Авторские права

Ала Сямёнава - Бэзавы попел

Здесь можно скачать бесплатно "Ала Сямёнава - Бэзавы попел" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая старинная литература. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Бэзавы попел
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Бэзавы попел"

Описание и краткое содержание "Бэзавы попел" читать бесплатно онлайн.








Выявіць сябе ў нейкім сацыяльным, грамадзянскім сэнсе, не ўваходзячы ў канфлікт з уласнымі прынцыпамі, з уласным сумленнем i — галоўнае! — уласнымі схільнасцямі, было немагчыма. Дарэчы, маю вялікае сумніва — ці магчыма гэта ўвогуле калі-небудзь. I ў тым самым быцці-для-сябе, што ствараецца з быцця-ў-сабе, у тым свеце феноменаў, што быў адзіна рэальным для нас, у свеце рэчаў i падзей — тая „ячэйка”, пра якую вядзе гаворку Міхась Стральцоў, была зусім немалаважнай. Была яна, хаця i хісткім, не апірышчам, вядома, але прыстанкам для душы. I мала каму па-сапраўднаму шчасціць на тую „ячэйку”, нават калі перайначваюць, мяняюць, спрабуюць варыянты. Ці трымаюць яе як дот, дзот, бамбасховіпіча, выскокваючы адтуль на „разведку боем” ці дзеля рызыкі „пагуляць з агнём”.

Надзея ўскладвалася на самадастатковасць душы. На роднасць душ. На шчаслівы выпадак... А на таго „старэнькага, трапятлівага, з дзіцячым мудрым сэрцам дамавіка” мала каму шанцавала. Не шанцавала, здаецца, i Міхасю Стрельцову. Ці сам ён быў у тым вінаваты? Ці хто іншы? Не ведаю. Але нездарма ён пакутліва i многа думаў пра тое. Ці мелі гэты вялікі талент жанчыны, што былі побач з ім? Згадаю яшчэ i ячшэ. Быць жонкай, каханкай таленту, ахоўніцай хатняга ачага... Не проста гаспадыняй, што ўмее смажыць, варыць, прыбіраць, даглядаць дзяцей, а — ахоўніцай дому i берагіняй таленту? Ці мелі талент разумення, самаахвяравання, такту? Нездарма, мабыць, адзін талент толькі зрэдзьчасу сыходзіцца з другім талентам. Хто ж не ведае гісторыю адносін Аўроры Дзюдэван i вялікага музыкі с Жалязовай Волі, Барыса Пастарнака i яго першай жонкі, мастачкі Яўгеніі Лур'е-Пастарнак... I... I... Хіба што Луі Арагон i Эльза Трыале? A асабісты лёс Максіма Багдановіча?

Сам Стральцоў у „Загадцы Багдановіча” ў раздзеле „Мадонны’ так вядзе думку пра згрызоты душы Максімавай: „Багдановічу не асабліва шанцавала ў каханні... Сказаўшы так, мы маем права задумацца — чаму? Тое, што Багдановіч быў варты кахання i сам быў несумненна здольны на моцнае пачуццё, — даказваць гэта сёння не трэба, i колькі пылкіх сённяшніх паклонніц ягонага таленту з радасцю захацелі б узнагародзіць яго за колішнюю несправядлівасць лёсу? Толькі Багдановічу сёння гэта не трэба, ды i не ўпэўнены мы, што, каб з'явіўся Багдановіч сёння, усё не паўтарылася б спачатку”.

Міхась Стральцоў, здаецца, не быў абыдзены ўвагай жанчын. I апошнія гады, пасля звароту з Мазыра, на свой літаратурны круг, ён зазнаваў вялікі жаночы інтарэс да сваёй асобы. Бескарыслівай, карыслівай, імгненнай, сталай. Капланкі кахання, закаханыя толькі ў яго, Стральцова, вечныя курсісткі, якія павінны былі мець абавязкова суб'ект захаплення — акцёра, паэта, скептычнага мысленніка... Рыбы-лоцманы, якіх вабіла слава Міхася Стральцова, хай не вельмі гучная, прымглёная, але бясспрэчная, надзейна „забяспечаная” ў часе, жан­чыны, для якіх каханне магло быць сэнсам жыцця, урэшце — кабеты, якіх зваблівала i яго сапраўднае літаратурнае „я” i няпэўнасць сямейнага статуса: ён не ўзнаўляў афіцыйна шлюб з Аленай Дзмітраўнай i не рабіў з гэтага таямніцы. Было i тое, пра што яго вялікі i любімы ім папярэднік пісаў: „Быть может, и на мой закат печальный блеснет любовь улыбкою прощальной?” (Нездарма, мабыць, перакладаў Міхась Стральцоў „Элегію”.) Дык была i гэтая, развітальная, успешная „улыбка”, Але ці была тая, адзіная, жанчына? I ці ўвогуле, згадаю зноў i зноў, ці можа яна быць — адпаведная вобразу, мары? I хіба кожны з нас, меўшы нейкі жыццёвы i начытаны вопыт, не пацвердзіць гэта? I — хто ведае, ці можа: паэт! — быць адноечы i назаўсёды закаханы. Ці мелі б мы лірыку Аляксандра Сяргеевіча, калі б ён сустрэў сваю Ганчарову гадоў у -наццаць, ажаніўся i былі б яны верныя адно аднаму дзень пры дні? Не ведаю. Ці калі б наш Багдановіч не меў пакут сэрца, хіба прачыталі б мы:

