» » » » Джеймс Олдридж - Паляўнiчы (на белорусском языке)


Авторские права

Джеймс Олдридж - Паляўнiчы (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Джеймс Олдридж - Паляўнiчы (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Проза. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Паляўнiчы (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Жанр:
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Паляўнiчы (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Паляўнiчы (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Ён з такой хуткасцю нёсся да скалiстага прычала, што яму давялося кiнуць вясло i паспрабаваць утрымаць човен, адвязаўшы елку, затым надзвычайнымi высiлкамi ён падняў яе тырчком i, захоўваючы раўнавагу падчас рэзкiх парываў ветру, вывеў ствол за борт i кiнуў убок, як дроцiк. Гэта яму ўдалося, але човен ледзь не перакулiўся i зачэрпнуў столькi вады, што адно вясло сплыло. Рой ледзь паспеў схапiць другое i хоць крыху затармазiў човен, тым самым аслабiў удар аб скалу.

Але ён спазнiўся. Побач з Зелам Сен-Клэрам там ужо стаялi два мужчыны.

Раздзел восьмы

- Гэта Рой Мак-Нэйр, - сказаў Зел незнаёмым мужчынам.

Рой ужо заўважыў, што сярод iх не было iнспектара.

- Добры дзень, - сказалi яны Рою.

Рой нiчога не адказаў. Ён яшчэ не мог аддыхацца пасля такога напружання. Ён ведаў, што гэта прадстаўнiкi нейкай улады, ён беспамылкова вызначыў гэта па iхняй гаворцы i манерах, як бы па-сяброўску i нязмушана яны сябе нi паводзiлi. Адзiн быў таўстун, з пранiклiвымi вачыма i ўпэўненай лiнiяй рота. Другi малады бландзiн сярэдняга росту. Апрануты як паляўнiчыя, у чырвоныя курткi i кепкi, абодва ў высокiх паляўнiчых ботах i скураных пальчатках. Тыповыя асобы пры пасадзе, толькi невядома якой. Рой падумаў, цi не леснiкi гэта? Ва ўсякiм разе не пушнiнныя iнспектары.

- Мяне завуць Бэрк, - сказаў камлюкаваты.

Ён гаварыў рашуча, амаль рэзка, не спускаючы жывых вачэй з заклапочанага твару Роя.

- А гэта Ласон, - сказаў ён пра маладога бландзiна. - Мы работнiкi па ахове рэсурсаў пушнiны i рыбы.

Рой нiколi пра такiх не чуў.

- Вы iнспектары? - смела спытаўся ён.

- Бiёлагi, - адказаў Бэрк.

Ён заўважыў спалох Роя i ледзь прыкметна ўсмiхнуўся, але вочы яго смяялiся з удалага жарта.

- Iнспектары? - паўтарыў ён. - Не, з iнспектарамi мы не маем нiчога агульнага.

Ласон таксама зразумеў сiтуацыю i рассмяяўся, адкiнуўшы галаву назад.

- Мы вас устурбавалi, - сказаў Ласон, праводзячы рукой па доўгiх светлых валасах. Ён усё яшчэ смяяўся проста ў твар Рою. - Мы аддзел Упраўлення па запаведнiках. Не маем нiчога агульнага нi з iнспекцыяй, нi з кантролем толькi ахова.

Рой трымаўся насцярожана.

- Цi можна нам у вас пераначаваць? - спытаў Бэрк. - У нас ёсць спальныя мяшкi, i спаць мы будзем на падлозе.

- Калi ласка, - сказаў Рой, нiчога больш iм не прапануючы i ўсё яшчэ з сумневам. - А чаго вы з'явiлiся на возеры Пiт-Пiт?

- Возера Пiт-Пiт? - паўтарыў Бэрк, нiбыта ўслухоўваўся ў гэтую назву.

- Гэта адзiная тут прыдатная пасадка на ваду, - сказаў Ласон. - У возера ўпадае некалькi рэк, i яны адсунулi плывучы лёд. Але ля берага яго ўсё адно шмат, так што я сеў крыху далей. Вы задаволены?

Ён пытаўся ў Роя, як госць у гаспадара, i тут не чуваць было нiякага ашуканства. Рой сказаў, што ўсё нармальна, толькi ён здзiўлены, чаму яны не селi блiжэй да хацiны. Аднак пазней Рой зноў засумняваўся.

- А адкуль вы пра мяне даведалiся? - спытаў ён як мага больш абыякава.

