» » » » Эрих Ремарк - Тры таварышы (на белорусском языке)


Авторские права

Эрих Ремарк - Тры таварышы (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Эрих Ремарк - Тры таварышы (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Проза. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Тры таварышы (на белорусском языке)
Автор:
Издательство:
неизвестно
Жанр:
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Тры таварышы (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Тры таварышы (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Ён падштурхнуў мяне, павярнуўшы да дзвярэй.

- Iдзi туды. Калi прафесар дазволiць.

- Больш не буду, - сказаў я. - Можна пайсцi?

- Можна, толькi не размаўляйце, - адказаў Жафэ, - i толькi на хвiлiнку. Ёй нельга хвалявацца.

Я нiчога не бачыў, акрамя водблiску святла на вадзе. Я памiргаў. Святло паплыло, замiгцела. Я не адважваўся выцерцi вочы, каб Пат не падумала, быццам я плачу таму, што з ёй так кепска. Я паспрабаваў увайсцi ў пакой з усмешкай. Потым я зноў хуценька адвярнуўся.

- Вы патрэбны былi тут? - спытаў Кёстэр.

- Так, - сказаў Жафэ, - правiльна, што прыехаў.

- Заўтра ранiцай я магу адвезцi вас назад.

- Лепш не трэба, - сказаў Жафэ.

- Я паеду спакойна.

- Я хачу застацца яшчэ на дзень i паназiраць. Ваш ложак свабодны? - спытаў ён мяне.

Я кiўнуў галавой.

- Добра, тады я пасплю тут. Вы можаце знайсцi сабе месца ў вёсцы?

- Магу. Знайсцi вам зубную шчотку i пiжаму?

- Не трэба. У мяне ўсё з сабой. Заўсёды гатовы да нечага падобнага. Толькi, можа, не да гонак.

- Прабачце, - сказаў Кёстэр. - Разумею, што вы раззлавалiся.

- Зусiм не, - сказаў Жафэ.

- Тады я шкадую, што адразу не сказаў вам праўды.

Жафэ засмяяўся.

- Вы дрэнна думаеце пра лекараў. Цяпер iдзiце спакойна. Я застануся тут.

Я хутка прыхапiў тое-сёе для нас з Кёстэрам. Мы накiравалiся ў вёску.

- Ты замарыўся? - спытаў я.

- Не, - сказаў ён. - Пасядзiм яшчэ дзе-небудзь.

Праз гадзiну я занепакоiўся.

- Калi ён застаецца, то, пэўна ж, ёсць небяспека, Ота, - сказаў я. - Iнакш навошта б яму...

- Мне здаецца, што ён застаецца з-за асцярожнасцi, - адказаў Кёстэр. - Ён вельмi любiць Пат. Ён мне расказаў па дарозе. Ён лячыў i яе мацi...

- I ў яе быў...

- Я не ведаю, - хутка адказаў Кёстэр. - Магчыма, было нешта iншае. Пойдзем спаць?

- Iдзi, Ота. Я хачу яшчэ раз... хоць здалёку...

- Добра. Пайшлi разам.

- Я хачу табе штосьцi сказаць, Ота. Я вельмi люблю спаць на волi, калi так цёпла. Не турбуйся. У апошнi час я часта рабiў так.

- Сыра ж...

- Нiчога. Я падыму верх "Карла" i пасяджу.

- Добра. I я пасплю з ахвотай на волi.

Я зразумеў, што мне ад яго не адбаярыцца. Мы склалi разам коўдры i падушкi i вярнулiся да "Карла". Мы адпусцiлi рамянi i адкiнулi пярэднiя сядзеннi. Так можна было легчы.

- Лепш, чым было на фронце, - сказаў Кёстэр.

Светлая пляма акна свяцiлася праз туман. Некалькi разоў я ўбачыў цень Жафэ. Мы выпалiлi цэлы пачак цыгарэт. Потым святло пагасла, гарэла толькi маленькая настольная лямпа.

- Дзякаваць богу, - сказаў я.

На брызент капаў дождж. Дзьмуў слабы вецер. Пахаладала.

- Вазьмi маю коўдру, Ота, - сказаў я.

- Не трэба, мне цёпла.

- Выдатны хлопец гэты Жафэ, праўда?

- Выдатны. Мне здаецца, вельмi шчыры.

- Несумненна.

Я прачнуўся з неспакойнага паўсну. На дварэ было шэра i холадна. Кёстэр ужо не спаў.

