Авторские права

Неизвестно - Нераток

Здесь можно скачать бесплатно " Неизвестно - Нераток" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая старинная литература. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Нераток
Автор:
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Нераток"

Описание и краткое содержание "Нераток" читать бесплатно онлайн.








Зрэшты, распрадоўкі мінулых гадоў прынеслі свой плён. За рэстаўрадыю храма Аўгусціна Блажэннага епіскап Грыгорый выдзеліў вучонаму ўрадлівыя ворныя землі, рэнта ад якіх дазваляла трымаць у парадку дом і нябедна жыць.

Эсенцыю Секвестра для ачысткі высакародных металаў паспяхова прымянялі пры каралеўскім двары. Сам Фердынанд IV Рахманы, калі аб’язджаў са світай паўднёвыя правінцыі, не абмінуў лабараторыю алхіміка і азнаёміўся з яго работамі.

У лепшых дамах Альмі выкарыстоўвалі супрадь грызуноў яд- прынаду Жака Секвестра. Але самавольнае выкарыстанне таго ж яду на палетках прывяло да пагібелі кароў, і толькі дзякуючы заступніцтву епіскапа Грыгорыя Жак не правёў астатак жыцця ў спляснелых склепах турмы Альмі.

Сын Жака, Белазор, рос кемлівым хлопчыкам. Дапытлівы розум і заўсёдная цікаўнасць да доследаў бацькі дазволілі Белазору ўжо ў пятнаццаць гадоў даваць парады, якія нярэдка прыводзілі Жака ў захапленне.

БЕЛАЗОР

Балтазар памятаў, што бацька ў дзяцінстве называў яго Белазорам. Бадька нарадзіўся ў далёкай паўночнай краіне, дзе кветкі мелі слабы пах і дзе жылі панурыя і прыгнечаныя людзі.

“Белазор”, як тлумачыў бадька, - гэта светлая зорка, а “Балтазар” - гэта імя, звычайнае для той правінцыі, дзе нарадзіўся Белазор.

Маці сваёй Белазор не помніў. І бадька ніколі яму не расказваў пра яе - любыя роспыты адразу ж абрываліся.

З туманных успамінаў далёкага маленства, калі яны з Жакам бадзяліся па свеце, у памяці Белазора засталіся нейкія чорнабародыя людзі - то ў турбанах, то без іх, - якія хітравата і каварна пасміхаліся.

Бадька памёр, калі Белазору было двадцаць два гады. Ён ледзь паспеў блаславідь вянчанне сына з Жаннай, якая прыйшла з тых жа краёў, што і сам Жак.

ЖАННА

Жанну Жак знайшоў на базарнай плошчы. Вандроўная артыстка вылучалася сярод іншых галіярдаў дасканала прыгожым тварам, грацыёзнасцю і суладнасцю рухаў. Яна спявала песеньку на незнаёмай для абывацеляў Альмі мове. Яе голас, здавалася, рассоўваў межы плошчы і ляцеў праз аблокі да нябачных у дзённым святле зорак. Сервы і віланы шчодра кідалі пад ногі Жанне манеты, што засталіся ў іх пасля шумнага базарнага дня. І не шкадавалі, што не разумеюць слоў песні.

Калі спектакль скончыўся і задаволеныя зборам артысты пачалі рыхтавацца да трапезы, Жак падышоў да Жанны і на яе мове сказаў, што хацеў бы бачыць яе жонкай свайго сына. Нечакана пачутая родная мова, якую не ведалі нават сябры па рамястве, вучоны выгляд Жака і яго ўпэўненасць падзейнічалі на спявачку, і яна згадзілася наведаць маёнтак алхіміка. Галіярды неахвотна адпускалі яе, але і адгаворвалі без асаблівай надзеі. Мабыць, ведалі яе незалежны характар.

Балтазар, які сустрэў яе з добразычлівай усмешкай, спадабаўся. А Ізольда - чамусьці не.

“Бадзяжнае жыццё ў мінулым. У іх ёсць жыллё, ёсць зямля, ёсць наймічка, ёсць грошы. Яны дзівакаватыя, аднак мілыя і бяскрыўдныя людзі.”

