» » » » Рэй Брэдбери - Пра вандроўкi вечныя i пра Зямлю (на белорусском языке)


Авторские права

Рэй Брэдбери - Пра вандроўкi вечныя i пра Зямлю (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Рэй Брэдбери - Пра вандроўкi вечныя i пра Зямлю (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Научная Фантастика. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Пра вандроўкi вечныя i пра Зямлю (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Пра вандроўкi вечныя i пра Зямлю (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Пра вандроўкi вечныя i пра Зямлю (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Брэдбери Рэй

Пра вандроўкi вечныя i пра Зямлю (на белорусском языке)

Рэй Брэдбэры

Пра вандроўкi вечныя i пра Зямлю

Пераклаў Сяргей Мiхальчук

Семдзесят гадоў запар Генры Ўiльям Фiлд пiсаў апавяданнi, якiя нiхто не друкаваў, i вось аднойчы а палове дванаццатай ночы ён падняўся i спалiў дзесяць мiльёнаў слоў. Занёс усе рукапiсы ў падвал свайго змрочнага асабняка, у кацельню, i шпурнуў у печ.

- От i ўсё, - сказаў ён i ў роздуме пра сваю марную працу i загубленае жыццё вярнуўся ў спальню, поўную ўсялякiх дзiвосных i рэдкасных рэчаў, i лёг у пасцель. - Дарэмна я стараўся паказаць наш вар'яцкi, ашалелы свет, гэта была памылка. Год 2257, ракеты, атамныя цуды, падарожжы да чужых планет i падвойных сонцаў. Каму гэта па сiле! Спрабавалi, праўда, усе. Ды нi ў аднаго сучаснага аўтара нiчога не выйшла.

Космас занадта неабсяжны, думаў ён, мiжзорныя караблi занадта хуткiя, адкрыццi атамнай навукi занадта нечаканыя. Але iншыя сяк-так з грахом папалам усё ж друкавалiся, а ён, багаты, бяздзейны i гультаяваты, усё жыццё патрацiў марна.

Цэлую гадзiну ён мучыўся такiмi думкамi, а пасля паплёўся праз пустыя пакоi ў бiблiятэку i запалiў лiхтар. Сярод кнiг, да якiх паўстагоддзя нiхто не дакранаўся, ён наўздагад выбраў адну. Кнiзе мiнула тры стагоддзi, старонкi пажоўклi ад часу, але ён упiўся ў гэтую кнiгу i прагна чытаў да самага досвiтку...

У дзевяць гадзiн ранiцы Генры Ўiльям Фiлд выбег з бiблiятэкi, гукнуў слуг, выклiкаў па тэлевiзары юрыстаў, сяброў, вучоных, лiтаратараў.

- Прыязджайце зараз жа! - крычаў ён.

Не мiнула i гадзiны, як у яго сабралася чалавек дванаццаць. Генры Ўiльям Фiлд чакаў у кабiнеце - ускудлачаны, непаголены, аж непрыстойна ўзбударажаны, ахоплены нейкай незразумелай лiхаманкавай весялосцю. Высахлымi рукамi ён сцiскаў тоўстую кнiгу i, калi з iм вiталiся, толькi смяяўся ў адказ.

- Глядзiце, - сказаў ён нарэшце, - вось кнiга, яе напiсаў волат, гiгант, якi нарадзiўся ў Эшвiлi, штат Паўночная Каралiна, у тысяча дзевяцiсотым годзе. Ён ужо даўно спарахнеў, а калiсьцi надрукаваў чатыры вялiзныя раманы. Ён быў як ураган. Ён узнiмаў горы i ўбiраў у сябе вятры. Пятнаццатага верасня тысяча дзевяцьсот трыццаць восьмага года ён памёр у Балтыморы, у бальнiцы Джона Гопкiнса, ад калiсьцi страшнай хваробы - пнеўманii, i пасля яго застаўся чамадан, напакаваны рукапiсамi, - i ўсе напiсаны алоўкам.

Усе, хто сабраўся ў кабiнеце, паглядзелi на кнiгу.

"Азiрнiся на дом, анёл".

Стары Фiлд вылажыў на стол яшчэ тры кнiгi. "Пра час i пра раку", "Павуцiна i скала", "Табе ўжо не вярнуцца дадому".

- Iх напiсаў Томас Вулф, - сказаў ён. - Тры стагоддзi ён спачывае ў зямлi Паўночнай Каралiны.

- Дык няўжо вы паклiкалi нас толькi для таго, каб паказаць кнiгi нейкага нябожчыка? - здзiвiлiся сябры.

