К Акула - Змагарныя дарогi (на белорусском языке)
Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.
Жалоба
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.
Описание книги "Змагарныя дарогi (на белорусском языке)"
Описание и краткое содержание "Змагарныя дарогi (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.
Калi Юры купляў паперу й канверты для карэспандэнцыi, абавязкова выбiраў найгоршае й самае таннае. Няважна да каго пiсаў - да "прынцаў" цi звычайных сьмяротных - карыстаўся тымi самымi, найбольш таннымi пiсьмовымi матэрыяламi.
Найбольшую ўвагу зьвяртаў Юры на сваё здароўе. У Ангельшчыне, пры капрызнай i дажджлiвай пагодзе, шчасьлiвы той, чый арганiзм адпорны на звычайны катар i прастуду. "Прынц" да такiх не належаў. Часта сябры бачылi Юрыя з нейкiмi кроплямi ад прастуды ў руцэ, а яшчэ часьцей - з пластыкавай ампулкай, у сярэдзiне якой, быццам той тонкi алавiк, сядзеў медыцынскi сродак супраць прастуды. У канцы ампулкi была маленькая дзiрачка. Яна ўкладалася ў нос i моцна цягнулася ў сябе для прачышчэньня насавых каналаў. Цiкава было сачыць, як Юры сваiм доўгiм i тонкiм пальцам прыцiсьне адзiн бок носу, а ў другую дзiрку ўложыць ампулку ды колькi разоў з вялiкiм смакам пацягне носам, навет аж зморшчыцца часам. Пасьля палец прыцiсьне другi бок носу, а ампулка загляне ў другую адтулiну. Апэрацыю тую паўтарае часта й некалькi разоў. На зьмену прыйдуць густыя пахучыя кроплi з малой пляшачкi, ужываньне якiх вымагае ня менш складанай апэрацыi. Юры дасягнуў верху мастацтва пры ўжываньнi тых кропляў i ампулкi, а ўжо лiшнiм будзе прыгадваць, што ўкладаў у гэта ўсю сваю душу. У моманты, калi Юры прысьвячаў увагу свайму правiльна-роўнаму панскаму носу, здавалася, што нiчога больш, акрамя яго, на сьвеце не iснавала. Пры тым "прынц" лёгка вурчэў, наракаючы на капрызную ангельскую пагоду.
Падсушваючы пры печцы хлеб, Юры часта заводзiў зусiм нядрэнным тэнарам iндыйскi раманс:
When I'm calling you-u-u,
Will you answer to-o-o...*
* Калi я паклiчу цябе, Ты адгукнешся мне... (англ.)
V
Толькi адзiн Шчуроўскi любiў пажартаваць над "прынцам". Шчуроўскаму й прозьвiшча надзвычайна пасавала да ягонага вонкавага выгляду. Шылаваты нос i падбародак, што нагадваў пацукову мордачку, ды цьвёрдзенькая, заўсёды настаўбураная грыўка, што нейкiм чынам нагадвала пацуковы вушы, вузка разьмешчаныя побач шылаватага носу вочы - усё гэта, здавалася, мела сувязь з прозьвiшчам языкатага хлапца.
- Ну, "прынчэ", як там сягоньня маецца твой панскi хрыбет? - прыйшоўшы аднойчы зь дзённых заняткаў, зьвярнуўся да Радзiвiла Шчуроўскi. - Вы ведаеце, хлопцы, сягоньня "прынц" алiву ў "Кромвелi" зьмяняў. Але-ж i стагнаў, але-ж i крактаў. Праходжу я гэта каля танка, гляджу - нечыя доўгiя ногi, быццам тыя качэргi, з-пад гусенiцаў тырчаць. Стаю ды думаю - у каго-ж гэта ў нас на курсе такiя кавёлы даўжэзныя. Гадаю гэта я ды ажно чую, што нехта крэкча пад нiзом, як тая баба пры родах. Гэй! - крычу. - Што гэта там вам, пане калега, сталася? Памагчы, можа? Ажно сунецца з-пад "Кромвеля" нейчы доўгi кодаўб, i тады я пазнаў, што гэта наш "прынчэ". Замурзаны-ж, каб вы бачылi! I стукнула-ж таму iнструктару пану Юрыю такую брудную работачку даць! Ах, ах! Як-жа, "прынчэ", чуешся?
