Неизвестно - Гапееў Ведзьміна тоня
Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.
Жалоба
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.
Описание книги "Гапееў Ведзьміна тоня"
Описание и краткое содержание "Гапееў Ведзьміна тоня" читать бесплатно онлайн.
– Вы п’яныя для яе самы вялікі страх, – вырвалася ў Сяргея, але маці не пакрыўдзілася, наадварот, быццам чакала нечага падобнага, каб загаварыць на гэту тэму:
– Дык… учора старшыня да мяне падыходзіў. Казаў, што калгас грошай дасць, а я каб на кадзіроўку ехала. Ехаць, а? Грошы вялікія, іх вяртаць трэба. Можа, я так не буду піць і ўсё?
– Едзь, – упэўнена адказаў Сяргей. – Грошай у нас яшчэ мільёны незаробленых. Колькі заробім – ад нас залежыць. Раней піць кінеш – раней і заробім.
– Дык тыдзень не піць трэба да гэтага…
– Вось і не пі. Пакуль з балота не вернемся – не пі.
– Ага, я не буду, – не тое што абяцала маці, яна больш угаворвала сама сябе, пераконвала, што справіцца, вытрымае…
А палове восьмай усе сабраліся ля хаты дзеда Васіля. І сам ён – чыста паголены, падстрыжаны – гэта ўчора быў у вясковага цырульніка, потым у лазні. Усе рэчы сабраныя былі ў адной кучы – цэлая гара назбіралася. Ты глядзі, як многа трэба чалавеку, каб усяго адзін нейкі тыдзень пабыць без сваёй хаты.
Сядзелі на лавачцы, чакалі.
Падышла пажылая жанчына, прыпынілася. Яе пазналі – былы дырэктар школы, Ганна Дзмітрыеўна.
– Дзень добры вам!
– Добры дзень!
– І табе, Дзмітрыеўна, добры! – паказаў рукой на месца побач з сабой дзед Васіль. – Сядай, адпачні, калі ісці далёка.
– Ды я ўжо прыйшла. Вось вам на дарогу напякла піражкоў, – жанчына стала даставаць са свайго пакета скруткі. – Гэта з яблыкамі, гэта з курацінай, бач, прапякліся добра… Ешце на здароўе…
Жанчына раптам усхліпнула, з вачэй сарваліся слёзы, яна хутка выцерла іх ражком хусткі.
– Вы ж там, дзетачкі, пастарайцеся, адшукайце магілу. Не змагу я спакойна далей жыць, калі на магіле бацькі не пабуду. Хоць бы калі на Вялікдзень яечка яму чырвонае пакласці… Як там будзе – не ведаю, мо перазахаваюць, мо не. То як адшукаеце, вы мне скажыце. Я вас папрашу, каб мяне потым на плыце на той востраў завезлі. Хоць надта я баюся, ды здужаю…
– Ну, Дзмітрыеўна, не хвалюйся, – супакоіў яе дзед Васіль. – Павінны мы знайсці...
А да дома дзеда сталі падыходзіць вяскоўцы – больш пажылыя жанкі, дзеці, падлеткі. Многія віталіся, станавіліся побач. Прыйшлі пяцёра дзесяцікласнікаў разам з настаўнікам фізкультуры.
– Ну, дзе ваша дабро? Гэта ўсяго? Дапаможам…
Жэнька крыху разгубілася – ну хіба ж яна чакала, што гэтулькіх людзей зацікавіць іх ад’езд? І неяк няёмка цяпер рабіць здымкі пагрузкі… А так хацелася – каб кожны іх крок сфатаграфаваць.
Адзін за другім пад’ехалі два аўтамабілі – старшыня Мікалай Рыгоравіч і Іван Кузьміч – “Бабер”. А з “Бабром” – маці Жэнькі і Віцькі.
Без колькі хвілін восем цэлы натоўп сабраўся ля хаты. Хлопцы адчувалі сябе вельмі няўтульна – ніяк не чакалі, што такія “праводзіны” ім вяскоўцы арганізуюць. Паглядвалі ў бок вуліцы, адкуль павінен быў пад’ехаць трактар бацькі Віталя. Але замест трактара на вуліцы паказалася вялікая серабрыстая машына. Амаль бясшумна яна пад’ехала да групы ля хаты, спынілася.
