жывога месца няма!.. Жах!

— І ніхто не чуў, як яны біліся?

— З вашага дазволу я закуру!.. Пераборкі ва ўсіх памяшканнях тоўстыя, а дзверы зачыняюцца герметычна. Да таго ж лабараторыі падзеленыя.

— А відэакамеры?

— Колькасць персаналу невялікая, таму ўласнай службы бяспекі на станцыі няма. За парадак адказвае Сім — у яго кабінеце усталяваны дысплей, з якога ён можа сачыць за ўсім, што адбываецца на «Венецыі Берні».

— А ў момант забойства Сім дзе знаходзіўся?

— Спаў, вядома. Што яшчэ рабіць звычайнаму чалавеку ў тры гадзіны ночы?

— Хто-небудзь можа гэта пацвердзіць?

— Не думаю... А прычым тут мой намеснік?.. Ці не думаеце ж вы, спадар інспектар, што Сім мае нейкае дачыненне да забойства?

— Мой абавязак — праверыць усе версіі!.. Сім заўсёды такі нелюдзімы?

— Зусім не! Душа кампаніі! Проста ён вельмі цяжка перажывае смерць Кавецкага — Сім жанаты з сястрой біёлага.

У камп'ютар была ўнесена чарговая памета. У свой час Сарва склаў адмысловую табліцу, якая дазваляла хутка і дакладна намаляваць псіхалагічны партрэт любога чалавека. Дапамагала эканоміць час і дазваляла лёгка арыентавацца ў тыпах асобы.

— Скажыце, спадар Неруш, у вас ёсць версіі наконт таго, што магло заахвоціць Сабута і Ка­вецкага забіць адзін аднаго?.. Прашу вас, падумайце добра!

— Тут і думаць няма чаго: такіх сяброў яшчэ пашукаць трэба! — адмахнуўся начальнік станцыі, прыкурваючы новую цыгарэту ад недакурка.

— І ўсё ж такі?

— Не маглі яны пайсці на забойства! Выдатныя спецыялісты, добрыя таварышы! Ніякіх праблем з роднымі і блізкімі, ніякіх захворванняў.

— Стрэс?

— На «Венецыю Берні» набіраюць выключна стрэсаўстойлівых людзей. Іншым проста не прайсці тэсты!.. Запэўніваю вас, спадар інспектар: ні ў Сабута, ні ў Кавецкага не было прычын для забойства!

— Але яно здарылася!.. Магу я паглядзець запіс з камеры відэаназірання?

— Калі ласка! — начальнік станцыі павярнуў манітор да інспектара. — Я забраў запіс!

Відэазапіс святла не праліў — у нейкі момант інжынер-геакрыёлаг і біёлаг проста накінуліся адзін на аднаго. Біліся апантана, як быццам сышліся ў рукапашнай сутычцы з ворагам. З цяжкасцю верылася ў тое, што паміж мужчынамі існавала моцная сяброўская сувязь.

— Нібы разам звар'яцелі... Хто бачыў Сабута і Кавецкага апошнім?

— Я. Яны заходзілі ўзгадніць план працы на наступны месяц.

— А хіба план не быў зацверджаны на Зямлі? — здзівіўся інспектар, які быў у курсе таго, наколькі старанна рыхтуецца касмічная навуковая праграма.

— У нас тут свае нюансы. Час ад часу мы вымушаныя ўносіць карэктывы... Абодва знаходзіліся ў добрым настроі.

— Забойства не магло быць рытуальным?

Неруш папярхнуўся дымам і, здзіўлена ўтаропіўшыся на інспектара, спытаў:

— Вы сур'ёзна?

— Прафесія паліцэйскага мала падыходзіць да жартаў, спадар Неруш!.. Так ці не?

— Сапраўдныя навукоўцы — атэісты да мозгу касцей! Цалкам выключана!

— Што ж, давайце зірнем на целы!

Яны захоўваліся ў адным з тэхнічных боксаў пры тэмпературы, якая не дазваляла пачацца працэсу гніення. Інспектару хапіла ўсяго аднаго погляду для таго, каб зразумець, што станцыйны медык свой хлеб есць недарма.

— Занадта шмат курыце, спадар Неруш! — ад погляду Сарвы не схавалася дрыжанне пальцаў начальніка станцыі.

— Дрэнная звычка — паўтара-два пачкі ў дзень. Цяпер, самі разумееце, больш... Што я? На­ват Сім, які ніколі не браў у рот цыгарэты, і той закурыў!

Інспектар унёс новую інфармацыю ў памяць камп'ютара і папрасіў правесці яго на месца злачынства. Ісці давялося ў супрацьлеглы канец станцыі.

Дзверы былі апячатаныя, але Сарва не дазволіў Нерушу сарваць пластыкавую стужку.

— Адну хвіліну, спадар Неруш! Der Teufel steckt im Detail!

