Авторские права

Ала Сямёнава - Бэзавы попел

Здесь можно скачать бесплатно "Ала Сямёнава - Бэзавы попел" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая старинная литература. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Бэзавы попел
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Бэзавы попел"

Описание и краткое содержание "Бэзавы попел" читать бесплатно онлайн.








Я ведаю яшчэ адно добрае месца. За аэрапортам, пры выездзе са Слуцкай на Брэсцкую шашу i далей па Брэсцкай: там гадавальнік вялікі i рэшткі старой садовай планіроўкі, i проста лес ёсць, i жывёліны рознай у лесе многа маецца, i... не ведаю яшчэ што, але мне там падабалася. А ў Курасоўшчыне можна ўкінуцца ў цягнік i ехаць у Ваўковічы — i там я таксама трохі ведаю, i там таксама ёсць лясніцтва (начаваў там некалі з Карамазавым i гарэлку піў), i матэль, але гэта ўжо зусім не тое, як i піянерскія лагеры, якіх там хапае. Там хіба восенню добра. Гэта я ведаю: я ў тых ваколіцах бульбу некалі студэнтам капаў, i, як ні дзіўна, адна знаёмая хата дагэтуль засталася (гэта ўжо не ў лясніцтве).

Колькі табе ўсяго нагаварыў — a карысці?

Але нічога!

Вось: ты нешта абяцала мне, ну, нешта такое сентыментальнае, але паводле маёй вымогі? Маўчу.

Паспрабуй цяпер не напісаць мне доўгі ліст! А я вазьму во яшчэ i падражнюся: con amore.

P.S. Смяешся?

30.V1.82. Міхась”.

Нешта сентыментальнае — здымак. Я так i не выслала яго. Прысвячэнні? Ix таксама не было. Як ён сам пазначаў, „адрасат нават для самога сябе праясняецца апасля”. Я прыняла гэта як адзіна магчымы i верагодны варыянт. Пазней, праўда, я не адмовіла сабе ў магчымасці пачаць артыкул „Калі браць пробы на глыбіні...” так: „Чалавек напісаў нізку вершаў. Жанчыне. Пазней, публікуючы, ён не рабіў прысвячэнняў. I быў, як мастак, правы. Каму б ні прысвячаліся тыя вершы, яны сталі фактам мастацкім. У нейкай меры адчужаныя нават ад свайго творцы i ад той, што была нібыта непасрэднай прычынай напісання вершаў”.

Змяніліся абставіны. З'явіліся рэальныя „пейзанкі” З рэальнымі абрысамі. У рэальным атачэнні. Жыццё знаходзіла рэальнае рэчышча.

Дарэчы, кнігі свае „Мой свеце ясны”, куды ўвайшлі вершы з лістоў, i нават „Пячатку майстра”, дзе я была рэдактарам, ён мне не падараваў. Ажно, калі, прыйшоўшы ў „Нёман”, я прэзентавала іншым, але не яму, сваю толькі што надрукаваную кніжку „Слова сапраўднага лад”, ён пакрыўдзіўся, прынёс з кнігарні асобнік i прымусіў зрабіць надпіс. А на маё запытанне адказаў: „Што я буду падпісваць? Ты — гэта я”. Я ведаю, што так гаварыў сваёй жонцы Ю.Алеша, А.Сахараў — Е.Боннэр, i тут можна было спакусіцца салодкім самападманам. Але — даверлівасць не была маёй дабрачыннасцю. Безумоўна, тут была нейкая іншая прычына. Якая — не ведаю. З даверу я ў яго не выйшла. Ён аддаваў мне некаторыя свае чарнавікі: прынамсі, верша, прысвечанага Барадуліну („Стаяў i я на гэтай кручы...”), пераклады пушкінскіх вершаў („Элегія”: „Гады былыя шалам весялосці...”; „Заклён”; „О, калі праўда, што ўначы...”; „Горад пышны, непрыветны...”). У яго была задума перакласці i напісаць пра паэтаў пушкінскай пары. Ён настойваў, каб я рабіла сцэнарый дакументальнага фільма пра яго, каб удзельнічала 22 красавіка 1987 года ў вечарыне ў яго гонар, каб прыйшла ў апошні дзень перад аперацыяй...