- Мы ведалi толькi, што недзе недалёка павiнна быць паляўнiчая хацiна, сказаў Бэрк i ледзьве ўсадзiў сваё масiўнае цела ля печы. - Мы абляцелi ўвесь Муск-о-гi, i нам трэба было дзе-небудзь апусцiцца на начлег.

- А ваша хацiна нанесена на карту, - дадаў Ласон.

Яны вiдочна хацелi развеяць сумненнi Роя, i Рой бачыў, што яны робяць гэта старанна i цярплiва, але яму i гэтага было мала.

- А з вамi ёсць яшчэ хто-небудзь? - спытаўся ён i падклаў дроў у печ.

- Не. Нас толькi двое, - сказаў яму бландзiн Ласон. - Наша машына падымае толькi дваiх. I то яна з цяжкасцю садзiцца на ваду.

Рой верыў iм, але ведаў, што iхняе з'яўленне тут можа абярнуцца рознымi нечаканасцямi. I чаго iх сюды занесла? Што спатрэбiлася гэтым бiёлагам у такой глушы? Рою не зусiм было зразумела, чым наогул займаюцца бiёлагi, але ён ведаў, што гэтая праца надта спецыфiчная, вельмi складаная. Яны, вядома, адукаваныя людзi, але не навiчкi ў лесе. Трэба з iмi асцярожна. Не iнакш гэта звязана з Сахатым i з заказнiкам.

- Ну што ж, вы патрапiлi адразу на вячэру, - сказаў ён.

Гэта былi першыя дружалюбныя словы. Ён заўважыў, што яны пераглянулiся нiбыта з палёгкай. Нягледзячы на падазрэннi, яны падабалiся Рою, як часта падабалiся людзi з першага позiрку. Яны вельмi розныя, але яскрава бачна, што яны добра разумеюць адзiн аднаго i што iх яднае сапраўдная дружба. А Рою падабалася, калi адзiн чалавек разумее другога, калi адзiн аднаго разумеюць усе людзi, звязаныя агульнай справай.

- Вы, вiдаць, ляцелi па возеры з усёй моцы, - сказаў Бэрк Рою.

Рой усё яшчэ цяжка дыхаў, шапкай выцiраючы пот з твару, куртку ён скiнуў, каб крыху астыць у цёплай хаце.

- Вiдаць, цяжка веславаць у чоўне, - дадаў Бэрк.

- Я стараўся iсцi ўпоравень з ветрам, - сказаў Рой.

Бэрк уважлiва паглядзеў наРоя, i той зразумеў, што гэтыя словы спадабалiся камлюкаватаму бiёлагу. Рою здавалася, што гэты чалавек хутка схоплiвае i разумее думкi i пачуццi iншых, i скаванасць Роя паступова знiкала.

- Вы, спецыялiсты, вiдаць, прагаладалiся? - спытаўся ён.

- Праўда, мы не супраць згатаваць для ўсiх смажанiну, - адказаў Бэрк. Калi ў вас знойдзецца рондаль добрай ёмiстасцi, я адразу ж i пачну. Вы не супраць?

Зноў Рой ацанiў гэтую шчырую прапанову. Ён не пярэчыць, калi яны зоймуцца вячэрай. З iхняга боку гэта было ветлiва. Яны, вiдаць, ведалi, як трэба паводзiць сябе ў чужой хацiне i як паводзiў бы сябе ў падобных абставiнах прышлы паляўнiчы. Насцярожанасць Роя стала яшчэ меншай, i ён выйшаў пашукаць Зела Сен-Клэра, якi знiк, як толькi з'явiўся Рой. Зела знайшоў каля скалiстага прычала, ён лавiў вясло Роя, якое плавала ў вадзе.

- Пайшлi да iх, Зел, - сказаў Рой. - Яны неблагiя хлопцы.

- Пайшлi, - сказаў Зел. - Зiрнi.

Рой паглядзеў туды, куды паказваў Зел. А ён паказваў на два калы, якiя тырчалi з вады маленькай бухты, што пачыналася ля скалiстага прычала. Гэта былi небяспечныя калы рыбалоўнай сеткi, той сеткi, якая забяспечвала Роя шчупачаняткамi i шчупакамi для прынады, для ежы. Падчас доўгай адлучкi на Чатыры Азёры i на Зялёныя Азёры ён забыўся затапiць яе на зiму. I зараз прысутнасць яе была вiдавочнай для кожнага чалавека, якi хоць крыху разбiраўся ў лоўлi рыбы.

