Алесь Марціновіч - Былое, але не думы
Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.
Жалоба
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.
Описание книги "Былое, але не думы"
Описание и краткое содержание "Былое, але не думы" читать бесплатно онлайн.
М. не зразумеў жарту.
— Пра гэта мы не дамаўляліся, — адказаў сур’ёзна.
— Значыць, спадабаўся, — працягваў жартаваць сябра.
— Навошта яна мне?
— На аўтавакзале і высветліш усё.
— Ты ж ведаеш, што ў мяне няма за што білет купіць.
— То бяры, — сябра працягнуў яму грошы. — Як донжуану не дапамагчы...
— Табе жарцікі, а мне...
М. не дагаварыў. Зірнуўшы на гадзіннік, ён пачаў развітвацца:
— А то чаго добрага спазнюся на аўтобус.
Калі маеш, то аддай
Вядомы пісьменнік — паэт і празаік, чалавек няпростага лёсу, які зведаў жахі сталінскіх лагераў, светлай яму памяці П., вырашыў сваё 80-годдзе адзначаць на радзіме. А гэта ўскрай Беларусі, на самай мяжы з Расіяй. Ад Мінска больш як трыста кіламетраў, а то ўсе чатырыста. Дабірацца, канечне, доўга. Ды хіба адмовіш чалавеку, з якім такія добрыя стасункі, а я, да ўсяго, і пісаў пра ягоную творчасць неаднойчы. Таму мы, не вагаючыся, згадзіліся. Апроч мяне гэта Алесь Пісьмянкоў, а таксама паэт і празаік П. і З.
Едзем гадзіну, другую. Дзе-нідзе спыняемся, каб крыху адпачыць. Разамнём крыху ногі і зноў у дарогу. А на душы моташна, быццам і не на святочнае мерапрыемства едзем. Прычына зразумелая: усе мы, пра што падзяліліся адзін з адным, за дзень да паездкі, вечарам пабывалі ў якой-небудзь кампаніі. Не грэх было б хоць крыху асвяжыць горла. Ды маўчыць юбіляр. Мы ж саромеемся нагадаць яму пра гэта. Хоць прычына нашага маўчання і ў іншым.
То быў час, калі неставала прадуктаў. Не на шмат лепшае становішча назіралася і з рознымі «спецыфічнымі» напіткамі. А можа, у пенсіянера і грошай не хапала што-небудзь купіць на дарогу. Таму вельмі ўзрадаваліся, калі прыехалі ў раённы цэнтр. Усе нашы спадзяванні былі на тое, што ў вучылішчы ці тэхнікуме, дзе ладзілася сустрэча, пачастуюць. Канешне, пачаставалі. Але толькі пакармілі, а пра астатняе, што нас гэтак хвалявала, забыліся. Давялося трываць далей, а гэта ці не да самага вечара.
Наведаліся мы ў родную вёску П., пазнаёміліся з яго раднёй, выступілі ў вясковым клубе. Нарэшце, даведваемся, што неафіцыйная частка будзе ладзіцца ў чырвоным кутку мясцовай малочна-таварнай фермы. Пасля такой весткі настрой у нас адразу ўзняўся. Сумнявацца, што там нас чакае «лячэнне», не выпадала.
Сапраўды, усё адбылося, як і мае быць. Застолле зацягнулася да позняга вечара. На добры лад, дык і разыходзіцца пара. Толькі дзе там! Такая гаварыльня пачалася, быццам кожны да гэтага некалькі дзён маўчаў. У мяне ж такі характар: дзе б ні быў, але абавязкова хочацца, каб любое, нават самае прыемнае мерапрыемства, скончылася як мага хутчэй. Аднак колькі ні спрабую нагадаць, што трэба ехаць у гасцініцу, усе нуль увагі. Ад няма чаго рабіць, выходжу з пакоя, дзе былі накрыты сталы, і раптам у калідоры мой позірк спыняецца на выключальніку.
