» » » » К Акула - Змагарныя дарогi (на белорусском языке)


Авторские права

К Акула - Змагарныя дарогi (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "К Акула - Змагарныя дарогi (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Биографии и Мемуары. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)
Автор:
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Змагарныя дарогi (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Змагарныя дарогi (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








* У гiтлераўскiх канцлягерах гэтак называлi чалавека, выбранага зь лiку палонных, заданьнем якога было бiцьцё й падганяньне зьняволеных. Капо звычайна стараўся выслужыцца перад гаспадарамi i надта зьдзекваўся са зьняволеных.

Тых беларусаў, што, бачачы перад сабою кашмарную бальшавiцкую бездань, ня выракалiся свайго нацыянальнага iмя, можна й трэба ўважаць за гэрояў. Гэты гэраiзм мо большы за той, якi жаўнер выказвае ў баi. Там ён выкарыстоўвае, акрамя духовых, i свае фiзычныя здольнасьцi. Тут-жа, стоячы на парозе гiбелi ад голаду, чалавек адмаўляецца вырачыся свайго найдаражэйшага, што духова вяжа яго з народным целам: нацыянальнага iмя й гонару. Супраць яго, слабога й апаганенага, змовiўся, як выглядае, цэлы сьвет. Заходнiя хаўрусьнiкi, непаiнфармаваныя аб Беларусi, несьведамыя вялiкiх цярпеньняў i крывавых змаганьняў гэраiчнага народу, памагалi бальшавiкам заганяць ваеннапалонных беларусаў, што добраахвотна перайшлi на iхны бок, у маскоўскую пастку.

Былы камандзер батальёну ў дывiзii "Беларусь" капiтан Тамiла, народжаны ў Амэрыцы i ўзгадаваны ў Беларусi, што добра ведаў ангельскую мову, шмат разоў намагаўся тлумачыць амэрыканцам, што яны робяць велiзарную крыўду пакрыўджаным - фактычна iхным сапраўдным хаўрусьнiкам. Тамiлавы словы адбiвалiся аб глухiя вушы. Адганялi яго, як карова ўлетку ў часе сьпякоты адганяе назойлiвага авадня.

Пасьля доўгiх фiзычных i духовых выпрабаваньняў палонныя беларусы апынулiся ў абозе Рэн у Францыi, а адтуль перавезеныя былi пад Шэрбург. Тут цiск на неахвотных, каб вярталiся ў Савецкi Саюз, дайшоў да кульмiнацыйнага пункту. Пасланцы генэрала Голiкава, шэфа бальшавiцкае рэпатрыяцыйнае мiсii ў Парыжы, праводзiлi допыты й дзялiлi на жадаючых i нежадаючых павароту.

У Шэрбургу "возвращенцы" атрымалi амэрыканскiя "вiндбрэйкары". На плячах кожны меў намаляваную вялiкую чырвоную зорку. Iм дазволена было хадзiць удзень у горад, i людзi iх добра ведалi. Выкарыстоўвалi гэта пры спэкуляцыi на рынках. Ад "невозвращенцев" за ськiбку хлеба адкуплiвалi прыхаванае да гэтага часу самае цэннае й найдаражэйшае - гадзiньнiкi, пярсьцёнкi цi iншае й нажывалiся ў сотнi разоў. "Возвращенцев" вельмi добра кармiлi. Рассыцелыя й аж папухлыя ад раптоўнага прыплыву тлушчаў, яны зьяўлялiся вiдавочнай насьмешкай у вачох тых, што яшчэ трывалi й адмаўлялiся ад павароту ў рукi Сталiна. Было гэткiх у Шэрбургу звыш трыста чалавек. Iх пазнавалi лёгка па выдадзеных амэрыканцамi паласатых капялюшах, гэтак званых панамах, якiя мусiлi заўсёды насiць.

Зь беларускiх афiцэраў, больш ведамых, трапiлi ў Шэрбург наступныя: падпалкоўнiк Сокал-Кутылоўскi, колiшнi камандзер брыгады падчас Слуцкага Паўстаньня, капiтан Орсiч, старшы лейтанант Кушняровiч, старшы лейтанант Сурнiн, старшы лейтанант Сасiновiч, што жахлiва дрыжэў пры самой думцы, што пападзе ў бальшавiцкiя рукi, бо раней быў маёрам у Чырвонай Армii, старшы лейтанант Зьмiтро Стэльмах, два лейтананты браты Чырко i старшы лейтанант Мiхаль. У лiку афiцэраў было й колькi iншых, менш ведамых сярод беларускага агулу.