- Не, не толькi! Я паклiкаў вас, бо зразумеў: Том Вулф - вось хто нам трэба! Вось чалавек, якi быў створаны для таго, каб пiсаць пра вялiкае, пра Час i Прастору, пра галактыкi i касмiчную вайну, пра метэоры i планеты. Ён любiў i апiсваў усё нешта такое, велiчнае i грознае. Проста ён нарадзiўся занадта рана. Яму патрэбны быў матэрыял сапраўды грандыёзны, а на Зямлi ён нiчога такога не знайшоў. Яму трэба было нарадзiцца не сто тысяч дзён назад, а сёння.

- А вы, баюся, крыху спазнiлiся, - падкалоў прафесар Боўлтан.

- Ну не! - абсек яго стары. - Хто-хто, а я не дам сучаснасцi абакрасцi мяне. Вы, прафесар, ставiце доследы з падарожжамi ў часе. Спадзяюся, вы ўжо ў гэтым месяцы даведзяце да ладу сваю машыну. Вось вам чэк, суму паставiце самi. Калi спатрэбяцца яшчэ грошы, скажыце толькi слова. Вы ж падарожнiчалi ўжо ў мiнулае, праўда?

- Падарожнiчаў, на некалькi гадоў назад, але не на стагоддзi...

- А мы даб'ёмся стагоддзяў! I вы ўсе, - ён абвёў прысутных няўрымслiвым, гарачым позiркам, - будзеце дапамагаць Боўлтану. Мне патрэбен Томас Вулф.

Усе ахнулi.

- Менавiта так, - пацвердзiў стары. - Вось што я задумаў. Вы даставiце мне Вулфа. Сумесна мы выканаем вялiкую задачу, палёт з Зямлi на Марс будзе апiсаны так, як здольны гэта зрабiць адзiн толькi Томас Вулф!

I ўсе разышлiся, а Фiлд застаўся са сваiмi кнiгамi, ён гартаў старыя старонкi i, кiваючы, мармытаў сам сабе:

- Так, так, вядома! Том - вось хто нам трэба. Том - якраз той самы хлопец для гэтай справы.

Марудна цягнуўся месяц. Днi ўпарта не хацелi развiтвацца з календаром, бясконца доўжылiся тыднi, i Генры Ўiльям Фiлд гатовы быў завыць ад роспачы.

Пад канец месяца ён аднойчы прачнуўся апоўначы. Званiў-надрываўся тэлефон. Фiлд у цемры працягнуў руку.

- Слухаю.

- Гаворыць прафесар Боўлтан.

- Што скажаце?

- Я выпраўляюся праз гадзiну.

- Выпраўляецеся? Куды? Вы што, кiдаеце работу? Гэта немагчыма!

- Даруйце, мiстэр Фiлд. Выпраўляюся - гэта значыць выпраўляюся.

- Дык вы i праўда выпраўляецеся?

- Праз гадзiну.

- У тысяча дзевяцьсот трыццаць восьмы? Пятнаццатае верасня?

- Так.

- Вы дакладна запiсалi дату? Раптам вы з'явiцеся, калi ён ужо будзе мёртвы? Глядзiце, не спазнiцеся! Пастарайцеся трапiць туды загадзя, скажам, за гадзiну да яго смерцi.

- Добра.

- Я так хвалююся, ледзьве трымаю ў руках слухаўку. Шчаслiва, Боўлтан! Дастаўце яго сюды цэлага i жывога.

- Дзякуй, сэр. Да пабачэння.

У слухаўцы пстрыкнула.

Генры Ўiльям Фiлд ляжаў без сну, ноч адлiчвала хвiлiны. Ён думаў пра Тома Вулфа як пра даўно страчанага брата, якога трэба падняць анi не пашкоджаным з-пад халоднага надмагiльнага каменя, вярнуць яму плоць i кроў, палымянасць слова. I кожны раз яго прабiралi дрыжыкi пры ўспамiне пра Боўлтана - пра таго, каго вецер Часу нясе назад, да зусiм iншых календароў, да зусiм iншых людзей.

