» » » » К Акула - Змагарныя дарогi (на белорусском языке)


Авторские права

К Акула - Змагарныя дарогi (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "К Акула - Змагарныя дарогi (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Биографии и Мемуары. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)
Автор:
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Змагарныя дарогi (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Змагарныя дарогi (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








II

Нiводнае iншае месца не адлюстроўвае так добра матэрыяльнага боку жыцьця людзкога, як рынак. Тут гандаль таварамi гаворыць аб дабрабыце цi аб беднасьцi народу. Асаблiва выразныя рысы матэрыяльных розьнiцаў народу пасьля вайны. Калi не лянуецеся, заглянем тады на нэапалiтанскi рынак - не таму, што самi маем нечым гандляваць, а проста каб пацiкавiцца.

Тут больш, чымся дзесь у горадзе, сустракаем вайсковых. Прадаюць спэкулянтам цыгарэты, некаторыя збываюць вайсковую вопратку, абутак. Асаблiва добра й лёгка iдуць вайсковыя коцы, ручнiкi, посьцiлкi. Як звычайна, трапляюць яны адразу ў рукi спэкулянтаў, што могуць плацiць большыя цэны. Гэта яны ўжо пасьля нажываюцца з тых, зь якiх якраз найменш трэба было-б нажывацца, - з самых найбяднейшых.

Бачым тут харчавыя прадукты, пераважна розных сартоў макароны, алiвы, муку, агароднiну й iншае. Мы харчоў ня купляем i дакладна навет ня ведаем аб разьмерах бюджэту, патрэбнага на ўтрыманьне сям'i, але з таго, што бачым i чуем мiмаходам, вiдаць, што цэны высокiя. Праходзiм праз доўгiя шэрагi лавак, на якiх прадаецца ўсялякае рызьзё. Вiдаць, што рука нэапалiтанца апустошвае шафы й куфры, каб неяк пажывiцца за кошт падношанае вопраткi. У iншых мясцох вiдаць сталовае срэбра, абразы няведамых нам мастакоў. Гэтыя прыбылi сюды, мусiць, з дамоў багацейшых цi мо ад каторых аматараў зьбiраньня мастацкiх рэчаў, якiх той самы голад прымусiў расстацца зь iмi. Калi-б хто захацеў зрабiць спiс усяго, што тут ёсьць на продаж, давялося-б цi мала папацець i шмат страцiць часу. Ад сярэбраных падсьвечнiкаў да падношаных шаўковых хусьцiнак i ад нiжняга жаночага хусьця да слаўных iтальянскiх акардэонаў чаго тут толькi няма! Усе зьвягаюць, заклiкаючы магчымых купцоў, як хто ўмее й патрапiць. Над морам гэтым, што часта павыцягвала з хаты апошняе, каб збыць i прыдбаць кавалак хлеба, ды тымi, што ахапкамi скуплiваюць вайсковыя рэчы, каб пасьля нажыцца зь бедных, нясупынна стаiць вялiкi гоман.

Вось прылiп да нас нейкi стары мужчына й выхваляе рознакалёрныя сувэнiры: розныя пацеркi, выкладаныя блiскучымi каменьчыкамi крыжыкi, здымкi Вэзувiя й нэапалiтанскага каралеўскага палацу, прыгожыя, зробленыя з рознакалёрнай плястыкi папяросьнiцы й табакеркi й яшчэ тое-сёе. Збоку хлопчык аж ахрып, выхваляючы свае цыгарэты "Нацыяналi", водар якiх падобны да смуроду бальшавiцкага "Памiра". Ён налягае на цывiльных, а ад вайсковых стараецца купiць "Плеерсы" i "Капстаны". Цана больш-менш сталая - сто лiраў за пачку з дваццацi штук. Гаворачы аб самiх грашах, варта зацемiць, што можна тут купiць якую хочаш валюту, пераважна-ж ангельскiя й амэрыканскiя папяровыя фунты й даляры. Ангельскi фунт хiстаецца ад чатырох да шасьцi сот лiраў, амэрыканскi даляр ня возьмеш нiжэй за сотню. Фунты йдуць найхутчэй пяцёркамi, а даляры дзесяткамi.

Лiры - пераважна акупацыйныя, выпушчаныя ваеннымi ўладамi, але сустракаюцца й шырокiя ды прыгожыя перадваенныя. Асаблiва ўважайце на акупацыйныя, калi гандлюеце з цывiльнымi, бо сярод вялiкае масы капiталу ў руху прыблiзна адна трэцяя - гэта фальшыўкi. Таксама пiльна сачыце за сваiмi кiшэнямi, бо лёгка можаце стацца ахвяраю спрактыкаваных спэцыялiстаў. Тут, на гэтым рынку, ясна, можаце купiць ня толькi тое, што вочы бачаць. Пэўна, палова цывiльных, якiх бачыце з пустымi рукамi, гандлюе таварам, што ходзiць на дзьвюх нагах.

