Неизвестно - Дубянецкі
Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.
Жалоба
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.
Описание книги "Дубянецкі"
Описание и краткое содержание "Дубянецкі" читать бесплатно онлайн.
А палове адзінаццатай прыйшла бухгалтарка Клара Кунавіч падпісваць чэк у банк. Арыгінальная склалася сітуацыя ў выдавецтве – адсутнічаюць усе тыя, хто мае права першага подпісу: я – тут, галоўны рэдактар – на ММКВК, намесьнік па вытворчасьці – у Маскве па неадкладных асабістых справах.
Клара прыйшла і разгубілася – застала мяне пад кропельніцаю.
– Ой-ё-ёй! А як жа нам цяпер атрымаць тыя фінансы ў банку? – загаласіла бухгалтарка.
– Нічога, Кларачка, пачакайце, калі ласка дзесяць хвілінаў, усяго толькі дзесяць хвілінаў, – кажу я . – Вось бачыце, як мала засталося ў флаконе…
– Ну, тады я патэлефаную Паліне Сяргееўне, што затрымліваюся. Адкуль можна пазваніць?
Я сказаў адкуль і расказаў, як гэта зрабіць, бо тэлефон капрызьлівы. Хутка з мяне зьнялі кропельніцу і я ўстаў, хоць пасьля гэтага рэкамендуецца хвілінаў дзесяць паляжаць. Прывёў сябе ў больш-менш прыстойны выгляд – надзеў новы шарсьцяны спартыўны касьцюм, нядаўна куплены ў Нясьвіжы, паправіў прычоску – усё-такі прымаць буду жанчыну. І тым больш, што яна мне падабаецца, хоць зрэшты мне ўсе выдавецкія жанчыны падабаюцца – хто як жанчына, хто як таленавітая супрацоўніца, хто як чалавек. Усе заслугоўваюць павагі і ўвагі, і дай бог ім шчасьця! А Клара, апрача ўсяго іншага, каштоўная яшчэ і сваёй мэтанакіраванасьцю. Маючы сям’ю – мужа і дваіх дзяцей, яна паступіла на завочную вучобу ў Маскоўскі паліграфічны інстытут, на фінансава-эканамічнае аддзяленьне. І цяпер ужо скончыла пасьпяхова тры курсы. Праз два гады будзе сьпецыяліст з вышэйшай адукацыяй. Я яе заахвоціў тым, што з пасады касіра перавёў у бухгалтары. Гэта ёй дало невялікую прыбаўку да акладу, але, як мне казалі, яна добра адчула маю маральную падтрымку і была вельмі ўдзячная. А нядаўна яна, нарэшце, атрымала кватэру: шмат гадоў жыла ў страшэнных, абражаючых чалавечую годнасьць, умовах. Як і большасьць савецкіх гараджанаў, ды й вяскоўцаў таксама! Яе новая кватэра аднак, не “падараваная” ёй рэжымам і не атрыманая паводле чаргі, у якой трэба “стаяць” і з плачам душэўным спадзявацца і чакаць дзесяць і больш гадоў. Проста гэты рэжым з шасьцідзесяцісямі гадовым спазьненьнем вырашыў паказаць свой “гуманізм” і насельнікам “Кларынай” шматкватэрнай “лачугі”, як савецкая прапаганда называе жытло беднякоў у капіталістычных краінах. Але побач з яе хацінай стаяць пакуль населеныя няшчаснымі людзьмі яшчэ некалькі такіх самых савецкіх палацаў. У адным з іх даўно пакутуе мая добрая знаёмая, дырэктар кнігарні падпісных выданьняў, сімпатычная Ліля Паўлаўна Болдырава. А разам з ёю і сям’я яе любімага сына.
Я падпісаў Кларын чэк і не адзін. Яна ня ўпэўненая была, што той рукою, у якой “нешта тырчала”, можна паставіць “правільны” подпіс, папрасіла падпісаць два-тры празапас. Я выканаў гэтую незаконную просьбу, улічваючы цяперашнія абставіны ў выдавецтве. Аддаючы чэкавую кніжку сказаў:
– А ўсё-такі, Кларачка, напэўна, пройдзе першы чэк, а тыя наўрад ці прымуць.
– Чаму?
– Таму, што надта стараўся. Падпісваў імгненна, а пасьпяваў сачыць за кожным кручком. А гэта гарантыя адступленьня ад подпісу-ўзору.
– Ну, хоць адзін, можа, прапусьцяць. На сёньня больш і ня трэба.
Так мы разьвіталіся, абмяняўшыся нейкімі “рытуальнымі” фразамі.
