» » » » Кацярына Мядзведзева - Чацвёрты, самы чароўны


Авторские права

Кацярына Мядзведзева - Чацвёрты, самы чароўны

Здесь можно скачать бесплатно "Кацярына Мядзведзева - Чацвёрты, самы чароўны" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Чацвёрты, самы чароўны
Издательство:
неизвестно
Год:
0101
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Чацвёрты, самы чароўны"

Описание и краткое содержание "Чацвёрты, самы чароўны" читать бесплатно онлайн.








Кацярына МЯДЗВЕДЗЕВА


ЧАЦВЁРТЫ, САМЫ ЧАРОЎНЫ


Мядункі не жадалі распускацца. «Пчолы зноў забяруць наш пылок», — нылі яны і ўпарта сціскалі пялёсткі. «У нас яшчэ не паспелі тычынкі», — бубнілі званкі і дэпрэсіўна гойдаліся на крывенькіх валасатых сцяблінках. Мак-самасейка і зусім адмовіўся размаўляць, адвярнуў бутоны і прыхаваў іх лісцікамі. Ільвіная зяпа пазяхала, не перастаючы, сон-трава бессаромна храпла, а світанак няўмольна набліжаўся.

Раставалі зоркі, ружавела неба, і вось ужо прычуліся крокі Лесніка. «Гэта што яшчэ за агіднасць?! Чаму паляна не гатовая да прыёмкі?! » — раздаўся яго грозны гулкі голас, ад якога кветкі распласталіся па зямлі, у жаху пакрыўшыся не ўласцівымі ім пухіркамі.

Лілле расплюшчыла вочы. Ну і ну... прысніцца ж...

Пацягваючыся і пазяхаючы, яна паплялася ў гасціную. Там каля стала клапатаў Нікчэмка. Расстаўляў кубкі, папраўляў абрус. Яго рука была перавязаная анучынай. І дзе ўжо паспеў парэзацца?

— Добрай раніцы! З днём нараджэння! — выклікнуў ён.

— Ці добрая раніца? — прамармытала Лілле, яшчэ пад уражаннем ад сну. — Што пірог?

— Дык вось жа! — Нікчэмка кінуўся ў кухню. Не чакаючы, пакуль ёй прад'явяць пірог, Лілле выйшла на ганак, зажмурылася ад паўдзённага сонца. Так, заспалася яна. Ну нічога, раз на год — можна.

Лес, а ці памятаеш ты, што сёння ў тваёй кветачніцы дзень нараджэння? Вядома, тэрыторыя Лілле распасціраецца ўсяго толькі ад узлеску да Мядовай прасекі, не так і многа, — але ж не так і мала! Адных канюшынавых палянак больш за сто. А зараснік чабару? А стрэлкаліст каля раўчука? А капрызныя дзікія ружы, што не жадаюць распускацца ў тэрмін? І гэта ў першай дэкадзе чэрвеня, калі трэба паспець з квітненнем ліпавых дрэў на ўзлеску, бо да іх прыляцяць пчолы. Добра, што грэчкавае поле за прасекай — ужо не яе клопат, інакш яна б звалілася з ног ад стомы.

Сёння ў Лілле вольны дзень. Дзень нараджэння. Госці, падарункі, застолле і іншыя прыемныя рэчы, якіх часам заслугоўвае нават самы заняты чараўнік. Сёння яна магла заплюшчыць вочы, заткнуць вушы і спакойна сядзець дома, — але па звычцы агледзелася і прыслухалася. Пра што балбочуць кветкі гэтай раніцай?

Маленькая белая кускута ўпарта караскалася па бярвёнах сцяны Ліллінай хаткі. Рамонкі, што раслі непадалёк, пакрыўджана назіралі за яе стараннямі і шапталіся:

— Ну як не сорамна? Вось нахабства! Мы стараемся, на досвітку раскрываем пялёсткі, а гэта вытычка ... Ды што яна сабе дазваляе?!

