Братья Гримм - Казкi (на белорусском языке)
Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.
Жалоба
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.
Описание книги "Казкi (на белорусском языке)"
Описание и краткое содержание "Казкi (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.
- Схадзi ты ў склеп ды паглядзi, што там з Эльзай здарылася.
Пайшла работнiца, бачыць - сядзiць Эльза перад бочкай i плача-залiваецца.
- Эльза, чаго ты плачаш? - пытаецца работнiца.
- Ох, - адказвае яна, - ды як жа мне не плакаць? Калi выйду я замуж за Ганса, i народзiцца ў нас дзiця, вырасце яно вялiкае, i давядзецца яму пайсцi ў склеп пiва нацадзiць, то раптам незнарок можа звалiцца яму на галаву кiрка i забiць яго насмерць...
I сказала работнiца:
- Вось якая ў нас Эльза разумная!
Падсела яна да яе i пачала таксама гора аплакваць. А ў хаце ўсё пiва чакаюць не дачакаюцца, а работнiца не вяртаецца. Тады бацька i кажа работнiку:
- Схадзi ты ў склеп ды паглядзi, што там Эльза з работнiцай робяць.
Спусцiўся работнiк у склеп, бачыць - сядзiць Разумная Эльза з работнiцай, i абедзве плачуць. Пытаецца ён у iх:
- Чаго вы плачаце?
- Ой, - адказвае Эльза, - ды як жа мне не плакаць? Калi выйду я замуж за Ганса, i народзiцца ў нас дзiця, вырасце яно вялiкае, i давядзецца яму пайсцi ў склеп пiва нацадзiць, то раптам звалiцца яму на галаву кiрка i заб'е яго насмерць...
Работнiк i кажа:
- Вунь якая ў нас Эльза разумная! - падсеў да яе i таксама заплакаў. А ў хаце чакаюць работнiка, а ён не вяртаецца. Тады бацька кажа мацi:
- Схадзi ты сама ў склеп ды паглядзi, што там з Эльзай здарылася.
Спусцiлася мацi ў склеп, бачыць - усе трое плачуць. Пытаецца яна ў iх, чаго гэта яны плачуць; расказала ёй Эльза, што яе будучае дзiця, калi яно падрасце, можа забiць кiрка, - будзе яно налiваць пiва, а кiрка раптам i звалiцца яму на галаву. I сказала мацi:
- Ох, якая ж у нас разумная Эльза! - i падсела да iх i таксама заплакала.
Пачакаў бацька крыху, бачыць - мацi таксама не вяртаецца, а выпiць пiва ўсё болей i болей хочацца. Вось i кажа ён:
- Трэба будзе мне самому ў склеп схадзiць ды паглядзець, што гэта там з Эльзай здарылася.
Спусцiўся ён у склеп, бачыць - сядзяць усе поруч i горка плачуць; даведаўся ён, што прычынай таму Эльзiна дзiця, якое яна, магчыма, калi-небудзь народзiць, i што можа яго забiць кiрка, калi, нацэджваючы пiва, яно будзе сядзець якраз пад кiркай, а ў гэты час яна можа звалiцца, i ён усклiкнуў:
- Якая ж у нас, аднак, разумная Эльза! - сеў i таксама разам з iмi заплакаў.
Доўга чакаў жанiх у хаце адзiн, але нiхто не вяртаўся, i падумаў ён: "Вiдаць, яны мяне ўнiзе чакаюць, трэба будзе i мне таксама туды схадзiць ды паглядзець, што яны там робяць". Спусцiўся ён унiз, бачыць - сядзяць яны ўсе ўпяцярых i плачуць-галосяць, ды так жаласна - адно мацней за другога.
- Што ў вас за бяда здарылася? - пытаецца ён.
- Ах, мiлы Ганс, - адказала Эльза, - калi мы з табой пажэнiмся i будзе ў нас дзiця, вырасце яно вялiкае, то можа здарыцца, што пашлем мы яго ў склеп пiва нацадзiць, а кiрка, якая тырчыць на сцяне, можа, чаго добрага, звалiцца i разбiць яго галаву i забiць яго насмерць. Ну, як жа нам не плакаць з-за гэтага.
- Ну, - сказаў Ганс, - большага розуму для маёй гаспадаркi i не трэба. Эльза, ты такая разумная, што я з табою ажанюся, - i ўзяў яе за руку, павёў наверх i адсвяткаваў з ёю вяселле.