- Ты не спаў, Ота?

- Спаў.

Я выбраўся з машыны i па садовай сцяжынцы цiха падышоў да акна. Настольная лямпа ўсё яшчэ гарэла. Я ўбачыў на ложку Пат з заплюшчанымi вачыма. На момант я спужаўся, што яна памерла. Але потым я ўбачыў, як паварушылася яе правая рука. Яна была вельмi бледная. Але кроў больш не iшла. Яна зноў паварушыла рукой. У той самы момант Жафэ, якi спаў на другiм ложку, расплюшчыў вочы. Я хутка адышоў, супакоены. Ён сачыў за ёю.

- Мне здаецца, нам трэба знiкнуць адсюль, - сказаў я Кёстэру, - каб ён не бачыў, што мы сочым за iм.

- Там усё ў парадку? - спытаў Ота.

- Так, наколькi можна бачыць. У яго правiльны сон, у гэтага прафесара. З гарматы страляй - не разбудзiш, але адразу прачнецца ад мышкi, калi яна зашкрабецца каля яго рэчмяшка.

- Можам пайсцi пакупацца, - сказаў Кёстэр. - Тут цудоўнае паветра. - Ён пацягнуўся.

- Iдзi адзiн, - сказаў я.

- Пайшлi разам, - настойваў ён.

Шэрае неба праяснiлася. На iм засвяцiлiся аранжавыя прасветы. На гарызонце паднялася хмарная заслона, а з-за яе з'явiлася яркая зелянiна.

Мы скокнулi ў ваду i паплылi. Вада пералiвалася шэрым i чырвоным колерамi.

Потым мы вярнулiся. Фройляйн Мюлер ужо ўстала. Яна рэзала ў садзе пятрушку. Яна ўздрыгнула ад маiх слоў. Я засаромлена паспрабаваў ёй растлумачыць, чаму я ўчора, магчыма, зашмат лаяўся. Яна пачала плакаць.

- Бедная жанчына. Яна такая прыгожая i такая яшчэ маладая...

- Яна дажыве да ста гадоў, - сказаў я, раззлаваўшыся за тое, што яна плакала, быццам Пат наканавана памерцi. Пат не памрэ. Свежы вецер, ранак, жыццё ўва мне, абноўленае морам, сцвярджалi: Пат не можа памерцi. Яна можа памерцi толькi тады, калi я страчу мужнасць. Побач стаяў Кёстэр, мой таварыш; побач стаяў я, таварыш Пат... спачатку мы павiнны памерцi. Пакуль мы жывыя, мы яе ўтрымаем. Так было заўсёды. Пакуль жывы Кёстэр, не памру я. I пакуль мы жывыя абодва, не памрэ Пат.

- Трэба быць пакорлiвым перад лёсам, - сказала старая дзева i павярнула да мяне з ледзь прыкметным папрокам загарэлы, зморшчаны, як печаны яблык, твар. Магчыма, яна мела на ўвазе маю лаянку.

- Пакорлiвым? - сказаў я. - Навошта - пакорлiвым? Нiякага толку ад гэтага. У жыццi трэба за ўсё плацiць, удвая i ўтрая. Навошта ж тады пакорлiвасць?

- Не, не... так лепш.

"Пакорлiвасць... - падумаў я. - Што яна зменiць? Бiцца, бiцца - вось што патрэбна ў гэтай неразбярысе, дзе ўрэшце ўсё роўна будзеш бiты. Бiцца за тую кропельку, што любiш. Пакорлiвым можна стаць, калi табе стукне семдзесят".

Кёстэр перакiнуўся з ёй некалькiмi словамi. Яна хутка зноў заўсмiхалася i спытала яго, што прыгатаваць на полудзень.

- Бачыш, - сказаў Ота, - вось дар узросту. Слёзы i ўсмешка - усё мяняецца iмгненна. Не чапаючы адно аднаго. Так, пэўна, будзе i з намi, - прамовiў ён задумлiва.

Мы хадзiлi вакол дома.

- Кожная хвiлiна сну ёй на карысць, - сказаў я.

Мы зноў пайшлi ў сад. Фройляйн Мюлер прыгатавала сняданак. Мы пiлi гарачую чорную каву. Сонца ўзышло. Адразу зрабiлася цёпла. Лiсце на дрэвах iскрылася ад святла i вiльгацi. З мора даносiлiся крыкi чаек. Фройляйн Мюлер паставiла на стол букет руж.

- Мы ўручым iх ёй потым, - сказала яна.

