» » » » Братья Гримм - Казкi (на белорусском языке)


Авторские права

Братья Гримм - Казкi (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Братья Гримм - Казкi (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая детская литература. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Казкi (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Казкi (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Казкi (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








- Дзецi, чые вы?

- Мы сыны беднага метляра, - адказалi яны ды распавялi яму, што бацька не захацеў больш трымаць iх у хаце ў сябе праз тое, што кожнае ранiцы ў iх пад падушкамi аказвалася па залатым.

- Ну, - сказаў паляўнiчы, - у гэтым няма нiчога благога, калi вы пры гэтым засталiся сумленнымi i не сталi праз гэта абiбокамi.

Хлопчыкi спадабалiся добраму чалавеку, а паколькi сам ён дзяцей не меў, дык узяў ён iх да сябе дамоў ды сказаў:

- Я вам буду за бацьку роднага i выхаваю вас.

Пачалi яны вучыцца ў яго паляўнiчай справе, а чырвонцы, якiя кожны з iх знаходзiў, устаючы з ложка, ён для iх пакiдаў на выпадак, калi яны ў далейшым iм спатрэбяцца.

Вось дзецi павырасталi. I ўзяў iх аднойчы прыёмны бацька з сабою ў лес ды сказаў:

- Сёння кожны з вас па пробным стрэле зрабiць павiнен, каб я мог прызнаць вас за падмайстраў ды сапраўдных паляўнiчых.

Выйшлi яны з iм на стойку i доўга чакалi, а дзiчына ўсё не траплялася. Зiрнуў паляўнiчы ды ўбачыў чараду белых гусей; яны ляцелi трохкутнiкам, i ён сказаў да аднаго з вучняў:

- А ну, падстрэль мне па адной гусi з кожнага кута.

Той нацэлiўся ды зрабiў свой пробны стрэл удала. Неўзабаве пасля таго паказалася другая чарада, яна ляцела двойкаю. I загадаў паляўнiчы другому вучню падстрэлiць па адной гусi, i ў таго пробны стрэл быў удалы. Тады прыёмны бацька кажа:

- Цяпер я вас адпускаю, вы ўжо спрактыкаваныя паляўнiчыя.

Пайшлi пасля гэтага два браты ў лес, пачалi мiж сабою радзiцца ды сёе-тое вырашылi. А калi ўвечары селi вячэраць, яны кажуць да свайго прыёмнага бацькi:

- Мы есцi не будзем, нават кавалачка не з'ямо, пакуль вы не выканаеце адну нашу просьбу.

Ён пытаецца:

- Якая ж у вас просьба?

Яны адказваюць:

- Цяпер навучанне сваё мы скончылi i павiнны паспрабаваць шчасця. Дык вось, дазвольце нам пайсцi вандраваць.

I сказаў стары з радасцю:

- Вы разважаеце, як адважныя паляўнiчыя, i тое, што вы хочаце, было i маiм жаданнем. Выпраўляйцеся ў дарогу, i будзе вам удача.

Вось надышоў прызначаны дзень, i падараваў прыёмны бацька кожнаму з iх па добрай стрэльбе ды па сабаку i загадаў узяць з захаваных чырвонцаў столькi, колькi кожны з iх пажадае. Потым ён праводзiў iх i даў iм яшчэ на развiтанне блiскучы, добра навостраны нож, сказаўшы:

- Калi вам давядзецца калi-небудзь расстацца, уторкнiце гэты нож у дрэва на скрыжаваннi дарог, i той, хто з вас вернецца, зможа па гэтым нажы даведацца пра лёс свайго брата; той бок нажа, у якi брат пойдзе, у выпадку ягонай смерцi пакрыецца iржою; а пакуль ён будзе жывы, лязо будзе з абодвух бакоў блiскучае.

Пайшлi два браты далей i зайшлi ў лес, ды такi дрымучы, што за цалюткi дзень не маглi адтуль выбрацца. Давялося iм там заначаваць, i яны з'елi ўсё, што было ў iх у паляўнiчых сумках; давялося iм iсцi яшчэ i другi дзень, але з лесу выбрацца яны анiяк не маглi. Есцi iм не было чаго. Вось адзiн з iх i кажа:

- Трэба нам падстрэлiць што-небудзь, iнакш галадаваць давядзецца.