О, як прыгожы-дзіўны ты!

Двойной красы аблік ядыны!

Ажыў у ім твой вечны цэль,

Мадонн тварыцель, Рафаэль!

Пастарнак правы. Хаця „прататып” пачуцця, мары — ён існуе ў часе i прасторы, i мае больш ці менш дасканалы i адухоўлены выгляд. Але ж — ці ў падзейнай рэчаіснасці рэальная Любоў Мендзялеева была тоеснай Чароўнай Даме, якую ведае свет? „Величавая Вечная Жена” — яна таксама была ўвасабленнем платонаўскіх i піфагарэйскіх міфаў. Эзатэрычная зададзенасць цыкла вершаў пра Чароўную Даму, уяўленне паэта пра „Уладарніцу Сусвету” як ахоўніцу таямніц быцця i трагедыя рэальных узаемаадносін — Блока i Мендзялеевай — ці не яскравы ўзор таму? Блок i Багдановіч — блізкія Міхасю Стральцову паэты. I мара пра Жанчыну Жыцця, як i ў ix, заўсёды была з ім. Менавіта — так. Мара пра Чароўную Даму. Ці быў нехта, хто рэальна адпавядаў гэтаму вобразу ці мог бы аднавядаць — не ведаю. Тэарэтычна здаецца — наўрад. Ці бывае эквівалент мары? Хто адпавядае кожнай рысачкай — яму, Вобразу? Тут трагедыя паэтаў, i тым шчаслівы ix лес, што Мара выяўляецца ў Вобразе. Вобразе, што з'явіўся дзякуючы нейкай рэальнай жанчыне, пэўнага росту, пэўных параметраў, з рэальным колерам вачэй, у канкрэтных строях. Жанчыне, вабліва далёкай ці спакусліва блізкай.

Адсюль — i донжуаны ўсіх часоў. Тут i Блокава, жорсткае: „Да, есть печальная услада В том, что любовь пройдет, как снег”, „Нет, с постоянством геометра Я числю каждый раз без слов Мосты, часовню, резкость ветра, Безлюдность низких островов”. I гэтыя іранічныя радкі М.Кузьміна (таго самага, з Цэха паэтаў, акмеіста i кларыста): „И снова я влюблен впервые, Навеки снова я влюблен”, — ці няма тут нейкай усмешлівай ісціны? Адсюль — вершы, музыка, танец, адсюль — той стан i настрой, што ўзвышаюць над будзённым днём, над звычаёвасцю.

Настрой гэты быў добра вядомы Міхасю Стрельцову.

Я не памятаю, што я пісала ў сваім лісце (чарнавіка не было), але атрымала з Мазыра ліст, у якім, па сваёй звычцы, Міхась Стральцоў зноў шчыра падманваў сябе. Зноў — песціў сваю Мару. Ствараў вобраз Яе. Так склаліся абставіны, што зноў мела да таго дачыненне я. І — талент ягоны. У які ён верыў i не верыў. I — творчасць. Пра якую ён згадваў, думаў, спапяляючы сябе сумнівам, аддаючы сваё пяро эпісталярнаму імгненню, перагараючы думкай у словах інтэрлюдый.

„Дарагая Ала!

