» » » » Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Таемны Пакой


Авторские права

Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Таемны Пакой

Здесь можно скачать бесплатно "Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Таемны Пакой" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Детская фантастика. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Гары Потэр і Таемны Пакой
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Гары Потэр і Таемны Пакой"

Описание и краткое содержание "Гары Потэр і Таемны Пакой" читать бесплатно онлайн.








   - О, так, сэр, - сур'ёзна сказаў Добі, - Добі прыйшоў сказаць вам, сэр… гэта нялёгка, сэр… Добі нават не ведае, з чаго пачаць…

   - Прысаджвайцеся, - ветліва прапанаваў Гары, паказваючы на ложак.

   Да яго найвялікшага жаху, эльф раптам вельмі гучна зарыдаў.

   - П-п-прыса-а-а-джвайцеся…, - скуголіў ён, - ніколі… ніколі раней…

   Гары пачуў, што галасы ўнізе на секунду сціхлі.

   - Прабачце, - прашаптаў ён, - я зусім не хацеў вас пакрыўдзіць і наогул…

   - Пакрыўдзіць Добі! - захлынуўся эльф. - Добі яшчэ ніхто ніколі не прапаноўваў сесці… ні адзін вядзьмак… як роўнаму…

   Гары, спрабуючы адначасова казаць "шшш" і рабіць спачуваючы выраз твару, праводзіў Добі да ложка, дзе той сеў, ікаючы, падобны на вялікую выродлівую ляльку. Нарэшце ён здолеў узяць сябе ў рукі, і ўтаропіўся на Гары сваімі вялізнымі вачыма з выразам слязлівай любові.

   - Напэўна, вам не часта сустракаліся прыстойныя ведзьмакі, - паспрабаваў падхрабрыць яго Гары.

   Добі патрос галавой. Затым, без усякага папярэджання, ён ускочыў і прыняўся біцца галавой у шыбу з лямантамі: "Дрэнны Добі! Дрэнны Добі!"

   - Не трэба - што вы робіце? - сыкнуў Гары, падляцеўшы да эльфа і адцягнуўшы яго ад вакна - Хэдвіг прачнулася, выдала нейкі пранізлівы енк і забіла крыламі па клетцы.

   - Добі павінен пакараць сябе, сэр, - растлумачыў эльф. Вочы ў яго злёгку з'ехалі да пераносся. - Добі ледзь было не сказаў дрэннае пра сваю сям'ю, сэр…

   - Сям'ю?

   - Чароўную сям'ю, у якой Добі служыць, сэр… Добі - Хатні эльф… абавязаны служыць аднаму дому, вечна…

   - А яны ведаюць, што вы тут? - пацікавіўся Гары.

   Добі здрыгануўся.

   - О, не, сэр, не… Добі давядзецца балюча пакараць сябе за прыход сюды, сэр. За гэта Добі давядзецца прышчыкнуць сабе вушы дзверцамі духоўкі. Калі б яны толькі ведалі, сэр…

   - Але хіба яны не заўважаць, што вы прышчыкнулі вушы?

   - Добі сумняваецца ў гэтым, сэр. Добі часта даводзіцца караць сябе за што-небудзь, сэр. Яны лёгка мірацца з гэтым, сэр. Часам яны нават нагадваюць Добі, што таму варта пакараць сябе…

   - Але чаму вы не сыйдзеце? Не збяжыце?

   - Хатні эльф павінен быць выпушчаны на волю, сэр. А гэтая сям'я ніколі не адпусціць Добі… Добі будзе служыць ім, пакуль не памрэ, сэр…

   - Та-а-а-к… - працягнуў Гары, - а я яшчэ скарджуся, што павінен прабыць тут нейкія жаласныя чатыры тыдні. Параўнаць з вашай сямейкай, дык Дурслі пададуцца анёламі. А хто-небудзь можа вам дапамагчы? Я, напрыклад?

Амаль адразу ж Гары пашкадаваў, што заказаў аб гэтым. Добі выліўся ўдзячнымі стогнамі.