"Бруднай работай", аб якой гаварыў Шчуроўскi, была зьмена алiвы ў танкавым маторы. Каб выцадзiць старую алiву, трэба было зьнiзу мiж гусенiцаў залезьцi пад матор, зьняць цяжкую стальную плiтку, пасьля адкруцiць шпунт ад алiўнага збарнiка. Найцяжэйшым было гэтае адкручваньне й закручваньне, бо мiж танкавым нiзам i зямлёй было вельмi няшмат прасторы. Трэба было лезьцi пад танк на плячах, а пры працы цяжка было разагнуць рукi. Работу тую, i не адзiн раз, мусiў выканаць кожны вучань пад час вывучэньня кансэрвацыi танкавых маторных мэханiзмаў.
- Крыху балiць мне спiна, - гаварыў, лежачы на пасьцелi й не зьвяртаючы ўвагi на зласьлiвы сьмех Шчуроўскага, "прынц". Той-сёй, прыслухоўваючыся, хiхiкаў, але хiба не так з самога "прынца", як са Шчуроўскага, а найбольш з мэтаду ягонага насьмiханьня. Тое, што "прынцу" давялося ў "Кромвелi" алiву зьмянiць, ня было сьмешным. Раней цi пазьней кожны з вучняў адбываў тую павiннасьць.
Сымон Спарыш шмат скарыстаў з Радзiвiлавай дапамогi пры вывучэньнi ангельскае мовы. Мяркаваў, што ў будучынi гэтая мова прынясе больш карысьцi, чым вайсковыя веды. Як-нiяк вайна была скончаная, i хто мог з пэўнасьцю сказаць, калi будзе прыдатны да ўжытку здабываны цяпер запас ваенных ведаў. Затое-ж, пэўна, шмат дзе прыйдзецца карыстацца ангельскай мовай. Хлапец вельмi лёгка засвойваў новы матэрыял з дзённых заняткаў i амаль зусiм ня трацiў часу на тое "зубрэньне", як шмат iншых пасьля пятае гадзiны вечара, значыцца, пасьля сканчэньня жаўнерскага працоўнага дня. Вельмi сур'ёзна ўзяўся Сымон за навуку новае мовы. Юры Радзiвiл дасканала ведаў пяць асноўных эўрапэйскiх моваў: нямецкую, францускую, гiшпанскую, iтальянскую й ангельскую, не гаворачы ўжо аб польскай, якой штодня карыстаўся, цi расейскай, якую, як казаў, навучыўся сам i ўжо не на школьнай лаўцы. Радзiвiл нiколi не адмаўляўся дапамагчы анi Сымону, анi iншым, што хацелi скарыстаць зь ягоных ведаў, навет тады, калi, здавалася. быў вельмi заняты сваймi справамi.
Ведаючы Сымона як адзiнага беларуса на восьмым курсе й наогул у школе, "прынц" рэдка мiнаў нагоду, каб тое-сёе даведацца пра Беларусь. З пытаньняў ягоных вiдаць было, што аб Беларусi меў ён вельмi сьцiплыя веды, хоць мо шмат багацейшыя, чым iншыя палякi ў сiлу тых абставiнаў, што род ягоны калiсьцi быў беларускiм i маёмасьць у бальшынi знаходзiлася ў Беларусi. Сымон ахвотна i падрабязна тлумачыў усё, што цiкавiла "прынца" аб ягонай Бацькаўшчыне, асаблiва-ж ейнай гiсторыi. Аднойчы пры такой гутарцы Радзiвiл зусiм нечакана сказаў:
- Пане Спарыш, вы-ж, пэўна, ведаеце, што я - таксама беларус.
- Так? - усьмiхнуўся зь iронiяй Сымон. - Не, ня ведаў, пане Юры. Цi вы гэта гаворыце вось толькi сабе так, каб мне прыпадабацца, цi жартуеце?
- Не, пане Спарыш, я зусiм паважна.
Сымон доўга i ўважна прыгледзеўся вузкаму твару Радзiвiла. У вачах у "прынца" сьвяцiлася самая сапраўдная шчырасьць.
- Ведаеце, пане Юры, ня знаю проста, што вам на гэта адказаць. Нiколi не даводзiлася мне чуць, каб хто зь цяперашнiх Радзiвiлаў лiчыў сябе беларусам. Можа, вы, калi шчыра гаворыце, уважаеце сябе беларусам толькi таму, што маёнткi вашай сям'i знаходзяцца ў Беларусi.
- Не, зусiм не таму.
- А чаму?
- Таму, што наш род даўней быў беларускiм, цi, як тады называлi, лiтоўскiм.
