» » » » К Акула - Змагарныя дарогi (на белорусском языке)


Авторские права

К Акула - Змагарныя дарогi (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "К Акула - Змагарныя дарогi (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Биографии и Мемуары. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)
Автор:
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Змагарныя дарогi (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Змагарныя дарогi (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Вялiкая каляна "палякаў", выладаваўшыся ў порце, паўзе ў кiрунку чыгуначнай станцыi. Зацiкаўленая публiка затрымлiваецца на тратуарах i стараецца ўгадаць, што гэта за яны такiя ў нямецкай вайсковай вопратцы. Вока шукае й не знаходзiць канвойных. Наперадзе калёну вядуць два польскiя афiцэры ў ангельскiх апранахах. Загадка разьвязана. Гэта палякi, што ваявалi за Гiтлера, а цяпер, мусiць, цi ня будуць ужо памагаць ангельцам. Гэтак падумаўшы, зацiкаўлены з тратуара прадаўжае сваю дарогу. Ад калёны адно не адстаюць падшыванцы - малыя хлапчукi. Iхняе заданьне зусiм празаiчнае: што-небудзь дзесьцi ўпаляваць. Усё-ж i ў гэтых палякаў сёе-тое ды мусiць быць.

Калёна чакае на станцыi. Вунь ужо паўзе даўгаваты вуж вагонаў, хутка заладуюцца ды паедуць. Гавораць, дзеляцца ўражаньнямi, закурваюць. Розныя хатулi бязь нiякага парадку параськiданыя ляжаць на плятформе. Воддаль стаiць не адна й ня дзьве, а некалькi групаў босых, замурзаных, абарваных малых iтальянцаў. Прыглядаюцца жаўнерам, горача мiжсобку перакiдваюцца словамi. Адважнейшыя ледзь заўважна прыблiжаюцца да клункаў.

- Гэй там! Глядзi! Глядзi, вунь цыганё пляцак папёрла! Лавi яго! - раве нечы голас.

Малы басаногi хлапчук, схапiўшы пляцак, колькi сiл у нагах прэ цераз чыгуначныя рэйкi. За iм зрываецца зялёная фiгура й вось-вось, глядзi, як дагонiць. Злодзей кiдае хатуль i сам дае ходу. Iншыя групкi хлапчукоў як быццам хто мятлой падмёў. Ня дурныя яны цяпер тырчаць пад носам у жаўнераў, калi аднаму не ўдалося.

III

У самым куточку мiж абцасам i падноскам iтальянскага бота ляжыць вялiкi й стары партовы горад Таранто. Колькi кiлямэтраў на поўнач ад яго, побач галоўнае шашы на Бары, у часе Другой сусьветнай вайны знаходзiўся вялiкi пераходны вайсковы абоз* Ёлянда. Ляжаў ён на камянiстай, парослай алiўкавымi дрэвамi раўнiне. Дробныя кусты й алiўкавыя дрэвы складалi тут асноўную флёру. Зямля навокал адно месцамi была культываваная. Там-сям каля дарогi заўважыць можна было адзiнотныя каменныя, з плоскiмi вярхамi будынкi. Там жылi наёмнiкi й арандатары вялiкiх фэрмаў, што належалi да багатых абшарнiкаў, уласнасьцю якiх была большая частка паўдзённае Iталii. На ўзгорках пасьвiлiся, пабрынькваючы званкамi, козы й авечкi, раслi алiўкавыя дрэвы, а на ўраджайнейшых глебах - вiнаграднiкi й аранжавыя сады.

* Лягер.

Абозам Ёлянда была вялiкая колькасьць сярэднiх, пераважна васьмiасабовых, шэрых брызентавых палатак. Толькi кухня й харчовы склад былi мураваныя зь белай каменнай цэглы. Навет склад вопраткi й абозная канцылярыя былi разьмешчаныя ў палатках. Абоз прымаў рэкрутаў, надзяляў iх вопраткай, клясыфiкаваў паводле здольнасьцяў i зброi ды высылаў у базы вайсковага шкаленьня - асноўным чынам у пяхотную 7-ю дывiзiю, папулярна званую базай "сёмкi", што была ў адлеглым на нейкiх пятнаццаць кiлямэтраў па дарозе ў Бары абозе ў мясцовасьцi Сан-Базыльё.

У Ёляндзе рэкруты затрымлiвалiся нядоўга: найбольш каля двух тыдняў. Тут ськiдалi старую, пераважна нямецкую, вопратку й атрымоўвалi цёмна-зялёныя ангельскiя "батледрэсы", праходзiлi медыцынскi агляд, першыя канцылярскiя фармальнасьцi й чакалi далейшага прызначэньня.