Ружы пахлi мураванай сцяной i дзяцiнствам.

- Ты ведаеш, Ота, - сказаў я, - у мяне такоё адчуванне, быццам я сам хворы. Цяпер ужо не будзеш такi. Як быў. Мне трэба было б быць спакайнейшым. Больш разважлiвым. Чым спакайней сябе паводзiш, тым больш можаш дапамагчы.

- Не заўсёды атрымлiваецца, Робi. I ў мяне бывалi часiны. Чым больш жывеш, тым больш раздражняльным робiшся. Як той банкiр, якi ўсё больш трацiць.

Адчынiлiся дзверы. Выйшаў Жафэ ў пiжаме.

- Добра, добра, - махнуў ён рукой, убачыўшы, што я амаль перавярнуў стол з кавай, - наколькi гэта магчыма.

- Можна мне ўвайсцi?

- Пакуль што - нельга. Пакуль што там дзяўчына. Памыць i ўсё астатняе.

Я налiў яму кавы. ён замiргаў на сонцы i звярнуўся да Кёстэра:

- Шчыра кажучы, я вам павiнны падзякаваць. Хоць на адзiн дзень выбраўся на волю.

- Вы маглi б рабiць так i часцей, - сказаў Кёстэр. - Вечарам выехаць, а наступным вечарам вярнуцца.

- Мог бы, мог бы... - адказаў Жафэ. - Цi заўважылi вы, што мы жывём у час самакатавання? Што многае, што можна было б зрабiць, не робiцца няведама чаму? Праца сёння стала такой жудаснай справай, што яна забiвае ўсё астатняе - i таму ў многiх яе няма. Як цудоўна тут! Я не бачыў такога ўжо некалькi гадоў. У мяне дзве машыны, дзесяцiпакаёвая кватэра i дастаткова грошай - што мне з таго! Што гэта ўсё ў параўнаннi з гэтым летнiм ранкам на прыродзе! Праца змрочная апантанасць з вечнай iлюзiяй, што потым будзе iнакш. Нiколi не будзе iнакш. Смешна, у што ператвараюць сваё жыццё.

- Я думаю, што лекар - адзiн з нямногiх, хто ведае мэту жыцця, - сказаў я. - Што тады гаварыць бухгалтару?

- Даражэнькi, - адказаў Жафэ, - было б памылкай меркаваць, што ва ўсiх аднолькавая здольнасць успрымаць.

- Правiльна, - сказаў Кёстэр. - Але ж людзi выбiралi прафесiю незалежна ад здольнасцi ўспрымаць.

- Вядома, - адказаў Жафэ. - Складаная справа. - Ён кiўнуў мне. - Цяпер можна... але спакойна, не датыкацца, не ўцягваць у размову...

Яна ляжала ў падушках, знясiленая, як пабiтая. Яе твар быў бясколерны, вялiкiя сiняватыя ценi леглi пад вачыма, вусны пабялелi. Толькi вочы былi вялiкiя i блiскучыя. Занадта вялiкiя, занадта блiскучыя.

Я ўзяў яе далоню. Яна была халодная i вялая.

- Пат, мой добры сябра, - сказаў я сарамлiва i хацеў прысесцi, але раптам заўважыў каля акна рыхлы твар пакаёўкi, якая з цiкаўнасцю ўтаропiлася на мяне.

- Выйдзiце адсюль, - сказаў я злосна.

- Трэба зацягнуць фiранкi, - запярэчыла яна.

- Добра, зрабiце што трэба, а потым выйдзiце.

Яна зацягнула на акне жоўтыя фiранкi. Але ўсё роўна не выходзiла. Яна пачала паволi замацоўваць занавескi шпiлькамi.

- Паслухайце, - сказаў я. - Тут не спектакль. Знiкнiце хутчэй.

Яна флегматычна павярнулася.

- Спачатку кажуць мне прышпiлiць, а потым - не трэба...

- Ты ёй сказала? - спытаў я ў Пат.

Яна кiўнула.

- Табе перашкаджае святло знадворку? - спытаў я.

Яна пахiтала галавой.

- Лепш, каб ты мяне сёння выразна не бачыў...

- Пат! - сказаў я, спужаўшыся. - Табе ж нельга размаўляць! Але калi толькi гэта прычына...


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Тры таварышы (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Тры таварышы (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Эрих Ремарк

Эрих Ремарк - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Эрих Ремарк - Тры таварышы (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Тры таварышы (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.