Пажыла яна з Гансам трохi, а ён i кажа:
- Жонка, я паеду на заробкi. Патрэбна нам на грошы разжыцца, а ты iдзi ў поле жаць пшанiцу, каб быў у нас у хаце хлеб.
- Добра, мiлы Ганс, я так i зраблю.
Пайшоў Ганс, наварыла яна сабе смачнае кашы i ўзяла з сабой у поле. Прыйшла туды i сама сябе пытае:
- Што мне рабiць? Цi жаць спачатку, цi перш паесцi? Э, мабыць, паем я спачатку.
З'ела яна гаршчок кашы, наелася i зноў пытае:
- Што мне рабiць? Цi жаць спачатку, цi, можа, перш паспаць? Вiдаць, пасплю я спярша. - Легла яна ў пшанiцу i заснула.
А Ганс у гэты час даўно ўжо дадому вярнуўся, а Эльзы ўсё няма i няма. Вось ён i кажа:
- Якая ў мяне разумная Эльза, яна такая руплiвая - i дамоў не вяртаецца i нiчога не есць.
А яе ўсё няма i няма. Ужо i вечар настаў, выйшаў Ганс у поле паглядзець, колькi яна пшанiцы нажала; бачыць, што нiколькi не зжата i ляжыць Эльза ў пшанiцы i спiць. Пабег Ганс хутчэй дамоў, прынёс з сабой птушкалоўную сетку з бразготкамi i накiнуў яе на Эльзу; а яна ўсё працягвае спаць. Пабег ён дамоў, зашчапiў дзверы, усеўся на лаву i ўзяўся за работу.
Нарэшце ўжо зусiм сцямнела, прачнулася Разумная Эльза, i толькi яна паднялася, а бразготкi на ёй зазвiнелi, i як нi зробiць яна крок, а бразготкi ўсё звiняць i звiняць. Спалохалася яна i задумалася: цi сапраўды яна Разумная Эльза? I пачала сама ў сябе пытаць: "Цi я гэта, або не я?" I сама не ведала, як ёй на гэта адказаць, i стаяла яна некаторы час у сумненнi; нарэшце яна падумала: "Пайду я дамоў ды запытаю, цi я гэта, або не я, - яны ўжо дакладна ведаюць".
Прыбегла яна дадому, а дзверы зашчэплены. Пастукала яна ў аконца i пытае:
- Ганс, цi дома Эльза?
- Так, - адказвае Ганс, - яна дома.
Спалохалася яна i кажа:
- Ах, Божа мой, значыць, гэта не я! - i кiнулася да суседзяў. А людзi пачулi звон бразготак i не захацелi ёй адчыняць, i нiдзе не знайшлося ёй прытулку. I пабегла яна тады з вёскi; i нiхто яе з таго часу больш не бачыў.
ДВА БРАТЫ
Жылi аднойчы два браты, адзiн багаты, другi - бедны. Багаты быў залатаром, майстрам па залатых вырабах, ды сэрца меў злоснае, а бедны жыў з таго, што вязаў мётлы, але быў добры ды сумленны. У беднага было двое дзяцей, хлопчыкаў-блiзнят, якiя былi падобныя адзiн на аднаго, быццам дзве кроплi вады. I хадзiлi два хлопчыкi ў хату да багатага, каб паласавацца якiмi недаедкамi, што iм там кiнуць.
Здарылася так, што пайшоў аднаго разу бядняк у лес па дубцы, аж бачыць птушку ды такую прыгожую, усю з золата, якую дасюль яму анiколi сустракаць не даводзiлася. Падняў ён каменьчык, шпурнуў яго i трапiў проста ў птушку; упала з яе адно толькi залатое пёрка, а сама птушка паляцела прэч. Узяў чалавек тое пёрка ды прынёс свайму брату. А той паглядзеў на яго ды кажа:
- Гэта ж чыстае золата! - i даў бедняку шмат грошай.
Наступнага дня ўзлез бядняк на бярэзiну ды хацеў быў ссекчы некалькi галiн, аж раптам вылецела адтуль тая самая птушка. Стаў ён далей шукаць i знайшоў гняздо, а ў iм ляжала яйка i было яно залатое. Узяў ён яйка ды панёс да свайго брата, а той кажа зноў:
- Гэта ж чыстае золата! - i даў яму столькi, колькi яно каштавала.
