» » » » Джон Стейнбек - Гронкi гневу (на белорусском языке)


Авторские права

Джон Стейнбек - Гронкi гневу (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Джон Стейнбек - Гронкi гневу (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Проза. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Гронкi гневу (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Жанр:
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Гронкi гневу (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Гронкi гневу (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








- Скажы iм, каб рукам волi не давалi.

Уiлi весела засмяяўся:

- Казаў.

- Не, ты так скажы, каб да iх дайшло.

- Дайшло. Пяцёх пастаўлю каля варот, няхай прыглядаюцца да тых, што ўваходзяць. Паспрабуем адразу iх высачыць, яшчэ да таго, як пачнуць.

Хастан падняўся з месца. Вочы яго сталёвага колеру глядзелi сурова.

- Паслухай, Уiлi. Бiць iх нельга. Каля пярэднiх варот будуць шэрыфавы агенты. Калi вы пусцiце каму-небудзь кроў, вас забяруць.

- Мы i гэта абмазгавалi, - сказаў Уiлi. - Выведзем iх задамi проста ў поле. А там хлопцы прасочаць, каб яны пайшлi туды, адкуль прыйшлi.

- Што ж, на словах выходзiць усё добра, - не супакойваўся Хастан. - Але глядзi, Уiлi, каб нiчога такога не было. Ты адказваеш за ўсё. Бiць iх нельга. Нi кiёў, нi кулакоў цi яшчэ там чаго ў ход не пускаць.

- Ёсць, сэр! Мы слядоў не пакiнем.

Хастан насцярожыўся:

- Нешта не давяраю я табе, Уiлi. Калi ўжо вам так i карцiць iх збiць, бiце так, каб крывi не было.

- Ёсць, сэр!

- У хлопцах сваiх ты ўпэўнены?

- Так, сэр!

- Ну добра. На той выпадак, калi самi вы не справiцеся, я буду сядзець там на танцпляцоўцы, з правага боку.

Уiлi аддаў яму жартам чэсць i выйшаў з палаткi.

Хастан сказаў:

- Проста не ведаю. Каб хоць яго хлопцы нiкога не забiлi. Якога чорта шэрыфавым памагатым абавязкова хочацца нашкодзiць нашаму лагеру? Чаму яны не пакiнуць нас у спакоi?

Сумны юнак ад блока нумар два сказаў:

- Я жыў у лагеры Зямельна-жывёлагадоўчай кампанii каля Сандлэнда. Дык, бог сведка, там на кожныя дзесяць чалавек па фараону. А водаправодны кран адзiн чалавек на дзвесце.

Каратканогi таўстун усклiкнуў:

- Госпадзi, ён мне расказвае! Я сам адтуль. Там палаткi стаяць блокам трыццаць пяць у даўжыню i пятнаццаць у шырыню. А сарцiраў усяго дзесяць на ўсю араву. Смярдзiць - за мiлю пачуеш, далiбог, праўда. Адзiн шэрыфскi памагаты неяк раскрыў нам усю паднаготную. Мы гэтак кружком сядзiм, i ён кажа: "Каб яны правалiлiся, гэтыя ўрадавыя лагеры! Дай людзям хоць раз гарачай вады, i яны потым патрабаваць яе будуць. Дай iм прамыўныя прыбiральнi, дык яны ўжо без iх нiяк. Праклятым Окi што нi пакажы, яны ўжо без таго абысцiся не могуць. У iх, кажа, у лагерах чырвоныя мiтынгi. Усё прыдумляюць, як дапамогу атрымаць".

Хастан запытаўся:

- I нiхто яго не ўзгрэў за гэта?

- Не. Адзiн, такi маленькi ростам, пытаецца ў яго: "Якая такая дапамога?" Палiсмен адказвае: "Ну грашовая - тая самая, у якую мы, падаткаплацельшчыкi, свае кроўныя ўсаджваем, а дастаюцца яны вам - усялякiм там Окi. А той, маленькi, кажа: "Мы таксама плацiм падаткi i на прадукты, i на бензiн, i на тытунь. Урад плацiць фермерам чатыры цэнты за фунт бавоўны - цi ж гэта не дапамога? Чыгуначныя i параходныя кампанii атрымлiваюць ад урада пазыку - гэта не дапамога?" А шэрыфскi агент адказвае: "Яны патрэбную справу робяць". А маленькi кажа: "А калi б не мы, хто б вам ураджаi збiраў?" - Таўстун абвёў позiркам прысутных.

