Авторские права

Макс Шчур - Упырхлікі

Здесь можно скачать бесплатно "Макс Шчур - Упырхлікі" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Упырхлікі
Автор:
Издательство:
неизвестно
Год:
0101
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Упырхлікі"

Описание и краткое содержание "Упырхлікі" читать бесплатно онлайн.








МАКС ШЧУР

УПЫРХЛІКІ,

або

Праўдзівае апісаньне капіталізму ў адной асобна ўзятай краіне Захаду, складзенае ад няма чаго рабіць рабом Божым Андрусём Макатоўшам, блудным сынам і ўнукам, пляменьнікам Базылёвым, беларусцам з-пад Наваградку, валацугам і прайдзісьветам

з прадмоваю Габруся Калоды й пасьлямоваю ды заўвагамі Макса Шчура

Прадмова

Дзецюкі! Мужычкі мае родныя!

Пішу вам, бо мой дарагі друг і аўтар гэтай кніжкі за выключэньнем прадмовы Андрэй Андрэевіч Макатоўша пра гэта мяне ня так даўно папрасіў. Кажа, Габрусь, напішы мне прадмову да кніжкі, бо ты ж пісьменьнік. Гэта праўда, бо я сам ня так даўно адну кніжку напісаў, але вы яе, напэўна, яшчэ не чыталі. Я яму кажу: лёгка! А да якой кніжкі? Вунь колькі на паліцы кніжак — давай з шасьці любую, я ўсе чытаў. А Андрусь, маўляў, не, да маёй уласнай. Я ўжо, як той дурань, зьбіраўся яму зноў уласную падпісваць. І тут да мяне дайшло: да ягонай кніжкі! Ну, добра — а дзе яна? А ён на гэта такі: няма. Во прыкаліст! Я дык яшчэ ніколі не пісаў прадмову, нават сам да сябе. А да кніжкі, якой няма, дык зусім. Але Андрусь абяцае, што будзе — то я во пішу. Так бы сказаць, сваімі словамі, а не пад дыктоўку. Аж непрывычна, то ж бо маю кніжку мы пісалі на адварот. Андрусь пісаў сваімі словамі, што я дыктаваў. Ай, якая ўрэшце розьніца, хто каму дыктуе. Што я хацеў вам сказаць. Мой дарагі друг і аўтар гэтай будучай кніжкі Андрусь, ён хоць і прыкаліст — але чалавек вялікага даверу. Усё, што ён мне пра сябе дагэтуль расказаў, поўная праўда. Таму ў ягонай кніжцы можаце не сумнявацца, калі будзеце яе чытаць, як і ў маёй. Я вам там у асноўным даю ўсякія пара­ды, як гатаваць смачную ежу. А вось Андрусь піша пра тое, як усё насамрэч было. Каб вы не паўтаралі нашых памылак. А яна ў нас толькі адна: эміграцыя. Я памыліўся, што ў яе зьехаў запозна, а Андрусь — што зарана. Што зробіш, былі маладыя і дурныя. Андрусь кажа, каб я напісаў: гэтым я хачу паставіць мне і табе групавы помнік. Калі вы яго і праўда будзеце ставіць, то хай мы на ім з Андрусём стаім у абдымку. Адзін такі абдымак пастаўце мне ў вёсцы, а другі — яму ў вёсцы. Толькі зрабіце палюдзку, каб з нас не сьмяяліся. Як напішаце — дашлю вам наглядны эскіз. Ну, бадай, усё. Да сустрэчы ў эфіры! А, забыў: калі Андрусь будзе пісаць пра мяне гадасьці, тады яму ня верце. Цяпер усё. Калі я вас нечым пакрыўдзіў, то выбачайце.

Габрусь Калода, Прага

Частка першая: Андрусь

1.

Каб любіць Беларусь нашу мілую,

трэба ў розных краёх пабываць.