Дзякуй за харошае, духаўздымнае пісьмо. Чытаць яго было i прыемна, і, ведаеш, трошкі балюча. О, не трэба чалавеку заглядаць далека ўперад! Не трэба, можа, каб яму i гаварылі, што ён нечага варты, нешта зможа, каб захацеў i г.д. Ты, вядома, не гаворыш так, бо ты разумніца, але вось пасля твайго ліста я падумаў чамусьці, што ў мяне, мусіць, мала самалюбства (аўтарскага, у дадзеным выпадку) i што я да гэтай пары (а пара, мусіць) так i не вырашыў для сябе пэўна, добра гэта ці блага. У тое, што нешта патрэбна тваё, мае ці іншых нейкіх другім іншым, тым больш у такой меры, якую ты па дабраце сваёй кладзеш, верыць мне, скептычнаму, калі хочаш, рамантыку, асабліва не выпадае. Мне даволі было б i ўсведамлення (узрост, пра які ты пішаш), што я, скажам, нейкім чынам патрэбны аднаму чалавеку: ці не даволі гэтага для таго, каб аддаць яму, як найлепшае ў табе, ашчаджаную з гадамі пяшчоту, веру без прыніжэння яе падазрэннем ці разлікам, удзячнасць за непрымушанае парыванне — усё тое простае i пазначанае вечнай навізной, што ўціхамірвае нас у сталасці i ўстрымлівае ад хапатлівай пагоні за „асалодамі” („насалодамі”, як піша Караткевіч), дае неганарлівае адчуванне ўласнай асабістасці — без боязі патануць ці панішчыцца ў агульным. Вырасце цырбулька дзядоўніку ці ліст конскага шчаўя пасля нас — якая розніца? Верыць у сустрэчу „в лице ином” немагчыма хаця б таму, что нам не дадзена „там” памяці пра былое сваё існаванне, не дадзена ўспаміну „там” — якая ўжо „сустрэча”! Вось чаму ў чалавека на гэтым свеце, акрамя жыцця, ёсць яшчэ адна толькі ўзнагарода — успамін, тое, што жывіць мастацтва — акрасу гэтага жыцця. „Природа знать не знает о былом” — гэта, здаецца, Цютчаў. Чалавек — ведае. Даражыць імгненнем, а не ганяцца за ім, зрабіць імгненне асацыятыўна-аб’ёмным (вось дзе патрэбны ўспамін) — гэта чалавечы космас (і мікра, i макра), а усё астатняе — пустата, „Холодные миры’, ачоскі туманнасцяў, i няхай Калмагораў гаворыць пра магчымасць „думаю­щей плесени” — суцяшэння мне ці каму ад гэтага мала. Адным словам, няхай жыве ўспамін!

Вось табе трохі „філазофіі”, а з якой нагоды — сам не ведаю. Мо з той, што проста ты патрэбна мне — думай пра гэта як хочаш.

А на чалавекаў я, наогул, не крыўдую. Даўно паблажлівы — можа, залішне нават. Многім гэта здаецца абыякавасцю, хоць гэта i не заўсёды так. Мяжа тут усё ж ёсць.

Здаравенькая будзь. Не сумуй. Ніякі ты не ныцік. Чалавек, у якога ёсць свой свет, не адзінокі ўсё ж.

Міхась. 26.08.82”.

Няхай жыве ўспамін! Ці мае там, у сваім „вялікім ніколі”, Міхась памяць ці адчуванне, ці інтуіцыю? Ці ведае ён пра мае гадзіны, дні, месяцы — сам-насам з ягонымі лістамі? Маімі лістамі? I што я павінна была рабіць тады? Досыць залітаратураная асоба? Можа, трэба было кінуць усё i ўсіх i бегчы... Спяшацца... Куды? Навошта? Ратаваць? Дапамагаць? Падмацоўваць духаўздымным настроем? Прысмакамі-рыштункамі? I з'явіўся б нечуваны творчы імпэт? Шыбаваць у „Піцербурх”? I тады з'явіліся б неспазнаныя шэдэўры? Не, я вельмі скептычна ставілася заўсёды да сябе ва ўсіх іпастасях. Нават у гады блакітных мараў i ружовых спадзяванняў. (Таму, дарэчы, i не задумвалася, калі падпісвала першыя спробы пяра — ат, як ні назавіся, хоць гаршком, аднак пазней зразумела: нават сціплыя допісы павінны быць падпісаны адпаведным імем. Хаця — Стрельцову была не патрэбная гэтая аздоба: ён быў Стрельцовым.) Дык ні месіяй, ні місіянеркай, ні музай, ні ахоўніцай, ні выратавальніцай я сябе не адчувала. I ставілася з пэўнай іроніяй да прэтэнзій іншых. I нават да шчырых парыванняў — на ролю выратавальніц i ахоўніц.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!
Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Ала Сямёнава

Ала Сямёнава - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Ала Сямёнава - Бэзавы попел"

Отзывы читателей о книге "Бэзавы попел", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.