- Я застануся ў вас пры адной умове: я буду спявадь, калі толькі мне гэтага захочадца. Як завудь вашу наймічку? Ізольда? .Ізольда!

ІЗОЛЬДА

Ізольда засыпала тры жмені бобу ў чыгунок і ўзялася абскубаць куранё.

“Заўтра паеду да матулі, дапамагу сабраць вінаград. Трэба папрасідь у гаспадара атруты на стракатку, апанавала зусім. Месір да гэтае пары не заплаціў за мінулы год. А раптам памрэ, як яго бадька?’

Лёс падарыў Ізольдзе замест уласнай сям’і дом Секвестраў. “У цябе тонкія і роўныя вусны, - сказаў Жак. - Ты будзеш маўклівай і спраўнай. І ўпартай. Але гэта нічога”.

За дваццадь гадоў службы Ізольда назбірала семдзесят шэсць залатых ліўраў, якія хавала ў запечку. Яна ўжо даўно магла б купідь сабе ладную хатку і наняць дзяўчыну, якая б гатавала ёй ежу і сагравала нанач сваім целям яе пасцель. Аднак шматгадовая звычка клападіцца аб гэтых чужых і неразумных мужчынах, што ўелася ў душу Ізольды, як маршчыны ў далоні, не адпускала яе ад дома Секвестраў.

Ізольда выйшла з кухні на падворак з тазам памыяў.

“Таполя разраслася, трэба было б галіны паабсякадь.”

ТАПОЛЯ ХІМЭЛЬ

“Цёмна-светла, цёмна-светла. Лісце дрыжыць - ноч была ветранай. Сверб пад карой - напэўна, насякомыя. Ёсць яшчэ людзі. Можа, гэта і праўда, а можа - легенда. Я іх не бачыла. Іх нельга ўбачыць - яны надта хутка жывудь. Цені праносяцца міма. Ясень Грун, што ўпаў два дзесяткі зім таму, расказваў, што людзей можна адчудь, калі нам дрэнна. Калі чэшадца ў лісці і пад карой - гэта насякомыя, калі скурчваецца і ападае лісце - гэта засуха, калі трашчыць ад холаду ствол - гэта мароз. Калі мы раптоўна аддзяляемся ад сваіх каранёў ці губляем галіны - гэта людзі. Грун казаў, што раней іх не было. Яны нядаўна з’явіліся, зусім нядаўна. І яны хутка знікнудь. Я іх не бачыла - іх нельга ўбачыць. Насякомыя - яны былі заўсёды. Здаецца, заўсёды. Іх таксама немагчыма ўбачыць - яны вельмі хутка жывуць. Калі падаюць жывыя галіны - гэта людзі.”

II НІМФА АСТРЫД

Астрыд перасмыкнуў плячыма. Сверб між крылаў напомніў яму, што надышоў час скідвадь старую абалонку і падстаўляць пад свежы вецер новую. Зрэшты, і скідвадь не трэба - сама трэсне і зляціць. Астрыд паперабіраў лапкамі, паварушыў крыламі, якімі не мог пакуль карыстадца, хоць і ведаў іх прызначэнне. І адчуў, як пачаў патрэсквадь стары панцыр, з якога ён ужо вырас.

“Трэба есці! Трэба расді! Трэба есді!” - Астрыд варухнуў вусамі, сціснуў сківіцы і пырхнуў на мокры лісцік канюшыны, што рос пад таполяй.

“Трэба есці! Трэба расці! Трэба есці!”

ТАПОЛЯ ХІМЭЛЬ

“Дзень-ноч, светла-цёмна, спякотна-холадна. Лісце цяжкае і мокрае - дождж прайшоў. Растуць вялікія камяні. Камяні не могудь расці так хутка, камяні не растуць такімі вялікімі, камяні не бываюць пустымі. Гэта людзі. Яны вырошчваюць пустыя камяні і жывуць у іх, як караеды ў маёй кары. Людзі абкладваюць камяні памерлымі дрэвамі і мохам. Каштан Браўн, што ўпаў сто зім таму, расказваў, што раней камяні не раслі. Калі ён быў маленькім, іх яшчэ не было. З’явіліся людзі і пачалі вырошчвадь пустыя камяні.

З пустых камянёў выходзіць брыдотны дым - людзі паляць мёртвыя дрэвы. Яны забіваюць дрэвы, а потым спальваюць іх.