Песьня савецкіх часоў

Не адзін вялікі пісьменьнік да мяне задаваўся пытаньнем, з чаго яму варта пачынаць свой галоўны й часта адзіны твор — задаюся ім і я, у астатнім чалавек зусім, трэба сказаць, не задавасты. Ну хіба сраку я за гады, што праўда, крыху ад’еў. Мая прыроджаная (ці адпрыродная? як бы напісаў вялікі пісьменьнік?) сьціпласьць змушае мяне патлумачыць вам, сваім чытачам (выбачайце, што пішу вам з маленькай літары, бо так, наколькі мне ведама, патрабуюць правілы — а таксама з адной маленькай вёскі, назвы якой ня маю ахвоты прыгадваць, надта ж яны абедзьве мне ненавісныя), адкуль уласна паходзяць вытокі гэтае самай сьціпласьці — то бок пачаць з моманту майго нараджэньня, але ж яго я акурат, як на бяду, і ня памятаю. Затое памятаю шэраг іншых ня менш важных рэчаў, якія адбыліся са мною неўзабаве пасьля яго. Першаю рэччу ў гэтым шэрагу быў той незабыўны дзень, калі я даведаўся, што я сірата. Паведаміў мне пра гэта ня хто іншы, як злыя дзеці ў дзіцячым садку пры дзіцячай калёніі, куды траплялі, як неўзабаве выявілася, такія ж, як я, малалетнія правапарушальнікі, што таксама пазабівалі сваіх мацярок пры родах. Пасьля гэтага паведамленьня я пачаў плакаць і плакаў тры дні й тры ночы, пакуль у маім жыцьці ўрэшце не зьявіўся дзядзька Базыль, тэрмінова выкліканы да мяне з выцьвярозьніку, каб забраць мяне ў так званае дзядзькаваньне. На той момант мне было тры гады.

Дзядзька Базыль і насамрэч быў маім дзядзькам, то бок братам майго нябожчыка-бацькі, які скончыў жыцьцё самагубствам тады, калі даведаўся пра цяжарнасьць маёй матулі. Дзядзька займаўся настаўніцтвам па суседзтве — гэта значыць, збольшага хадзіў па суседзях і за пачастунак вучыў іх, як трэба жыць. Яшчэ ў той жа дзень дзядзька Базыль прадставіў мяне маім бабці зь дзедам — сваім і майго бацькі бацькам. Дзеля гэтага ён завёз мяне да іх на вёску й пакінуў мяне там азнаямляцца з жыцьцём простага народу да маіх дзевяці гадоў, калі мяне ўрэшце прызналі прыдатным да навучаньня ў школе й аддалі ў першую клясу. Да гэтага ўсё ішло як нельга лепей: у бабы зь дзедам мне было анігадкі, па вечарах мы гулялі зь імі ў даміно й карты, шляхам чаго я набіраўся розуму. Дзядзька Базыль рэгулярна нас наведваў: як толькі ў астатніх дзяцей (а такім чынам, і ў яго як настаўніка) пачыналіся летнія вакацыі, ён тут жа зьяўляўся на парозе і пачынаў мною займацца на правах апекуна. Гэта значыць — забіраў мяне з сабою, як ён казаў, „цягацца па сьвеце“.

Сьвет дзядзькі Базыля, трэба сказаць, ня быў надта вялікім што да геаграфічных маштабаў, складаючыся пераважна з ваколіцаў ягонай роднай вёскі, якія мы зь ім абышлі ўжо ў нашую першую вандроўку. Дзядзька Базыль называў гэта „азнаямленьнем з гістарычнымі мясьцінамі“ — праводзячы мяне па навакольлі, ён апавядаў пра кожную мясьціну якую-небудзь гісторыю з сваёй маладосьці: маўляў, вось тут я бухаў, тут пабіўся, вось з гэтаю жыў, з гэтым служыў і г. д. З кожным годам радыюс нашых вандровак усё пашыраўся, і неўзабаве нам давялося спыняць папутныя машыны, каб дабрацца дадому — а ўжо ў наступны год і каб дабрацца да месца прызначэньня. Як толькі мы такім чынам перасягнулі арбіту дзядзькавага роднага краю, ягоныя гісторыі раптоўна скончыліся — што змусіла яго пачаць прыдумляць дзеля мяне ўсякія показкі, прывязаныя да ніколі яшчэ ня бачаных ні мною, ні ім мясьцінаў. Балазе фантазіі ў дзядзькі было нямерана. Крыху падпіўшы дзеля куражу, ён пачынаў вярзьці нейкую няўцямную для мяне мутню пра вялікае княства, белую вежу, чорную даму (па-нармальнаму — пікаў, а па-дзядзькаваму — вінаў), аль-кітабы і ўсё такое іншае. Дзеля падмацаваньня сваіх запаленых прамоваў ён пэрыядычна паказваў мне нейкія зачыненыя культавыя будынкі й разбураныя абарончыя збудаваньні, а я яму, як той дурань, і верыў.

