Джеймс Олдридж - Паляўнiчы (на белорусском языке)
Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.
Жалоба
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.
Описание книги "Паляўнiчы (на белорусском языке)"
Описание и краткое содержание "Паляўнiчы (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.
- Уявiць не магу, што будзе з фермай, калi я не застануся, - разважлiва прамовiў Рой. Каб нешта вырашыць, ён чакаў дапамогi ад Джэка, але ведаў, што Джэк не можа нiчога парадзiць яму. - Бяда яшчэ вось у чым, - працягваў Рой. Сэму стукнула ў галаву, што на ўсёй Гуронскай паласе трэба паставiць крыж i што для дробнага фермера тут усё скончана. - Ён пачакаў, спадзеючыся, што Джэк будзе адмаўляць гэта, адмаўляць, што ўся iхняя акруга вымерла.
- А ён мае рацыю, Рой, - сказаў Джэк, i абодва яны паглядзелi цераз вузкую паласу раллi на лес, якi распасцiраўся на поўнач аж да палярных снежных пустэч. - Дробныя фермы аджылi сваё, зараз яны не пракормяцца.
- А як жа ты?
- Перабiваюся, бо зараз ёсць попыт на ўсё, нават на трусiны пух i свiную шчэць. Але хiба гэта сапраўднае фермерства, Рой? У фермераў тут адна надзея вялiкая ферма, шмат розных пасеваў, шмат жывёлы, iнвентару i машын. Але на дробнай ферме нiчога гэтага мы не даб'ёмся, ды, мажлiва, i на вялiкай таксама. Нiкому не пад сiлу набыць увесь iнвентар, якога патрабуе гэта зямля. Адзiны спосаб - гэта арганiзавадь агульны фонд, дзе можна было б наняць трактар, конныя граблi, жняярку, а то i проста працаваць на iх агулам, пераязджаючы з фермы на ферму. Але ўрад нават пальцам дзеля гэтага не паварушыць, дык мо i праўда гэтыя фермы аджылi сваё. Вось хiба толькi калi наладзiць узаемадапамогу i агульны збыт...
Роя здзiвiла, што ў Джэка таксама свае клопаты i трывожныя думкi.
- Цябе паслухаць, дык ты таксама не супраць скончыць справу i здацца, сказаў ён Бэртану.
- I не падумаю! Я нiколi не здамся!
Тонкiя губы ў яго сцiснулiся, на худых скулах выступiлi два белыя жаўлакi. Рой засмяяўся.
- Табе варта заняцца палiтыкай, - сказаў ён. - Напрыклад, у фермерскiм аб'яднаннi.
- Што аб'яднаннi? Там толькi тое i ведаюць, што рабiць паскудства i рваць чужы кавалак з рота. Нам трэба аднавiць прагрэсiўную партыю. Працерцi ўсё з пясочкам. Нiякiх пасрэднiкаў i лiхвяроў, нi спекулянтаў, нi працэнтнай кабалы, нiякiх асаблiвых прывiлей царкве, чыгункам i лясным кампанiям. Знiзiць узносы па закладных, зняць адсоткi, нiякiх падачак дзялкам з грамадскай казны.
- I сярэднюю адукацыю!
- Так, i сярэднюю адукацыю!
- Эх ты, фермер Джэк! - выразна прамовiў Рой.
- Дык што, застанешся на зiму тут? - памаўчаўшы, спытаў Джэк.
- Не, я гэтага не магу. - Рой глыбока засунуў рукi ў кiшэнi сваёй брызентавай курткi. - Вось што, Джэк, мо знайшоў бы ты каго-небудзь, хто згадзiўся б папрацаваць з Сэмам гэтую зiму? Грошай Сэму даваць не варта. Усё адно ён iх змарнуе. Я хацеў пакiнуць iх табе i папрасiць, каб ты плацiў работнiку штотыднёва. Мо з памочнiкам Сэм неяк справiцца. Як ты лiчыш?
- Зараз цяжка знайсцi работнiка.
- Я ведаю.
- Цi многа ты можаш пакiнуць?
- Каля трох соцень. Па сотнi на месяц.
- Гэта добрая аплата, ды толькi зараз нiхто не хоча працаваць на ферме.
Рой прыхiнуўся да загарадкi, вялiкiм i ўказальным пальцамi ён падняў шапку за казырок, а астатнiмi паскроб у валасах, затым зноў насунуў шапку. - Гэта ўсё, што я магу прыдумаць. Альбо заставацца самому.
