Авторские права

Неизвестно - Дубянецкі

Здесь можно скачать бесплатно " Неизвестно - Дубянецкі" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая старинная литература. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Дубянецкі
Автор:
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Дубянецкі"

Описание и краткое содержание "Дубянецкі" читать бесплатно онлайн.








У прыёмны пакой выклікалі дзяжурнага ўрача – кардыёлага. Ім аказалася Алена Сяргееўна – урач, які цяпер вядзе маю будучую палату. Даволі пільна (бо зацікаўленая) яна мяне абсьледавала і дазволіла везьці ў палату. Ціск застаўся ранейшы, які быў сорак хвілінаў таму назад – 190/100. Вельмі высокі для мяне!

Нанач атрымаў укол у жывот, карвалол у мензурцы і тры нейкія таблеткі. Не спытаў пра іх, падумаўшы, што яшчэ будзе час на гэта.

Сёньня нядзеля. Частка персаналу не працуе. У суботы і нядзелі тут заўсёды спакайней. Устаў каля дзявятай гадзіны – з прыходам сястры-“укольніцы”. Не сьпяшаючыся, зрабіў ранішні туалет і падаўся ў сталоўку. Тут ужо ні душы. Чую нехта варушыцца на кухні, падышоў туды, папрасіў прабачэньня за спазьненьне. Замест чаканай індульгенцыі атрымаў серыю папрокаў і пытаньняў: “Нас ніхто не папярэдзіў”; “Як гэта вы яшчэ ня сьнедалі”; “А ў якой вы палаце?”; “А калі паступілі?”. Пасьля, не спыняючы сваіх непрыемных мне роспытаў, жанчына выносіць і ставіць на стол талерку “з нечым” і шклянку з чаем. Хлеб і цукар – на стале. “Нешта” аказалася пячонкаю з бульбяным пюрэ. Яшчэ гарачая і даволі смачная. Падзякаваў і пайшоў далей “па сваіх справах”. Яны і тут ёсьць у чалавека! Вось у мяне з ранку: трэба прыняць лекі, паказацца ўрачу, патэлефанаваць сям’і, супакоіць, што пагаршэньня няма, а нават, наадварот, жыву без нітрагліцэрыну.

Адчуваю сябе сапраўды лепш – лекі ўсё-такі падзейнічалі. Ціск зьбілі – 130/80, як вызначыла дзяжурны ўрач (наша пасьля начнога дзяжурства адпачывае, мабыць, будзе заўтра).

Вось ужо прынесьлі перадабедзенныя “сьпецыі” – карвалол і па таблетцы нітрасарбіда, карынфара і каўфеліна. Значыць, дадзены сігнал на абед. Пайду.

Пасьля паабедзенага адпачынку былі Марыя і Эдуард (Скобелеў – рэд.). Цяпер маю поўна фруктаў і добры напітак – журавінавы сок, аж два слоікі. А якія астры! Вось калі я ўбачыў апраўданьне іх назвы – “зорка”. Варта хоць адзін толькі раз па-сапраўднаму паглядзець на гэтыя бальфі, унікум-усьмешкі, дзюшэсы, горльдштрасы, прынцэсы і вы назаўсёды палюбіце гэтыя кветкі. Палюбіце і не паверыце, што яны сьціплыя, бедныя. Яны шыкоўныя! І мне іх так багата прынесьлі, што атрымаўся яшчэ вялікі прыгажэнны букет Валянціне Фамінічне Курбатавай – сімпатычнай інтэлігентнай жанчыне, з якою мы зноў сустрэліся тут.

9 верасьня 1985 году. Мінулы дзень быў – не стандартны, бо выхадны. А вось сёньня панядзелак, пачатак рабочага тыдня. Узяліся за мяне вельмі актыўна. З самай раніцы ўколы – гіпарын і трайчатку (кактэйль); ЭКГ; кропельніца; двойчы бралі кроў на аналізы – адзін раз перад кропельніцай – іголку пакінулі ў руцэ і “падвялі” да яе кропельніцу, другі раз “самастойна”, з пальца; ранішні ўрачэбны абход (ціск: 140/80), пульс нармальны, тэмпература – таксама. Наведала мяне нават Ірына Аляксандраўна – загадчыца нашага аддзяленьня. Таксама паслухала, памерала, параіла…