Загадка „назскіх натур”...

I ўсё гэта было пазней. А пакуль было ліставанне.

„Дзень добры, Ала!

Нічога, нічога, пакуль прабачаю, а там паглядзім. [Зноў за хатнімі i службовымі мітрэнгамі я спазнілася пісаць ліст.] А папраўдзе, дык, можа, i раўную трохі цябе да нейчых чужых (для мяне, вядома) бядотаў i турботаў, не адчуваючы пры гэтым ні пакаяннасці, ці хоць збольшага сораму. Чалавек, такім чынам, эгаіст, i я ў тым ліку. Эгаіст — гэта б яшчэ нішто, а то i зайздроснік, i ўласнік. Ён нават i нечай увагай да нечага болю распараджацца хоча, а не выйдзе — i таму, чу­жому болю, зайздросціць будзе. Некаму ўвага, а чаму не мне? Пра сябе ён успомніць, абавязкова ўспомніць! I паралелі, i вышукі адпаведныя знойдуцца, i вось пачне ён думаць неяк так. Маўляў, некалі на перакладных, у паштовых карэтах, у рыдванах розных падарожнічалі — i не толькі дзеля ўласнай ахвоты — не! Сон марнавалі, вантробы растрасалі ці шлункі, салдафонаў розных дарожную ўладу цярпелі... А тут... самалёты, паязды, шасейкі, гладкія, як велікоднае яйка, скрозь паслужлівыя заляцаншчыкі на ўласным транспарце (толькі міргні!)... — нічога! Ніхто ні да каго не спяшаецца, ніхто нікога адведаць не хоча. I на чорта тады той тэхнічны прагрэс? A камандзіроўкі i камандзіровачныя тады, урэшце, навошта? Падумай i скажы.

А тут яшчэ Дэрптам нейкім душу мне скаламуціла, бо як прачытаў я, што ты недзе там з „гетынгенам” нейкім стаяла блізка свяшчэнных камянёў нейкіх, аж пацямнела мне ўваччу, дальбог, — думаю, скуль там побач увішны студэнт з ФРГ з'явіўся? Даражэнькая, пардон, растлумач. А можа, гэта эстонцы імёны нейкія несусветныя пабралі? Зноў жа — стаяць ты побач стой, a ў сённяшняй рэляцыі вунь пра якую даўніну не трапляй. Богам кажу, рэўнаваць стану. I дойдзе да таго, што розных там пеўнікаў на вежах талінскіх i рыжскіх да бліскавак у вачах неўзлюблю, нават верш Забалоцкага, дзе пра пеўніка сказана, што „таинственный разум созвездий непременно присут­ствует в них”, з памяці сатру — цяпер ты разумееш, якая страшэнная штука рэўнасць?

A падарожнічаць, вядома, будзеш толькі са мной, а эти всякие разные самостоятельные мысли вы при себе оставьте, потому что мы очинно даже это не уважаем, это все экивоки и вертижи. Потому что мы сами деликатесы культурные знаем и даже знаем иностранный стишок:

Вчара тибе чакала,

Варум ты не пришов?

Я не такая фрава,

Каб ждать па семь часов.

А ежели вы интересантов каких насупротив нам имеете и де­лаете им приятный монплезир, так мы и тем недовольны и ревуар вам тоже сделать умеем. Потому что то, как вы нас обманывали, орёр, орёр, орёр!

Кавово я тебе мораль прочитал?

Будзеш ведаць, з кім справу маеш.

Але нічога: мы з табой Лешчанку [маецца на ўвазе спявак Леў Лешчанка] не любім абое, можа, на гэтай аснове паразумеемся: ня станем у нашым падарожжы адно аднаму патлы выдзіраць. Як ты думаеш?

