Васіль Быкаў - У тую вясну...
Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.
Жалоба
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.
Описание книги "У тую вясну..."
Описание и краткое содержание "У тую вясну..." читать бесплатно онлайн.
- Прыроды, пагоды ня трэба баяцца. Я, знаеце, як рабіў аператыўнікам і намокнуў, і намёрзся. Усяго было. Асабліва ў барацьбе з бандытызмам... Прыходзілася адзін на адзін на лясной трапе. Хто раней стрэльне, той і пераможа. Цераз труп пераступіш і - далей. Во такая была наша служба.
- А вы адкуль родам?
- Ды я з дальніх краёў. Сібірак! - з гонарам мовіў Мікалай Іванавіч. Але як прыехаў у 44-м у Сапоцкін, так тут і застаўся. Уся чэкісцкая служба на Беларусі. Ну, ня лічачы, канешне, вучобы — школы, акадэміі... Да-а. Дык на чым я ўчора спыніўся?
- Пра Быкава нешта пачалі, - успомніўся...
- Пра Быкава, ага. Гэты Быкаў Вася таксама задаў нам клопату. Памятаю, я дзяжурыў быў па ўпраўленьню, раніцой дакладваюць: невядомы грамадзянін захапіў сакрэтную явачную кватэру. Ну вы разумееце, якая гэта была кватэра? Што за грамадзянін? Адкуль? Далажыў начальніку, той выклікаў начальніка аддзела - ніхто нічога ня ведае. Срочна снарадзілі афіцэра з наружкі, выклікалі ўпраўдома, міліцыю. I высьвятляецца... Дэмабілізаваны афіцэр, прыехаў аднекуль з Далёкага Усходу, без дазволу, уначы, уламіўся ў нашу кватэру - з жонкай і малым дзіцём, і не адчыняе на патрабаваньні міліцыі... Як жа так можна? Ды яшчэ афіцэр! Далажылі начальніку другі раз, той аж счырванеў: ён жа яшчэ раскрые нашу мясцовую сетку, туды ж, ня ведаючы, пойдуць сексоты, а ён усіх іх засьвеціць. Вы разумееце, што можа атрымацца?
Ад публікатара. Тут ужо па праву героя сумнай гісторыі хачу ўзяць слова і зрабіць некаторыя заўвагі. Унесьці паразуменьне. Так, гэта быў я, Васіль Быкаў, публікатар гэтай дзіўнаватай працы. У час першага хрушчоўскага скарачэньня войска ў ліку іншых 500.000 я быў зволены з кадраў і прыехаў у Гродно,, дзе некалі жыў пасьля вайны. Невялічкая аднапакаёўка тады дасталася жончынай сястры, маладой дзяўчыне- студэнтцы, якая, пакуль Быкаў мацаваў абарону далёкаўсходніх рубяжоў, натуральна, выйшла замуж, нарадзіла дачушку і жыла ў маленькай, прыстасаванай кватэры непадалёк ад рэстарана “Нёман”.
Вот туды і прыехаў Быкаў. У адным пакоі паставілі другі ложак, сёстры неяк мірыліся з агульнай кухняй. Гаспадар працаваў у сумежнай з Мікалаем Іванавічам сістэме. Праз нейкі нядоўгі час стала зразумела, што мне трэба некуды ісьці, дзесьці шукаць кватэру - кватэры ж ад гарадскіх улад не дачакаешся. Аднойчы мой гаспадар і кажа: чуў, вызвалілася кватэра блізка ад вуліцы Алега Кашавога, чалавека, які там жыў, перавялі на працу ў Воранава, ці што. Так што пакуль ня позна - займай! Што самавольна - ня дрэйф, цяпер усе так робяць. Толькі ўпрыся. Будуць выганяць - стой, як абаронца Брэсцкай крэпасьці.
Што ж, угаворваць мяне не было патрэбы, так я і зрабіў. Увечары перанёс чамаданы. Ламаць дзьверы не спатрэбілася, у прабой быў уторкнуты іржавы замок без ключа. Але засоў знутры быў добры, моцны засоў. I я ім засунуў дзьверы.