Нечакана ўсплылі ў памяці гады вучнёўства. На той час наша вёска поўнасцю яшчэ не была электрыфікавана, а святло правялі толькі ў некалькі хат, якія знаходзіліся на вуліцы, што вяла да будынка, у якім ахалоджвалі малако. Рабілася гэта пры дапамозе матора малой магутнасці на бензіне, які звычайна ў поўнач спынялі, каб раніцой завесці яго зноў. Маланкава мільгнула думка, а што калі і тут святло на ферму паступае па такім прынцыпе.
Падышоў да выключальніка, агледзеўся па баках, ці няма каго-небудзь паблізу, і націснуў на яго. Святло на ферме імгненна пагасла. Пасля гэтага я зноў уключыў яго і выключыў. Як і ў нас у вёсцы, зрабіў гэта тройчы, і адразу ж накіраваўся назад, дзе працягвалася застолле. Бачу: загадчык фермы, падняўшыся, звяртаецца да ўсіх, хто за сталом:
— Прабачце, пасля такога папярэджання ў нас падачу электрычнасці спыняюць, таму прапаную «аглаблёвую».
Якраз тое, чаго я з гэткім нецярпеннем чакаў. Аднак ні тады, ні па дарозе назад так і не прызнаўся, што менавіта я і прыспешыў з’яўленне «аглаблёвай». Калегі-пісьменнікі маглі б зразумець няправільна. Чалавек жа на падпітку — гэта... Гэта чалавек, якому заўсёды мала. Дый пазней, у Мінску ўжо, пра гэта расказаў толькі Пісьмянкову. Сам жа юбіляр прызнаўся ва ўсім нам па дарозе дамоў. У чым, гадаеце, мог прызнацца П.? Ды ў тым, чаму гэта на працягу ўсёй доўгай паездкі на ягоную радзіму доўжыў нашы пакуты. Падсвядома. Адбылося гэта з-за таго, што абодва бакі: адзін бок — мы, другі — ён, не змаглі прачытаць думкі адзін аднаго.
Мы, паколькі П. не прапаноўваў падсілкавацца, а то і выпіць крыху, думалі, што ён з сабой нічога не ўзяў. Сам жа П, пераканаўшыся, што мы пра які-небудзь пачастунак не напамінаем, сышоўся на тым, што ў гэтым няма ніякай неабходнасці.
На закуску... кроў
Еду са Светлагорска. Гасцяваў у сваёй малодшай сястры. Яно, канечне, можна было пагасцяваць і лепш, ды сястра паставіла ўмову, каб не спакушаў яе мужа. Давялося згадзіцца, бо апошнім часам ён злоўжываў спіртным, ды, нарэшце, за розум узяўся. Паколькі сам медык, то ў ніякія спосабы пазбаўлення ад алкагольнай залежнасці не верыць. Прынамсі, не верыў ва ўсе тыя, што былі ў васьмідзясятыя гады мінулага стагоддзя, а пра гэты перыяд я і расказваю. Таму ён сабраў сваю волю ў кулак і. не п’е, бо яго дома ніхто не спакушае.
Не збіраўся спакушаць яго і я, бо не мог не паслухацца сястры. Аднак у адрозненне ад яе мужа ў мяне сіла волі куды слабейшая. Магу трымаць яе ў сваім вялізным кулаку — кажуць, якога памеру кулак, такога і сэрца, у такім разе яно ў мяне вялізнае. — Але сіла волі звычайна дзейнічае да таго часу, пакуль вып’ю толькі грамаў сто. Далей магу зрабіць сабе паслабленне, а, значыць, прапаную выпіць і сястрыному мужу.
Ён, добра ведаючы пра гэта, усё спрабаваў угаварыць мяне паўтарыць дозу. З тым разлікам, што, калі я вып’ю яшчэ сто грамаў, забуду пра дадзенае слова. Таму і яму налью сто грамаў. Ды не тут было. Я трымаўся мужна: сто і досыць. Калі падымаўся з-за стала, сястра мая нарадавацца не магла. Не парушыў я слова, дадзенага ёй, і назаўтра раніцой, калі збіраўся ў Мінск. Так узрадавалася, што нават дазволіла мужу правесці мяне на аўтавакзал.