Падарожнічаць будзем, я рашуў ужо, у Піцер: там хоць немцы i англічане абруселыя, i многа рознай „мари, чуди и чухны”, i фін дзікі напіваецца ля помніка Пятру Вялікаму — а славянскаму сэрцу гэта прыемна. Ты ўсё гэта абдумай.

А пакуль табе вершык.

Как фармазона,

Без лишних слов,

Втолкнули в зону —

И будь здоров!

Изведав палку И поводок,

Я хавал пайку И срок волок.

Теперь смекай-ка.

Я стал здоров И славлю пайку И прапоров!

Пішы, асабліва не лянуйся.

Міхась.

15.07.82”.

Ліст — што практыкаванні ў розных жанрах. Аналітычныя саманазіранні — нібыта i не самога аўтара, а таго самага „лірычнага ге­роя’: „Чалавек, такім чынам: эгаіст, i я ў тым ліку. Эгаіст — гэта б яшчэ нішто, а то i зайздроснік, i ўласнік. Ён нават i нечай увагай да нечага болю распараджацца хоча, а не выйдзе — i таму, чужому болю, зайздросціць будзе”. Туг i нешта, не падобнае на звычнага Страль­цова: мазаічны дывертысмент, знакі адносін, якія ён пазначае, сведама бярэ з ірэальнай рэальнасці i рэальнай ірэальнасці. Логіка „фравы” i „логіка” зоны — вось табе. Каб верыла ягоным разважанням i не давала веры. Тут я адчуваю, што калі знойдзецца выдавец i — раптам! — знойдзецца чытач, дык вось тут чытач абурана адсуне чытво — гэтай нахабніцы пісалі шчырыя лісты, а яна мала што друкуе, дык яшчэ i пхнецца аналізаваць. Гвалт! Расслойванне інтэлектуальнай ау­ры. Але — мушу думаць, что i сам Стральцоў, не задумваючыся, падсвядома ўсё ж адчуваў літаратурны кшталт нашага ліставання.

Ну, a вандроўка ў Мазыр была адкладзена да грэцкіх календ. I ў „Піцербурх” мы таксама не трапілі, i па Ракаўскай шашы да польскіх бабулек не завітвалі. Разумеў прывіднасць вандровак больш як хто сам Стральцоў — „бо разнасцежана акно: табе адно, а мне другое”.

...Сябры Стральцова рабілі ўсё, каб ён мог вярнуцца ў Менск.

Заканчвалася рэальна-прывіднае эпісталярнае суіснаванне. Як згадваў Стральцоў, „так хочацца пабачыць цябе — i... схавацца куды-небудзь. Не здзіўляйся. З радасці („той грустной радости”) ці са смутку, што ты так нядаўна належала мне па праву „затворничества” хіба, i што вось надышоў час развітвацца з пэўнымі прывілеямі — з прывіднымі прывілеямі, на жаль. Што ты на гэта скажаш? Ах, Піцербурх! Няўжо аднаму падавацца на вуліцу Бродскага i ў Рускі музей?”

„Прывілеі” нашы i сапраўды касаваліся. Але з нашым бюракратычным ладам Міхась Стральцоў затрымаўся ў Мазыры ажно да зімы — апошні яго ліст пазначаны: 2.XII.82 г. А пакуль быў яшчэ ліпень. I 1982-гі год лічыў месяцы па грэгарыянскім календары. I я атрымлівала лісты.

„Дзень добры, Ала!

Итак, свершилось, матушка! — атрымаў, нарэшце, ад цябе пісьмо. Пачаў чытаць, а там недаўменне, чаму не пішу. I тут я пачухаў патыліцу. Бо пішу i адказваю — у той жа дзень, як атрымліваю пісьмо, — i не таму, што я такі акуратненькі-дакладненькі, а таму, што не церпіцца з табой хоць так, ліставейна, паразмаўляць, выклікаць цябе на ўласныя вочы i як бы адчуць тваю прысутнасць ледзь не дых у дых. Во як — не смейся!

<... >


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!
Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Ала Сямёнава

Ала Сямёнава - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Ала Сямёнава - Бэзавы попел"

Отзывы читателей о книге "Бэзавы попел", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.