Адылi найбольш сэнсацыйныя гандлёвыя абароты адбываюцца ня тут, на рынку, а ў дарагiх кавярнях цi начных клюбах. Там пераважна сярэднiя афiцэрскiя чыны й пераважна амэрыканскiя сустракаюцца з цывiльнымi, што кураць дарагiя цыгары, i мiльёны лiраў цi тысячы даляраў мяняюць сваiх уласьнiкаў. На наступны дзень цi вечар вайсковае транспартнае аўта заяжджае ў нейкi глухi завулак, i адбываецца пераладоўваньне цыгарэтаў, бэнзiны, алiвы цi апонаў у цывiльную машыну. Тая пасьля спяшыць дзесьцi ў склад, i прывезены ладунак развозiцца меншымi машынамi, а то й разносiцца ў шматлiкiя пункты для збыту рукамi меншых спэкулянтаў. Карыстае пры гэтым цэлая сетка. Найчасьцей тыя, што робяць свой iнтарэс у кавярнi цi начным клубе, курачы дарагiя цыгары й п'ючы лiкёры, рэдка бачаць сам тавар. Адно загадваюць сваiм лейтанантам, а ўдзень дзесьцi працуюць у бюро ды на паверхнi захоўваюць усе патрэбныя нормы добрага грамадзянiна.

Бывае i йнакш. Калi вайсковае аўта перакiне свой ладунак у якiм цёмным завулку цi складзе на цывiльнае, то па дарозе раптам напаткае вайсковую жандармерыю. Гэта апошняя, забраўшы тавар, акружным шляхам прадае яго iншаму спэкулянту - звычайна большай рыбцы, - а там-жа зноў i ўжо iншая, здаецца, група жандармерыi ловiць цывiльных па дарозе ды зноў канфiскуе, каб пазьней колькi разоў тое-ж самае прадаць. Ня дзiвiцеся. Гэта ня выдумка, а праўда. Гэткiя "гандлi" часта адбывалiся ў Рыме, Нэапалi, Мiлане й iншых iтальянскiх ды эўрапэйскiх гарадох. Зразумела, што з боку вайсковых спэкулянтаў, што выкарыстоўваюць тут збройную сiлу над цывiльнымi, мусiла дзейнiчаць спраўная сетка дзесяткаў людзей. Небясьпека была вялiзная, але затое-ж i мiльёны грошыкаў дармавых. Рабiлiся такiя "абароты" часта пераважна амэрыканцамi. Аб якой-небудзь маральнасьцi цi сумленнасьцi спэкулянтаў наогул, а вайсковых у асаблiвасьцi, не даводзiцца й гаварыць.

III

Iдзём вулiцай Вiя Рома. Направа ўверх пад гару цягнуцца доўгiя й вузкiя завулкi. Яны цяпер у засенi старых муроў, дарма што нядаўна прабiла поўдзень. На шэра-цёмных сьценах пры ўваходах у завулкi чарнеюць вялiкiя калы з iксамi (X) пасярэдзiне, а пад нiзом - вялiкi надпiс па-ангельску: "Оut of bounds for all military personnel" (забаронена для ўсякага вайсковага пэрсаналу). Вайсковым, значыцца, няма туды ўваходу. Там - зусiм другi сьвет, чым на Вiя Рома. Там - бяда й галеча, прастытуцыя й гнёзды зладзеяў. Там жыве чалавек, якога капiтал i вайна сьпiхнулi на самую нiжэйшую прыступку грамадзкае драбiны.

Мала хто з жаўнераў зважае на тое "аўт оф баўндс". Бывае, праўда, што загляне сюды вайсковая палiцыя ды адвядзе колькi адважных пад юрысдыкцыю палiцыйнага вайсковага сяржанта. Здараецца. Але-ж i палiцыя ведае, што немагчыма пералавiць усiх, калi-б навет i старалiся. Норы-ж там цёмныя, доўгiя й глыбокiя, сырыя й небясьпечныя. Дык i йдуць жаўнеры, пераважна з адной думкай у галаве, звычайна сьпяшаць за малым басаногiм замурзаным хлопчыкам. Хто там будзе ўвагу браць на тыя знакi...