- "Лоўля сеткай альбо iншым чынам, акрамя вуды цi спiнiнга, строга забаронена", - сказаў Рой. Вось што гаворыць закон, i хоць гэта было не надта страшнае парушэнне, якое iншым часам сышло б з рук, зараз выяўленая сетка магла мець сур'ёзны вынiк.

- Пайшлi, Зел, затопiм яе, - сказаў Рой.

Яны ўжо спускалi човен на ваду, калi з хацiны выйшаў Ласон з цэлым абярэмкам нейкiх прыбораў.

- Цi не дазволiце пакарыстацца вашым чоўнам? - спытаў ён у Роя.

Рой не адказаў.

- Толькi дзеля некалькiх глыбiнных пробаў, - патлумачыў Ласон i падняў на выцягнутай руцэ нейкi палатняны конус з медным цылiндрычным наканечнiкам. Толькi вось тут, побач, - дадаў ён у адказ на недаверлiвы позiрк Роя.

Рой даў яму човен i стаў сачыць, як лоўка ён вяслуе ўздоўж берага. Ласон спачатку агледзеў азерныя водмелi, затым выбраў месца i падвеславаў да берага. Рознымi шуфлiкамi, чарпакамi i прыборамi ён узяў у бутэлечкi пробы вады, глею, наносаў, а пасля пераправiўся на другi бераг возера. Ужо сцямнела, i назiраць за iм азначала толькi прыцягваць увагу. Рой махнуў на яго рукой i павёў Зела назад у хацiну, каб ён дапамог другому бiёлагу гатаваць смажанiну. А Бэрк зняў куртку i боты, абуў зручныя макасiны i стаяў над сама вялiкiм рондалям Роя, дзе былi ўжо тлушч i масла. Ён прынёс сюды свой правiянт, i на падлозе ля дзвярэй былi складзены бабёр, андатра, заяц i курапатка.

- Гэта з тых узораў, якiх мы сёння знайшлi, - сказаў ён. - Я пакiнуў толькi тое, што спатрэбiцца, а iншыя пойдуць у кацёл. Для сапраўднай паляўнiчай смажанiны не хапае толькi вавёркi.

- Вы што, i гэтага бабра пусцiце ў кацёл? - спытаў Рой.

- Вядома. А вы супраць?

- Не, давайце! - сказаў Рой, яшчэ не зусiм давяраючы таму, што гэты спецыялiст можа згатаваць смажанiну з бабра, андатры i вавёркi.

- Дык вам сапраўды патрэбна вавёрка? - недаверлiва спытаў Рой, маючы жаданне паглядзець, як гэты прафесар будзе гатаваць смажанiну з вавёркi.

- А вы можаце здабыць вавёрку?

- А ў вас ёсць дваццацiдвухкалiберная? - спытаў Рой.

- Ёсць у Ласона. Зараз яна ў вас пад ложкам.

Рой дастаў ружжо i выйшаў з хацiны, адчуваючы, што ўсё гэта радуе Бэрка. Рой яшчэ раз сказаў сабе, што гэтыя людзi паступова заваёўваюць яго давер, заваёўваюць, калi абыходзяцца з iм як з роўным, паводзяць сябе як i сябры-лесавiкi, амаль што як браты-паляўнiчыя.

Ён ведаў, што для гэтага ёсць свае прычыны, i хоць мiжволi паддаваўся iхнiм дружалюбным паводзiнам, усё адно з недаверам пытаўся ў сябе - навошта iм спатрэбiўся яго давер. Усё ж яны прадстаўнiкi ўлады, якiя б у iх нi былi прафесii. Праз некалькi хвiлiн Рой падстрэлiў чырвоную вавёрку, калi яна на хваёвым суку вiшчала на яго, свайго сябра i ворага. Калi ён вяртаўся ў хацiну, сустрэў Ласона, якi iшоў ад возера. Човен быў перакулены на прычальнай скале. Усё так, усё зроблена, як трэба.

У хацiне Ласон паказаў здаравенную рыбiну.

- Бачыце, што я тут знайшоў, Кевiн? - сказаў ён Бэрку.

- Ого, дык гэта ж чорны акунь, Уiл! - усклiкнуў Бэрк. - Дзе вы яго знайшлi?


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Паляўнiчы (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Паляўнiчы (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Джеймс Олдридж

Джеймс Олдридж - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Джеймс Олдридж - Паляўнiчы (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Паляўнiчы (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.