Авторские права

Ала Сямёнава - Бэзавы попел

Здесь можно скачать бесплатно "Ала Сямёнава - Бэзавы попел" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая старинная литература. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Бэзавы попел
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Бэзавы попел"

Описание и краткое содержание "Бэзавы попел" читать бесплатно онлайн.








Абавяжу лепш цябе пакуль пісаць мне праз дзень пісьмы i ў кож­ным даводзіць, што я цаца, што я харошы, мне мяне, як буду ісці ў суд на раздзел жылплошчы, хоць здалёк перажахнеш, што ў мой халасцяцкі пакой ката з парога ўкінеш, што кветкі на балконе, калі той будзе, прымусіш пасадзіць увесну, калі да вясны (о!) дажыву i калі паспею памяняць да той пары кватэру. О! Наогул, я не жартую, я праўду напісаў, што клопатаў у мяне будзе, як у Іцкі знаёмых.

Надакучыў я, адчуваю, сваімі фразамі i перафразамі табе, ды яшчэ не ўцяміў, што на гэткай паперы варта было з аднаго боку пісаць [папера амаль бібулковая, толькі папяросы рабіць], — i будзе табе мэнка i раздражненне, чытаючы. Прабачай.

Пішы, даражэнькая, а я чакаць буду i дні лічыць. I спадзявацца, што, можа, мы з табою сёлета па зялёнкі i радоўкі ў лес з'ездзім. Як ты глядзіш на гэта?

Кветкі ў мяне пад акном каторыя адцвілі, каторыя яшчэ чапурацца: кветкі, наогул, познія. I два каштаны мае падраслі, i лазіна, у якой я абразаў адзін ствол, вунь як угору за лета пайшла — узрадавалася расці. Ластаўкі тут за акном сядзелі летам на правадах, міла шчабяталі — адляцелі цяпер. Прылятае на кветкі чародка чыжоў — прыгожыя i рахманыя птушкі. Жулька, што ў гарачыню ў сваёй пячоры пад кветкамі спала, цяпер ляжыць удзень на ўгрэве збоч асфальтаванай дарожкі — ласкавае такое i разумнае стварэнне. Я ду­маю, яна асабіста ведае кожнага ў зоне i ведае кожнаму цану.

I гэта я так закругляюся! Загаварыў цябе, а ты зноў зробіш выгляд, што не заўважыла тое, што было перад тым (во стыль) — пардону прашу!

Бывай. Пішы.

Міхась.

10.09.82”.

Сцяпан Захаравіч... Ён пайшоў з гэтага свету, не нашмат перажыўшы Міхася. Любіў зайсці ў рэдакцыю — спачатку „Мастацкай літаратуры”, потым „Немана”: „Ну што, высакавольтная?” (Гэта нейкі мой допіс падаўся яму такім „энергаёмістым”.) Гаўрусёў усё i ўсіх чытаў, любіў добрае слова кінуць. Пра Міхася Стральцова гаварыў ціха, важка, неаспрэчна: „Геній”.

У тую пару, калі пісаў Міхась Лявонцьевіч, Гаўрусёў узяў шлюб з пакаёўкай Дома творчасці (не ведаю, ці афіцыйны) i жыў у маленькім дамочку на тэрыторыі Дома. У яго пагоршыўся зрок, нешта, здаецца, пакульгваў, але — заўсёды ў чысцюткай белай кашулі, высокі, паглядны, ён згадваў: „Якія вогнішчы мы тут палілі з Пысіным! Верталёты прыляталі — праверыць”. I гаварыў, расказваў пра свайго сябра з Магілёва. Паэт пра Паэта.

Гаўрусёў недзе за дзень да сваёй смерці зайшоў да нас у рэдак­цыю „Нёмана”, выклікаў мяне з планёркі, падараваў сваю апошнюю кнігу... Паэт...

Былі на тэрыторыі каралішчавіцкага Дома творчасці i тыя „Джэры i Джульбарсы”, пра якіх пісаў Міхась. Тым летам — „афіцыйны” сабака Валет i „неафіцыйная” Пальма. Пальма таксама ведала, здаец­ца, усім цану. Вельмі любіла нашчадкаў Пімена Панчанкі. Пасля ix ад'езду доўга жыла ў нас на верандзе. Але гэта ўжо іншы аповед. Іншая драма, між іншым.

„У расстанні ёсць вялікі сэнс...”

