» » » » Эрих Ремарк - Тры таварышы (на белорусском языке)


Авторские права

Эрих Ремарк - Тры таварышы (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Эрих Ремарк - Тры таварышы (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Проза. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Тры таварышы (на белорусском языке)
Автор:
Издательство:
неизвестно
Жанр:
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Тры таварышы (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Тры таварышы (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








- Так... так... вядома... Я ж такая дурная... у нас жа з табой нiчога не было... - Яна правяла рукой па лбе. - Не ведаю, як я магла падумаць...

Яна стаяла перада мной, худзенькая, бедная, бездапаможная... Парчовыя туфелькi, кiмано, доўгiя адзiнокiя вечары, успамiны...

- Да пабачэння, Лiза.

- Ты пойдзеш? Ты не пабудзеш яшчэ? Ты ўжо... iдзеш?

Я ведаў, што яна мела на ўвазе. Але я не мог. Нават дзiўна, але я не мог. Я гэта адчуваў сэрцам. Раней такога не здаралася. Я не пераацэньваў вернасцi. Але сёння ўсё змянiлася. Я раптам адчуў, як далёка адышоў ад усяго, што было.

Яна стаяла каля дзвярэй.

- Ты iдзеш? - Яна пабегла назад. - Вось, я ведаю, ты паклаў мне грошы... пад газету... не трэба мне яны... Вось... вось.. так, iдзi...

- Мне трэба, Лiза...

- Ты не прыйдзеш больш...

- Прыйду, Лiза...

- Не, не, ты не прыйдзеш,.. я ведаю. I не прыходзь! Iдзi ж, iдзi...

Яна заплакала.

Я спусцiўся па лесвiцы не азiрнуўшыся. Я яшчэ доўга хадзiў па вулiцах. Ноч была незвычайная. Мне зусiм не хацелася спаць. Я прайшоў мiма "Iнтэрнацыяналя", думаючы пра Лiзу i пра былыя гады, пра многае, што ўжо даўно забылася. Усё гэта было так далёка, што, здавалася, адбывалася не са мной. Потым я прайшоў па вулiцы, дзе жыла Пат. Вецер узмацнiўся, усе вокны ў яе доме былi цёмныя, ранак на шэрых нагах краўся каля дзвярэй... Нарэшце я пайшоў дадому. Божа мой, падумаў я, здаецца, я шчаслiвы.

XIII

- Даму, якую вы ўвесь час хаваеце, - сказала фраў Залеўскi, - можна ўжо не хаваць. Няхай спакойна адкрыта прыходзiць да вас. Яна мне падабаецца...

- Вы ж яе не бачылi яшчэ, - здзiвiўся я.

- Супакойцеся, я бачыла яе, - заявiла фраў Залеўскi выразна. - Я яе бачыла, i яна мне падабаецца, нават вельмi... але яна вам не пара...

- Праўда?

- Не пара. Мне нават дзiўна, як вы маглi яе знайсцi ў сваiх пiўнушках. Але, вядома, такiя басцякi...

- Мы адхiлiлiся ад тэмы... - перабiў я яе.

- Гэта жанчына, - сказала яна, стоячы рукi ў бокi, - прызначана для мужчыны з добрым надзейным становiшчам. Адным словам, для багатага чалавека.

"Вось табе i на! - падумаў я. - Гэтага табе яшчэ не хапала!"

- Так можна сказаць пра любую жанчыну, - заявiў я раздражнёна.

Яна затрэсла сваiмi пасмамi.

- Пачакайце! Будучыня пакажа, што я мела рацыю.

- А, будучыня! - Я са злосцю кiнуў запiнкi на стол. - Хто сёння думае пра будучыню! Цi варта сёння ламаць галаву пра яе!

Фраў Залеўскi заклапочана пакiвала велiчнай галавой.

- Дзiўныя вы людзi, моладзь увогуле. Мiнулае вы ненавiдзiце, сённяшнiм днём вы пагарджаеце, а будучыня - што будзе, тое будзе. Дабром гэта не можа скончыцца!

- А што вы маеце на ўвазе, гаворачы "не можа скончыцца"? - спытаў я. Дабром можа скончыцца толькi тое, што ўвесь час было дрэнна. Тады ўжо лепш, каб дрэнна скончылася.

- Гэта жыдоўскiя фокусы, - сказала фраў Залеўскi з годнасцю i рашуча накiравалася да дзвярэй. Але ўжо ўзяўшыся за ручку, яна раптам рэзка спынiлася.