Папрасіў Марыю, каб да мяне сёньня не прыходзіла. Вядома, мне прыемна было б яе бачыць, маю верную спадарожніцу, адзіна магчымую маці маіх таленавітых дзяцей. Параіў, каб лепш схадзіла ў гэты час на сустрэчу з Краснадарскімі знаёмымі. Ды трэба ж падрыхтаваць у дарогу нашу Галю. А ў яе не абы якая дарога. Гэта ж першы яе працоўны адпачынак! Першая самастойная турыстычная паездка! Ды якая ж доўгая і далёкая – на цэлых дваццаць дзён і аж у Закаўказьзе, на турыстычную базу “Планерскае”. Я сказаў пра гэта ў маёй палаце, дык Віктар кажа, што ён ведае “Планерскае”. Пару гадоў таму назад езьдзіла туды яго дачка-дзесяцікласьніца. З ёю чалавек дваццаць. Працавалі там у саўгасе – на полі ці на саўгасных заводах.
– Дык вось, – кажа, Віктар, – цэлыя канікулы юнакі і дзяўчаты працавалі. За гэта ім налічвалі нейкія грошы. А дайшла справа да разьліку – амаль усё налічанае ўтрымалі на аплату харчоў ды розных штрафаў. Ледзь-ледзь хапіла на зваротны білет. А ў дарозе ж трэба есьці!..
Вечарам па тэлефоне я цёпла разьвітваўся са сваёй юнай турысткаю.
Была адзінаццатая гадзіна вечара, а Галечка яшчэ не рыхтавалася ў дарогу. Як высьветлілася, яна ледзь ня цэлы дзень займалася сваімі вершамі – вычытвала пасьля машынапіснай перадрукоўкі, адбірала разам з Лёнем (тут і далей – Дранько-Майсюком – рэд.) для альманаху “Дзень паэзіі – 86”. У альманах трэба адзін-два, а Лёня “выбраў” цэлы дзясятак. “А цяпер, сказаў, будзем выбіраць з гэтага. Ёсьць жа яшчэ ўкладальнік зборніку, ёсьць загадчык рэдакцыі. Але ім нялёгка будзе, бо з добрага выбраць лепшае ня так лёгка.
Лёня, як рэдактар, рабіў, вядома, свае заўвагі, даваў парады. Кожную з іх Галя, як яна сама мне прызналася, сустракала “ў штыкі”. Я пахваліў яе за “цьвёрдыя перакананьні”, але ж параіў прыслухоўвацца да Лёневых парадаў – ён мае добрую падрыхтоўку ў паэзіі, а галоўнае, сам паэт таленавіты, з добрым густам.
Гэта Галіны арыгінальныя вершы. Свае вершы яна ўсё яшчэ баіцца публікаваць. Я і ня ведаю, як яна адважылася на абнародаваньне сваіх перакладаў з Р. Бёрнса. А цудоўная атрымалася нізка!
11 верасьня 1985 году. Серада. 10 гадзінаў раніцы. Да сьнеданьня пасьпеў прыняць дзьве нітрагліцэрыначкі і вось цяпер укінуў трэцюю. Ранішнюю дозу лекаў прыняў. А ўрачэбнага абходу чамусьці яшчэ не было. Затое Ірына Аляксандраўна мяне на калідоры папярэдзіла, каб далёка не адыходзіў ад палаты. “Хачу паказаць вас прафесару”, – вымавіла. А якому не сказала.
Нашая палата часта нагадвае чытальню. Зацята чытаюць усе яе насельнікі.
Перада мною цяпер ляжыць часопіс “Беларусь”, разгорнуты на нарысе Леаніда Левановіча “Глыбокія карані”. Ня ведаю, каму пішуць і каму друкуюць такія матэрыялы. Я іх ніколі не чытаю! Хіба што зацікавіць імя аўтара ці ягоны аб’ект. Праштудзірую часопіс, пасьля закажу з дому якую-небудзь кнігу.
Пётр Іванавіч ледзь ня дзень і ноч вельмі зацікаўлена чытае“Шчыт і меч” Вадзіма Кажэўнікава. Прытым другую ўжо кнігу. І перад гэтым шмат чаго, кажа, тут прачытаў. Робіць гэта ён ня ў ложку, як шмат хто любіць, і ня ў крэсьле, што пасавала б да яго ўзросту і рангу. На палату ёсьць адна нізенькая табурэтка – калі трапіцца цяжка хворы, т. зв. ляжачы, тады на ёй стаіць начное начыньне. Табурэтачка гэтая некалі апынулася каля ложку Пятра Іванавіча. Ён яе прыгледзеў і знайшоў ёй прымяненьне: бярэ кнігу і, кладзе яе на ложак, а сам садзіцца на гэты “трон” і чытае. Чытае запар гадзіну-дзьве. Мясьціны, што ўразілі нечым яго, перачытвае па некалькі разоў, чытае іх і нам голасна. Абмяркоўвае іх зьмест. Карацей, жыве імі ўвесь.