„Добры дзень, дарагая!

Гэта, як уздых, — трохі стомлены, трохі безнадзейны — трохі з надзеяй на палёгку. „Даражэнькая” i „дарагая” — адчуваеш розніцу? Адчуўшы, адчуеш i мой настрой. Ну ix к Богу, нашыя праблемы i нашыя клопаты, наша свядомае ці міжвольнае хітраванне з самім сабой! Бо як падумаю, што чалавеку ў гэтым жыцці, па сутнасці, так мала трэба i што гэтае „малое” з такімі вялікімі пачаткамі (Дастаеўскі неяк прагаварыўся, што гэтае „малое”, „простае”, можа, настолькі сапраўды простае i малое, што чалавеку ў яго немагчыма паверыць), бо калі падумаеш так, сапраўды робіцца не па сабе i ад усялякіх на­шых слоў, i ад нашых зважанняў на чужыя ці свае акалічнасці, i ад апраўдання гэтых нашых зважанняў — i тады нейкі лісток засохший, безуханный гаворыць нашаму розуму i пачуццю больш, чым усе на­шыя акалічнасці. Ты добра зрабіла, што прыслала мне гэты лісток, запытаўшы тым часам, ці не пакрыўдаваў i г.д. Пакрыўдаваў-такі, мусіць, даражэнькая (вось тут яно на месцы) i гэта ты, можа, адчуеш з майго трохі бурклівага пісьма, не гэтага. Адчуй i будзь са мной трохі шчырэйшай. Крый мяне Божа папракаць цябе ў няшчырасці наогул! Мне проста здаецца, што ты ў нечым щадишь мяне ці аберагаеш, а ў чым, зразумець не магу, — i ў гэтым недагаворанасць нейкая. Мо мне i здаецца. Вось пабачу цябе на ўласныя вочы, пачую твой голас — i зразумею, можа, у чым тут справа i сакрэт.

Не памятаю, ці пісаў табе (а больш, здаецца, каму?), што мая малодшая дарослая дачка пачала мне пісаць апошнім часам i нават прыслала свае вершы. Што яна піша, я ведаў i раней, а тут пабачыў на ўласныя вочы. Здаецца, нешта ёсць (кажу гэта аб'ектыўна). Але больш мяне суцяшае яе сур'ёз, неблагая філалагічная адукацыя, наогул, па-мойму, даволі мізэрная ў наш час у дзяўчатак (i не толькі) яе ўзросту. Я напісаў „адукацыю”, а трэба было — пісьменнасць: адчуванне стылю, што мне асабліва даспадобы. Я гэта ўсё да таго, што хацеў бы, каб ты неяк пазнаёмілася з ёй i ўзялася кіраваць хоць збольшага юнай душой: я гэта не ўмею ды i баюся адчужэння пэўнага — у жанчын узаемапаразуменне, можа, прасцей. Я прасіў Вераніку пазваніць табе (даруй, што без твайго дазволу, бо, дарэчы, прасіў даведацца, чаму вашэці маўчыць), прасіў, а званіла яна ці не, не ведаю, бо ты нічога не пішаш, а яна не адпісала пакуль.

Прыгарні, калі пазвоніць, да сябе дзіцё: мне, дальбог, хочацца, каб нехта меў на яе харошы жаночы ўплыў — інтэлектуальны i псіхалагічны.

Што ты думаеш пра ўсё гэта, напішы, але ведай, што мне хочацца настойваць на сваім хаценні.

Вершы „дитё” піша чамусьці па-руску, а варта было б скіраваць на што іншае, тым больш, што i вучыцца ў універсітэце на бел[арускім] аддзяленні. Вядома, я скажу пра ўсё гэта ёй i сам, толькі не ў лісце, можа, i не адразу. Не адразу, бо хачу, пабачыўшы пасля году адсутнасці, уцяміць, што i як. А ты зачапі яе як-небудзь цяпер — зразумей толькі мяне правільна: я, можа, бянтэжуся трохі сваёй ролі i таму прашу ў цябе дапамогі, але не толькі таму. Галоўнае — ў маёй упэўненасці, што твой уплыў можа быць найбольш дзейсным. Ты, можа, пасмяешся з маіх гэтых старанняў; але ж мне ў глыбіні душы ўсё ж нешта лесціць, што ў малой прысутнічае-такі філалагічная жылка i што яна можа аслабнуць без пэўнай увагі, бо вучыцца малая на вячэрнім (а мо цяпер i завочным?) адзял[енні], а дзе там літаратурнае асяроддзе i г.д.?