Па-свойму “лечыць” няня. Ёй, напрыклад, сказалі раніцай: “Вазьміце, калі ласка, у туалеце слоік для аналізу”. Гэта яе прамы абавязак. Яна нярвова пачала распытваць, колькі ён там стаіць, а якой гадзіне дакладна быў пастаўлены і г.д. Ёй вымушаныя былі адказваць. “Я не хочу за кого-то работать. Это должна была моя предшественница сделать.” Праз некаторы час мы ёй кажам, што там, у тым самым туалеце няма паперы. “Много слишком рвете”, – адразу вырашыла нашую праблему цётка. Яна адчыняе нашыя дзьверы і заходзіць у палату няспынна. Часта нічога так і ня скажа, часам паглядзіць у які-небудзь кут, адчыніць шафу, ці што-небудзь палічыць (скажам, па колькі ў кожнага з нас прасьцінаў ці коўдраў). А часта – проста так адчыніць дзьверы, зойдзе ў палату на крок-другі і вяртаецца некуды назад.

У палаце, апрача мяне, яшчэ двое мужчынаў. Адін гадоў на пяць маладзейшы за мяне, Віктар Андрэевіч Сьляпцоў. Ён з дзяржплану БССР, займаецца, як ён сказаў “новай тэхнікай”. Я яму сказаў, што я думаю пра “новую тэхніку” ў паліграфіі. Сказаў, што нельга яе прымусова насаджаць у нас тады, калі нічога не забясьпечана для яе бесперабойнай працы. Заўсёды чаго-небудзь не хапае, скажам для фотапалімернага спосабу заўсёды няма нейкіх пласьцінаў, для іншага спосабу – нечага яшчэ. Выпуск гэтым спосабам нам вельмі дорага каштуе. І вельмі доўга! Ёсьць у нас кнігі, што знаходзіліся ў вытворчасьці некалькі гадоў – не было тых пласьцінаў ці нечага яшчэ. “Таварыш” у дыскусію не ўступіў.

Другі мой сусед – гадоў на пятнаццаць старэйшы за мяне. Жонка яго – доктар педагагічных навук, прафесар. Сам ён у 1963 годзе зьняў вайсковую форму, быў афіцэрам, але не страявым, а “ідэалагічным” – выкладаў у вайсковых вучылішчах гісторыю КПСС і палітэканомію. Цяпер выкладае ў Менскім дзяржпедінстытуце імя Горкага палітэканомію, зваць Пётр Іванавіч. З ім была нават дыскусія.

– Такое дрэннае надвор’е, – кажа Віктар. – І як гэта тым студэнтам у калгасах?

– А наогул няправільная практыка ганяць студэнтаў у калгасы, – падаю голас я.

– Чаму няправільная, скажыце, можа, вы ведаеце спосаб не пасылаць? – адазваўся Пётр Іванавіч.

– Ну, такое пытаньне не палітэканому ставіць, – адказваю. – Хіба вы хутчэй за каго маглі б і павінны ўбачыць, што эканоміка “нашая”, у дадзеным выпадку сельская гаспадарка, жыве на ўколах, што сістэма зусім не працуе, альбо “працуе” з вялікімі перабоямі.

– Ды й няма ніякай сістэмы, – ціха падхапіў Віктар, відаць, каб не пачуў стары і глухі палітэканом.

Стары сапраўды не пачуў апошняй рэплікі і зьвяртаецца да мяне:

– А хіба вы ня ведаеце, што нашая сельская гаспадарка – сезонная, што туды ў час галоўных кампаніяў трэба ой колькі рабочых рук?

– Навука і апалагетыка, Пётр Іванавіч, не сумяшчальныя рэчы, – рызыкоўна адказваю я. – Вы, як савецкі вучоны-эканаміст, павінны б ужо ці мець сваю мадэль савецкай сельскай гаспадаркі, ці шукаць яе, каб падказаць, каму трэба. А вы абараняеце зусім непрыдатны status qvo. А гэта апалагетыка.

Я ўсякіх аргументаў чакаў бы ад вучонага, толькі не такога:

– А якую вы сістэму абараняеце? – горача, як толькі мог, вымавіў мой апанент.

