» » » » Джеймс Олдридж - Паляўнiчы (на белорусском языке)


Авторские права

Джеймс Олдридж - Паляўнiчы (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Джеймс Олдридж - Паляўнiчы (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Проза. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Паляўнiчы (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Жанр:
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Паляўнiчы (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Паляўнiчы (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Олдридж Джеймс

Паляўнiчы (на белорусском языке)

Джэймс Олдрыдж

Паляўнiчы

Пераклаў Максiм Валошка

Рою - такому, якi ён ёсць, - першапраходцу новых сцяжынак, пiянеру, чалавеку сярод людзей, якi, як i ўсе да яго падобныя, у рэшце рэшт дабiваецца перамогi над чалавечым адчаем.

Раздзел першы

Рой Мак-Нэйр дакладна ведаў, дзе выберацца з лесу, таму не затрымаўся, калi трапiў на закiнутую лесавозную дарогу. Каржакаваты i дужы, мускулiсты i рухавы, якi выкацiўся з кустоў, як бочка, якую не спынiць. Рой не запаволiў хаду i на цяжкiм пад'ёме па лысым гранiце, проста згорбiўся пад цяжарам грузу, каб даць палёгку кароткiм i дужым нагам. Справiўшыся з пад'ёмам, ён падняў галаву i хутка акiнуў вокам тое, што назвалася пасёлкам Сэнт-Элен.

Гэтая купка раскiданых па наваколлi будынкаў была прыцiснута i, можна сказаць, раздушана ляснымi i гранiтнымi масiвамi, якiя цесна прыпiралi яе да пустога берага возера Гурсы. Пазiраючы на пасёлак, Рой усмiхаўся - найперш Сент-Элену, але i ад згадкi пра тыя днi, калi ён бываў на гэтым схiле са сваiм сябрам Джэкам Бэртанам. Калi б Джэк знаходзiўся зараз побач з iм, Рой кiўнуў бы абыякава ў кiрунку Сент-Элена i прамовiў бы з выклiкам: "Усё яшчэ трымаецца, Джэк. Усё яшчэ трымаецца!" На гэта Бэртан адказаў бы пагардлiва: "Гэты горад будзе стаяць тут i пасля таго, як памрэш ты, Рой, яшчэ доўга пасля таго, як ты памрэш i цябе пахаваюць".

У той час Рой гучна смяяўся б з гэтага ажно да самага канца спуску. Да самага пасёлка ён дражнiў бы Джэка Бэртана, заахвочваючы яго абараняць Сент-Элен ад пагрозы канчатковага паглынання лесам. Тады, пасля доўгага паляўнiчага сезону ў лесе, Рою падабалiся аргументы Бэртана на карысць Сент-Элена, iх не хапала яму i зараз. Рой любiў пазiраць на гарадок з гэтага схiла i хацеў, каб падчас гэтага прысутнiчаў Джэк Бэртан. Але вось ужо чатыры гады, як Бэртан пакiнуў паляванне на карысць фермерства, i Рой, спускаючыся па схiле адзiн, звыкла ўсмiхнуўся, калi гарадок знiк з вачэй, захiнуты бярозамi i соснамi, што цесна абступiлi дарогу.

Хоць Рою было радасна, што хата ўжо блiзка, ён ведаў, што па дарозе яго засмуцiць выгляд разбуранай фермы. Ён прыпынiўся на дарозе i зiрнуў на яе: адзiная ацалелая сцяна на парослым участку. Гэта i само па сабе было сумнае вiдовiшча, але для Роя трагедыя заключалася ў iншым, у назойлiвым напамiнку пра чалавека, якога ён хацеў забыць: пра Эндзi Эндруса, якi ўжо даўно прапаў без вестак. Кожны год, пазiраючы на рэшткi старой фермы, Рой задаваў сабе пытанне: а што, калi Эндзi Эндрус вярнуўся ў Сент-Элен i зараз усё маё жыццё паляцiць у тар-тарары?

- Бедны Эндзi, - прамармытаў ён. Дзiўнае пачуццё - прыязнасць да сябра i страх перад прывiдам - ахапiла Роя. - Аднак, вiдаць, яго ўжо i на свеце няма. - Рой толькi напалову верыў у гэта; але, як выклiк лёсу, ён намаганнем волi прымусiў сябе забыцца пра Эндзi: калi пасля дванаццацi гадоў адсутнасцi Эндзi вярнуўся дамоў, значыць, нiчога не зробiш i давядзецца пераадольваць розныя цяжкасцi. Але зараз куды важней не забыцца пра таго, хто яму сапраўды больш небяспечны, пра пушнога iнспектара, але перад гэтым апошнiм спускам ён не мог выкiнуць з галавы нi адно, нi другое.

