» » » » Сяргей Белаяр - Расследаванні інспектара Сарвы


Авторские права

Сяргей Белаяр - Расследаванні інспектара Сарвы

Здесь можно скачать бесплатно "Сяргей Белаяр - Расследаванні інспектара Сарвы" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Расследаванні інспектара Сарвы
Издательство:
неизвестно
Год:
0101
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Расследаванні інспектара Сарвы"

Описание и краткое содержание "Расследаванні інспектара Сарвы" читать бесплатно онлайн.








— Баюся, спатрэбіцца занадта шмат часу. Дазволю сабе перафразаваць вядомае выслоўе: эксперымент — лепшы настаўнік, — інспектар старанна працёр растравы электронны мікраскоп і пасля праверкі прыбора распачаў абследаванне.

Праз паўтары гадзіны высновы капітана «Хрысціяна Гюйгенса» пацвердзіліся.

— І як толькі гэтыя арганізмы здолелі выжыць на Тытане? — аб'ёмная мадэль аэробаў на дысплэі мімаволі прыкоўвала позірк. Элементы складваліся ў мудрагелістую мандалу.

— Нягледзячы на нізкія тэмпературы, крыявулканізм і высокі ціск, на Тытане існуе дастаткова падстаў для пачатку хімічнай эвалюцыі, спадар Каўрус. Апошні запіс адносіцца да часу размарозкі ўзору. Капітан піша, што агульная колькасць аэробаў перавышала тры сотні адзінак.

— А засталося толькі два тузіны, — на твары тэхніка пачало праступаць разуменне.

— Згодна з законам захавання масы, нішто не можа ўзнікнуць з нічога, і ніяк не можа тое, што ёсць, знішчыцца... Слізь не магла паўстаць з ніадкуль!.. Давядзецца паўтарыць вопыт!.. Спадар Каўрус, вы павінны сысці!

— Я не ваш падначалены, спадар Сарва! І нікуды не збіраюся сыходзіць!

— Гэта можа быць небяспечна для вашага жыцця!

— Не думаю, што вы б паставілі пад лішнюю рызыку ўласнае... Вам ад мяне так проста не адчапіцца!

— Добра! — кіўнуў інспектар, зразумеўшы, што спрачацца бессэнсоўна.

У якасці месца для эксперыменту быў абраны герметычны бокс з куленепрабівальным шклом і магутнымі выцяжкамі. Кіраванне маніпулятарам узяў на сябе Сарва. Цеплавы прамень за лічаныя імгненні падпаліў лёд, аднак ніякай рэакцыі не адбылося. Тады інспектар правёў комплексную лабараторную праверку аэробаў.

— Вы ўпэўненыя, што справа ў аэробах, спадар Сарва? — пацікавіўся тэхнік, убачыўшы, што інспектар чакаў зусім іншай рэакцыі.

Замест адказу Сарва зноў пачаў гартаць бартавы журнал, спужаўшыся, што прапусціў штосьці важнае. Нічога новага выціснуць з тэксту не ўдалося. Гэта прымусіла інспектара задумацца.

— Падобна на тое, што давядзецца прыслухацца да вашай рады, спадар Каўрус! — Сарва сеў за камп'ютар і ўвайшоў ва ўнутраную сетку «Хрысціяна Гюйгенса». Працаваць у тоўстых пальчатках было нязручна, таму інспектар скарыстаўся алоўкам.

— Ну што? — пацікавіўся Каўрус, калі Сарва адсунуў клавіятуру.

— Упэўнены, разгадка наўпрост звязана з чужой формай жыцця, але я ніяк не магу ўхапіцца за ніць Арыядны!.. Нечага не хапае. Аднаго, але вельмі важнага элемента!

— А з чаго вы ўвогуле вырашылі, спадар Сарва, што адказ варта шукаць менавіта ў гэтых вашых аэробах?

— Прадчуванне, спадар Каўрус!.. Падсвядомасці часам падуладна бачыць тое, што не можа ўбачыць розум! — інспектар наблізіўся да куленепрабівальнага шкла і прыціснуўся да яго шлемам.

— Ці не лічыце вы, спадар Сарва, што экіпаж «Хрысціяна Гюйгенса» забілі аэробы?