Зарадзiў ён сваю стрэльбу ды пачаў аглядацца па баках. Раптам выскачыў стары заяц. Прыклаўся паляўнiчы, аж заяц як закрычыць:

- Ты не бi, стралец, мяне,

Зайчанятак дам табе!

Скочыў заяц у кусты ды прынёс адтуль двух зайчанятак; але звяркi гулялi так весела i былi такiя прыемныя, што паляўнiчы не змог рашыцца забiць iх. Браты пакiнулi iх у сябе, i маленькiя зайчаняткi паскакалi следам за iмi. А тут убачылi яны неўзабаве, як прабiралася патаемна лiсiца, наважылiся забiць яе, аж яна як закрычыць:

- Пашкадуй, стралец, мяне,

Лiсянятак дам табе!

Прынесла яна iм двух лiсянят; але паляўнiчым не хацелася iх забiваць. Яны пакiнулi iх разам з зайчыкамi, i пайшлi лiсяняты следам за паляўнiчымi. А тут неўзабаве выйшаў з гушчару воўк. Нацэлiлiся ў яго паляўнiчыя, аж воўк як закрычыць:

- Не страляй, стралец, мяне,

Ваўчанятак дам табе!

Пусцiлi паляўнiчыя да астатнiх звяроў двух маладых ваўчанят, i тыя пайшлi следам за iмi. Потым з'явiўся мядзведзь, i яму таксама захацелася пажыць яшчэ на свеце ды па лесе патупаць, i ён закрычаў:

- Пашкадуй, стралец, мяне,

Мядзведзянятак дам табе!

Два маладыя мядзведзяняты таксама далучылiся да астатнiх звяроў i пайшлi за паляўнiчымi. I хто ж з'явiўся нарэшце? З'явiўся леў ды трасянуў сваёю грывай. Але паляўнiчыя не спалохалiся i нацэлiлiся ў яго. I леў адразу ж сказаў:

- Пашкадуй, стралец, мяне,

Iльвянятак дам табе!

Ён прынёс сваiх iльвянят, i стала цяпер у паляўнiчых два львы, два мядзведзi, два ваўкi, дзве лiсiцы ды два зайцы; усе яны пайшлi за iмi следам ды iм служылi. Але голаду свайго паляўнiчыя так i не сунялi, i кажуць яны лiсянятам:

- Гэй вы, праныры, дастаньце нам што-небудзь паесцi, вы ж тут самыя найхiтрэйшыя.

I адказалi яны:

- Недалёка адсюль знаходзiцца вёска, дзе мы шмат разоў ужо курэй цягалi; дарогу туды мы вам пакажам.

Пайшлi паляўнiчыя ў тую вёску, купiлi сабе сёе-тое паесцi, загадалi накармiць i сваiх звяроў ды падалiся далей. Лiсянятам усе мясцiны тут былi добра знаёмыя, дзе якiя двары з курамi знаходзяцца, i яны маглi ўсё падказаць паляўнiчым.

Хадзiлi-блукалi паляўнiчыя па розных мясцiнах, але нiдзе не маглi знайсцi сабе такой службы, каб застацца ўсiм разам. Тады яны i кажуць:

- Давядзецца нам расстацца, iнакш нiчога не будзе.

Падзялiлi яны звяроў памiж сабой, - i кожны з iх атрымаў па iльвяняцi, мядзведзяняцi, ваўчаняцi, лiсяняцi ды зайчыку. Потым яны развiталiся, паабяцалi любiць адзiн аднаго братняй любоўю да самае смерцi, уторкнулi ў дрэва нож, якi даў iм прыёмны бацька, i вось пайшоў адзiн на ўсход, а другi на захад.

Прыйшоў малодшы брат са сваiмi звярамi ў горад, i было ў тым горадзе ўсё чорным крэпам абцягнута. Зайшоў ён у карчму i спытаўся ў гаспадара, цi не можа той даць прытулак ягоным звярам. Адвёў гаспадар iх у стайню, а была там у сцяне дзiра; вылез заяц вонкi i прыцягнуў сабе качан капусты, а лiсiца прынесла курыцу, з'ела яе i ўзялася за пеўнiка. А воўк, мядзведзяня ды львяня былi большыя i вылезцi не маглi. Прапанаваў гаспадар вывесцi звяроў туды, дзе ляжала ў той час на траве карова, няхай, маўляў, удосталь там наядуцца. Накармiў паляўнiчы сваiх звяроў ды пытаецца потым у гаспадара:

- Чаму гэта ўвесь горад чорным крэпам абцягнуты?