У аўтамабілі сядзелі чацвёра: малады чалавек за рулём, пажылы мужчына інтэлігентнага выгляду, хударлявы, з сівой невялікай барадой, на заднім сядзенні – жанчына прыблізна яго ж гадоў і дзяўчына гадоў васемнаццаці.
Мужчына павольна вылез з аўтамабіля, малады чалавек таксама. Пакуль маладзейшы адчыняў заднія дзверы, каб выйшлі жанчыны, мужчына падышоў да людзей і нечакана схіліў галаву ў паклоне.
– Дзень добры вам, землякі дарагія! Выбачайце свайго сына, што за гэтулькі гадоў наведваю вас. Не пазналі, Васіль Яўменавіч?
Дзед Васіль узняўся насустрач мужчыне, прыгледзеўся.
– Пятро? Пятро Міклуш? – усхвалявана перапытаў дзед.
– Я, Васіль… – усхліпнуў нечакана мужчына.
Яны паціснулі адзін другому рукі, потым моцна абняліся.
Сярод натоўпу загучалі прыглушаныя галасы:
– Гэта ж Міклушаў самы меншы… Бачыш, яго аплаквалі, а адзін ён і выжыў…
– Каторага ў Нямеччыну вывезлі?
– Ага, ён гэта. Дваццаць год таму прыязджаў, помнік на магіле сваім паставіў. А больш і не было…
– Дык жа ў Англіі жыве…
Дзед падвёў мужчыну да лаўкі, насустрач падняліся Зарэмба, Баброў і маці Жэнькі.
– Вось, сябар майго дзяцінства, Пятро Міклуш. На два гады за мяне маладзейшы. Хаты нашы амаль побач стаялі. Яго бацька і мая маці – стрыечныя былі… Я ад той аблавы схаваўся, праз тыдзень у атрадзе быў, а Пятро вось не змог схавацца – яго тады разам з іншымі падлеткамі загналі ў кузавы аўтамабіляў і павезлі… У Германію. 24 чалавекі тады вывезлі. 16 вярнулася.
– Нашых чацвярых з вёскі вызвалялі амерыканцы. А на заводзе тым многа рускіх працавала. Доўга ўгаворвалі не вяртацца. А потым прыйшоў адзін рускі афіцэр (ці то правакацыя была?) і сказаў, што ўсё роўна чакае нас яшчэ па 10 год лагераў – як здраднікаў, што на ворага працавалі, калі вернемся… І згадзілася многа не вяртацца, – успамінаў Пятро Міклуш.
– Ну, па 10 год ніхто не сядзеў, а па год-тры – такое было, – ціха ўставіў Іван Кузьміч. – То праўда…
– Вось мы чацвёра – я, Ігнат Антоненкаў, Сашка Чарняўскі і Вольга Корзун – і вырашылі трымацца разам, падаліся ў Англію, – працягваў Пятро Міклуш. – Думалі, перачакаем крыху, пакуль усё наладзіцца ды вернемся… Ігнат захварэў і памёр праз год, а потым Вольга сустрэлася з афіцэрам англійскім, пасябравалі яны. У таго афіцэра знаёмыя ў пасольстве недзе працавалі… так ліст на радзіму мы і перадалі. І нам праз тры месяцы адказ прыйшоў… І мне прысуд… – ён не ўтрымаўся, пацягнуўся ў кішэню за насоўкай, выцер вочы.
– Бацька Пятра, Сямён Міклуш, у партызанах быў. З намі, на тым балоце… Там і застаўся, на Савіным востраве, – стаў тлумачыць далей дзед Васіль. – А брат Пятра Іван – наш сувязны. Яго схапілі… Катавалі, потым расстралялі. І сям’ю расстралялі: маці і двух сясцёр Пятра. У адной магіле ўсе і пахаваны на могілках. Хату спалілі…
– Я і застаўся там… – стаў казаць далей Пятро Міклуш з вінаватасцю ў голасе. – Куды мне было вяртацца? І Вольга засталася. Яна, дарэчы, ужо памерла… Казала дзецям, што хоча памерці на радзіме, але не паспела прыехаць… Я вось адзін раз змог – 18 гадоў таму. І цяпер во супала так: ва ўнука – гэта дачкі сын – водпуск невялікі. А ў вас тут – вось такія справы…
– Якія справы? – здзівіўся старшыня Мікалай Рыгоравіч. – Адкуль у Англіі пра нашы вясковыя справы ведаюць?