Такім чынам, у сваім дзяцінстве я шмат дзе быў, але бадай нічога ня бачыў, апрача руінаў. Часам у мяне ўзьнікала адчуваньне, што хтосьці, здольны на адлегласьці чытаць дзядзькавы думкі, наўмысна абганяе нас на дзень-другі, каб пасьпець разваліць чарговы архітэктурны помнік акурат перад нашым прыездам. Дзядзька звычайна абяцаў паказаць мне які-небудзь казачны замак, які я ўяўляў сабе такім прыгожым, як у мульціках — а ў сапраўднасьці паказваў замест яго які-небудзь пагорак, у найлепшым выпадку — гурбу цаглінаў. Ад расчараваньня я плакаў, як малы — зрэшты, я й быў малы. Аднойчы дзядзька па сакрэце прызнаўся мне, што ўсе гэтыя зруйнаваныя помнікі ў сукупнасьці ўтвараюць нашу Радзіму. Пасьля чаго яшчэ дадаў, што я насамрэч яму ніякі не пляменьнік, бо ягоны нябожчык-брат паводле бязьлітасных каляндарных законаў прыроды ніяк ня мог быць маім бацькам, праз што й скончыў самагубствам, але нягледзячы на гэта, маўляў, ён любіць мяне як роднага сына. Абодва гэтыя адкрыцьці мяне агаломшылі, нават ня ведаю, каторае болей.

Тым часам як ад дзядзькі я даведаўся пра існаваньне Радзімы, пра існаваньне іншых краінаў мяне паінфармавалі дзед з бабцяй — хоць, праўда, і ненаўмысна. Менавіта зь іхных размоваў я пачуў загадкавы выраз „за Польшчай“ — як потым аказалася, гэтая Польшча калісьці займала ажно палову дзядзькавай, то бок нашай, Радзімы, і дзед з бабцяй у гэтай Польшчы ў маладосьці жылі. І хаця жыцьцё гэтае было, так бы мовіць, ня самым прасунутым, яны, маўляў, былі шчасьлівыя, бо былі маладыя. Гэтак я даведаўся, што шчасьліва можна жыць і ў іншых краінах, а ня толькі ў нас на Радзіме — дастаткова ўжо, каб гэтыя іншыя краіны крыху зьмясьціліся ў наш бок. Цяпер, праўда, казаў дзед, Польшча, бы той марскі прыліў, адышла ў заходнім кірунку — але я цішком верыў, што яна аднойчы абавязкова вернецца. А калі ня вернецца, то мы зь дзядзькам зьезьдзім на наступнае лета яе паглядзець. Аднак замест гэтага мяне налета аддалі ў школу.

2.

Зубр — сімвал нашай Радзімы.

Падручнік

У школе я, як і варта было чакаць, стаў вундэркіндам. Асабліва ў галіне гісторыі. Але тут у мяне й пачаліся першыя непаняткі зь дзяржаўнай адукацыйнай сыстэмай. Гэтак ужо на першым уроку спадарыня настаўніца напісала на дошцы сваім размашыстым почыркам — настолькі размашыстым, што ледзь ня вывалілася з вакна: „Наша Радзіма — Савецкі Саюз“. Я адразу ж падняў руку й сказаў, што ні пра які Савецкі Саюз я ў жыцьці ня чуў, затое дзядзька Базыль (між іншым, таксама настаўнік) казаў, што нашая Радзіма — Беларусь. Настаўніца нэрвова рагатнула і пачала даводзіць мне і ўсёй клясе, што нашая Радзіма — малая. У якасьці доказу яна разгарнула перад намі мапу. На мапе быў намаляваны такі здаравенны зубр, а на ім чатыры літары — тры „С“ і адно „Р“. „Вось гэта“, паказала настаўніца на зубровую пысу — „Беларусь. А вось гэта — усё астатняе. I называецца гэта вялікай Радзімай“. Ну й паехала разьбіраць тушу, як на плякаце ў мясным аддзеле: падламаныя пярэднія ногі зубра яна называла „Пярэдняй Азіяй“ (а дзе тады ў яго задняя азія?, думаў я), рогі — „Закарэліяй“, хрыбет — „бяскрайняй Поўначчу“, хвост — „Канчаткай“, а невялічкую гурбу, што зубр пакінуў пасьля сябе пад хвастом, — „Сахарынам“. Ужо з аднаго гэтага было ясна, што зубра ў гэтым запаведніку ня надта добра кармілі. Я папрасіў настаўніцу паказаць мне лепш на мапе Польшчу, ды спадарыня так і не змагла яе адшукаць. Затое запісала на ўсякі выпадак імя і прозьвішча дзядзькі Базыля, каб, мабыць жа, пракансультавацца зь ім у пытаньнях геаграфіі й маёй далейшай адукацыі.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Упырхлікі"

Книги похожие на "Упырхлікі" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Макс Шчур

Макс Шчур - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Макс Шчур - Упырхлікі"

Отзывы читателей о книге "Упырхлікі", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.