Транспарт людзей з Францыi, выладаваўшыся на чыгуначнай станцыi ў Таранто, за пару гадзiн усьпеў пехатою ў Ёлянду. Пры ўваходзе ў абоз прыбыўшыя заўважылi спорную групу людзей. Тыя выглядалi сярод новапрыбылых сваiх сяброў i знаёмых. Чулiся ўсхваляваныя выкрыкi й голасныя вiтаньнi. Знаходзiлiся раней згубленыя.

Амаль усе жыхары абозу насiлi на галовах скручаныя накшталт шапак зялёныя шалiкi, а пры баках - прычэпленыя да портак вялiкiя чорныя нажы-складанчыкi. Хто й калi ўвёў тут такую моду - няведама. Шалiк, служачы галаўным уборам, тлумачыўся хiба адсутнасьцю берэтаў, якiх тут новым рэкрутам не выдавалi. Але чаму нажы былi ў кожнага прычэпленыя якраз з правага боку й вiселi ды гойдалiся пры хадзьбе - гэта цяжэй было паясьнiць. Некаторым з новапрыбылых, што ўбачылi такую групу людзей пры ўваходзе ў абоз, - усiх зь зялёнымi шалiкамi на галовах i нажамi-складанчыкамi пры бакох - магло здацца, што, пэўна-ж, было гэта ўжо тут устаноўлена нейкiм загадам, а калi не, дык няйнакш увайшло ў традыцыю, няведама калi й кiм пачатую. Гэтак i новыя пасьля насьледавалi ранейшым жыхарам.

Для адмiнiстрацыйных мэтаў новая група людзей была падзеленая на дзьве вялiкiя роты. Сымон Спарыш трапiў у 84-ю, а Вiктар Караткевiч i Дудкевiч - у 85-ю.

IV

Як нi разглядалася наша тройка сярод жыхароў абозу, не магла знайсьцi анi сяброў з былой Школы Камандзераў БКА, анi iншых з трыццатай дывiзii.

На трэцi дзень пасьля прыезду зьвязовы папрасiў Спарыша памагчы пры перапiсцы людзей. Сымон быў заняты ў канцылярыi, седзячы задам да дзьвярэй, як ззаду раптам нехта абедзьвюма рукамi закрыў яму вочы якраз так, як робяць пры гульнях дзецi.

- Адгадай - хто! - пачуўся ў беларускай мове перамешаны са сьмехам ззаду нечы бас.

- Пусьцi. Далiбог, не адгадаю.

Сымон адвярнуўся. Перад iм стаяў нявысокi ростам сябра са Школы Камандзераў БКА, прозьвiшча якога нiяк ня мог прыгадаць. Помнiў, што той уцёк у Францыi ў горы. Сябра ўсьмiхаўся.

- Пазнаеш?

- Чаму-ж не? Здароў.

Хлопцы моцна сьцiснулi на прывiтаньне рукi.

- Якiм-жа чынам ты тут апынуўся? - зацiкавiўся Спарыш.

- Зусiм проста. Так, як i ты, толькi што раней, - сьмяяўся той.

- Мо Дзежку бачыў?

- А вось ён стаiць, - паказаў знойдзены сябра ўбок.

Сымон выглянуў з палаткi. Усьмiхаючыся, стаялi там Дзежка й Лабун. Хлапец хацеў кiнуцца да сяброў, каб прывiтацца, ды спынiў яго голас зьвязовага:

- Пiш, пан, пiш!

Прайшло каля дзесяцi хвiлiн, пакуль Сымон змог закончыць свой абавязак i кiнуцца да хлапцоў, каб з асалодаю пацiснуць iхныя рукi.

- А бадай-жа на вас! Вось дзе дык сустрэча. Шукалi мы вас тут на месцы й не спадзявалiся, што так хутка.

- Ну, ну. Iзноў наша тройка сабралася.

- Але цiкава, што Дзежка й да гэтага часу ад Лабуна не адкацiлася.

Хлопцы дружна зарагаталi.

- Дзе-ж вы пасялiлiся? - цiкавiўся Сымон.

- У школе падхаронжых, кiлямэтраў дваццаць адсюль. За нейкiх пяць хвiлiн наш воз ад'яжджае.

- Шкада, што так хутка. Нiчога ня зробiш. Думаю, што хутка ўбачымся.Скажыце, як вы там выжылi? Як вялося?