- Ваша беларускасьць - гэта вельмi-ж акадэмiчнае пытаньне. Хаця нельга адмовiць вам пэўнага права на беларускасьць, цяжка сягоньня было-б пераканаць людзей у тым, што вы цi ваша сям'я - беларусы.
- Чаму-ж так?
- Вы-ж, пэўна, нядрэнна ведаеце гiсторыю Лiтвы ды асаблiва пэрыяд швэдзкiх войнаў. Можаце прыгадаць, што Януш Радзiвiл пры дапамозе швэдаў хацеў аднавiць незалежнасьць ад Кароны Вялiкага Княства Лiтоўскага, значыцца, Беларусi. I вы, пэўна-ж, прыгадваеце, як за тую спробу князя Радзiвiла Януша збэсьцiў у сваёй трылогii Генрык Сянькевiч. Дарэчы, Радзiвiла Януша гiсторыкi й лiчаць апошнiм беларусам з роду Радзiвiлаў. Ён быў беларусам. Але вы, пане Юры... што-ж у вас беларускага? Вы навет мовы беларускай ня ведаеце, аб iншым ужо не гаворачы...
На такi Сымонаў аргумэнт "прынц" нiчога не адказаў, хаця ў будучынi шмат разоў вяртаўся да тэмы аб колiшняй здраджанай Бацькаўшчыне.
VI
Адвард Дэмарчык паходзiў дзесьцi з Пазнаншчыны. З выгляду належаў да тых людзей, якiя здалёк кiдаюцца вам у вочы i пабачыўшы якiх, будзеце помнiць цэлае жыцьцё. Глыбака сядзелi пад густымi бровамi малыя блакiтныя вочкi й яўна выставаў навiслы ўперад вузкi высокi лоб, зьверху закончаны лесам густых i хвалiстых сьветлых валасоў. Гэта быў чалавек рухавы й энэргiчны. Усё рабiў плянава й сiстэматычна, нiкому ня ўступаў з дарогi за найменшую дробязь. Аддаваў належную данiну навуцы, быў старанны пры вывучэньнi лекцыяў, а галоўным яго заняткам пасьля школьнага працоўнага часу была ангельская мова й дзяўчаты.
Дэмарчык пасябраваў з Сымонам ня толькi таму, што той таксама цiкавiўся ангельскаю мовай.
- Ты ведаеш, Сымон, - гаварыў да яго аднойчы, - падабаешся ты мне за твой здаровы, як кажуць англiчане, horse sense*. Дый ня толькi за гэта. Ты маеш арыгiнальнасьць характару. Ведаеш, што ты ёсьць, чаго хочаш i чаго ад жыцьця вымагаць. Сяньня людзей такiх няшмат.
* Конскi сэнс, розум (англ.).
- Няўжо-ж праўда? - усьмiхнуўся Сымон, што прыняў тое за хвальбу, ды асаблiва ня мог зносiць такой хвальбы ў вочы.
- Ты ня сьмейся. Шчыра гавару. Тое, што ты - беларус, зусiм ня робiць цябе горшым ад iншых. Наадварот ты ў няспрыяльных абставiнах, там, дзе шмат хто скрыўся-б са сваёй нацыянальнасьцю, - бо ты-ж ведаеш, што мы, палякi, кульгаем на талеранцыйнасьць, - ты, значыцца, у такiх абставiнах ня цураешся нацыянальнасьцi й адстойваеш свае правы. Тут то й вызначаецца ня толькi нацыянальная, але перадусiм асабiстая вартасьць чалавека.
- Ну, браце, а што-ж гэта за чалавек, што сябе й свайго адракаецца?
- Вось то-та. У тым то й справа, што сягоньня гэта модна. Мне-ж здаецца, што адракацца свайго, цурацца свае нацыянальнасьцi гэта значыць, стаптаць сябе самога ў гразь, не гаворачы ўжо аб тым, што такi суб'ект, страцiўшы пашану да свае вартасьцi, ня будзе шанаваць i нiколi ня зможа добра ацанiць iншых.
- Ну ты ведаеш, Эдзё, у гэтым я з табой згаджаюся на сто процант, проста слова ў слова.
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!
Похожие книги на "Змагарныя дарогi (на белорусском языке)"
Книги похожие на "Змагарныя дарогi (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Отзывы о "К Акула - Змагарныя дарогi (на белорусском языке)"
Отзывы читателей о книге "Змагарныя дарогi (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.