   - Калі ласка, - у роспачы зашаптаў Гары, - калі ласка, паводзьце сябе цішэй. Калі Дурслі пачуюць, калі толькі даведаюцца, што ў мяне хтосьці ёсць…

   - Гары Потэр пытаецца, ці можа ён дапамагчы Добі… Добі чуў пра вашую веліч, сэр, але пра вашую дабрыню Добі нічога не ведаў…

   Пачырванеўшы, Гары сказаў:

   - Усе, што вы чулі пра маю веліч - жудаснае глупства. Бо я нават не лепшы вучань, лепшая Герміёна, яна…

   Але ён тут жа змоўк, таму што ўспамінаць пра Герміёну было цяжка.

   - Гары Потэр сарамлівы і сціплы, - з глыбокай пашанай вымавіў Добі, ягоныя шарападобныя вочы палалі ад захаплення. - Гары Потэр не ўзгадвае сваю перамогу над Тым-Каго-Нельга-Называць…

   - Над Вальдэмортам? - не падумаўшы, ляпнуў Гары.

   Добі заціснуў далонькамі свае вялікія вушы і праенчыў:

   - Ах, не вымаўляеце гэтае імя, сэр! Не вымаўляеце!

   - Прабачце, - папрасіў прабачэння Гары, - я ведаю, шмат каму гэта не падабаецца. Вось мой сябар Рон…

   І асёкся - успамін пра Рона таксама прычыняў боль.

   Добі нахіліўся бліжэй да Гары, свецячы вачыма.

  - Добі чуў, - хрыпла заказаў ён, - што ўсяго некалькі тыдняў таму Гары Потэр сустрэўся з Цёмным Лордам у другі раз … і што Гары Потэр зноў пазбег смерці.

   Гары кіўнуў, і вочы Добі маментальна напоўніліся слязьмі.

  - Ах, сэр, - праенчыў ён, выціраючы твар кутком зашмальцаванай навалачкі, у якую быў апрануты. - Гары Потэр доблесны і адважны! Ён адважна сустрэў ужо столькі небяспек! Але Добі прыйшоў, каб абараніць Гары Потэра, перасцерагчы яго, нават калі потым давядзецца прышчыкнуць сабе вушы дзверцамі духоўкі… Гары Потэр не павінны вяртацца ў "Хогвартс".

   Наступіла цішыня, якая парушалася толькі голасам дзядзькі Вернана ўнізе і пазвякваннем нажоў і відэльцаў.

   - Ш-што? - заікаючыся, вымавіў Гары. - Але мне трэба вярнуцца - семестр пачынаецца першага верасня. Гэта ж усё, што ў мяне ёсць, без гэтага я б не выжыў. Вы не ведаеце, як мне тут. Я тут - чужы! Я павінен быць у сваім свеце - у "Хогвартсе".

   - Не, не, не, - выкрыкнуў Добі і затрос галавой так, што вушы запляскалі па шчоках. - Гары Потэр павінен заставацца там, дзе для яго бяспечна. Ён занадта вялікі, занадта высакародны, каб яго страціць. Калі Гары Потэр вернецца ў "Хогвартс", ён падвергне сябе смяротнай небяспецы.

   - Чаму? - здзівіўся Гары.

   - Існуе змова, Гары Потэр. Змова, з-за якой жудасныя падзеі павінны адбыцца сёлета ў "Хогвартсе", школе чарадзейства і ведзьмінскіх мастацтваў, - прашаптаў Добі, раптам задрыжэўшы ўсім целам. - Добі ведае аб гэтым ужо даўно, сэр. Гары Потэр не павінны падвяргаць сябе такой рызыцы. Ён занадта важны для нас, сэр!

   - Якія яшчэ жудасныя падзеі? - адразу ж спытаў Гары. - Чыя змова?

   Добі выдаў дзіўны здаўлены гук і з сілай стукнуўся галавой па сцяне.

   - Добра! – сказаў Гары, хапаючы эльфа за руку. - Не можаце сказаць - не трэба. Я зразумеў. Але нашто паведамляць аб гэтым мне? - Раптоўная, малапрыемная думка наведала яго. - Чакайце! Ці правільна я разумею, што гэта датычыцца Вал… прабачце! - Самі-Ведаеце-Каго? Так? Кіўніце або матніце галавой, - паспешліва дадаў ён, бо галава Добі ізноў апынулася ў небяспечнай блізкасці ад сцяны.

   Вельмі-вельмі павольна, Добі паматляў галавой.

  - Не, не Таго-Каго-Нельга-Называць, сэр…

   Але Добі пашырыў вочы і відавочна ўсяляк спрабаваў на нешта намякнуць. Гары, тым не менш, ніяк не мог зразумець, на што.