- Смокiнг? - выдыхнула яна ў здзiўленнi. - У вас?

Шырока адкрытымi вачыма яна разглядала Отаў касцюм, якi вiсеў на дзвярах шафы. Я пазычыў яго, каб вечарам пайсцi з Пат у тэатр.

- Так, у мяне! - сказаў я з'едлiва. - У вас непераўзыдзены талент лагiчных абагульненняў, шаноўная панi...

Яна глянула на мяне. Цэлая гама бурных пачуццяў адлюстравалася на яе тоўстым твары. Усе яны сканцэнтравалiся ў шырокай змоўнiцкай усмешцы.

- Ага! - сказала яна. А потым яшчэ раз: - Ага!

I ўжо з другога боку дзвярэй, з асалодай i хiтрынкай, са светлай радасцю жанчыны, якая зрабiла такое адкрыццё, кiнула праз плячо:

- Дык вось яно як!

- Так яно i ёсць, праклятая цётка, - прабурчаў я ўслед ёй, калi ўпэўнiўся, што яна ўжо не пачуе.

Потым я раз'юшана шпурнуў свае новыя туфлi разам з карабком на падлогу. Ёй трэба багаты... быццам я гэтага не ведаў!

Я прыйшоў да Пат, каб iсцi разам у тэатр. Яна, ужо апранутая, стаяла ў пакоi, чакаючы мяне. Я ледзь не задыхнуўся, убачыўшы яе. Упершыню за час нашага знаёмства яна была ў вячэрняй сукенцы.

Сукенка была пашыта са срабрыстай парчы. Яна мякка спадала з прамых плячэй, падкрэслiваючы яе статную фiгуру. Яна здавалася вузкай i ўсё-такi была настолькi шырокай, што не перашкаджала рабiць прыгожыя вольныя крокi. Спераду яна была цалкам закрытая, а на спiне быў глыбокi вастракутны выраз. У матава-сiнiм змярканнi Пат выглядала ў ёй як срабрысты факел, яна была дзiўна непазнавальная, святочная i вельмi далёкая. За яе спiной лунаў дух фраў Залеўскi з перасцерагальна ўзнятым пальцам.

- Добра, што першы раз я ўбачыў цябе не ў гэтай сукенцы, - сказаў я. - Я нiколi ў жыццi не адважыўся б падысцi да цябе.

- Так я табе i паверыла, Робi. - Яна ўсмiхнулася. - Падабаецца?

- Яна мяне пужае! Ты ў ёй - зусiм iншая жанчына.

- Гэта не страшна. На тое i ёсць сукенкi.

- Магчыма. Мяне яна крыху прыгнятае. Да гэтай сукенкi патрэбна мець зусiм iншага мужчыну. З вялiкiмi грашыма.

Яна засмяялася.

- Мужчыны з вялiкiмi грашыма часцей за ўсё агiдныя, Робi.

- Але ж не грошы?

- Не, - сказала яна, - не грошы.

- Так я i думаў.

- А ты не згодны?

- Чаму ж, -сказаў я. - Хоць грошы i не прыносяць шчасця, затое выдатна супакойваюць.

- Яны прыносяць незалежнасць, даражэнькi, а гэта важней. Але калi хочаш, я магу пераапрануцца.

- Нi ў якiм разе. Сукенка - шыкоўная. З сённяшняга дня я краўцоў буду цанiць вышэй за фiлосафаў. Краўцы прыносяць у жыццё прыгажосць. Гэта ў сотнi разоў даражэй, чым глыбокiя думкi. Асцерагайся, я магу яшчэ закахацца ў цябе.

Мы засмяялiся. Я неўпрыкмет агледзеў сябе. Кёстэр быў крыху вышэйшы за мяне, i мне давялося там-сям зверху прышпiлiць штаны, каб яны не вiселi. Дзякаваць богу, яны трымалiся.

Мы пад'ехалi да тэатра на таксi. Па дарозе я больш маўчаў, нават не ведаючы чаму. Калi мы выходзiлi, я, разлiчваючыся, мiжволi зiрнуў на шафёра. У яго былi пачырванелыя ад бяссоння вочы. Ён быў непаголены i меў змораны выгляд. Абыякавым жэстам ён узяў грошы.

- Добры заробак сёння? - цiха спытаў я.

Ён узняў вочы.

- Нармальна, - сказаў ён неахвотна. Ён палiчыў мяне проста за цiкаўнага.