"Том, - у дрымоце думаў ён з бяссiльнай пяшчотай так стары бацька звяртаецца да любага, даўно страчанага сына, - Том, дзе ты цяпер? Прыходзь, мы табе дапаможам, ты абавязкова павiнен прыйсцi, ты нам гэтак патрэбен! Мне гэта не па сiле, Том, i нiкому з нас, цяперашнiх, не па сiле. Калi я ўжо сам не магу з гэтым справiцца, дык хоць памагу табе. У нас ты можаш жартам забаўляцца з ракетамi, Том, вось табе зоркi - прыгаршчы каляровых шкельцаў. Бяры ўсё, што душа пажадае, у нас усё ёсць. Табе будуць да густу наша гарэнне i нашы вандроўкi - яны створаны для цябе. Мы, цяперашнiя, - нiкчэмныя пiсакi, Том, я ўсiх перачытаў, i нiводзiн не варты цябе. Я адолеў вялiкае мноства iхнiх твораў, Том, i нiдзе нi на момант не адчуў Прасторы - для гэтага нам патрэбен ты! Дай жа старому тое, да чаго ён iмкнуўся ўсё жыццё, бо, Бог таму сведка, я заўсёды чакаў, што або сам я, або хто другi напiша нарэшце сапраўды вялiкую кнiгу пра зоркi, - i чакаў дарэмна. Якi ты нi ёсць сёння ўночы, Том Вулф, пакажы, на што ты здольны. Гэтую кнiгу ты рыхтаваўся стварыць. Крытыкi кажуць - гэтая цудоўная кнiга ўжо склалася ў цябе ў галаве, але тут жыццё тваё абарвалася. I вось трапiўся выпадак, Том, ты ж яго не прапусцiш? Ты ж паслухаешся i прыйдзеш да нас, прыйдзеш сёння ўночы i будзеш тут ранiцай, як я прачнуся? Гэта ж праўда, Том?"

Павекi Фiлда стулiлiся; замоўк язык, якi лiхаманкава лепятаў усё тую ж настойлiвую просьбу-мальбу; заснулi вусны.

Гадзiннiк прабiў чатыры.

Ён абудзiўся ясным цвярозым ранкам i адчуў у грудзях прылiў хвалявання, якое ўсё нарастала i нарастала. Ён баяўся мiргануць - раптам тое, што чакае яго дзесьцi ў доме, кiнецца наўцёкi, грукне дзвярамi i знiкне назаўсёды. Ён прыцiснуў рукi да худых старэчых грудзей.

Удалечынi... крокi...

Адны за другiмi адчынялiся i зачынялiся дзверы. У спальню ўвайшлi двое.

Фiлд чуў iхняе дыханне. I ўжо распазнаваў хаду. У аднаго дробныя акуратныя маленькiя крокi, нiбы ў павука, - гэта Боўлтан. Поступ другога выдае чалавека рослага, мажнага, грузнага.

- Том? - усклiкнуў стары. Ён яшчэ не расплюшчваў вачэй.

- Гэта я, - пачуў ён нарэшце.

Ледзь толькi Фiлд убачыў Тома Вулфа, вобраз, што быў створаны яго ўяўленнем, лопнуў па ўсiх швах, як занадта цесная апратка на вялiкiм не па ўзросту дзiцяцi.

- Дай я на цябе пагляджу, Том Вулф! - зноў i зноў паўтараў Фiлд, вылазячы з пасцелi. Яго калацiла. - Ды падымiце ж шторы, дайце на яго палюбавацца! Том Вулф, няўжо гэта ты?

Вялiзны, тоўсты Том Вулф пазiраў на яго зверху ўнiз, растапырыўшы цяжкiя рукi, каб не страцiць раўнавагi ў гэтым незнаёмым свеце. Ён паглядзеў на старога, абвёў вачамi пакой, вусны яго ўздрыгвалi.

- Ты якраз гэтакi, як цябе апiсвалi, Том, толькi большы.

Томас Вулф засмяяўся, зарагатаў на ўсё горла - парашыў, мабыць, што звар'яцеў або бачыць нейкi недарэчны сон; ступiў крок да старога, дакрануўся да яго, азiрнуўся на прафесара Боўлтана, абмацаў свае плечы, ногi, асцярожна пакашляў, прыклаў далонь да лоба.

- Гарачкi болей няма, - сказаў ён. - Я здаровы.

- Вядома, здаровы, Том!

- Ну i ночка! - сказаў Том Вулф. - Цяжка мне давялося. Я думаў, нiводнаму хвораму на свеце не бывала гэтак кепска. Раптам адчуваю - плыву - i падумаў: ну i гарачка ў мяне. Адчуваю - мяне кудысьцi нясе - i падумаў: усё, памiраю. Падыходзiць да мяне чалавек. Я падумаў - пасланец Божы. Узяў ён мяне за рукi. Чую - электрычнасцю пахне. Узляцеў я некуды ўгору, бачу - медны горад. Ну, думаю, з'явiўся. Вось яно, царства нябеснае, а вось i брама! Адубеў я з галавы да пят, быццам мяне трымалi ў снезе. Смех бярэ, трэба мне нешта рабiць, а то зусiм рашу, што з глузду з'ехаў. Вы ж не Пан Бог, га? З выгляду нешта не падобны.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Пра вандроўкi вечныя i пра Зямлю (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Пра вандроўкi вечныя i пра Зямлю (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Рэй Брэдбери

Рэй Брэдбери - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Рэй Брэдбери - Пра вандроўкi вечныя i пра Зямлю (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Пра вандроўкi вечныя i пра Зямлю (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.