   - У яго ж няма брата, дакладна?

   Добі патрос галавой і яшчэ болей вытарашчыў вочы.

  - Ну тады я і не ведаю, хто б яшчэ мог валодаць дастатковай сілай, каб выклікаць у "Хогвартсе" жудасныя падзеі, - сказаў Гары. - Я хачу сказаць, там Дамблдор… Вы ж ведаеце, хто такі Дамблдор?

   Добі паважна схіліў галаву.

  - Альбус Дамблдор - найвялікшы дырэктар за ўсю гісторыю "Хогвартса". Добі ведае гэта, сэр. Добі чуў, што магічныя здольнасці Дамблдора маглі пасупернічаць са здольнасцямі Таго-Каго-Нельга-Называць у яго лепшыя часы. Але, сэр… - голас Добі зваліўся да настойлівага шэпту, - ёсць сілы, якімі Дамблдор не можа… сілы, якімі ні адзін прыстойны вядзьмак…

І, перш чым Гары паспеў спыніць яго, Добі саскочыў з ложка, схапіў настольную лямпу і прыняўся біць сябе па галаве.

   Унізе запанавала цішыня. Праз дзве секунды Гары, у якога кроў з шумам запульсіявала ў галаве, пачуў, што дзядзька Вернан ідзе да лесвіцы, кажучы на хаду:

  - Гэта, пэўна, наш Дадлі зноў пакінуў тэлевізар уключаным!

  - Хутчэй у шафу! - прашыпеў Гары, запіхваючы Добі і зачыняючы за ім дзверцы. Сам ён ледзь паспеў кінуцца на ложак, як ручка дзвярэй павярнулася.

  - Якога – д’ябла – ты - сабе - дазваляеш! - скрозь сціснутыя зубы прахрыпеў дзядзька Вернан, наблізіўшы раз’юшаны твар да твару пляменніка. - Ты толькі што сапсаваў мой выдатны анекдот пра японца і клюшку для гольфа! Яшчэ адзін гук і ты пашкадуеш, што нарадзіўся, зразумеў, хлопец?

   І ён, тупаючы нібы слон, пакінуў пакой.

   Усё яшчэ дрыжачы, Гары выпусціў госця з шафы.

  - Бачыце, як я тут жыву? - усклікнуў ён. - Разумееце, чаму я так жадаю вярнуцца ў "Хогвартс"? Гэта адзінае месца, дзе ў мяне ёсць… ну, прынамсі, мне падаецца, што ў мяне ёсць… сябры.

   - Сябры, якія нават не пішуць Гары Потэру? - хітра прыжмурыўся эльф.

   - Мне падаецца, яны проста… чакайце, - нахмурыўся Гары. - А адкуль вы ведаеце, што яны мне не пішуць?

   Добі перамінаўся з нагі на нагу.

  - Гары Потэр не павінен сердаваць на Добі. Добі жадаў як лепш…

  - Дык гэта вы кралі мае лісты?

  - Яны ў Добі з сабою, - сказаў эльф. Захоўваючы пэўную адлегласць, ён аднекуль з-за пазухі выцягнуў тоўсты пачак канвертаў. Гары разглядзеў акуратны почырк Герміёны, няроўныя крамзолі Рона і нават загагуліны, якія відавочна належалі пяру Хагрыда, ключніка "Хогвартса".

   Добі заклапочана лыпаў вачыма.

  - Гары Потэр не павінен сердаваць… Добі спадзяваўся… калі Гары Потэр падумае, што сябры забыліся на яго… Гары Потэр можа не захацець вяртацца ў школу, сэр…

   Гары не слухаў. Ён хацеў выхапіць лісты, але Добі адскочыў.

  - Гары Потэр атрымае іх, сэр, калі дасць Добі слова, што не будзе вяртацца ў "Хогвартс". Ах, сэр, вы не можаце падвяргаць сябе такой небяспецы! Скажыце, што не вернецеся ў школу, сэр!


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Гары Потэр і Таемны Пакой"

Книги похожие на "Гары Потэр і Таемны Пакой" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Дж. К. Роўлінг

Дж. К. Роўлінг - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Таемны Пакой"

Отзывы читателей о книге "Гары Потэр і Таемны Пакой", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.