» » » » Ганна Навасельцава - Чорная лотаць


Авторские права

Ганна Навасельцава - Чорная лотаць

Здесь можно скачать бесплатно "Ганна Навасельцава - Чорная лотаць" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Чорная лотаць
Издательство:
неизвестно
Год:
0101
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Чорная лотаць"

Описание и краткое содержание "Чорная лотаць" читать бесплатно онлайн.








Ганна НАВАСЕЛЬЦАВА


ЧОРНАЯ ЛОТАЦЬ


Міфалагічнае апавяданне


«...Па дрыгве балот не хадзі, у люстра чорнае не глядзі, на шляху сваім не журыся, чорнай лотаці не кажыся». Ты не пра мяне, старадаўняя замова, хоць і ведаю я цябе. Цешыць мае вочы дзівосная кветка — чорная лотаць. Цуд незвычайнай прыгажосці... «Цуду цёмнаму не дзівіся, чорнай лотаці не кажыся», — ізноў усплывае напамін. А я і не дзіўлюся, — рашуча падумала вяшчунніца. Я проста гляджу на прыгожую кветку. Не зачэпяць чары яе пачуццяў маіх, бо няма ў мяне захаплення. Толькі не табой, чорная лотаць, кветка даўняй памяці. Расцеш ты ў непраходнай багне, хаваешся ў топкай дрыгве, дзе ніякія чары цябе не знойдуць. Свету не бачыш, на сонца не глядзіш. Ноч на цябе не зважае, як быццам такой кветкі і зусім няма. Ніколі не сарвуць цябе ані русалка, ані балацянка. Баяцца чараў тваіх. Адно ніхто, ніхто не ведае, якія яны, твае чары. І я б ніколі не пайшла цябе шукаць... «Свету чарамі азавіся, чорнай лотаці не кажыся...», — думала чараўніца-вяшчунніца.

Яна б ніколі не пайшла па гэтай багне. Не было ў яе тых чараў, што ад нараджэння дадзены іншым. Навошта было ёй шукаць тую кветку, пра якую так казалі-папярэджвалі замовы... Толькі... не слухаліся яе навальніцы, не імчалі яе словы ў свет адвечныя вятры, не дзяліліся сваімі таямніцамі магутныя пушчы. Адно толькі прадбачанне, адно толькі вяшчуннае слова было ў яе. А што можа слова? «Ты не наша», — пасміхаліся тыя, хто клікаў навальніцы і гнаў вятры. «Ты не з намі», — упэўнены былі тыя, хто чараваў пушчы. «Я не ваша, я не з вамі, — адказвала ім вяшчунніца. — Адно ўсе чары бачу, адно ўсе чары ведаю, адно магу прадбачыць, што чары тыя ўчыняць ...» «Навошта прадказваць, калі можна ствараць і адмаўляць, пасылаць чары ў свет і забіраць іх назад?» «На тое, што памятае ўсё свет. І чары, і жыццё ваша памятае». «І што з таго? Лятуць вятры і грымяць перуны, застаюцца стаяць векавечныя пушчы. Мы там, мы з імі, мы разам».

— Чары сыходзяць, пасланыя і непасланыя. Толькі памяць застаецца. Прадказваць — гэта значыць памятаць...

Памяць. У мяне чары памяці. Памятаюць кветкі дні і ночы, вечары і раніцы, сонца і дажджы. Памятаюць дрэвы вясну і восень, безліч летаў і зім. Памятаюць валуны радасць і горыч, цэлую вечнасць і кароткае імгненне. Кароткую вечнасць і цэлае імгненне. Вялізныя, жывыя, яны з’яўляюцца з зямлі як напамін пра концасць і неўміручасць. Яны размаўляюць загадкамі, яны радуюцца кветкам і дрэвам, яны адгадваюць твае думкі па адным толькі слове. І ўсміхаюцца сонцу, усміхаюцца месячку. «Чаму ўсміхаецеся вы?» — пытаюся ў іх.

— Чакаем новага ў свеце...