Найбольш блiзка было iсцi па дарозе, але звычайна Рой адразу ж збочваў з яе, абыходзiў гарадок i падыходзiў да хаты з тыльнага боку. Тут было менш шанцу сустрэць iнспектара, якi меў права спынiць i абшукаць яго ў спадзяваннi знайсцi незаконную i несезонную пушнiну, што iнспектар i спрабаваў рабiць штогод на працягу ўжо дваццацi гадоў. На гэты раз Рой даўжэй чым звычайна не збочваў з дарогi, бо спазнiўся. Яму хацелася вярнуцца ў Сент-Элен яшчэ да змяркання, карцела паспець на вячэру на братаву ферму. Страсаючы пот, якi сляпiў яму вочы, i апошнi раз папраўляючы на плячах лямкi, ён заўважыў, што над галавой кружыцца вялiкая вушастая сава. Ён спынiўся i ўбачыў, як яна распасцерла крылы i па ўсiх правiлах спiкiравала цераз прасеку з вяршынi высокага дрэва да самай зямлi. У лесе стаяў ужо густы змрок, каб заўважыць канец пiке, але Рой зразумеў, што яно скончылася, калi на ўвесь лес пачуўся савiны енк i плач.

Хоць Рою i не хацелася затрымлiвацца, ён збочыў i пачаў прадзiрацца праз кустоўе, каб паглядзець, што здарылася. На ўзлеску, амаль ля самай зямлi, ён убачыў саву. Яна моцна засела галавой у раскрыжаваннi ствалоў маладой бярозкi. Сава ў адчаi i гневе шырока распасцерла крылы, а кiпцюрамi глыбока ўпiлася ў мох i зямлю. Калi Рой падышоў, яна паспрабавала пагрозлiва падняць галаву. Рой знайшоў палку, i сава схапiла яе сваiм крукаватым носам. Пасля ён рассунуў ствалы бярозкi i вызвалiў саву. Яна ўпала, i Рой адышоўся, баючыся, што сава зачэпiць яго падчас узлёту, але яна трапяталася на зямлi: яе крылы былi амаль што вырваны.

Рой падняў маленькую палявую мыш, якую выпусцiла сава. Мыш была жывая, але ўся здранцвела са страху. Рой паклаў яе ў бяспечнае месца памiж двух карчоў i вярнуўся да савы. Яна смяротна разбiлася. Рой адышоўся, двойчы стукнуў бярозавым суком па яе галаве, i сава сцiшылася. Ён падумаў: "I чаму гэта сава, начны птах, задумала паляваць днём? Вiдаць, ад старасцi? Альбо з голаду?" Ён паглядзеў, як шмыгнула далей ад страху апрытомнелая мыш, пасля рушыў па дарозе далей.

Ён збочыў з яе, калi ўбачыў агнi крамы Дзюкэна. Ён перасек пустку i збiраўся нырнуць у пiхтавы маладнячок, калi спераду, крокаў за пяцьдзесят, з'явiўся чалавек, якi, вiдаць, чакаў яго. Рой рэзка павярнуўся i iмгненна знiк, з усяе сiлы дзеручыся праз густы зараснiк. Ён спынiўся толькi тады, калi пачуў, як яго клiча знаёмы голас. Калi павярнуўся, дык убачыў за спiнай худую постаць з сякерай у руцэ i пачуў смех Джэка Бэртана.

- А ты становiшся неабачлiвым, - сказаў той. - Я заўважыў цябе за мiлю, яшчэ на спуску.

- Фермер Джэк! - радасна ўсклiкнуў Рой. - Што ты тут робiш?

- Падпiльноўваю цябе, а ты прэш як мядзведзь.

- Я так i ведаў, што гэта ты, бо iншай такой худзiзны няма ў цэлым Сент-Элене.

- Ты думаў, што гэта iнспектар, - адказаў Бэртан.

Рой пасмяяўся i з Бэртана i з сябе.

- Аднак што ты тут усё-такi робiш? - спытаўся ён яшчэ раз.

