» » » » Алесь Марціновіч - Былое, але не думы


Авторские права

Алесь Марціновіч - Былое, але не думы

Здесь можно скачать бесплатно "Алесь Марціновіч - Былое, але не думы" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая старинная литература. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Былое, але не думы
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Былое, але не думы"

Описание и краткое содержание "Былое, але не думы" читать бесплатно онлайн.








— Паверылі?! Чаго-чаго, а гэтага я не чакаў, — прызнаўся я.

— Нават парады пачалі даваць, як майго. акліматызаваць.

— Запісала?

Яна ўхілілася ад адказу, а толькі папрасіла:

— Можа, і ў наступную пятніцу забярэш за мяне газеты?

— Калі ўжо табе так хочацца.

Хіба я мог адмовіць жанчыне, у якой такая праблема?

Канспект за гадзіну... На цэлы сшытак

Часам жарт і выжыць можа дапамагчы. У гэтым я ўпэўніўся, калі, будучы студэнтам, здаваў залік вядомаму кінакрытыку Ефрасінні Бондаравай, якая чытала ў нас курс па кіно. Не сказаць, каб на гэтых занятках быў надта актыўны. Больш за тое, займаўся сваімі справамі. Не звяртаючы ўвагу на тое, што займаліся звычайна ў невялікіх аўдыторыях, бо на курсе было недзе ў межах дваццаці пяці чалавек. Нехта пераводзіўся на завочнае навучанне. Хтосьці пераходзіў на вячэрняе. Я, напрыклад, прыйшоў з аддзялення беларускай мовы і літаратуры. Кожны перад выкладчыкам навідавоку. Тым не менш я і чытаў. І матэрыялы якія-небудзь пісаў.

Прынамсі, не паглядзеўшы на той час знакаміты фільм «Зося», прарэцэнзаваў яго ў «Чырвонай змене». Для напісання карыстаўся іншымі рэцэнзіямі. Тады ці не ўсе рэспубліканскія газеты рэгулярна пісалі як пра прэм’еры фільмаў, так і спектакляў. Дарэчы, калі ўжо працаваў у «ЛіМе», а Ефрасіння Леанідаўна з’яўлялася нашым актыўным аўтарам, яна неяк прызнавалася мне, што спачатку думала, быццам чалавек я на журфаку выпадковы. З-за той жа маёй пасіўнасці меркавала так. А яшчэ з-за таго, што не слухаў лекцыі.

Калі Бондарава скончыла чытаць курс па кіно, як і мае быць, прыйшоў час здаваць залік. Спадзяваўся, што ніякай складанасці не ўзнікне. Аднак памыліўся: Ефрасіння Леанідаўна і пра гэта пытае, і пра тое. І чым больш пытае, тым больш упэўніваюся, што сказаць па сутнасці мне няма чаго. Сітуацыя — не з лепшых. Не ведаю, як бы і выйшаў з яе, калі б Бондарава не запыталася ў мяне пра кінарэжысёра Льва Куліджанава: пра фільмы, пастаўленыя ім, і пра тое, ці знаёмы я з ягоным дакладам на з’ездзе Саюза кінематаграфістаў СССР — Куліджанаў узначальваў гэты творчы саюз. Зразумела, ніякага даклада я не чытаў, у чым і мусіў прызнацца. Ефрасіння Леанідаўна сказала:

— Прачытаеце, тады і прыходзьце здаваць залік.

Тут мяне нібыта нехта за язык пацягнуў:

— А калі я пайду ў Ленінку і гэты даклад заканспектую. Цэлы сшытак.

— Цэлы сшытак? — Бондарава з недаверам паглядзела на мяне. — І за колькі часу?

— За гадзіну, — запэўніў я і дадаў: — Акурат, калі амаль усе здадуць залік, тады і падыду.

— Так і быць, — засмяялася Ефрасіння Леанідаўна, будучы, канечне ж, упэўнена, што за такі кароткі прамежак часу канспекта на цэлы сшытак у мяне не атрымаецца. Нават на школьны, які я і меў на ўвазе.