Праўда, бліжэй да поўначы пачалі стукаць. I ціха, нясьмела, і нахабна. Нехта нават падаваў голас, называў сябе. Я маўчаў, не адгукаўся. Але і ня спаў. I так да раніцы. Раніцай трошкі заснуў, але разбудзіў мяне такі стук, што і мёртвы прачнуўся б. Патрабавалі адчыніць - то была міліцыя. I я адчыніў. Праўда, уваліліся ў пакой не міліцыянеры, а двое ў драпавых паліто, з імі дамаўпраў, якога я ўжо ведаў, як заходзіў у домакіраўніцтва наконт кватэры. Яны запатрабавалі дакументы. Я падаў дакументы. Агледзеўшы іх, запатрабавалі выкідвацца. - “Куды?”
- “Это не наше дело. Квартира принадлежит горжилуправлению, она уже занята”. Нешта ня надта ў тое верылася - у горжылупраўленьне.
Пасьля прыходзілі і яшчэ - і ўдзень, і ўначы... Стукалі, пагражалі. Стала зразумела, што мне тут ня ўседзець. Тады я пачаў шукаць прыватнае жыльлё, і пад Новы год зьехаў на Падгорную - у цесны катушок старой дамоўкі. Там ужо ад мяне адчапіліся.
Мы спыніліся на мокрай асфальтаванай дарожцы ў сасоньніку, мой спадарожнік, здаецца, нанова гатовы быў перажываць той даўні канфлікт з Быкавым. I яго я разумеў: па тым часе ўлезьці ў гэтую іх сакрэтную сетку - то, мабыць, было злачынства, якое, калі неяк абышлося дэмабілізаванаму Быкаву, дык то было шчасьце. Я ўжо ведаў, як гэтыя ўмелі помсьціць. Але пра тое - хай іншым разам.
- І вось гэты Быкаў, перазімаваўшы, апынаецца, дзе думаеце? Зноў у той жа рэдакцыі, дзе працуе Карпюк. Мала нам было аднаго Карпюка, дык яшчэ і Быкаў. I, уяўляеце, таксама пачынае пісаць. Што-нішто паяўляецца ў абласной газеце, але і ў Менску таксама. Ну, мы тут ужо паставілі пытаньне: або той, або другі. Але не абодва разам. I праўда, Карпюк неўзабаве звольніўся. Во тады ён і апынуўся ў “Інтурысьце”. Адно за другое ня лепей. Але ўсё - партыйнае кіраўніцтва. Тады ж ужо органаў пазбавілі сілы - Хрушчоў гэны - усё стала вырашаць партыя. Мы сігналілі ў час, папярэджвалі. Ды там, ведаеце, дужа цяжкія былі на пад’ём людзі. Пакуль раіліся, узгаднялі з Менскам. А тут чорт ведае, што тварылася... Быкаў пачаў стругаць свае аповесьці пра вайну. Ну, увогуле пра вайну добра, патрыятызм, гераізм і так далей. Але і ў яго таксама падазроныя ноткі. Мы ўсё чыталі, аналізавалі, і - сігналілі куды трэба. Але ж падтрымкі нуль. А тыя тым часам ужо наладзілі сувязь з італьянцамі. Так, Карпюк там не драмаў. Карыстаючыся службовым становішчам, сваім кабінетам на вакзале (адвёў для інтурыста кабінет начальнік вакзала, уяўляеце), наладзіў там падазроныя сустрэчы. I во ўжо ў яго незаконна жыве адзін італьянскі разведчык - цэлых тры дні. Уяўляеце?.. I яны з Быкавым кормяць яго ў рэстаране.