Бэртан узяўся за сякеру:

- Карчую вось гэтую пустку.

- Дык ты батрачыш на матухну Дэнiс?

- Я фермер, - сказаў Бэртан. - У сваiм жыццi я не буду нi на каго батрачыць. Дровы матухне Дэнiс, зямля мне.

- Абкрадваеш бедную старую, - сказаў Рой.

- Ты мяне паслухай, - адказаў Бэртан. - Адным цудоўным днём iнспектар падпiльнуе цябе i, калi ўбачыць, што ў тваiм мяшку пушнiны звыш нормы, адбярэ ў цябе ўчастак, а самога аддасць пад суд!

Гэта была помста, але гэта было i цвярозае папярэджанне чалавека, што ведаў, якiм няшчасцем было б для Роя пазбаўленне свайго паляўнiчага ўчастка i права на паляванне. А гэтае няшчасце пагражала Рою падчас кожнага вяртання ў Сент-Элен, бо ён, як зарэгiстраваны трапер*, меў права на пэўную колькасць скурак кожнага пушнога звера i не больш.

* Трапер - у Паўночнай Амерыцы паляўнiчы на пушнога звера, якi скарыстоўвае пасткi.

Спынi i абшукай яго iнспектар зараз - гэта было б канцом для Роя-паляўнiчага, бо, вядома ж, у яго за спiнай было шмат больш за норму, i Джэк Бэртан гэта добра ведае.

- Ну, iнспектару яшчэ трэба злавiць мяне, - прамовiў Рой.

Згадка пра даўнi паядынак з iнспектарам была прыемнай для Роя, але папярэджанне Бэртана на iмгненне засмуцiла яго.

- Адным цудоўным днём ён зловiць цябе, Рой, - сказаў Бэртан i перавёў гаворку на iншае. - Як паляванне? - спытаўся ён, абмацваючы заплечны мяшок Роя.

- Вясновы бабёр, андатра, - прамовiў Рой, - некалькi лiсiц i катоў. Мала становiцца, Джэк, вельмi мала.

- Калi ж ты збiраешся выправiцца на поўнач, Рой?

- Калi так будзе працягвацца, дык не затрымаюся. Вылаўлены ўвесь участак. Хiба што за Чатырма Азёрамi знойдзеш ладную бабровую хатку. А норак мне за цэлы год нiводнай не трапiлася. Канчаецца для нас паляванне, Джэк.

- Пра гэта ты казаў яшчэ чатыры гады таму.

- Казаў i зараз кажу, - мiрна запярэчыў Рой. - З Муск-о-гi скончана. Можна аддаць тэрыторыю Бобу i iншым Аджыбуэям.

У свой час Муск-о-гi быў паляўнiчай тэрыторыяй iндзейскага племенi Аджыбуэяў. Гэта яны назвалi так недаследаваную прастору, якая раскiнулася на поўнач ад возера Гурон аж да хрыбта Срэбны Даляр. Пiянеры выжылi адтуль iндзейцаў, i на працягу двухсот гадоў заказнiк Муск-о-гi добра служыў паляўнiчым i дробным фермерам. Ён i зараз кармiў iх, асаблiва тых трынаццаць трапераў, якiя мелi там паляўнiчыя ўчасткi; але Рой перакананы, што ў Муск-о-гi хутка паляўнiчым не будзе чаго рабiць.

- Праўда, Джэк, - сказаў ён, - вось i дапалявалiся.

- Дык што ж цябе тут трымае? - спытаўся Бэртан. - Трэба хутчэй перасоўвацца на поўнач, а то будзе позна. Усе паляўнiчыя Муск-о-гi разявяць рот на новыя ўчасткi на поўначы, i на будучы год ты застанешся са сваiм iнтарэсам. Дык што ж цябе тут трымае? - Джэк Бэртан ведаў, што ўтрымлiвае Роя. Рой любiў вяртацца з лясоў у сваё абжытае жытло. Рою цяжка будзе падацца далёка на поўнач i адрэзаць сябе ад сваiх, стаць бяздомнай лясной скацiнай. Але, з iншага боку, за пятнаццаць гадоў сумеснага палявання Бэртан ведаў, як патрэбен Рою лес. У Роя не было iншага жыцця.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Паляўнiчы (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Паляўнiчы (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Джеймс Олдридж

Джеймс Олдридж - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Джеймс Олдридж - Паляўнiчы (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Паляўнiчы (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.