– О, наш час – гэта не тыя страшныя гады, калі па паўгода ішло пісьмо… Мая дачка прыязджала са мной тады, яна выкладае ў школе. І да сэрца прыпалі ёй гэтыя мясціны. Вось нядаўна адшукала ў гэтым Інтэрнэце сайт пра ваш раён. Там у апошніх навінах і прачытала пра вашы планы – што збіраецеся вы знайсці магілу на тым балоце і зрабіць перазахаванне. Я не змог не прыехаць, каб пакланіцца бацькавай магіле. Я так спадзяюся, што мая надзея спраўдзіцца… Вы адшукайце, Васіль… – пранікнёна папрасіў Пятро Міклуш.
– Ну, гэта больш да нашага камандзіра звяртайся, – усміхнуўся дзед Васіль. – Як, Яўгенія, знойдзем?
Жэнька пачырванела густа-густа, да самай шыі. Яна разгубілася так, што не змагла знайсці і аднаго слова. За яе адказала маці:
– Знойдуць дзеці. Абавязкова знойдуць.
– Добра. Вось… чакайце… – павярнуўся Міклуш да маладога чалавека, нешта хутка стаў казаць на англійскай мове. Той згодна заківаў, пайшоў да машыны, вярнуўся з невялікім, але досыць умяшчальным рукзаком, запоўненым нечым. Рукзак узяў у свае рукі Пятро Міклуш, працягнуў Жэньцы. – Бярыце, калі ласка! Тут нашы гасцінцы вам: кава, вяндліна, пячэнне, кансервы… вам усё спатрэбіцца… Бярыце, бярыце, не саромейцеся, мы ж ад чыстага сэрца…
Калі Жэнька ўзяла рукзак, Пятро Міклуш крануў за руку Зарэмбу:
– Выбачайце, вы тут, здаецца, усё ведаеце. Мне б знайсці мясцовую ўладу..
– А што яе шукаць, яна тут уся, – засмяяўся Мікалай Рыгоравіч. – Вось Іван Кузьміч, старшыня сельвыканкама, вось вам дэпутат сельскага савета Алена Адамаўна Лошчык, вось і я сам – старшыня мясцовага калгаса Мікалай Рыгоравіч Зарэмба. Дарэчы, дык гэта вы мне тэлефанавалі і пыталіся, калі нашы вандроўнікі адправяцца ў паход?
– Ой, як цудоўна! Так, гэта мы ў Мінску спыніліся ў гасцініцы… О, які цудоўны, які чысты і ўтульны Мінск! Але, мы адтуль і тэлефанавалі…У мяне столькі просьбаў… Першая – мне б знайсці месца на нейкі час, каб пажыць. Я веру, што адшукаецца магіла бацькі... Вы ж перазахаванне плануеце на 3 ліпеня?
– Ну, як усё добра складзецца, – зазначыў Іван Кузьміч.
– Складзецца, у вас усё добра складваецца, калі вы робіце на карысць іншых… Я б хацеў перадаць яшчэ пэўную суму на помнік, вы ж будзеце яго рабіць? Гэта – ад маёй сям’і. Дзеці паедуць дадому, у нас кароткія водпускі, а мы з жонкай – гэта мая Марыя – хацелі б пажыць тут месяц. Ёй таксама спадабалася тады…
– Ну, хто да нас са шчырай душой, да таго і мы з адкрытым сэрцам, – развёў рукі ў бакі Іван Кузьміч. – Усё можна зрабіць, а пакуль трэба вось атрад наш адправіць. Вунь і Антон…
Сапраўды, пад’ехаў трактар. Перад ім расступіліся, каб стаў як мага бліжэй да разабранага і складзенага ля хаты плыта. У прычэпе было двое мужчын.
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!
Похожие книги на "Гапееў Ведзьміна тоня"
Книги похожие на "Гапееў Ведзьміна тоня" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Отзывы о " Неизвестно - Гапееў Ведзьміна тоня"
Отзывы читателей о книге "Гапееў Ведзьміна тоня", комментарии и мнения людей о произведении.