» » » » Эрих Ремарк - Тры таварышы (на белорусском языке)


Авторские права

Эрих Ремарк - Тры таварышы (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Эрих Ремарк - Тры таварышы (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Проза. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Тры таварышы (на белорусском языке)
Автор:
Издательство:
неизвестно
Жанр:
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Тры таварышы (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Тры таварышы (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Побач са мной ломкiм голасам гаварыла жанчына. Яна шукала спадарожнiка на адну ноч, кавалачак чужога жыцця, каб падсцёбнуць сябе, каб забыць сябе i занадта балючае разуменне таго, што нiчога не застаецца, нi я, нi ты i ўжо нi ў якiм разе - не мы. Цi не шукала яна, папраўдзе, тое самае, што i я? Спадарожнiка, каб забыць адзiноту жыцця, таварыша, каб выжыць у бязмэтнасцi iснавання?

- Хадзем, - сказаў я. - Вернемся да ўсiх. Гэта безнадзейна - тое, чаго хочацца вам... як i тое, чаго хочацца мне...

Яна зiрнула на мяне i, адкiнуўшы галаву, зарагатала.

Мы наведалi яшчэ некалькi рэстаранаў. Броер распалiўся, зрабiўся гаваркi, поўны надзеi. Пат прыцiхла. Яна нi пра што не пыталася ў мяне, не папракала, не спрабавала нiчога высветлiць. Яна толькi прысутнiчала, час ад часу танцавала, а потым здавалася, што плыве мiж натоўпу марыянетак i карыкатур, нiбы цiхi, прыгожы, невялiчкi карабель... Часам усмiхалася мне.

Млявасць начных рэстаранаў пафарбавала сцены i твары ў шэра-жоўты колер, быццам iх заплямiлi брудныя рукi. Музыка, здавалася, гучала з-пад шклянога каўпака. Лысы пiў каву. Жанчына з рукамi-яшчаркамi тупа ўзiралася ў адну кропку. Броер купiў у зморанай жанчыны ружы i падзялiў iх памiж Пат i тымi дзвюма. На пялёстках гарэлi маленькiя празрыстыя кропелькi вады.

- Давай патанцуем з табой хоць адзiн раз, - сказала мне Пат.

- Не, - сказаў я i падумаў пра рукi, якiя сёння ўжо дакраналiся да яе. Не, - i адчуў сябе даволi смешным i вартым жалю.

- Патанцуем, - сказала яна, i вочы ў яе пацямнелi.

- Не, - запярэчыў я, - не, Пат.

Нарэшце мы пайшлi дадому.

- Я падвязу вас, - сказаў мне Броер.

- Добра.

У яго машыне была коўдра, якую ён накiнуў Пат на ногi. Раптам я заўважыў, што яна вельмi бледная i змораная. Жанчына, з якой мы сядзелi каля стойкi бара, на развiтанне сунула мне ў рукi запiску. Я, як нiчога нiякага, сеў у машыну. Па дарозе я пазiраў у акно.

Пат сядзела ў кутку i не варушылася. Я нават не чуў яе дыхання. Броер павёз спачатку яе. Ён ведаў, дзе яна жыве, i не пытаўся. Яна вылезла. Броер пацалаваў ёй руку.

- Дабранач, - сказаў я, не гледзячы на яе.

- Дзе вас высадзiць? - спытаў мяне Броер.

- На наступным рагу, - сказаў я.

- Я завязу вас дадому, - адказаў ён занадта паспешлiва i ветлiва.

Ён баяўся, што я вярнуся. Я падумаў, цi не заехаць яму ў нюхаўку. Але ён быў мне абыякавы.

- Добра, тады падвязiце мяне да бара Фрэдзi, - сказаў я.

- Няўжо вас пусцяць у такi час? - спытаў ён.

- Дзякую, што вы хвалюецеся, - сказаў я, - але можаце быць упэўнены, мяне пусцяць усюды.

Калi я так сказаў, мне зрабiлася шкода яго. Пэўна ж, увесь вечар ён здаваўся сабе шыкоўным i вопытным гулякам. Не варта было разбураць гэты самападман.

З iм я развiтаўся больш зычлiва, чым з Пат.

У бары яшчэ было даволi шмат людзей. Ленц i Фердынанд Граў гулялi ў покер з гаспадаром крамы гатовага адзення Больвiзам i яшчэ некалькiмi мужчынамi.

- Падсаджвайся, - сказаў Готфрыд. - Сёння надвор'е покернае.