- Ну, а што фараон? - запытаўся Хастан.

- Ён проста раз'юшыўся. Кажа: "Гэтыя чырвоныя ўвесь час народ падбухторваюць. А ты пойдзеш са мной, давай, не марудзь". Забраў малойчыка, i далi яму два месяцы за бадзяжнiцтва.

- А калi б у яго была праца? - запытаўся Цiмацi Ўолес.

Таўстун засмяяўся:

- На гэты конт мы вучоныя. Цяпер мы ведаем: каго палiсмен неўзлюбiў, той i бадзяга. Таму яны i не церпяць наш лагер, што палiцыi тут уваходу няма. Тут Злучаныя Штаты, а не Калiфорнiя.

Хастан уздыхнуў:

- Добра было б пажыць тут даўжэй. Але хутка прыйдзецца ехаць. Мне тут даспадобы. Жывуць усе дружна. Госпадзi, пакiнулi б нас у спакоi, дык не рознае паскудства робяць, у турму саджаюць. Далiбог, калi будзе так далей, нас да таго давядуць, што мы адпор дадзiм. - Тут голас яго крыху паспакайнеў, i Хастан сам сабе нагадаў: - Не, трэба паводзiць сябе мiрна. Камiсiя не мае права зрывацца з прывязi.

Таўстун з трэцяга блока сказаў:

- Тыя, хто думае, што працаваць у камiсii адно задавальненне, няхай самi паспрабуюць. У мяне сёння была калатня - жанчыны расхадзiлiся. Пачалi лаяцца i давай кiдацца рознай дрэнню. Жаночая камiсiя не справiлася, прыбеглi да мяне, просяць, каб мы разабралiся. А я iм кажу: "Жаночыя сваркi ўладжвайце самi. Яны будуць кухоннымi адкiдамi шпурляцца, а наша камiсiя iх разнiмай!"

Хастан кiўнуў галавой:

- I вы правiльна зрабiлi.

Пачало змяркацца, i, па меры таго як згушчалася вячэрняе сутонне, гукi струннага аркестра, якi рэпецiраваў танцы, рабiлiся ўсё гучнейшымi. Над танцпляцоўкай успыхнулi лямпачкi, двое мужчын уважлiва агледзелi зроблены з абрыўкаў дроту провад. Дзецi шчыльна абступiлi музыкантаў. Падлетак з гiтарай нягучна напяваў i найграваў блюз "Родныя палеткi", i на прыпеве другога куплета мелодыю падхапiлi тры губныя гармонiкi i скрыпка. Да пляцоўкi з усiх бакоў падыходзiлi людзi - мужчыны ў чыстых сiнiх камбiнезонах, жанчыны ў сарпiнкавых сукенках. Яны абкружылi пляцоўку i спакойна чакалi пачатку танцаў, электрычныя лямпачкi асвятлялi iх уважлiвыя, поўныя радасных прадчуванняў твары.

Уся зона лагера была абнесена высокай драцяной агароджай, i ўздоўж яе, праз кожныя пяцьдзесят футаў, сядзелi на траве вартавыя.

Пачалi на машынах з'язджацца госцi - дробныя фермеры з сем'ямi, перасяленцы з iншых лагераў. У варотах кожны называў прозвiшча знаёмага, ад якога было атрымана запрашэнне.

Аркестр зайграў карагодны танец - цяпер ужо зусiм гучна, бо рэпетыцыя скончылася. Праведнiкi сядзелi каля сваiх палатак i хмурна, пагардлiва пазiралi на танцпляцоўку. Яны не перагаворвалiся мiж сабой, яны пiльна высочвалi грэх i самiм выглядам сваiм выказвалi асуджэнне ўсёй гэтай блюзнерскай забавы.

Каля палаткi Джоўдаў Руцi i Ўiнфiлд наспех праглынулi, што там было на абед, i кiнулiся да пляцоўкi. На воклiк мацi дзецi вярнулiся, i яна задрала iм угору падбародкi, праверыла, цi не брудныя ў iх насы, пацягнула за вушы, зазiрнула ў iх i загадала iсцi ў санiтарны блок i яшчэ раз памыць рукi. Малыя схавалiся за будынкам, пакруцiлiся там, потым сiганулi да танцавальнай пляцоўкi i змяшалiся з гуртам дзяцей, што абкружылi аркестр.