Так было заўсёды, колькі сябе памятаю. Пакуль аднойчы не з’явіўся з зямлі шэры-шэры валун, які не размаўляў, не радаваўся, не чакаў новага ў свеце. З’явіўся ён з самага прадоння і цікаваў, цікаваў за светам сваімі шэрымі-шэрымі вачыма. Чарнела і камянела ля яго ўзножжа зямля, не мірылася з ім, не прымала як свайго. У самы ясны дзень хаваўся той валун пад покрывам хмар, ноччу ж выскоквала з блізкай багны ды бегла да яго хітрая балотная нечысць. Цягнула яму цёмную балотную ваду.

— Навошта валуну балотная вада? — неяк запытала ў самага маленькага калматага стварэння.

Загалёкала, зарагатала ў адказ. Закруціліся вакол мяне невядомыя балотныя чары. Не паспела спалохацца, як загула нада мной навальніца, заляскала гнеўнымі грымотамі. Няўклюдна разліваючы балотную ваду, кінуліся хавацца палахлівыя нячысцікі. Не сунімалася навальніца, грымела, нібы была некім паслана. І прыгожы чарадзей, які замовіў тую навальніцу, азваўся да мяне такімі словамі:

— Не хадзі да гэтага... валуна, вяшчунніца. Не ваду цягаюць яму паслухмяныя балотныя слугі.

Азваўся так ды знік.

Да ўсіх валуноў я хадзіла, ва ўсіх пра таго шэра-шэрага пыталася. Маўчанне адно чула. Як быццам не памяталі, як быццам не ведалі яны анічога.

Памятаюць валуны, памятаюць усё. Толькі ў чарадзеяў кароткая памяць. Забываюць яны пра самае цяжкае, забываюць пра самае страшнае. А валуны памя­таюць, памятаюць і маўчаць. Хаваюць цяжкае, хаваюць страшнае. «Чаму так чыніце?» — пытаюся ў іх.

— Таму што любім свет.

І толькі адна чорная лотаць не любіць свет. Не бачыць яго, бо заўсёды хаваецца ў сваёй багне. І думае, думае пра мінулае. Пра самае цяжкае, пра самае страшнае. Схавалася тое ў памяці чарадзейскай, сышло назаўсёды з памяці людской. Адна чор­ная лотаць памятае, адна чорная лотаць чакае. Чакае шэрай гадзіны, калі вернецца ўсё самае цяжкае, усё самае страшнае. Чорная лотаць памятае. Чорная лотаць чакае. «Чорнай лотаці не кажыся». А я і не кажуся. Адна чорная лотаць можа расказаць пра таго, шэра-шэрага.

Я не буду казацца чорнай лотаці. Я толькі на кветку гэтую пагляджу. Пялёсткі дзіўныя, блішчастыя, цягнуцца-цягнуцца. Нібы не ў вочы, у душу табе зазіраюць. Цягуча, страшна. Забярэ ўсё самае страшнае з памяці тваёй, чорная лотаць. Каб жа не забрала саму памяць. «...На шляху сваім не спыняйся, у чорнай лотаці не пытайся...»

— Раскажы мне, чорная лотаць, пра шэра-шэрага.

Пацягнулася блішчастымі пялёсткамі страшная кветка і мовіла:

— Раскажу.


«Ці бачыла ты, вяшчунніца, прыгожага чарадзея, што насылае навальніцы ды б’е перунамі маіх маленькіх братоў? Не заўсёды так было... А вінавата ў гэтым такая ж, як і ты, слаўная ды чуллівая. Легкадумная, закаханая. Яна не ведала толькі аднаго: як шмат на свеце чараў, што могуць прыўлашчыць сэрца... Не бойся мяне, вяшчунніца. Не забяру тваю памяць, не забяру тваёй душы. Адно сапраўднасць паказаць хачу, каб перажыла ты зноў даўно прамінулае. Яе, з якой усё пачалося, пазнаю ў табе... У цябе яе кроў, у цябе яе чары, у цябе яе сэрца. Нічога не забывае кроў. Тояць-хаваюць чары памяць пра старадаўняе. І адно толькі сэрца можа вярнуць мінулае... Сэрца, якое хоча нанова адчуваць усё, што калісьці сталася. Ці памятаеш тое, чараўніца? Успомні, як зрабілася ты вяшчунніцай...»