- Не, - адмовiўся я.

- Зiрнi толькi на гэта, - сказаў ён i паказаў на кучу грошай. - Без махлярства. Масць так i прэ.

- Добра, - сказаў я. - Здавай.

Я заявiў гульню пры двух каралях i ўзяў чатыры валеты.

- Вось як! - сказаў я. - Сёння, вiдаць, надвор'е для блефу.

- Як закон, - адказаў Фердынанд i даў мне цыгарэту.

Я не думаў доўга заставацца тут. Але цяпер я адчуў нейкi грунт пад нагамi. Настрой у мяне быў неважнецкi, але ж тут быў звыклы родны прытулак.

- Падай мне сюды паўбутэлькi рому, - крыкнуў я Фрэду.

- Размяшай яго з партвейнам, - сказаў Ленц.

- Не, - адмовiўся я. - Няма часу на эксперыменты. Хачу напiцца.

- Тады пi салодкiя лiкёры. Пасварылiся?

- Глупства.

- Не хлусi, дзiцятка. Не тлумi галаву твайму старому тату Ленцу, якi арыентуецца ў таямнiцах сэрца, як дома. Прызнайся i пi.

- З жанчынай нельга сварыцца. У крайнiм выпадку на яе можна раззлавацца.

- Як на тры гадзiны ночы - занадта тонкая рознiца. Я, шчыра кажучы, сварыўся з кожнай. Калi не сварышся, значыць, скора канец.

- Цудоўна, - сказаў я. - Хто раздае?

- Ты, - сказаў Фердынанд Граў. - Здаецца, у цябе сусветны боль, Робi. Не паддавайся. Жыццё стракатае, але не дасканалае. Мiж iншым, хоць у цябе i сусветны боль, блефуеш ты цудоўна. Два каралi - гэта ўжо нахабства.

- Аднойчы, калi я гуляў, супроць двух каралёў стаяла сем тысяч франкаў, сказаў Фрэд ад стойкi.

- Швайцарскiх цi французскiх? - спытаў Ленц.

- Швайцарскiх.

- Тваё шчасце, - растлумачыў Готфрыд. - Калi б французскiх, ты не меў бы права перапынiць гульню.

Мы гулялi яшчэ з гадзiну. Я выйграў даволi шмат. Больвiз увесь час прайграваў. Я пiў, але ад гэтага толькi балела галава. Хмель не прыходзiў. Усё толькi абвастрылася. У страўнiку пякло агнём.

- Ну, а цяпер перастань пiць i з'еш што-небудзь, - сказаў Ленц. - Фрэд, дай яму сандвiч i некалькi сардзiн. Схавай грошы, Робi.

- Яшчэ адну.

- Добра. Апошнюю. Дубальтовую?

- Дубальтовую, - сказалi астатнiя.

Я, зусiм не думаючы, прыкупiў да крыжовай дзесяткi i караля тры карты: валета, даму i туза. З гэтымi картамi я выйграў у Больвiза, у якога на руках былi чатыры васьмёркi, а стаўку ён узвiнцiў да неба. Кленучы ўсё на свеце, ён выдаў мне кучу грошай.

- Бачыш, - сказаў Ленц. - Вось гэта надвор'е па масцi.

Мы селi каля стойкi. Больвiз спытаў пра "Карла". Ён не мог забыцца, што Кёстэр перагнаў яго спартовую машыну. Яму хацелася купiць "Карла".

- Спытай у Ота, - сказаў Ленц. - Але мне здаецца, што хутчэй ён прадасць табе руку.

- Ну, ну, - сказаў Больвiз.

- Табе гэта незразумела, - заявiў Ленц, - бо ты - дзiця дзелавога дваццатага стагоддзя.

Фердынанд Граў засмяяўся. За iм - Фрэд. Нарэшце мы смяялiся ўсе. Калi каму не было смешна пры ўпамiнаннi дваццатага стагоддзя, то яму варта было застрэлiцца. Але i смяяцца доўга нельга было. Больш дарэчы - галасiць.

- Ты ўмееш танцаваць, Готфрыд? - спытаў я.

- Вядома. Я ж працаваў настаўнiкам танцаў. Ты забыўся?

- Забыўся... дай яму забыцца, - сказаў Фердынанд Граў. - Забыццё - тайна вечнай маладосцi. Чалавек старэе толькi праз памяць. Занадта мала забываецца.

- Не, - сказаў Ленц. - Забываецца толькi непатрэбнае.