Навошта ім гэта? Калі ідзе дым, караеды судішаюцца, але ненадоўга. Зусім ненадоўга. А мне цяжка дыхаць.

Падаюць мае галіны. Гэта людзі! Не, не балюча. Можа, людзі любяць мяне?”

ІЗОЛЬДА

Ізольда замазала белай сумессю абрубкі таполевых галін. Балтазар казаў: “Маж, пакуль удягваецца, а потым яшчэ - зверху’.

Балтазар зноў напяў свой блазенскі каўпак з кутасікам і прамармытаў Ізольдзе: “Я буду прадавадь”. Хіба гэта прада?! Зноў накідае вакол стала гэтай поскудзі. Прада - тое, ад чаго баліць спіна. Коні прадуюць, сервы прадуюць, яе маці працуе. А Ізольда служыць.

Трэба ўзяць у Балтазара гэты, як ён кажа? .Паташ. Матуля хадела адбялідь пражу. А месір не разлічыўся за мінулы год. Чатыры залатыя ліўры.

МЕСІР БАЛТАЗАР

Белазор запаліў свечку, прыладкаваў павелічальныя шкельцы і танюсенькай шаўковай ніткай паспрабаваў перарэзаць мёртвую саранчу. Нітка прадіснула панцыр, але не разрэзала яго. Алхімік змахнуў са стала насякомае, паклаў другое і ўзяў у рукі ланцэт, які зрабіў для яго майстар Крафт.

Бездакорна вострае лязо раскрыла экзашкілет насякомага. “Надзвычай трывалы панцыр - хіцін з воскам. З яго і даспехі можна было б рабіць. Дванаццаць сэрцаў - двяняттттятть жыццяў. Страшна ўявідь, што б зрабілі з намі гэтыя стварэнні, калі б яны былі памерамі з нас! Дзякуй Богу, ежа без хларафілу іх мала цікавіць. Ніжнія сківіды дотыкам адэньваюць корм. Верхнія - апарат драблення расліннай клятчаткі. А гэта, каля першага сегмента брушка, пэўна, тымпанальныя мембраны - іх слых.

Нюх - вось іх галоўнае пачудцё. З дапамогай яго асобіны саранчы знаходзяць ежу і адна адну. Пахі, ферамоны яны адчуваюць вусікамі.”

Белазор зноў скінуў на падлогу насякомае, прадёр павелічальныя шкельцы і выцягнуў з-пад шклянога каўпака яшчэ адну саранчу, жывую.

“Фасеткі вачэй адлюстроўваюць наваколле з любога боку аднолькава. - Ланцэт слізгануў па галаве насякомага. - Мазгавыя гангліі. Вельмі дробны і размыты адбітак!

Трэба яшчэ адно шкельца прыладкавадь і гэтыя пачысціць.

Крафт справідца - залатыя рукі.”

Алхімік адкінуў саранчу, паставіў локці на стол і апусціў галаву на далоні.

“Прынадная атрута забівае дарослых насякомых, імага. А ў гэты час расце новае племя, гатовае пры спрыяльных умовах здзейсніць чарговае спусташальнае нашэсце на палеткі. Дзе, дзе ў іх той орган, што дазваляе дзейнічаць узгоднена і не баяцца ўласнай смерці?! Не, трэба яшчэ адно шкельца.”

Белазор разгарнуў кандуіт, што захаваўся яшчэ з універсітэцкіх часін, і ў графе “Саранча” пачаў запісваць вынікі доследаў і ўласныя думкі.

“Так-так. Мне зноў патрэбны Крафт’.

КАВАЛЬ КРАФТ

- Падкую, падкую худенька. Не такое рабілі, - абнадзеіў Крафт маркіза дэ Лонга.

Каваль падняў капыт каня і выцягваў цвікі. Старая падкова глуха бразнулася ў кучу жалезнага ламачча. Не апускаючы нагі каня, Крафт беспамылкова зняў са шчыта другую падкову. Прыставіў да капыта, паказаў гаспадару.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Нераток"

Книги похожие на "Нераток" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Неизвестно

Неизвестно - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о " Неизвестно - Нераток"

Отзывы читателей о книге "Нераток", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.