На нейкi момант у мяне з'явiлася жаданне сесцi побач з iм i паехаць. Потым я павярнуўся. Пат, хударлявая i гнуткая, прыгожая, у кароткiм срабрыстым жакеце з шырокiмi рукавамi, апранутым на срабрыстую сукенку, стаяла, чакаючы мяне.

- Хутчэй хадзем, Робi, зараз пачнецца!

Каля ўвахода тоўпiлiся людзi. Сёння была вялiкая прэм'ера, тэатр быў асветлены пражэктарамi, адна за адной пад'язджалi машыны, з iх выходзiлi жанчыны ў вячэрнiх сукенках, блiскуча ўпрыгожаныя, мужчыны ў фраках, з ружовымi сытымi тварамi, яны былi вясёлыя, смяялiся бестурботна i самаўпэўнена. А сярод гэтага ўсяго зарыпела i застагнала старое таксi, якое вёў адсюль змораны шафёр.

- Дык хадзем жа, Робi! - паклiкала Пат, гледзячы на мяне ззяючымi i ўсхваляванымi вачыма. - Ты нешта забыў?

Я кiнуў варожы позiрк на людзей вакол мяне.

- Не, - сказаў я. - Я нiчога не забыў.

Потым я падышоў да касы i замянiў бiлеты. Я купiў бiлеты ў ложу, хоць яны каштавалi неверагодна шмат. Я не хацеў, каб Пат сядзела сярод гэтых удачлiвых людзей, якiх нiчым не здзiвiш. Я не хацеў, каб яна належала да iх. Я хацеў, каб яна была толькi са мной.

Я даўно не быў у тэатры. Я не пайшоў бы i цяпер, каб не Пат. Тэатры, канцэрты, кнiгi - усе гэтыя мяшчанскiя звычкi я амаль страцiў. Не той быў час. Палiтыка была добрым тэатрам, стралянiна кожны вечар замяняла сабой канцэрты, а вялiзная кнiга бяды вучыла лепш за ўсе бiблiятэкi.

Ярусы i партэр былi запоўнены цалкам. Святло адразу пагасла, як толькi мы селi. Адны водсветы ад рампы прабягалi па зале. На поўную сiлу загучала музыка, прыпадняла ўсё i панесла за сабой.

Я адсунуў сваё крэсла ў куток ложы. Так я не бачыў нi сцэны, нi цьмяных патылiц гледачоў. Я чуў толькi музыку i бачыў толькi твар Пат.

Музыка да "Казак Гофмана" зачаравала залу. Яна была як паўднёвы вецер, як цёплая ноч, як надзьмуты ветразь пад зоркамi, яна была нерэальная. Яна ўсё аддаляла i афарбоўвала ў казачныя колеры, здавалася, што ў ёй шумiць цёмная плынь жыцця, не было больш нi зямнога прыцягнення, нi межаў - заставалiся толькi бляск, i мелодыя, i каханне, i нельга было ўявiць сабе, што за сценамi пануюць бяда, i пакуты, i адчай, адначасова з гэтай музыкай.

Твар Пат ад святла са сцэны набыў таямнiчасць. Яна ўся паглыбiлася ў музыку, i я любiў яе за тое, што яна не прыхiлiлася да мяне, не ўзяла мяне за руку, не глянула на мяне, а, здавалася, нават не думала пра мяне, забылася, што я ёсць. Я трываць не мог, калi блыталi розныя рэчы, я ненавiдзеў людзей, якiя, як каровы, збiвалiся ў гурт у той час, калi над табой уладарылi прыгажосць i сiла вялiкага твора, я ненавiдзеў расплывiстыя позiркi закаханых пар, гэтае тупое цiсканне, гэтае непрыстойнае авечае шчасце, якое нiколi не выходзiла за межы самога сябе, я ненавiдзеў усю гэтую балбатню пра з'яднанне душ у каханнi, бо я лiчыў, што дваiм патрэбна як мага больш быць асобамi i як мага больш аддаляцца адзiн ад аднаго, каб потым зноў сустрэцца. Толькi той, хто ўвесь час аказваўся ў адзiноце, ведаў, што такое шчасце сустрэчы. Усё iншае разбурала тайну чакання. А што мацней зацягвае ў магiчныя сферы адзiноты, як не пачуццёвыя выбухi, поўнае душэўнае ўзрушэнне, улада стыхii, бура, ноч, музыка... I каханне...


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Тры таварышы (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Тры таварышы (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Эрих Ремарк

Эрих Ремарк - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Эрих Ремарк - Тры таварышы (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Тры таварышы (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.