» » » » Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Таемны Пакой


Авторские права

Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Таемны Пакой

Здесь можно скачать бесплатно "Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Таемны Пакой" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Детская фантастика. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Гары Потэр і Таемны Пакой
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Гары Потэр і Таемны Пакой"

Описание и краткое содержание "Гары Потэр і Таемны Пакой" читать бесплатно онлайн.








  - Вы павінны сыйсці, - люта выпаліў ён, паказваючы ўніз на містэра Малфоя. - Вы не смееце крануць  Гары Потэра. Вы павінны сыйсці.

  У Люцыюса Малфоя не заставалася выбару. Кінуўшы апошні, палыхаючы лютасцю, погляд на парачку, якая стаяла наверсе, ён захінуўся ў мантыю і паспешліва схаваўся са зроку.

  - Гары Потэр вызваліў Добі! - звяняшчым голасам праспяваў эльф, не адрываючы ад Гары ўдзячных вачэй, у якіх адлюстроўвалася месячнае святло, якое лілось у  акно. - Гары Потэр вызваліў Добі!

  - Гэта адзінае, што я мог зрабіць для цябе, Добі, - ухмыльнулся Гары. - Толькі абяцай больш не ратаваць мне жыццё.

  Выродлівы карычневы твар эльфа раптам разлезся у найшырэйшай, зубастай усмешцы.

  - У мяне толькі адно пытанне, Добі, - сказаў Гары, калі Добі дрыготкімі ад хвалявання рукамі стаў нацягваць на нагу бруднаю шкарпэтку. - Ты казаў, што ўсё гэта не мае нічога агульнага з Тым-Каго-Не-Павінны-Былі-Успамнаць, памятаеш? Што ж...

  - Я жадаў даць вам ключ, сэр, - сказаў Добі, пашыраючы вочы так, як быццам тлумачыў відавочнае, - я даваў ключ. Чорны Лорд, да таго як змяніў імя, мог звацца як заўгодна, разумееце?

  - І праўда, - невыразна вымавіў Гары. - Ну, я лепш пайду. А то там бяседа, ды і мая сяброўка Герміёна павінна ўжо ачуняць...

  Добі абхапіў Гары рукамі за стан і абняў яго.

  - Гары Потэр больш вялікі, чым думаў Добі! - усхліпнуў ён. - Бывай, Гары Потэр!

  І, з апошнім гучным трэскам, Добі знік.

  Гары пабываў ужо на некалькіх школьных бяседах, але такога яшчэ не было. Усе былі ў піжамах, а святкаванне доўжылася ўсю ноч. Гары не мог вылучыць, які момант спадабаўся яму больш за ўсё: калі   Герміёна кінулася яму насустрач з крыкамі: "Ты раскрыў злачынства! Ты раскрыў злачынства!", або калі  Джасцін кінуўся ад хафлпафскага стала, каб паціснуць (так палка, што ледзь не вывярнуў) яму руку, прыносячы незлічоныя выбачэнні, або калі а палове на трэцюю абвясціўся Хагрыд і так дужа абняў за плечы   Гары і Рона, што яны абодва ткнуліся насамі ў талеркі з бісквітамі, або чатырыста ачкоў, якія яны з Роном прынеслі роднаму каледжу, надзейна замацаваўшы школьны кубак за "Грыфіндорам" вось ужо другі год запар, або аб'ява прафесара МакГонагал аб тым, што, у якасці падарунка ўсёй школе, іспыты адмяняюцца ("О, не!" - ахнула Герміёна), або калі Дамблдор паведаміў, што, нажаль, прафесар  Локхард не зможа застацца ў школе на наступны год, у сувязі з тым, што яму трэба ехаць аднаўляць памяць. Да крыкаў, прывітаўшых гэтую навіну, далучылася прыстойная колькасць настаўніцкіх галасоў.

  - Які жаль, - сказаў Рон, запіхваючы ў рот пончык з сочывам, - ён так да мяне прывязаўся.

  Астатак семестра расчыніўся ў асляпляльным сонечным ззянні. Жыццё ў "Хогвартсе" патроху наладжвалася, за тым малаважным выключэннем, што ўрокі па абароне ад сіл зла былі скасаваныя ("ну, у гэтым мы ўжо спрактыкаваліся," - сказаў Рон засмучанай Герміёне), а Люцыюса Малфоя выключылі з кіравання школы. Драко больш не расхаджваў па школе з гаспадарскім выглядам. Наадварот, ён выглядаў пакрыўджаным і змрочным. А вось Джыні зноў была вясёлая і шчаслівая.

  Як заўсёды, час з'яжджаць дахаты падышоў залішне хутка. Гары, Рон, Герміёна, Фрэд, Джордж і Джыні селі ў адно купэ. Яны пастараліся ўзяць як мага больш ад апошніх некалькіх гадзін перад вакацыямі, калі ім яшчэ дазвалялася чараваць. Яны гулялі ў выбухаюшчыя хлапушкі, запусцілі апошнія філібустэраўскія петарды і патрэніраваліся ў абяззбройванні адзін аднаго з дапамогай магіі. Гары рабіў у гэтым вялікія поспехі.

  Яны ўжо амаль пад'ехалі да вакзалу Кінгс-Крос, калі Гары раптам успомніў адну рэч.

  - Джыні - а за якім заняткам ты заспела Персі, аб чым ён забараніў казаць?

  - Ах, гэта, - хіхікнула Джыні, - Ну... у Персі з'явілася дзяўчына.

  Фрэд выпусціў стос кніг на галаву Джорджу.

 - Што?

 - Гэта стараста з "Равенкла", Пенелопа Крысталуотар, - растлумачыла Джыні. - Гэта ёй ён пісаў усё мінулае лета. Ён увесь час таемна сустракаўся з ёй у школе. І я заспела іх, калі яны цалаваліся ў пустым класе. Ён так знерваваўся, калі яна - ну, вы разумееце - калі на яе напалі. Вы не будзеце яго дражніць? Не? - дадала яна ўсхвалявана.

  - Не смеем і марыць аб гэтым, - сказаў Фрэд з выглядам імянінніка.

  - Ні ў якім разе, - драпежна ўхмыльнуўся Джордж.

"Хогвартс-Экспрэс" запаволіў ход і спыніўся.

  Гары дастаў пяро і кавалачак пергамента і звярнуўся да Рону з Герміёной.

  - Гэта завецца "нумар тэлефона", - сказаў ён Рону, двойчы надрапаў адныя і тыя ж лічбы, разарваў пергамент напалам і працягнуў сябрам. - Летась я распавядаў твайму таце, як карыстацца тэлефонам - ён ведае. Патэлефануй мне да Дурслі, добра? Я не вынесу цэлых два месяца сам-насам з Дадлі ...

  - Твае дзядзька і цётка будуць ганарыцца табой, так? - сказала Герміёна, калі яны сыйшлі з цягніка і ўліліся ў натоўп, які спяшаўся да чароўнага бар'ера. - Калі пазнаюць, што ты зрабіў сёлета?

  - Ганарыцца? - перапытаў Гары. - З глузду з’ехала? Столькі магчымасцяў памерці, а я ні адной не скарыстаўся? Ды яны ўзвар'яцеюць!...

  Усе разам хлопцы прайшлі скрозь бар'ер і вышлі ў свет маглаў.



Канец.

На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Гары Потэр і Таемны Пакой"

Книги похожие на "Гары Потэр і Таемны Пакой" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Дж. К. Роўлінг

Дж. К. Роўлінг - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Таемны Пакой"

Отзывы читателей о книге "Гары Потэр і Таемны Пакой", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.