З найбольш ведамых расейцаў у групе быў насамперш сам генэрал Мальцаў, якi некалi давяраў амэрыканцам i прывёў сваю вялiкую дывiзiю ў iхныя рукi, ды маёр Бычкоў, раней два разы Гэрой Савецкага Саюзу. У Шэрбургу двух вышэйменаваных расейцаў i падпалкоўнiка Сокал-Кутылоўскага адзьдзялiлi ад рэшты афiцэраў як асаблiва важных. Трымалi над iмi спэцыяльную варту.

Наважыўшыся, што даволi цацкацца зь "невозвращенцами", заладавалi iх у заднiя тры вагоны чыгуначнага транспарту для перавозу ў бальшавiцкую зону Нямеччыны. Транспарт прыехаў у Айзэнах - першую станцыю ў савецкай зоне. Усiх загналi ў вялiкую гестапаўскую турму, дзе днямi й начамi трывалi допыты. Там апошнi раз бачылi Сокал-Кутылоўскага, Мальцава й Бычкова, якiх некуды вывезьлi.

Рупар на вялiкiм вязьнiчным двары абвясьцiў палонным, што "родина вам простила". Неўзабаве людзi паспыталi гэтага "прощения". Бясконцыя допыты, галадоўкi, зьдзекi, пабоi, i гэта ўсё, нягледзячы на тое, што НКВД мела ўжо дакладныя iнфармацыi й сьпiскi адносна кожнага палоннага, зробленыя яшчэ раней у Францыi. Гэтак сiта бальшавiцкае палiцыi перасейвала, перабiрала, дзялiла на групы. Пасьля пары месяцаў нешчаслiвыя людзi, якiх лёс у гэту гiстарычную пару паставiў мiж двух гiгантаў, што змагалiся на сьмерць i жыцьцё, дорага заплацiлi за давер да амэрыканцаў i за тое, што верылi ў недзе на сьвеце iсную справядлiвасьць. Сьляды iхных далейшых крокаў, для шмат каго - апошнiх крокаў жыцьця, сягоньня ўжо зацёртых, шукаць трэба пры сьценах бальшавiцкiх катоўняў, на вiсельнях цi ў халодных бязьлюдных прасторах мачыхi Сiбiры.

VI

Фiналам апiсаных у гэтым разьдзеле падзеяў трэба лiчыць не апошняй важнасьцi выпадак улетку 1945 года. Калi вецер разьвеяў-разьнёс дымы апошнiх ваенных пажараў, а над пакалечанай Эўропай запанаваў супакой, прэзыдэнт Беларускае Цэнтральнае Рады Радаслаў Астроўскi зазiрнуў у малы баварскi гарадок, дзе адшукаў былога камандзера дывiзii "Беларусь". Мусiць, стараючыся прадбачыць новыя плынi й кiрункi пасьляваенных хваляў i вятроў, Астроўскi замянiў сваё прозвiшча на Крывiцкi.

Нельга сказаць, каб сустрэча Крывiцкага з Кушалем была радасная цi поцiск рук пры вiтаньнi быў надта моцным. Прэзыдэнт БЦР зь вялiкай цiкавасьцю слухаў пра лёсы беларускiх жаўнераў у апошнiя днi вайны й пра тое, як масы людзей выратавалiся, перайшоўшы да амэрыканцаў. Кушаль ня мог расказаць, дый сам ня меў вестак пра тое, як шматлiкiя выратаваныя iм вайскоўцы пасьля, дзякуючы помачы амэрыканцаў, трапiлi ў бальшавiцкiя рукi.

Перад выездам прэзыдэнт Беларускае Цэнтральнае Рады пакiнуў гаспадару два дыплёмы, зьмест якiх падаецца.

Першы:

"Прэзыдэнт

Беларускай Цантральнай Рады

No 85/Прс Гэкстар, 2 лiпеня 1945 г.

ДЭКРЭТ

За мужны прарыў нямецкага фронту на лiнii Айзенштайн - Цьвiзэль дня 30-га красавiка 1945-га году 1-м беларускiм нацыянальным палком пад камандаю падпалкоўнiка Ф.Кушаля, гэтым надаецца Францу Кушалю ранга ПАЛКОЎНIКА БЕЛАРУСКАГА ВОЙСКА.

Р.Астроўскi

Прэзыдэнт"

Другi:

"Прэзыдэнт

Беларускай Цантральнай Рады

No 86/Прс Гэкстар, 2-га лiпеня, 1945 г.

Камандуючаму БКА

Сп. Падпалкоўнiку Кушалю

ў Амбэргу

Гэтым сьпяшаюся выказаць Вам, Сп. Палкоўнiк, сваю глыбокую падзяку за ўсе тыя мерапрыемствы, праведзеныя Вамi ў часе памiж 10-30 красавiка г. году, якiя ўратавалi нашу дывiзiю "Беларусь" перад зьнiшчэньнем яе немцамi.