Адказаў гаспадар:

- Таму, што заўтра павiнна памерцi адзiная дачка караля.

Пытаецца паляўнiчы:

- Хiба яна смяротна хворая?

- Не, - адказаў гаспадар, - яна зусiм здаровая, але павiнна памерцi.

- Як жа гэта так? - спытаўся паляўнiчы.

- Ды вось стаiць за горадам высокая гара, i жыве на ёй дракон; i кожны год абавязаны аддаваць яму бязвiнную дзяўчыну, iнакш ён спустошыць усю нашу краiну. Яму аддалi ўжо ўсiх дзяўчат, i не засталося нiводнай, акрамя каралеўны; але чакаць лiтасцi не даводзiцца, яе павiнны аддаць заўтра дракону.

Паляўнiчы сказаў:

- А чаму ж не заб'юць дракона?

- Эт, - адказаў гаспадар, - колькi ўжо рыцараў спрабавала гэта зрабiць, але ўсе жыццём сваiм расплацiлiся; кароль абяцаў таму, хто адолее дракона, аддаць сваю дачку за жонку, а пасля смерцi сваёй i ўсё каралеўства.

Нiчога не сказаў на гэта паляўнiчы, але наступнае ранiцы ўзяў ён сваiх звяроў i падняўся разам з iмi на Драконаву гару. Стаяў на яе вяршыне невялiкi хорам, на алтары было тры чашы з вiном, i было на iх напiсана: "Хто гэтыя чашы вып'е, стане самым магутным чалавекам на свеце i авалодае мячом, што закапаны перад парогам ля дзвярэй".

Паляўнiчы з чашаў гэтых пiць не стаў, выйшаў адтуль i знайшоў у зямлi меч, але не змог яго i з месца скрануць. Ён вярнуўся назад, выпiў чашы i стаў раптам такi магутны, што змог ужо меч падняць, трымаючы яго ў руцэ, ды iм размахваць.

Надышоў час, калi дзяўчына павiнна была быць выдадзена дракону, i яе праводзiлi кароль, маршал i прыдворныя. Убачыла дзяўчына здалёк на вяршыне Драконавай гары паляўнiчага ды падумала, што гэта стаiць дракон i яе чакае, i не хацела ўзнiмацца на гару; але, карэшце, давялося ёй узысцi туды мiмаволi, бо iнакш загiнуў бы ўвесь горад. Вярнуўся кароль дадому з прыдворнымi ў вялiкай скрусе, а маршал каралеўскi павiнен быў там застацца ды здаля за ўсiм назiраць.

Узнялася каралеўна на самую вяршыню гары, - i стаяў там не дракон, а малады паляўнiчы; ён суцешыў яе ды сказаў, што хоча яе выратаваць; ён адвёў яе ў хорам ды там замкнуў.

Неўзабаве з'явiўся з вялiкiм шумам сямiгаловы дракон. Убачыў паляўнiчага, здзiвiўся ды кажа:

- Што табе тут, на гары, трэба?

Адказаў паляўнiчы:

- Я хачу з табою бiцца.

Сказаў дракон:

- Не адзiн ужо рыцар тут сваё жыццё паклаў, i з табой я таксама ўпраўлюся, - i ён дыхнуў полымем з усiх сваiх сямi пашчаў.

Загарэлася сухая трава, i давялося б паляўнiчаму ў полымi i дыме задыхнуцца; ды прыбеглi звяры i ўвесь агонь затапталi.

Кiнуўся дракон на паляўнiчага, але паляўнiчы выхапiў свой меч, той засвiстаў у паветры ды знёс дракону тры галавы прэч. Тут раз'юшыўся дракон, узняўся ў паветра i пачаў выкiдваць на паляўнiчага полымя; наважыўся кiнуцца на яго, але паляўнiчы выхапiў зноў меч ды адсек яму яшчэ тры галавы.

Аслабела страшыдла i павалiлася на зямлю, але ўсё-ткi рыхтавалася кiнуцца на паляўнiчага; але той, сабраўшы астатнiя сiлы, адцяў яму хвост. Змагацца паляўнiчы больш не мог, ён паклiкаў сваiх звяроў, - i яны папарвалi дракона на шматкi.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Казкi (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Казкi (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Братья Гримм

Братья Гримм - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Братья Гримм - Казкi (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Казкi (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.