Уваходзiм у завулак. Ён вузкi й цесны. Шэрыя сьцены муроў дзесяткi гадоў ужо, напэўна, ня нюхалi вапны цi якой фарбы. Каля самага нiзу яны падзёўбаныя, быццам паабгрызаныя, месцамi шчарбатыя, з павыпаданай цэглай, быццам шчарбатыя. Брук даўно забыўся, як выглядае мятла. Каля сьцен ляжаць кучы сьмецьця, у якiх капаюцца замурзаныя, апранутыя ў рызьзё, а то й зусiм голыя малыя дзеткi. Тырчаць дзесяткi галоваў з шырокiх паадчыняных дзьвярэй. Адтуль цягне змрокам i сырасьцю. Вось пры адных такiх дзьвярах жанчына з бязладна апалым на худыя плечы й на бледны твар валосьсем дае дзiцяцi грудзi. Малое зусiм голае. Яго не падманеш сухiмi грудзьмi. Крычыць на найвышэйшай ноце слабенькiм, ад частага плачу надарваным галаском. Матка трасе яго, каб супакоiлася, i штось крычыць на падлеткаў, што непадалёк паднялi зь нейкай прычыны вэрхал.

Туды й сюды снуюцца цёмныя ценi людзей. Пасярод вулкi курыцца малое вогнiшча. Над кароткiмi языкамi агню ў дыме стаiць на чатырох ножках рашотка. На ёй - пара гаршкоў, а побач - у адкрытых вайсковых кансервных пушках грэецца фасоля. Няцяжка пазнаць, адкуль яна: гэта - амэрыканскi "порк энд бiнс". Хто ведае, якiм шляхам сюды трапiла - мо праз рынак цi зладзейскiя кiшэнi, а магчыма, й пры пасярэднiцтве таго маленькага хлопчыка-агента. Навокал вогнiшча - згорбленыя фiгуры старых. Дзецi выглядаюць iм цераз плечы й зачаравана сочаць за пажывай у бляшанках. Паморшчаная гадамi старэчая сiняватая рука выцягвае з катла развараную, калiсьцi сушаную рыбу. Павольна пачынае кратацца й жаваць бяззубы, аброслы шчацiнаю рот. Рызман споўз зь пляча. Збоку ляжыць жабрачая кавяла, якую часамi падымае касьцiстая худая рука, каб адагнаць зьвяглiвых i назойлiвых малых.

- Вiя! А вiя! - ледзь чутна сярод агульнага вэрхалу. Дзесьцi з глыбiнi нары-завулка захлiпаецца надарванымi i паржавелымi гукамi шарманка. Вунь здалёк зблiжаюцца з раўнамерным рытмам па каменьнях дзьве цяжкiя пары жаўнерскiх чаравiкаў, а мiж iмi тупаюць дробненькiмi крокамi ня зусiм ужо новыя, але добра яшчэ ўтрыманыя жаночыя туфлi.

Быццам вiхор, пранёсься мiма нас басаногi малы хлапчук наўцёкi ад падлетка, якi нешта крычыць i лаецца на малога. Уверсе на шнурках сохне латаная бялiзна. Дзесьцi зь верхняга вакна жаночы голас клiча сына цi дачку. З кутка зноў далятае плач дзiцяцi. Чуваць гоман у шэрых цемнаватых сырых падвалах. Там цэлыя сем'i жывуць ва ўмовах, якiя цяжка было-б апiсаць.

Гэта - дно жыцьця, нара, у якую ўваход забаронены - "аўт оф баўндс". Продкi гэтых беднякоў некалi пад загадам магутнага Рыма тапталi iншыя дзяржавы й народы, вышчэрблiвалi й бурылi чужыя абаронныя муры, кiравалi моцнымi людзьмi тагачаснага сьвету. Iншыя служылi ў сваёй-жа дзяржаве нявольнiкамi, даглядалi гаспадаркi й прыслужвалi пры багатых сталах патрыцыяў. Ня так даўно ганялi па пустынi абiсiнцаў, дужалiся з грэкамi й парадавалi па вулiцах са зброяй у руках пад загадам Мусалiнi. Прыйшла новая вайна - зноў-жа ня iхняя. Тысячамi забiралi iх у палон у Афрыцы ў той час, як дзецi шукалi па сьметнiках скарынак хлеба i аранжавых шалупiнаў, а маткi, жонкi, сёстры й дочкi аддавалi апошняе на продаж за сродкi для мiзэрнага iснаваньня.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Змагарныя дарогi (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Змагарныя дарогi (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора К Акула

К Акула - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "К Акула - Змагарныя дарогi (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Змагарныя дарогi (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.