Адначасна за мужны прарыў Вамi нямецкага фронту дня 30 красавiка г.г. на лiнii Айзенштайн - Цьвiзэль надаю Вам рангу ПАЛКОЎНIКА БЕЛАРУСКАГА ВОЙСКА.

З глыбокай пашанай

Р.Астроўскi

Прэзыдэнт"

ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ

БАЛЁНIЯ - ЛЁНДАН

ЗАРОДКI

I

Калi Вiктара Сянькевiча прыдзялiлi ў другую роту сёмага батальёну трэцяе дывiзii й адразу выклiкалi ў канцылярыю на рэгiстрацыю, юнак ня зьдзiвiўся. Ведаў, што пад гэтай "рэгiстрацыяй" трэба разумець допыт вайсковае дэфэнзывы ("двойкi"). Наогул Сянькевiч пасьля сваiх прыгодаў у Францыi, калi тры разы ўдалося ашукаць сьмерць, няшмат з чаго дзiвiўся. Жыцьцё сваё заўдзячваў перадусiм боскай дапамозе, а пасьля - спрытнасьцi ног i прыпадковасьцi. Тым, што ўдалося яму колькi разоў выратавацца ад расстрэлу, нiдзе надта не хвалiўся. Быў натуры сьцiплай i стрыманай. Адылi ў сэрцы заўсёды дзякаваў Богу за ратунак i мяркаваў, што не для зьбiваньня бiбiкаў на гэтым сьвеце тры разы амаль цудам захаваў сваё жыцьцё.

Можна было-б варажыць надвое: цi ў галаве ў Сянькевiча так рана пасьля прыбыцьця ў польскую армiю ў Iталii паўстала-б думка аб пякучай неабходнасьцi арганiзаваньня сваiх суродзiчаў, калi-б ня самi палякi, дакладней гаворачы, iхныя адносiны да беларусаў. Зусiм не падазраючы гэтага, якраз палякi прысьпешылi працэс афармленьня гэткiх думак ня толькi ў Сянькевiча, але i ў шмат каго яшчэ.

Перш за ўсё Сянькевiч прыгадваў бойку ў абозе каля Нэапалю, зараз пасьля прыезду з Францыi. Беларусаў было там больш за семдзесят. Зь iмi зьблiзiлася й трымалася разам жменька ўкраiнцаў. Беларусы былi больш-менш параськiданыя па цэлым абозе, але ў палатках жылi разам. Зразумела, карысталiся мiж сабою беларускай мовай i перад палякамi ня скрывалiся. Апошнiм надакучыла слухаць "хамскую" мову, й аднойчы вечарам група iх, добра падвыпiўшы, рушыла на палатку, дзе памяшчаўся Кастусь Дзежка зь iншымi былымi менскiмi кадэтамi, каб "даць кацапам". Бойка пачалася чаравiкамi, кулакамi, вайсковымi кацялкамi ды наогул усiм, што было пад рукамi. Трывала амаль паўгадзiны. Была выклiкана вайсковая палiцыя, i пару дзесяткаў людзей, бальшыня зь iх беларусаў, была пратрыманая ноч у вайсковым арышце. У вынiку колькi беларусаў кiнулася з аднаго агню ў другi: запiсалiся на выезд i былi адасланыя ў СССР. Бальшынi-ж, што засталася, адкрылiся вочы. Ведалi, чаго чакаць ад палякаў у будучынi.

Прыгадваў Сянькевiч i першыя допыты "двойкi" ў Ёляньдзе. Ужо даўно пагадзiўся з тым, што быў у палякаў на "чорным" лiсьце. Лiчыў гэта за гонар. Дый цi толькi ён быў на тым лiсьце. Амаль усiх iншых сяброў па колькi разоў цягалi й тлумачылi iм, што яны ня беларусы. Колькi-ж гэта каштавала нэрваў i вытрываласьцi, каб часам ня страцiць кантролю, не ўзлавацца ды ня кiнуць iм у твар лiшняга, чаго пасьля шкадаваць давялося-б. Пасьля-ж iзноў прыходзiла на памяць тая школа падхаронжых у Матэры, куды былi выслалi, патрымалi зь нядзелю ды назад у адзьдзелы парассылалi, ня прызнаўшы атрыманай беларусамi за часамi нямецкае акупацыi асьветы. Дык i цяпер, калi быў прыдзелены ў трэцюю дывiзiю й атрымаў новы выклiк на "рэгiстрацыю", Вiктар ня зьдзiвiўся.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Змагарныя дарогi (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Змагарныя дарогi (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора К Акула

К Акула - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "К Акула - Змагарныя дарогi (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Змагарныя дарогi (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.