Нарэшце падышоў аўтобус Хойнікі—Мінск. Развіталіся. Пасажыраў у салоне аказалася няшмат і я, сеўшы ззаду, каб ніхто не перашкаджаў, заглыбіўся ў свае думкі. Яны чамусьці сыходзіліся на адным: як быць. Зразумела, першы прыпынак — Парычы адпадалі, бо там ніякага людскага буфета і ў паміне не было. Чаго не скажаш пра Бабруйск. Там, пры жаданні, абавязкова што-небудзь можна знайсці. Дый слова, дадзенае сястры, на Бабруйск не распаўсюджвалася. З упэўненасцю, што Бабруйск — горад піўны, я і пачаў чакаць прыезду ў яго.
Па прыбыцці аўтобуса, я, не доўга думаючы, спачатку пайшоў у вакзальны буфет, з перакананасцю, што калі там нічога не знайду, падацца ў бліжэйшы магазін. Часу ставала, бо аўтобус стаяў у Бабруйску каля паўгадзіны. Але нічога шукаць не давялося, бо хутка нос у нос сутыкнуўся з вядомым празаікам С.
— Адкуль? — ці не ў адзін голас запыталіся мы адзін у аднаго.
Высветлілася, што С. у больш выгадным становішчы, бо ехаў ад сваіх
бацькоў, якія жылі ў суседнім з Бабруйскім раёне. Калі я сказаў С., што сарвала мяне з цёплага і ўтульнага месца ў аўтобусе, ён засмяяўся:
— Ніякіх праблем. Мне ж мама на дарогу дала.
Ён не ўдакладняў, што мама дала яму, бо і так было зразумела. Вядома, пасля пачутага я спыніў усялякія пошукі і мы пайшлі ў аўтобус. Аднак, калі аўтобус ўжо крануўся, пашкадаваў, што не збегаў у вакзальны буфет. Канечне, мама дала С. з сабой тое, што мяне цікавіла. Дала з сабой і шматок свежага сала. Але ў С. не аказалася нават якой-небудзь скарынкі, не кажучы пра іншую закусь. Настрой у мяне адразу сапсаваўся, што не прайшло незаўважным для С.
— Чаго гэта ты раптам «приуныл»? — засмяяўся ён.
— Я ж не магу піць, калі нічога няма для закусі.
— Інтэлігент, — асуджальна паглядзеў на мяне. — Я табе магу паказаць, як гэта робіцца.
На той час С. добра піў, гэта цяпер ужо гадоў ці не дваццаць ён моцна трымае сваю волю ў кулаку. Таму я не сумняваўся, што ён лёгка правядзе для мяне паказальны ўрок. Аднак С. не ведаў яшчэ аднаго. Калі ўбачу, як гэта ён будзе рабіць, у мяне адразу можа з’явіцца агіда да спіртнога. Пра што і сказаў яму.
— Атрымліваецца, што ўсё ж ты павінен піць першы, — прыйшоў ён да высновы.
— Але як? — гэтае пытанне я задаў не яму, а сабе. Сам хуценька пачаў шукаць на яго і адказ. Нарэшце запытаўся ў С.: — А сала смалёнае?
— Свежае, — пачулася ў адказ, — я ж табе казаў.
— То, можа, маці твая хоць крыху яго пасаліла, — я не страчваў надзеі.
— Ды не саліла, — С. паглядзеў на мяне: — А якая табе розніца?
— Я б узяў крыху на язык солі і ўсё ў парадку.
— Ты не жартуеш? — здзівіўся С.
— Якія могуць быць жарты, — адказаў я. — Пасля солі, не задумваючыся, магу выпіць.
— Няма солі, — уздыхнуў С.
— А ты ўсё-такі пакажы мне кавалак сала, — папрасіў я.
— Няўжо свежага адкусіш? — не паверыў С.
— Не, са свежым не магу, а з .
Убачыўшы кавалак свежага сала, я ўзрадаваўся. У адным месцы скурка была ў крыві.
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!
Похожие книги на "Былое, але не думы"
Книги похожие на "Былое, але не думы" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Отзывы о "Алесь Марціновіч - Былое, але не думы"
Отзывы читателей о книге "Былое, але не думы", комментарии и мнения людей о произведении.