— Гэта ж космас, спадар Каўрус. Тут можа здарыцца ўсё, што заўгодна! — Сарва выклаў змесціва вакуумнай прабіркі на прадметны стол, затым зноў узяўся за мікраскоп. — Аднастайная бесструктурная маса... Маецца падабенства з карыяплазмай, але... Ні храмаціна, ні ядзерка, ні ўнутрыядзерных гранул, ні бялковага ядзернага матрыкса... Дзіўнае стварэнне!

Тэхнік зірнуў на дысплэй з-за пляча інспектара: ніякай сувязі паміж сліззю і аэробамі не назіралася.

— У такім выпадку адкуль узялася слізь?.. У бартавым журнале ніякіх згадак пра яе няма... — Сарва адчыніў дзверы бокса і зайшоў унутр. Аэробы не падавалі прыкмет жыцця, што яшчэ больш узмацняла асацыяцыю з макавымі зернямі. — Ці я памыліўся ў пабудове прычынна-выніковай мадэлі?

Інспектар у задуменні наблізіўся да лабараторнага стала і пасля некалькіх хвілін бясплённых разважанняў падаўся наперад. У наступнае імгненне аэробы з сілай ударылі ў пярэдні шчыток шлема, прымусіўшы Сарву інстынктыўна адскочыць, а Каўруса — вылаяцца.

— Ім патрэбен кісларод, — сказаў інспектар, калі сэрца перастала калаціцца аб рэбры. — То дамо яго ім!

Варта было слабаму струменю паветра патрапіць на зярняткі, як аэробы зведалі імклівую метамарфозу. Новае стварэнне захоўвала сваю форму нядоўга — вакуум прымусіў чужую форму жыцця ператварыцца ў слізь. Датчыкі зарэгістравалі рэзкі выкід дыяксіду вугляроду.

— Экспанентны рост выключна ў прысутнасці кіслароду... Мы знайшлі забойцу, спадар Каўрус!

НОВЫ БЕРМУДСКІ ТРОХВУГОЛЬНІК

Радыёграма з Зямлі на імя Ратаўта Сарвы, інспектара Дэпартамента пазаземных крымінальных расследаванняў, была атрымана, калі навукова-даследчы брыг «Абуль-Хасан Алі ібн Абдурахман ібн Юнус ас-Садафі аль-Місры» знаходзіўся за чатырыста тысяч кіламетраў ад Урана. У графе «адпраўшчык» значыўся інспектар Айнбунд.

— Прадпісваю вам накіравацца ў пояс Эджворта-Койпера, да цэнтаўра Хірон, дзе прыступіць да высвятлення абставін знікнення турыстычнага судна «Жан-Жак Русо». На месца вас даставіць яхта «Аякс». Дадатковыя інструкцыі атрымаеце ў Геда Дальніковіча, капітана «Аякса».

Загад да вяртання Сарва прыняў устойліва — за час службы ён даўно прывык да пастаянных раз'ездаў. Інспектар сабраў рэчы і па заканчэнні тармажэння надзеў скафандр, а затым прайшоў у шлюзавую камеру. Праз чвэрць гадзіны яхта састыкавалася з брыгам.

— Добры дзень, спадар Сарва! Дазвольце прадставіцца — Гед Дальніковіч. Мне даручана ўвесці вас у курс справы і аказаць садзейнічанне ў правядзенні расследавання. Прашу за мной!

Матрос, які суправаджаў капітана, пазначыў намер узяць багаж інспектара, аднак Сарва спыніў яго:

— Я сам!

Каюта, у якой пасялілі інспектара, аказалася прасторнай і раскошнай. Сарву яшчэ не даводзілася падарожнічаць у такіх выдатных умовах. Не хацелася і думаць пра тое, у колькі абыдзецца фрахт «Аякса» — яхта належала мільярдэру Яну Гартэлю.

— Спадар Гартэль падахвоціўся дапамагчы Дэпартаменту добраахвотна. — Быццам прачытаўшы думкі інспектара, сказаў Дальніковіч. — Справа ў тым, што на «Жан-Жаку Русо» ляцеў яго малодшы сын Рымша, які пасля трагічнай гібелі Якгінта, старэйшага сына, застаўся адзіным спадчыннікам.