Нарэшце залатар прамовiў:
- Хацеў бы я мець самую птушку!
Бядняк падаўся ў трэцi раз у лес i зноў убачыў на дрэве залатую птушку; узяў ён камень, падбiў яе ды прынёс да свайго брата. Той даў яму за гэта цэлую жменю грошай. "Ну, цяпер мне ёсць на што разжыцца", - падумаў бядняк ды пайшоў шчаслiвы дахаты.
А залатар быў хiтры ды разумны: ён адразу ўцямiў, што гэта за птушка. Ён паклiкаў сваю жонку ды й кажа:
- Засмаж мне гэтую залатую птушку ды глядзi, каб анiшто з яе не прапала. У мяне ахвота ёсць з'есцi яе аднаму.
А птушка тая была не простая, а чарадзейная: хто з'есць яе сэрца ды печань, той кожнае ранiцы будзе знаходзiць у сябе пад падушкай залаты.
Аскубла жонка птушку, згатавала яе як мае быць, насадзiла на ражон ды пачала смажыць. Ды здарылася так, што спатрэбiлася ёй выйсцi з кухнi па нейкай справе, i заскочылi туды якраз у гэты час двое дзяцей беднага метляра, сталi каля ражна ды некалькi разоў пакруцiлi. I вывалiлiся з птушкi на патэльню два кавалачкi, а хлопчык i кажа:
- Я галодны вельмi. Давай з'ямо гэтыя маленечкiя кавалачкi, гэтага ж нiхто не заўважыць.
I яны з'елi абодва па кавалачку; а тут уваходзiць жонка багатага, бачыць, што яны нешта ядуць, ды пытаецца:
- Што вы ясцё?
- А тыя два кавалачкi, што выпалi з птушкi, - адказалi хлопчыкi.
- Ды гэта ж былi сэрца й печань! - усклiкнула спалоханая жанчына i, каб муж нiчога не заўважыў ды не ўзлаваўся, яна хуценька зарэзала пеўнiка, выразала ў яго сэрца i печань ды засунула iх у залатую птушку. Калi птушка засмажылася, жанчына прынесла яе да залатара, i той з'еў яе адзiн, нiчагусенькi не пакiнуўшы. Наступнае ранiцы засунуў ён руку пад падушкi, спадзеючыся выцягнуць адтуль залаты, але там анiчога не аказалася.
А дзецi i не ведалi, адкуль iм шчасце гэткае прывалiла: наступнае ранiцы, толькi яны падхапiлiся, аж нешта са звонам упала на падлогу; паднялi яны, глядзяць, - а гэта два чырвонцы. Прынеслi яны iх да свайго бацькi. Той здзiвiўся ды кажа:
- Як жа такое магло здарыцца?
Але ж калi i наступнае ранiцы знайшлi яны два залатыя, i гэтак штодня, дык падаўся ён да свайго брата ды распавёў яму гэтую дзiўную гiсторыю.
Залатар адразу ж скемiў, як гэта выйшла, i зразумеў, што дзецi з'елi сэрца й печань залатое птушкi. I вось, каб адпомсцiць iм за гэта, - а быў ён да таго ж зайздрослiвы ды бессардэчны, - ён сказаў да iхнага бацькi:
- Дзецi твае з нячыстаю сiлаю злыгалiся; не бяры гэтыя залатыя i не трымай iх больш у сваёй хаце, бо нячысцiк мае над iмi сiлу ды можа й цябе самога давесцi да бяды.
Бацька баяўся чорта, i як нi было яму цяжка, а завёў ён сваiх дзяцей-блiзнятак у лес ды кiнуў iх там, хоць i шчымела яму на сэрцы.
Вось пачалi двое дзяцей блукаць па лесе ў пошуках дарогi дамоў, але знайсцi яе анiяк не маглi i ўсё глыбей ды глыбей заходзiлi ў густыя нетры. Сустрэлi яны нарэшце паляўнiчага, i спытаўся ён У iх:
- Дзецi, чые вы?
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!
Похожие книги на "Казкi (на белорусском языке)"
Книги похожие на "Казкi (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Отзывы о "Братья Гримм - Казкi (на белорусском языке)"
Отзывы читателей о книге "Казкi (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.