Каб марна не бавіць час, хуценька пабег у бібліятэку. Тады, як вядома, яна размяшчалася на вуліцы Чырвонаармейскай, амаль насупраць будынка, у якім знаходзіліся філалагічны і гістарычны факультэты, а потым і факультэт журналістыкі. Цяпер у ім размяшчаецца гістарычны факультэт. Без асаблівых цяжкасцей заказаў неабходны нумар газеты. Пісаў я, канечне, вялікі літарамі, паміж радкамі рабіў немалыя пропускі. Таму праз кароткі час абяцаны на сшытак канспект быў гатовы.

У аўдыторыі, у якой Бондарава прымала залік, я з’явіўся нават раней, чым дамаўляліся. Паглядзеўшы мой канспект, яна зразумела, што я па сутнасці абвёў яе вакол пальца, але злавацца не стала. Слова сваё стрымала і паставіла мне жаданы залік.

Крыўдуй не крыўдуй, а такі чалавек

Таму і ніколькі не крыўдую на паэта С. К слову сказаць, і перакладчык ён добры. Зразумела, паэзію пераўвасабляе па-беларуску. А ў астатнім... Магчы­ма, я і памыляюся, аднак як бы вы паставіліся да ўсяго, калі б тое, што збіраюся расказаць, адбылося з вамі.

...Звычайна і так кладуся рана спаць, а тут трэба было ехаць заўтра на Свята беларускага пісьменства. Здаецца, ці не ў Камянец. Дарога няблізкая, таму аўтобусы ад Палаца спорту мусілі адпраўляцца вельмі рана. Паспець бы толькі... З чыстым сумленнем засынаю, раніцой падхопліваюся яшчэ задоўга, як павінен спрацаваць будзільнік. Іду на кухню, а там чакае мяне сюрпрыз. Жонка ў запісцы паведамляе: «Тэлефанаў С., прасіў, каб ты, як прачнешся, яго разбудзіў».

Калі прасіў, то чаму б не пайсці чалавеку насустрач. Бяру пераносную трубку ад тэлефона, каб набраць неабходны нумар. Ды трэба ж так здарыцца, што яна разрадзілася. Сам жа тэлефон знаходзіцца ў іншым пакоі, дзе ўсе яшчэ спяць. Пайсці туды, значыць, патрывожыць іхні сон. Застаецца мабільнік, але тады я толькі асвойваў яго, таму і не ведаў, як на ім набраць гарадскі нумар. І так спрабую, і гэтак — нічога не атрымліваецца.

Нарэшце, знаходжу нумар ягонага мабільніка. Спяшаюся набраць яго. Як быццам, усё ў парадку, чуюцца доўгія гудкі. З нецярпеннем чакаю адказ, але замест яго праз імгненне пачынаюцца кароткія гудкі. Значыць, С. адразу ж перарваў сувязь. Паўтараю набор, будучы перакананым, што проста чалавек спрасоння не даўмеўся, што і да чаго. Аднак вынік той жа, што і першы раз. Гэта пачынае мяне выводзіць з сябе. Тым не менш, набіраю неабходны мне нумар трэці раз. Нарэшце адчуваю, што мяне слухаюць.

— Здароў, — кажу С.

Можна ўявіць сабе мой стан, калі ў адказ пачулася:

— Табе што, няма чаго рабіць?

Не ручаюся, што калі б у гэты момант С. быў перада мной, не заехаў бы яму з усяго размаху. А так давялося моўчкі вылаяцца і збірацца ў дарогу.

Самае цікавае чакалася наперадзе. Канечне, С. спазніўся і ўскочыў у аўтобус апошнім. Аднак не гэта, зразумела, здзівіла мяне. Убачыўшы мяне, ён, перш чым заняць свабоднае месца, як нічога і не было, паздароўкаўся. Мне стала не па сабе. Наколькі смешным гэта можа падацца, але ў мяне з’явілася такое адчуванне, што быццам усё прытрызнілася: і мой званок С., і ягоны больш чым дзіўны адказ мне.