— Раскажыце пра тое, што адбылося, спадар Дальніковіч! — Інспектар дастаў планшэтны персанальны камп'ютар і падрыхтаваўся рабіць пазнакі.

— Сувязь з «Жан-Жакам Русо» знікла каля трыццаці дзвюх гадзін таму. Пошук пры дапамозе радыётэлескопаў і радараў, якія генерыруюць спецыяльныя хвалі, што не рассейваюцца ў прасторы і дазваляюць ігнараваць доплераўскае зрушэнне частаты, нічога не даў. Навуковы зонд «Ра», які знаходзіўся ў раёне знікнення «Жан-Жака Русо», не знайшоў ані судна, ані абломкаў.

— Колькі чалавек было на борце «Жан-Жака Русо»?

— Сто трыццаць чатыры, плюс трыццаць дзевяць членаў экіпажа і абслуговага персаналу. Канчатковай кропкай турыстычнага маршруту значыўся Квавар — адзін з самых буйных транснептунавых аб'ектаў.

Сарва адкрыў Зорны атлас. Каменныя пароды і вадзяны лёд — не самае прыгожае месца Айкумены. Зрэшты, de gustibus non est disputandum.

— Сігналаў бедства «Жан-Жак Русо» не падаваў. Буйных астэроідаў, якія маглі б справакаваць аварыю, паблізу няма.

— Піраты?

— Рымшу суправаджалі ўзброеныя целаахоўнікі. Да таго ж «Жан-Жак Русо» праектаваўся з разлікам на актыўную абарону — у выпадку нападу піратаў экіпаж мог пратрымацца да прыбыцця дапамогі.

— Тэарэтычна. Сярод членаў экіпажа маглі апынуцца людзі, здольныя на выкраданне Рымшы Гартэля з мэтай атрымання выкупу. «Жан-Жака Русо» маглі сагнаць.

— Не думаю, спадар Сарва.

— Вось як?.. А дазвольце пацікавіцца, спадар Дальніковіч, адкуль у вас такая ўпэўненасць? — Інспектар адарваўся ад планшэтнага персанальнага камп'ютара і з недаверам паглядзеў на капітана.

— Раён цэнтаўра Хірона карыстаецца благой славай. «Жан-Жак Русо» — не першае судна, якое там прапала. Два месяцы таму бясследна знік брыг «Карл Янскі», год назад — грузавік «Майкл Фарадэй», да гэтага зніклі грузапасажырскі «Шарль Месье» і рабатызаваны бот далёкага пошуку «Нептун-Х». Ні ў адным з выпадкаў ратавальнікі нічога не выявілі. Ведаеце, як празвалі гэты раён? Новы Бермудскі трохвугольнік!

— І ведаючы пра гэта, спадар Гартэль усё ж дазволіў сыну адправіцца да Хірона?

— Рымша Гартэль — паўналетні. Да таго ж турыстычны маршрут пралягаў у баку ад Хірона.

— Тады як жа «Жан-Жак Русо» апынуўся побач з цэнтаўрам?

— Баюся, што не змагу адказаць на гэтае пытанне, спадар Сарва. Як мяркуецца, уся справа ў непаладках навігацыйнага абсталявання.

У планшэтным персанальным камп'ютары з'явілася новая адзнака — патрабаванні да бяспекі пасажырскіх судоў турыстычнага профілю былі драконаўскімі. Сарва зверыўся з Зорнымі атласам — чорных дзір вакол Хірона адзначана не было. Даныя аб іншых анамаліях адсутнічалі.

— Колькі часу нам спатрэбіцца, каб дабрацца да Хірона?

— На «Аяксе» ўсталяваны звышмагутны гіперпрывод апошняй мадэлі. З улікам часу, неабходнага на разлік каардынат, не болей за адзінаццаць гадзін.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Расследаванні інспектара Сарвы"

Книги похожие на "Расследаванні інспектара Сарвы" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Сяргей Белаяр

Сяргей Белаяр - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Сяргей Белаяр - Расследаванні інспектара Сарвы"

Отзывы читателей о книге "Расследаванні інспектара Сарвы", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.