— Што, прабачце?

— Д'ябал хаваецца ў дэталях!.. Я павінен агледзець замок! — інспектар дастаў са свайго чамаданчыка вялікую лупу і ўзяўся за справу. — Хм... Нехта спрабаваў патрапіць у памяшканне!

— Адразу пасля забойства я загадаў здаць ключы.

— У каго яны меліся? — памылкі не было: замок сапраўды спрабавалі адамкнуць. Прычым рабіў гэта дылетант.

— У дзяжурнага па станцыі, прыбіральшчыка і Сіма, — Неруш зноў закурыў.

Сарва зрабіў некалькі здымкаў замка, пасля чаго апырскаў дзвярное палатно дактыласкапічным спрэем.

— Нічога! — знайсці адбіткі пальцаў не ўдалося. Кім бы ні з'яўляўся злачынец, пра ўласную бяспеку ён паклапаціўся. — Што ж, давядзецца ўсё агледзець!.. Працэс зацягнецца, так што вы, спадар Неруш, можаце вярнуцца да сваіх абавязкаў!

Начальнік станцыі кіўнуў, задыміў цыгарэтай і пайшоў, а інспектар пачаў абследаваць па­мяшканне. Сарва зусім не ўяўляў, што хоча знайсці.

Гадзіна за гадзінай — ад падлогі да столі.

Моцна стаміўшыся, інспектар апусціўся ў свабоднае крэсла. Аб прычынах забойства заставалася толькі здагадвацца. Позірк Сарвы блукаў па паліцах і сталах да таго часу, пакуль не наткнуўся на цыгарэтны пачак, які ляжаў за адной з камп'ютарных калонак. Штосьці на ўзроўні падсвядомасці прымусіла інспектара адкрыць пачак, выцягнуць адтуль цыгарэту і дакрануцца да яе сілікагелевым алоўкам.

У наступнае імгненне Сарва ўскочыў, ледзь не паваліўшы крэсла.

— Псілацын!

Адна за адной былі прааналізаваны і астатнія цыгарэты. Усе яны змяшчалі ў сабе псіхаактыўнае рэчыва-алкалоід 4-HO-DMT з сямейства трыптамінаў. Атрымаўшы магутны імпульс, мозг інспектара запрацаваў з падвоенай сілай. Псілацын, які атрымлівалі з галюцынагенных грыбоў, уплываў на норадрэналінавыя рэцэптары і выклікаў псіхатропнае атручэнне.

Сарва акуратна зняў з пачка адбіткі пальцаў і праз камунікатар адправіў іх у лабараторыю Дэпартамента пазаземных крымінальных расследаванняў з пазнакай «Вельмі тэрмінова!»

Час паміж адпраўленнем інфармацыйнага пакета і атрыманнем адказа на запыт інспектар правёў за апытаннем персаналу «Венецыі Берні».

— Сабута, Кавецкі, Неруш і Сім... Калі першых двух можна смела выкрасліць, то начальнік станцыі і яго намеснік... — Сарва скарыстаўся інтэркомам і выклікаў абодвух. — Спадары, я паклікаў вас для таго, каб паведаміць: у справу замяшана трэцяя асоба!

Рэакцыя Неруша і Сіма аказалася аднолькавай — здзіўленне.

— Аповед мой будзе доўгім, так што набярыцеся цярпення. Можаце закурыць!.. А дазвольце мне пачаставаць вас! — інспектар узяў злашчасны пачак са стала і працягнуў яго мужчынам, уважліва назіраючы за іх рэакцыяй.

Начальнік станцыі пацягнуўся да цыгарэт, а намеснік збялеў.

— Курэнне забівае! Асабліва, калі шматкроць перавысіць дозу. Ці не так, спадар Сім?

— Не разумею, пра што вы кажаце!

— Вы ж спецыяльна закурылі, каб мець легальную магчымасць падзяліцца цыгарэтамі са спадаром Нерушам!

— Што за трызненне?

— Вы не ў тым узросце, каб пачынаць курыць праз моду або для таго, каб не выбівацца з калектыву... Сабута і Кавецкі аказаліся выпадковымі ахвярамі. Забіць вы планавалі Неруша!.. Хочаце заняць месца начальніка станцыі?

— Ды вы звар'яцелі, спадар Сарва? Што вы такое кажаце?

— Psilocybe semilanceata — атрутны грыб. Ужыванне можа выклікаць галюцынацыі, наркатычнае трызненне і востры псіхоз з цягай да забойства або самагубства!


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Расследаванні інспектара Сарвы"

Книги похожие на "Расследаванні інспектара Сарвы" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Сяргей Белаяр

Сяргей Белаяр - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Сяргей Белаяр - Расследаванні інспектара Сарвы"

Отзывы читателей о книге "Расследаванні інспектара Сарвы", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.