- Зусiм добра. Працаваў у амэрыканцаў на кухнi, - казаў Дзежка.

- I цэлы час чакаляду налева сьпiхаў, - памог Лабун.

- Цiкава, аднак, што табе амэрыканцы гумары з галавы ня выдурылi.

- Не, братка. Жывём.

Iзноў засьмяялiся.

- Мне цiкава было ведаць, як вам вялося да таго часу, пакуль да амэрыканцаў трапiлi, - пытаў Сымон.

- Гэта, братка, доўгая гiсторыя. Раскажам, як трапiце да нас.

- Дык вы ў школе падхаронжых?

- Фактычна дык ня школа, а кампанiя, зь якой iдуць у школу. Там усе зь сярэдняй асьветай.

- Дык, мусiць, i мы туды трапiм.

- Пэўна-ж. Старайцеся. Ганi Дудкевiча й Караткевiча ды рэшту. Гэта патрэбна для нашай справы й будучынi. Трэба, каб там было як найбольш беларусаў.

Сымон запiсаў адрас, i сябры разьвiталiся.

Сустрэча пад алiўкавымi дрэвамi ўзбагацiла Сымонава жыцьцё й падняла ягоны дух. Няма ў жыцьцi нiчога больш каштоўнага, чымся ў незнаёмых людзкiх джунглях, выкiнутаму на чужы бераг й адзiнокаму, сустрэцца з дарагiмi сябрамi.

У гэны-ж самы дзень, надвечар, адбыўся ў роце падзел па зброi й вайсковых адзьдзелах, у якiя мелi накiроўвацца рэкруты. Сымон Спарыш, Вiктар Караткевiч i Мiкола Дудкевiч трапiлi ў тую роту "цэнзусоўцаў", у якой раней апынулiся Дзежка, Лабун i iншыя былыя кадэты зь Менску.

V

Вечар на Куцьцю быў хмарны й ветраны. Але вецер i хмары былi сухiмi, а надвор'е - цёплае. Жыхары Ёлянды гудзелi каля палатак, быццам тыя пчолы каля вульляў пасьля гарачага працавiтага дня. Кожны па-свойму стараўся вызначыць урачысты вечар, калi не пры стале й сярод сяброў цi найблiжэйшых родных, дык, прынамсi, у думках. Сам дзень у абозе нiчым ня розьнiўся ад iншых дзён чаканьня на далейшы лёс. Адно пры атрымлiваньнi сухiх прадуктаў, акрамя звычайнага пайка, кожны атрымаў па мяшочку iтальянскiх гарэхаў i пачцы салодкiх фiгаў. Тыя, што былi абжыўшыся й ведалi мясцовыя хады, прыдбалi аднекуль iтальянскага вiна - белага "Б'янка" цi навет лепшага чырвонага "Россо". Гудзелi ў групах пры сьвечках у палатках i пад голым небам. Падпiтыя няроўнымi шурпатымi галасамi заводзiлi калядкi.

Сымон сядзеў, абапёршыся сьпiною аб камель алiўкавага дрэва, й моўчкi лушчыў гарэхi. Побач яго, на разасланым на траве коцы, выцягнуўшыся, як парсюк пасьля яды, ляжаў Вiктар. Лёгкi вецер казытаў дробныя лiсточкi нiзенькiх алiўкавых дрэўцаў. Хлопцы маўчалi. Мо ня было аб чым гаварыць, а мо й гаварыць ленавалiся. Дый аб чым? Цэлы час разам былi, разам цярпелi й перажывалi. Хiба-ж прыпамiнаць i паўтараць абодвум ведамае? У гутарках разумелiся на паўслове.

Калi-б у гэны час раптоўна перад iхнiмi насамi прарваўся зь зямлi водны фантан, то хiба й таму ня зьдзiвiлiся-б. Адно мо зварухнулi-б галовамi, каб пераканацца, што ня страцiлi здольнасьцяў распазнаваньня навакольных зьяў. Даўно перасталi ўсяму дзiвiцца. Жыцьцё за апошнiх колькi месяцаў прынесла столькi неспадзевак, што тыя прымалiся ўжо як звычайныя зьявы й на ўсё глядзелася зусiм абыякава. Добра вось, што iх цяпер пакiнулi ў супакоi, што колькi часу могуць пабыць вольнымi. А гэткiя-ж часiны надта рэдкiя, проста выпадковыя.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Змагарныя дарогi (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Змагарныя дарогi (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора К Акула

К Акула - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "К Акула - Змагарныя дарогi (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Змагарныя дарогi (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.