Ад публікатара. Тут зноў трэба ўзяць слова публікатару, каб растлумачыць простыя рэчы. Задача Карпюка, як начальніка Гродзенскага агенства “Інтурыст”, была ўсё ж садзеяньне заходняму турызму, тым болей, што гродзенская станцыя тады (ды і цяпер) была прымежнай на ўчастку Ленінград - Варшава. I вось аднойчы пагранічнікі зьнялі з цягніка, у якім вярталася з Ленінграда група італьянскіх турыстаў, аднаго міланскага фельчара, у якога не аказалася пашпарта. Сказаў: згубіў. Што было рабіць начальніку турызму з турыстам, у якога ні дакументаў, ні грошай. Ён яго прывёў у свой кабінет і паведаміў у органы. Але тыя таксама ня ведалі, што рабіць. Мабыць, трэба было даць нейкі прытулак і — карміць. Але каму гэта хочацца? Ды мне трэба былі некаторыя італьянскія словы-фразы. Карпюк ведаў гэта. I ён мне аднойчы тэлефануе: прыходзь, пагаворым, - у мяне тут італьянец начуе. Ну я і прыйшоў. I мы спусьціліся з гэтым італьянцам у рэстаран, павячэралі, трохі выпілі. Ён з большага гутарыў па-расейску, і я ад яго дазнаўся шмат пра якія італьянскія выразы, якімі надзяліўмаю гераіню ў “Баладзе”. Дні праз тры дакументы італьянца знайшліся - іх у яго, канешне ж, укралі ў горадзе на Няве, а пасьля выкінулі на Неўскім, і ён зьехаў з Гродна. Але я яго не праводзіў - праводзіў Карпюк. Тая гісторыя, аднак, мела яшчэ свой працяг.
- Мы, канешне, трымалі ўсё пад кантролем. Усе іх ня дужа прыстойныя - скажам так - размовы. Увогуле, тых размоў сабралася ў Карпюка нямала, хаця ён, хітрая бесьція, стараўся ў сьценах асабліва не балбатаць, не раскрывацца. Як што з тым жа Быкавым ці з кім іншым такога ж кшталту, дык ён - выйдзем, пагаворым.
- Мабыць жа, меў на тое падставу, - не ўтрымаўся я.
- Канешне, меў. У тым і справа. Але чэсны чалавек з чэснымі размовамі ня будзе таіцца, аглядвацца. Іншая справа, калі разгаворчыкі яшчэ тыя. Ну, але ў нас гэтая справа была адладжана - за вуглом мы таксама ўмелі слухаць, хоць тое і было болей складана. Дык вось, я сказаў, мы сігналілі. Пасьля першых аповесьцяў Быкава нават пачалі настойваць. Ну, ня тое, канешне, каб яго зарыштаваць - у той час арышты былі непапулярныя. Але каб хоць адлупцаваць як мае быць у друку. Не даць яму набыць антысавецкі капітал, з якім ён у Еўропе - герой. Праўда, тады яму толькі адзін “ЛіМ” добра ўлупіў - доказна, абгрунтавана, з бальшавіцкіх пазіцыяў.
- А, памятаю, - сказаў я. - Чытаў. Здаецца, артыкул называўся “Героі ці ахвяры лёсу”.
- Во-во. Здаецца, так.
- Дык гэта з вашай ініцыятывы? - не ўтрымаўся я, і Мікалай Іванавіч аж прыпыніўся.
- Не пытайся, малады чалавек болей, чым я кажу. Зразумела?
- Зразумела.
- Ну, во. Я і без таго вам у рот кладу. А вам трэба, каб яшчэ і разжоўваў?
- Не, канешне...
Падобна, ён аж зазлаваў, ці, можа, зрабіў такі выгляд. Мяне ён называў то на ты, то на вы - як калі. Я ж стараўся абыходзіцца з ім як мага болей ветліва. Мне было дужа цікава ўсё, што ён расказваў. Тым болей, што пра некаторыя справы ў Гародні я ўжо чуў, але болей з размоў, чутак, з друку. А гэты - сьведчыць з самых глыбіняў. Яшчэ тых глыбіняў-сутарэньняў.
- Дык вось, я сказаў - пачатак быў добры. Звычайна было так, калі на пачатку творчасьці маладому даць добры ўрок, дык яго выйдзе неблагі пісьменьнік. Так і рабілі, вопыт у гэтым сэнсе у нас быў багаты. А што - вазьміце С., Ч., П. Мы іх добра направілі ў самы патрэбны час, і - вось вынік. Выдатныя празаікі ва ўсіх адносінах: ідэйныя, партыйныя, народныя. А з Быкавым дапусьцілі прамашку. Я ўжо не кажу пра Карпюка...
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!
Похожие книги на "У тую вясну..."
Книги похожие на "У тую вясну..." читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Отзывы о "Васіль Быкаў - У тую вясну..."
Отзывы читателей о книге "У тую вясну...", комментарии и мнения людей о произведении.