Таксама любіць чціва пра шпіёнаў Віктар. Калі я паступіў у палату, ён дачытваў таўшчэзную кнігу Яўгена Вараб’ёва “Зямля да запатрабаваньня” – пра славутага савецкага шпіёна беларуска-яўрэйскага паходжаньня Льва Маневіча. Цяпер пераключыўся на “Лязо брытвы” Яфрэмава.
Калі Пётр Іванавіч зачытвае ўсім нам уголас нешта страшнае ці экстравагантнае пра фашысцкіх правадыроў, дык маладзейшы намнога Віктар з задавальненьнем зьвяртае нашую ўвагу на вычытаныя ім пікантныя сексуальныя штучкі. Нават часта зьвяртаецца да Пятра Іванавіча (!) з “нявінным” пытаньнем, скажам, як той паступіў бы ў такіх сексуальных сітуацыях, альбо ці ўхваляе ён такую і такую тэхніку палавых зносінаў.
Мушу зазначыць, што я, можа, упершыню ўбачыў тут людзей, якія ня толькі чытаюць кнігі, але і дачытваюць іх да канца. Звычайна ж бачыш у гарадскім транспарце, у парках і скверах, у паяздах і самалётах людзей з адгарнутымі на першых старонках кнігамі. Гэта не заўсёды азначае, што пасьля паездкі ці прагулкі кніга будзе забыта. Зусім не. Я таксама не бяру з сабою ў дарогу – вялікую ці малую – тую кнігу, якую ў гэты момант чытаю. А бяру нешта яшчэ нечытанае, альбо тое, што трэба зноў пагартаць. Значыць, і мяне таксама заўсёды па-за домам бачаць з кнігай, разгорнутай на першых старонках.
Прыгадаліся кнігі. І дарэчы. Учора ж у Маскве адкрыўся пяты ММКВК. Сёньня надрукавалі ў асноўных газетах прывітаньне Савету Міністраў СССР “удзельнікам і гасьцям” яго. Там ёсьць словы, што “савецкая кніга нясе праўду пра нашую Радзіму ва ўсе куткі планеты – праўду грамадскага прагрэсу і гуманізму”.
Якую праўду?! Які прагрэс?! Які гуманізм?! За праўду – кара. А яна ў СССР зайздросна разнастайная – ад зьняцьця з чаргі на кватэру да інфаркту і канцлагеру, а яшчэ нядаўна мог быць і расстрэл. Усе полчышчы тыпу “АТ”, “БФ” і інш. нахабна ўпісваюць у нашыя кнігі сваю “праўду”, патрэбную рэжыму, замест аўтарскай праўды, аўтарскай думкі, аўтарскай душы, замест нашай праўды.
Тут табе і ўвесь гуманізм, тут табе і прагрэс. Наш сапраўдны гуманізм, які мы прапаведуем праз такіх людзей як Быкаў, Адамовіч, Караткевіч, Брыль, вы ж “кляйміце” як гуманізм “бязбрэжны”, бяскласавы, а значыць шкодны. Вы палохаецеся нашага гуманізму, гуманізму сапраўды безьбярэжнага. Але ж мы ня прымем і вашага! І, можа, перш за ўсё таму, што ён “з берагамі”, што ён, як вы самі прызнаецеся, абмежаваны класавай ідэалогіяй. А па-вашаму ж класавасьць – гэта вечны антаганізм, гэта “брат на брата”. А які ж гэта гуманізм? Увесь сьвет бачыць, як вы вось ўжо 68 гадоў распальваеце ў сьвеце гэты антаганізм, падбухторваеце народ на народ, сям’ю на сям’ю. Вы ў сваю грамадзянскую вайну даказалі, што ўмееце адкрыта вынішчаць свой народ. У ваш “мірны” час таксама не было міру ў краіне – з дапамогаю свайго класавага “гуманізму” вы зьнішчылі больш за дваццаць мільёнаў чалавек – найлепшую частку насельніцтва вялізнай сваёй імперыі. А цяпер забараняеце нават успамінаць у літаратуры пра гэтыя рэпрэсіі.
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!
Похожие книги на "Дубянецкі"
Книги похожие на "Дубянецкі" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Отзывы о " Неизвестно - Дубянецкі"
Отзывы читателей о книге "Дубянецкі", комментарии и мнения людей о произведении.