Калі ж крыху ад’ехалі ад Мінска, вырашыў праверыць, а ці не памыліўся я раніцой нумарам. Магчыма, я пазваніў зусім і не С., а каму-небудзь іншаму, таму і атрымалася такая непрадказальная рэакцыя на мой званок. Набіраю нумар С. Паколькі С. сядзіць па сутнасці насупраць мне, праз праход, бачу, як ён дастае з кішэні свой мабільнік. Уважліва глядзіць на экран, «вывучаючы» ад каго званок, а потым прыкладае тэлефон да вуха. Я чую ягоны смех:

— Дык гэта ты мне тэлефанаваў! — сцвярджальна кажа ён і, выключыўшы мабільнік, праз праход падміргвае мне. Маўляў, усё ў парадку, сітуацыя ўладжана. Хоць бы прабачэння папрасіў, толькі дзе там. У ягоным разуменні нічога незвычайнага не здарылася. У паэтавым, канечне, разуменні.

Паэтава ж разуменне і ўспрыманне ўсяго, паўтараю, асаблівае. Быў па справах у выдавецтве «Мастацкая літаратура». Заходзіць С. Здароўкаецца і, як кажуць, без уводнай звяртаецца да мяне:

— Вось ты перанёс інфаркт і жывеш, а Пісьмянкоў памёр, — і спакойна сам сабе ўсміхаецца.

Разбірайся сабе: ці то гэта канстатацыя факта, ці то жарт такі своеасаблівы. Гэтым разам я ўжо не вытрымаў, абурыўся. А С. хоць бы што.

— Нейкі нервовы ты стаў, — адказаў ён і спакойна пайшоў, не забыўшыся ўсміхнуцца сам сабе.

Яшчэ адзін факт гэтага кшталту.

Выйшла ў РВУ «Літаратура і Мастацтва» чарговая кніга ў перакладзе С. Паказвае, хваліцца. Я жартам і кажу:

— Трэба было з цябе грам сто, але я на бальнічным.

С. адказвае ў сваім ранейшым духу. Пры тым не жартуючы, а сур’ёзна, толькі ледзь прыкметна ўсміхаецца:

— П’еш і нічога табе не робіцца.

З ранейшай, як кажуць, оперы. Праўда, С. тут ні пры чым. Проста ёсць такая катэгорыя «разумнікаў», якія не ведаюць (а можа, не хочуць ведаць, што ёсць усё ж мяжа, якая аддзяляе жарт ад таго, што выглядае ўжо не смешным, а дурнаватым — ці што).

Такім «разумнікам» аказаўся неяк і адзін мой сябар-журналіст. Даўно тое было. Яшчэ з часоў майго халасцякоўства. Калі не меў свайго кутка. Таму даводзілася звычайна харчавацца ў сталовых. Я ж вельмі люблю бульбу, асабліва падсмажаную. А там яе ніколі не знойдзеш. То хадзіў у выхадныя часта да гэтага свайго сябра, таксама халасцяка, які, аднак, у адрозненне ад мяне, меў пакой з агульнай кухняй. Нярэдка, каб не бегаць у магазін, я прыносіў з сабой і бульбу. Але падсмажаная яна, вядома ж, смачнейшая, калі да яе яшчэ што-небудзь знаходзіцца. У майго сябра знаходзілася.

Але раз на раз не выпадае. Не ў тым сэнсе, што не было падсмажанай бульбы, ці сяго-таго да яе. Проста аднойчы, калі завітаў да яго, адчуваў сябе блага — вельмі балела сэрца, таму ніякай гаворкі пра сёе-тое з майго боку, зразумела, не магло ісці. Як ні ўгаворваў мяне сябра, давялося яму аднаму браць штокольвечы да бульбы.

Праз тыдзень я, як і звычайна, зноў наведаўся да яго. Думаеце, ён пацікавіўся маім здароўем? Дзе там! Ён паглядзеў на мяне сур’ёзна, асуджальна і, скептычна ўсміхнуўшыся, сказаў:

— «Расплакаўся»... Ні што цябе не ўзяло, жывым застаўся.

Як ні цяжка мне далося, але ўсё ж прамаўчаў, ніяк не зрэагаваў на сказанае ім, бо даўно пераканаўся, што ў любой сітуацыі — галоўнае не падаць духам. Хоць не заўсёды гэта ўдаецца.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Былое, але не думы"

Книги похожие на "Былое, але не думы" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Алесь Марціновіч

Алесь Марціновіч - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Алесь Марціновіч - Былое, але не думы"

Отзывы читателей о книге "Былое, але не думы", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.