Я... не памятаю. Не са мною гэта было. Але ты, чорная лотаць, нясеш мяне ў мінулае. Цёмнае, страшнае. Нясеш туды, дзе такая ж, як і я, страціла сваё сэрца. Страціла надзею. Навошта, чорная-чорная лотаць? Ты ўжо нічога не вернеш. Мінулася страчанае...


«Не, не мінулася. Прадкажы вяртанне надзеі, прадкажы, вяшчунніца».


Не магу прадказаць... Няма ў мяне чараў памяці. Не магу адвесці вачэй ад сама­га прыгожага чарадзея...


— Адкуль у цябе такая дзіўная зёлка? — гляджу ў вочы яму, усмешліваму, які падае мне нечаканы дарунак. — Не ведаю я такой.

— Бо не можаш ведаць таго, што чарамі маімі ўчора створана. Для цябе створана. Для цябе адной.

Прамаўляе так ды ўсміхаецца ласкава, добра. Падае мне дзіўную зёлку, лапінку-сцяблінку, такі цёмна-зялёны лясны агеньчык. Гляджу на чары новыя, невядомыя ў захапленні. Бяру ў рукі лясную зёлку. Дзіва-дзіўнае. Чую я галасы блізкіх дрэў, што шэпчуцца між сабою пра вятры ды навальніцы. Чую галасы начных птушак. Гамоняць пра свае справы, дзе здабычы ўзяць ды накарміць птушанят. Чую, як нешта распавядаюць травінкі пад нагамі, сонныя, змораныя. Бачаць шчаслівыя сны. Ды ці мала каго чую. Чую і разумею.

— Каго чуеш, шчаслівая? Што табе апавядае самы блізкі голас?

— Чую дрэвы ды птушак, ды малых травінак. Апавядаюць яны пра сваё.

— Не тых слухаеш. Не тых. Слухай голас, як крыніца, гаючы, як сэрца, блізкі.

Слухаю. Радуецца начной волі лёгкая жамяра. Весела пазвоньвае далёкая крыніца, радуецца зямлі, радуецца начы, радуецца возеру-прошчы, у якое цячэ. Расце на яе берагах ласкавая сон-трава, якая шэпча мне: «Спі, спі, засні. Не бойся чорнай лотаці, не чужая яна табе». Расце ля гаючай крыніцы магутны дзівасіл. Шэпча ён мне: «Паслухай сон-траву, адпачні. Падарую табе дзівосную сілу дазнацца праўду. Пра лотаць. Пра чарадзея, такога прыгожага, такога жаданага». Трымаю я ў руках сцяблінкі зёлкі дзіўнай, невядомымі чарамі створанай, і бачу, бачу на сцежцы травяністай, што да гаючай крынічкі вядзе, маленькі трыпутнічак. Шэпча ён мне: «Трыма пуцінамі я хадзіў, на трох шляхах я прарос. Праз учора на сёння і заўтра. Не бойся лотаці, не чорная яна, невінаватая яна. Не вер, не вер жа чарадзею прыгожаму».

— Вой, ты, маленькі трыпутнічак.

— Трыпутнік табе адазваўся, — пахмурнее ягоны ўсмешлівы твар. — Гэта гонар вялікі. Што ж сказаў табе той, траісты?

— Прасіў не верыць табе.

Прамаўляю, не адзводзячы ад яго вачэй. І знікае ягоная вясёлая бадзёрасць. Палынамі прарастае роспач, піжмаю ўзыходзіць горыч. Палынамі азываюцца мне ціхія словы:

— За што ты так са мной, шчаслівая?

— А навошта ты прадказваеш мой лёс? Трыпутнік мне азваўся. Навошта ж мне цяпер ведаць, што трыма пуцінамі давядзецца ісці, на трох дарогах шчасця шукаць. Як таму горка-гаючаму трыпутніку.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Чорная лотаць"

Книги похожие на "Чорная лотаць" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Ганна Навасельцава

Ганна Навасельцава - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Ганна Навасельцава - Чорная лотаць"

Отзывы читателей о книге "Чорная лотаць", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.