Эл паабедаў i паўгадзiны галiўся Томавай брытвай. Потым памыўся, надзеў шарсцяныя штаны, якiя шчыльна аблягалi яго сцёгны, змачыў вадой свае прамыя валасы i зачасаў iх назад. Выбраўшы момант, калi ва ўмывальнай нiкога не было, ён абаяльна ўсмiхнуўся сам сабе ў люстра, потым павярнуўся бокам, стараючыся ўбачыць, як гэта ўсмешка выглядае ў профiль. Пасля надзеў на кашулю чырвоныя нарукаўныя гумкi i апрануў свой шчыльна падагнаны пiнжак, працёр жоўтыя чаравiкi кавалкам туалетнай паперы. Раптам ва ўмывальную нехта зайшоў. Эл выскачыў з яе i зухавата пакрочыў да танцпляцоўкi, зiркаючы вачамi па баках у пошуках дзяўчат. Каля адной палаткi блiзка ад пляцоўкi сядзела прыгожанькая бландзiначка. Эл нiбы незнарок падышоў да яе i расшпiлiў пiнжак, каб вiдаць была яго сiняя кашуля.

- Пойдзеш на танцы? - запытаўся ён.

Дзяўчына адвярнулася i нiчога не адказала.

- Што, з табой i словам перакiнуцца нельга? Можа, пойдзем патанцуем? - I нiбы мiж iншым дадаў: - Я вальс умею.

Дзяўчына нясмела падняла на яго вочы i сказала:

- Падумаеш. Вальс усе танцуюць.

- Толькi не як я, - сказаў Эл. На пляцоўцы зноў зайгралi, i ён пачаў прытупваць у такт нагой. - Пойдзем, - сказаў ён.

З палаткi высунула галаву таўшчэзная жанчына i глянула на яго грозным вокам.

- Iдзi сваёй дарогай, праходзь, - зласлiва сказала яна. - Дачка мая даўно заручаная. Яна замуж выходзiць - хутка жанiх прыедзе.

Эл гарэзлiва падмiргнуў дзяўчыне i пайшоў далей, прытупваючы на хаду пад музыку, паводзячы плячамi i памахваючы рукамi. Дзяўчына пазiрала яму ўслед.

Бацька паставiў талерку на скрыню i ўстаў.

- Ну, хадзем, Джон, - сказаў ён i растлумачыў мацi: - Хочам пагаварыць тут з аднымi людзьмi, даведаемся, можа, дзе работа ёсць. - Разам з Джонам ён пайшоў да домiка адмiнiстратара.

Том падабраў кавалкам куплёнага хлеба рэшткi мяснога соўсу на талерцы i адправiў яго ў рот. Тады падаў талерку мацi, i тая апусцiла яе ў вядро з гарачай вадой, памыла i дала выцерцi Ружы Сарона.

- А ты хiба на танцы не пойдзеш? - запыталася ў Тома мацi.

- А як жа, пайду, - адказаў Том. - Мяне выбралi ў камiсiю дзяжурыць. Трэба пазабаўляць сяго-таго з гасцей.

- У камiсiю ўжо выбралi? - здзiвiлася мацi. - Гэта, вiдаць, таму, што ты работу маеш?

Ружа Сарона нахiлiлася, каб пакласцi талерку ў скрыню. Том, паказваючы на яе, сказаў:

- А божа, як яна таўсцее!

Ружа Сарона залiлася чырванню i ўзяла ў мацi яшчэ адну талерку.

- Чаму ж ёй не таўсцець, - сказала мацi.

- I прыгажэе, - дадаў Том.

Ружа Сарона яшчэ гусцей пачырванела i апусцiла галаву.

- Сцiхнi ты, - прашаптала яна.

- Чаму ж ёй не прыгажэць, - сказала мацi. - Маладзенькiя, што носяць дзiця пад сэрцам, заўсёды прыгажэюць.

Том засмяяўся:

- Калi яна i далей будзе так пухнуць, ёй давядзецца жывот на тачцы вазiць.

- Ды сцiхнi ты, - сказала Ружа Сарона i схавалася пад брызентам.

Мацi ўсмiхнулася:

- Не дражнi яе.

- Ёй гэта даспадобы, - сказаў Том.

- Я ведаю, што ёй даспадобы, i ўсё-такi гэта яе трывожыць. Яна i так па Конi тужыць.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Гронкi гневу (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Гронкi гневу (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Джон Стейнбек

Джон Стейнбек - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Джон Стейнбек - Гронкi гневу (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Гронкi гневу (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.