- Не, табе заставацца не варта, Рой, - сказаў Джэк Бэртан. - Я каго-небудзь знайду. Як ты думаеш, калi ён яму спатрэбiцца?
- З наступнага месяца.
- А ты ўпэўнены, што Сэм захоча каго-небудзь, акрамя цябе?
Рой пакруцiў галавой. Гэтага ён не ведае. Да таго ж ён не ведае, што скажа Руф Мак-Нэйр.
Нават ведаў, пра што ён думае.
- Спадзяюся, ты яшчэ заспееш Сэма, калi вернешся з зiмовага палявання. Вядома, работнiк - гэта дапамога, але я на гэта не разлiчваў бы.
- Хто купiў коней? - раптам спытаўся Рой.
- Бiлi Эдвардс, з таго берага.
- А адкуль у яго грошы?
- Пазычыў пад ураджай. Добрыя былi конi, Рой. Ён iх выкармiў як мае быць i, я думаю, ужо апраўдаў свае грошы, здаючы коней у наймы.
- Бедны Сэм, - сказаў Рой, i яны выйшлi з хлява.
Джэк павёў Роя паказаць сваю гаспадарку: свiнарнiк i куратнiк, а пасля i саму хату, дзе куча светлагаловых дзяцей валтузiлася на падлозе каля знерваванай мацi.
Яны спусцiлiся ў пограб, дзе Джэк паказаў сваё паветранае ацяпленне: вакол старой жалезнай печы ён выклаў цагляную награвальную камеру, i, калi печ грэлася, гарачае паветра паступала ў хату праз сiстэму прадушын у падлозе. Зараз у печы яшчэ не палiлi, i ў пограбе было холадна, але суха. Джэк атынкаваў сцены i замазаў шчылiны. На падлозе, на палiцах i на лавах была раскладзена гароднiна летняга i асенняга збору: гарбузы, буракi, кукуруза, бульба, нават зялёныя памiдоры, яблыкi, агуркi i некалькi слоiкаў сушанага гароху. Прыпасаў на зiму было дастаткова. Яны вылезлi з пограба i ўселiся на кухнi, застаўленай бутэлькамi i слоiкамi з нарыхтоўкамi мiсiс Бэртан. Рой захапляўся цеплынёй i ўтульнасцю гэтай кухнi. Нават абшарпаныя сцены - i тыя мелi надзейны выгляд. На адной з iх красавалася сурвэтка, на якой было вышыта: "Маме". Над ёй вiсела скрыпка без струн.
- Вось закончыў пограб, цяпер вазьмуся за верх, - сказаў Джэк, заўважыўшы, што Рой азiраецца навокал. Вось яна, пастаянная чарга рамонту, падумаў Рой, спачатку хлеў, свiнарнiк i куратнiк, затым пограб, i толькi пасля ўсё iншае.
- Мэй, - звярнуўся Джэк да жонкi, - у цябе нiчога не знойдзецца Рою ў дарогу?
Мiсiс Бэртан ужо выставiла перад Роем два слоiкi: адзiн - з парэчкамi, другi - з чырвонай капустай. Невядома, хто бянтэжыўся больш - госць цi гаспадыня, але Рой пераадолеў няёмкасць, ён запiхаў у кожную кiшэню па слоiку, а дзецям дастаў свае ледзянцы. Ён купiў iх сабе, але ў яго быў яшчэ адзiн пакецiк у мяшку ў Дзюкэна.
- Пайду, наведаю Сен-Клэра, - сказаў ён Джэку i хутка ўстаў.
- Толькi глядзi, каб у цябе не было з сабой грошай, - папярэдзiў Джэк, праводзячы Роя. - Калi хочаш з iм выпiць, лiчы, што тваiх грошай не будзе.
- I адкуль у табе гэты закон i парадак, Джэк? - сказаў Рой. Яны пастаялi моўчкi. - Дык я прышлю табе тры сотнi. А ўбачымся, хутчэй за ўсё, яшчэ да Каляд - на возеры.
- Хутчэй, што так, Рой.
- Дык, значыць, месяца праз паўтара.
- Так, Рой. Бывай! Да хуткай сустрэчы!
Рой ужо кацiўся па схiле да дарогi, ногi яго ўздымалi клубы пылу, i вецер адносiў iх. Пылу было не вельмi многа, але з цягам часу маленькая нерухомая хмарка станавiлася ўсё больш густой, i хутка Джэк бачыў толькi пыл, а пасля i хмарка знiкла сярод дрэў.