Пра маю ўяўную чытацкую дасведчанасць ты, здаецца, трохі перамяніла думку,бо сапраўды — якое тут у мяне было чытанне? Канечне, я не чытаў тут, як не чытаю наогул, розную выпадковасць, лухту. Тое-сёе цікавае для сябе я i тут прачытаў, але вось навінкі?! A навінкі ўсе ў цябе, ды яшчэ вунь якія! Якраз усё тое, што трэба мне. Я чытаў з таго, што ты згадваеш, толькі Ресэ — i „Воўка”, i „Гульню ў бісер”.

Фільмы, вядома, не бачыў. „Амаркорд” асабліва хацеў бы паглядзець. Феліні чамусьці мой любімы рэжысёр. „Хрысціянскі” пачатак у ім цаню, адсутнасць бяздумнай жорсткасці i чалавечнасць i адухоўленасць сімволікі. Наіў, можа, пры гэтым. Наогул наіў у мастацтве люблю — гэта нешта накшталт супермастацтва, ці што.

Але — даволі. Бібліятэку я перадаю, але — марудна, ты пакуль мне пішы. Зразумела? Калі прыйдзе час „закругляцца” — вестку падам.

Не журыся, а я буду думаць пра сустрэчу.

Міхась.

27.ІХ.82”.

З Веранікай мы сустрэліся пазней. А той парой яна акуратна патэлефанавала мне, сціпла-інтэлігентным голасам спытала пра здароўе. Але бацьку — як згадвала пазней яна сама — паспавядала добра. І ён тлумачыў нашы стасункі: мы сябры, „маю права на такую раскошу”. Вераніка паказвала мне гэты ліст бацькі ў першы дзень нараджэння Міхася Лявонцьевіча пасля яго смерці, 14 лютага 1988 года. Пасля могілак мы з Веранікай паехалі да мяне i доўга гаварылі. Пра яе, пра яе бацьку...

A пазнаёміліся мы ў тых жа Каралішчавічах. Быў семінар маладых. У 1984 годзе. У снежні. У Веранікі з'явілася некалькі цікавых рэцэнзій у друку. На семінары ix высока ацаніў такі сур'ёзны літаратуразнаўца, як Алесь Яскевіч. Прыемна было сказаць сваё слова i мне. І не таму, што пра гэта прасіў некалі бацька. Таму што сапраўды падаваў надзею тонкі крытык — крытык паэзіі. Вершаў сваіх на семінар яна не давала. Вельмі прыгожая — класічная, арыстакратычная прыгажосць — яна трымалася з годнасцю, трошкі адстаронена. Я таксама не стала парушаць „дэмаркацыйнай лініі”.

Сапраўднае наша знаёмства адбылося, калі я прыйшла рабіць у „Нёман”. У тое цяжкое лета 1987 года, у бараўлянскія, апошнія тры месяцы Міхася Стральцова, мы часта сустракаліся, тэлефанавалі адна да адной — i ўранку, i ўвечары... Захавалі добрыя адносіны, i калі яго не стала. „Дамы-патранэсы” з мяне, праўда, не атрымалася. Па роз­ных прычынах. Ды, мабыць, апекаванне — не мая роля. Я заўсёды не хацела быць назолай. Не любіла i не ўмела настойваць на нейкіх сваіх высновах. Заказвала Вераніцы некалькі рэцэнзій, як прыйшла ў „Нё­ман”. На кнігу Веры Вярбы яна зрабіла прафесійны, з настроем, матэрыял. Нешта не напісала. Часта заходзіла да бацькі — мы рабілі разам з ім ca снежня 1986 года да таго, як ён лёг у канцы мая 1987-га ў шпіталь. Тады i пазначыліся нейкія прыязныя нашы адносіны з ёю. Пры жыцці Міхася Лявонцьевіча — i калі яго ўжо не было побач з намі. Натура тонкая, выбуховая — Вераніка то з'явіцца нечакана ў навагоднюю ноч, як снягурка, з вялізным пакункам апельсінаў, то дашле на дзень нараджэння мілую, натхнёную тэлеграму...


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!
Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Ала Сямёнава

Ала Сямёнава - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Ала Сямёнава - Бэзавы попел"

Отзывы читателей о книге "Бэзавы попел", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.