- Ты можаш навучыць мяне?

- Танцаваць? За адзiн вечар, дзiця. I гэта ўся твая бяда?

- Няма ў мяне нiякай бяды, - сказаў я. - Галава балiць.

- Хвароба нашага часу, Робi, - сказаў Фердынанд. - Лепш за ўсё было б нараджацца без галавы.

Я зайшоў яшчэ ў кафе "Iнтэрнацыяналь". Алоiс якраз хацеў зачыняць аканiцы.

- Ёсць яшчэ хто-небудзь? - спытаў я.

- Роза.

- Пайшлi, вып'ем утраiх па адной.

- Згода.

Роза сядзела каля стойкi i вязала з воўны панчошкi дачцэ.

Яна паказала ўзор i сказала, што жакецiк ужо звязала.

- Як справы? - спытаў я.

- Дрэнна. У людзей няма грошай.

- Табе пазычыць? Вось... выйграў у покер.

- Дармавыя грошы - залог шчасця, - сказала Роза, плюнула на iх i забрала.

Алоiс прынёс тры чаркi. Потым яшчэ адну, Фрыцы, якая прыйшла неўзабаве.

- Канец, - сказаў ён. - Знямогся, як сабака.

Ён выключыў святло. Мы пайшлi. Роза развiталася каля дзвярэй. Фрыцы ўзяла Алоiса пад руку i пайшла побач з iм, лёгка i бадзёра. Ён шоргаў па бруку плоскiмi падэшвамi. Я застаўся адзiн, гледзячы iм услед. Я ўбачыў, як Фрыцы схiлiлася да бруднага крывога кельнера i пацалавала яго. Ён абыякава адпiхнуў яе.

I раптам - я не ведаю, як гэта атрымалася, - калi я павярнуўся i паглядзеў на пустую вулiцу, i на дамы з цёмнымi вокнамi, i на халоднае начное неба, мне ў сэрца ўдарыла такая шалёная туга па Пат, што я ледзь устаяў на нагах. Я больш нiчога не разумеў - нi самога сябе, нi сваiх паводзiн, нi ўсяго гэтага вечара, - нiчога.

Я прыхiлiўся да сцяны дома i ўтаропiўся перад сабой. Я не разумеў, навошта я ўсё гэта зрабiў. Я трапiў у нешта, што разрывала мяне на часткi, што рабiла мяне неразумным i несправядлiвым, што кiдала мяне туды-сюды i разбурыла мне ўсё тое, што з цяжкасцю парадкаваў. Я стаяў бездапаможна i не ведаў, што рабiць. Дадому мне не хацелася, там мне было б зусiм дрэнна. Нарэшце я прыпомнiў, што ў Альфонса павiнна быць яшчэ адчынена. Я пайшоў туды. Я хацеў перабыць там да ранiцы. Убачыўшы мяне, Альфонс нiчога не сказаў. Ён толькi зiрнуў i працягваў чытаць газету. Я сеў за столiк i паглыбiўся ў дрымоту. Больш нiкога не было. Я думаў пра Пат. Увесь час пра Пат. Я думаў пра тое, як я паводзiў сябе. Раптам мне прыпомнiлася кожная дробязь. Усё было супроць мяне. Вiнаваты быў я адзiн. Я звар'яцеў. Я ўтаропiўся ў стол. Кроў бiла мне ў скронi. Я адчайна злаваўся на самога сябе i не бачыў выйсця. Я, толькi я ўсё паламаў.

Раптам пачуўся трэск i звон. Я з усёй сiлы грукнуў шклянкай, якая разляцелася.

- Таксама забава, - сказаў Альфонс i ўстаў.

Ён дастаў асколкi з рукi.

- Я вельмi шкадую, - сказаў я. - Зрабiў не падумаўшы.

Ён прынёс вату i пластыр.

- Схадзi лепш у бардак, - сказаў ён. - Гэта дапаможа.

- Нiчога, - адказаў я. - Усё прайшло. Нейкi прыпадак шаленства.

- Шаленства трэба выганяць забавамi, а не злосцю, - вучыў мяне Альфонс.

- I то праўда, - сказаў я. - Але ж трэба ўмець.

- Трэнiруйся. Вам усiм хочацца прабiць сцяну галавой. Але з гадамi гэта пройдзе.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Тры таварышы (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Тры таварышы (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Эрих Ремарк

Эрих Ремарк - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Эрих Ремарк - Тры таварышы (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Тры таварышы (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.