Раздзел трэцi
Зел Сен-Клэр быў чалавечак невысокi, меншы за Роя i худы. Французы Сент-Элена сцвярджалi, што сваiмi запалымi шчокамi, пранiклiвым позiркам, сiнню на падбародку i слабым, такiм слабым целам ён падобны на маленькага высахлага французскага кюрэ. Але Рою не было нiякай справы да гэтай клерыкальнай знешнасцi, ён бачыў у Зеле штосьцi больш зразумелае, напрыклад насiльшчыка, якi ненавiдзiць сваю працу.
Рой знайшоў яго па гуку сякеры на далёкiм канцы лясной расчысткi Джэка Бэртана. Зел ссякаў вялiзную бярозу, i ўсё цела яго паўтарала ўзмахi сякеры.
- Цяжкая праца для ляснога валацугi! - звярнуўся да яго Рой.
Зел абапёрся на бярозу i перадыхнуў.
- Гэта ўсё iнспектар, каб на яго лiха, - сказаў ён.
Рой засмяяўся.
- А хiба дрэнны iнспектар? Захоўвае закон i парадак.
- Пачакай, хутка здаволiцца. Я пра гэта паклапачуся.
- Ты лепш пра сябе паклапацiся. Калi ён убачыць цябе ў лесе, тут табе i канцы.
- I яму будуць канцы! - сказаў Зел i правёў Роя праз гушчар, якi ён высякаў. Чатырохвугольная высечка, зацiснутая скаламi i лесам, ужо часткова зарасла лiпай, ядлоўцам i густымi парасткамi бярозак. Ёй было толькi чатыры цi пяць гадоў, але праз год-два яна стане сапраўдным лесам, якi давядзецца высякаць як след, сякерай. Зараз Зел Сен-Клэр яшчэ мог справiцца з бярозай вялiкiм садовым нажом або з дапамогай пала, i за сякеру браўся толькi дзеля сасны або рослай бярозы. Джэк Бэртан своечасова аб'явiў вайну наступу лесу, купiўшы гэтую высечку летам i ачышчаючы яе да зiмы. Рой цанiў Джэка, ён быў перакананы, што з часам Джэк стане знакамiтым чалавекам у Сент-Элене, калi толькi Сент-Элен i дробныя фермы наогул ацалеюць. Зараз, пасля размовы з Джэкам, Роя гэта турбавала асаблiва.
- Выпi! - Зел Сен-Клэр падаў яму бутэльку з нейкiм пойлам, падазрона празрыстым i бясколерным. Зел дастаў яе з дупла, дзе ў яго ляжалi куртка i нож. - Дастаў у Оле Андэрсана. Жывая вада!
Рой выпiў i адчуў на нёбе лёгкi прысмак анiсу, але калi гэтае пойла абпалiла гартань, ён зразумеў, што п'е амаль голы спiрт. Яны выпiлi зноў.
- Гэтая штука даканае цябе, Зел, - сказаў Рой.
- Не гэта, дык iншае, - з сумам азваўся Зел, i яго перакручанае сухое цела не выяўляла першай умовы жыцця - жадання жыць.
Гэта прыгнятала Роя. У лёсе Зела ён убачыў лёс усiх звераловаў, пазбаўленых права на паляванне. Ён прапанаваў французу выпiць яшчэ, i сам таксама глынуў.
- А мо iнспектар яшчэ верне табе твой участак? - сказаў яму Рой.
- Забярэ яго ў Брэка Гарта i аддасць мне? Напэўна ж не!
- А чаму ты не пойдзеш на поўнач, на новыя тэрыторыi? Тут нам усё адно няма чаго рабiць, ты ж гата ведаеш. Чаму ты не дасi дзёру на поўнач, Зел?
- А жонку i дзяцей кiнуць тут?
- Пражывуць, пакуль ты там увойдзеш у сiлу.
Зел пакруцiў галавой, i Рой зразумеў, што ўсё гэта ён шмат разоў перадумаў i адкiнуў усе варыянты як безнадзейныя, яшчэ нiчога не зрабiўшы.
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!
Похожие книги на "Паляўнiчы (на белорусском языке)"
Книги похожие на "Паляўнiчы (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Отзывы о "Джеймс Олдридж - Паляўнiчы (на белорусском языке)"
Отзывы читателей о книге "Паляўнiчы (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.