– Я за нармальную сістэму, – імправізую я, – каб кожная галіна магла спраўляцца сама з сваімі праграмамі і не выводзіла з рытму іншыя галіны. Студэнт, што праседзеў у калгасе месяц “на бульбе”, недаатрымае мінімум дзесяць адсоткаў патрэбных грамадству ведаў. На прадпрыемствах і ва ўстановах адчуваецца заўсёды ў “сельгасчас” арытмія, якая дорага каштуе і кожнаму чалавеку і дзяржаве.

І я пераказаў тут асноўныя думкі з брашуры міністра сельскай гаспадаркі хрушчоўскіх часоў Міцкевіча “Сельская гаспадарка Канады”.

– Вось вы, дырэктар выдавецтва. Чаму вы не выконваеце ваш план ці заданьне самі, адзін. А ў вас жа, мабыць, ёсьць і намесьнікі, і карэктары? Ёсьць?

Прыбягаў Мікола (тут і далей Шэляговіч – рэд.). Праўда, панядзелак тут не для візітаў, але яму, як мая Ірынка кажа, перашкод ніякіх не існуе.

Чаму ж не існуе? Сьмелы, упарты – гэта правільна. Але ж яго баяцца і травяць, травяць і баяцца. І, на жаль, – “шчырыя беларусы”. Не беларусы гэта, а беларускія шавіністы, як бы хораша не маскіравалі яны свае негатыўныя адносіны да паэзіі і наогул справы Міколавай. Вось сёньня ён “парадаваў” мяне: У рэдакцыі часопісу “Работніца і сялянка” зьнялі латышскае апавяданьне ў яго перакладзе. Паведаміў яму Аркадзь Бжазоўскі, сказаў, што апавяданьне чытаў і В. Нікіфаровіч, “яму, маўляў, таксама (!) не спадабалася.” Заадно Бжазоўскі загадкава папытаў, як яго яцьвяжскія справы. Вось у гэтым і ўся адгадка!

Учора ўбачыў яшчэ адзін знаёмы твар. Прывітаўся кіўком галавы, бо забыў яго імя і прозьвішча. Праўда, памятаю, што ён вучоны “аграрнага” профілю і што сустракаўся з ім у выдавецтве “Ураджай” каля дваццаці гадоў таму назад. А сёньня ён сам да мяне падышоў. Сходу спытаў, дзе мы маглі з ім сустракацца, ці не былі калі-небудзь адначасова ў бальніцы. Ён назваў сябе вучоным-геадэзістам, сказаў, што працаваў у Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі, а цяпер у Менску. “Убачыўшы вас, – прызнаўся ён, – мне стала няёмка: вось, думаю, чалавек, якому, памятаецца мне, я нечым ў жыцьці абавязаны, а хто ён такі – забыў. Памятаю толькі, што вы далікатны да людзей і наогул сімпатычны.”

Я сказаў, дзе мы сустракаліся. Тады ён “адкрыўся” больш: ён ад Акадэміі быў адказны за геадэзічны навуковы зборнік. “Вось цяпер ведаю, чаму я, убачыўшы вас, адразу прыгадаў вашую нейкую дабрыню да мяне. А цяпер я ўспомніў: вы многа і часта вырашалі нашыя праблемы і па зборнік, і па асобных нашых выданьнях. Прабачце, што забыў прозьвішча”.

Некалькі хвілінаў паразмаўлялі на ўсякія “абстрактныя” тэмы.

10 верасьня 1985 году. Сёньня наступіла нейкае пагаршэньне: з раніцы таблетка нітрагліцэрыну спатрэбілася, падскочыў ціск – 160/90 (папярэднія ж два дні быў нармальны, ды й без нітрагліцэрыну абышоўся)… Думаю, што ўсё гэта рэакцыя на нянінае “лячэньне”: сёньня, нарэшце, я закончыў “збор аналізаў”, але, памятаючы ўчарашні канфлікт, я ўвесь гэты час напружана чакаў сустрэчы з няняй – гэта дало першы спазм; сустрэча адбылася ў такой самай танальнасьці, як і ўчора (“Что? Почему? Это обязанность ночной няни”) – другі спазм і павышэньне ціску.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Дубянецкі"

Книги похожие на "Дубянецкі" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Неизвестно

Неизвестно - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о " Неизвестно - Дубянецкі"

Отзывы читателей о книге "Дубянецкі", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.