— Паўзучка бязродная! У яе і кветак жа няма! — падтаквала, ківала тоўстым лямцавым сцяблом жоўтая дзіванна. Яна расла крыху далей ад хаты і, каб лепш бачыць, на ўсе жылы выцягвала доўгую шыю.

— Ціха! Лілле прачнулася! Вунь яна, на ганку! — шыкнула галінка бружмелю, што навісала па-над дахам. — І абудзіў яе мой далікатны водар. Вось так! Нездарма я вышэйшая за вас!

Кускута моўчкі працягвала свой шлях. Яна вельмі хацела апынуцца першай, хто павіншуе з днём нараджэння гаспадыню хаткі.

Лілле павярнулася. Убачыла кускуту, якая з апошніх сіл учапілася ў дзвярны вушак. Малая піснула:

— З днём нараджэння! — і звалілася б уніз, на радасць кплівым рамонкам, але ж Лілле падхапіла сцяблінку пальцамі і ўмацавала яе на вонкавай сцяне хаты. Кускута шчасліва ўздыхнула — як уздыхала любая кветка, апынуўшыся ў далікатных руках кветачніцы.

— Дзякуй, мілая, — прагаварыла Лілле, пагладзіла дробныя, ледзь прыкметныя кветачкі. Дзіванна зайздросна засапла і адхінулася, робячы выгляд, што ёй зусім нецікава. Бружмель паціснуў галінкамі, запах яшчэ мацней.

— Хто будзе зайздросціць і зласловіць, той атрымае на два дні квецені менш, — сталёвым голасам папярэдзіла Лілле. — Я не жартую!

Рамонкі дружна чмыхнулі ёй у адказ.

Яна павярнулася, каб ісці дахаты, і запнулася аб штосьці, што ляжала на ганку. Вось няўклюда! Гэтулькі прастаяць, слухаючы дурную балбатню, — і не заўважыць першы дзеньнараджэнны падарунак! Абгортка са свежага лісця лопуху, а ўсярэдзіне штосьці невялікае і лёгкае... і напэўна чароўнае...

— А мы ведаем, ад каго гэты падарунак, — прашыпелі рамонкі.

— Ведаем-ведаем, — паўтарыла за імі дзіванна, хоць насамрэч яна не магла нічога ўбачыць з таго месца, дзе расла. А маленькая белая кускута змаўчала. Яна таксама бачыла, хто паклаў скрутак на ганак. Але ніхто, нават самыя шкодныя рамонкі, не мае права выдаваць таямніцу і псаваць неспадзеўку. Гэта правіла з разраду няпісаных....

Лілле прыціснула падарунак да грудзей і вярнулася ў хату.

— Глядзі! — выгукнула яна. — Як думаеш, ад каго?

Нікчэмка паціснуў плячамі. І праўда, адкуль яму ведаць.

— А я ведаю, — прашаптала Лілле. — Гэта ад Яго. Сапраўды ад Яго! Як кранальна і рамантычна!

Нікчэмка зноў паціснуў плячамі. Ён трымаў на выцягнутых руках тоўсты падрумянены пірог і чакаў, калі Лілле гэта згледзіць. А яна безуважна разглядала свой першы падарунак. Бо гэты лопухавы скрутак напэўна ад Лесніка! Ад самага магутнага і строгага чараўніка, ад Уладара лесу!

Праўда, Уладаром Лесу яго звалі толькі ў вочы. А паміж сабой клікалі проста — Ляснік. Таму што ён і быў менавіта Лесніком. Велізарны, барадаты, у гумавых ботах і брызентавым плашчы, ён блукаў па непрывабных курцінках і непралазнай багне, ведаў напералік усе ветраломы і травастоі, парослыя быльнікам лагчыны і ўскудлачаныя вароніны гнёзды... Як з'едліва жартавала Цыкута, кожная барсучыная нара ў яго пад наглядам.

Ён вельмі рэдка ўсміхаўся — і далёка не ўсім. Лілле пашанцавала толькі раз — калі на вясновы агляд яна прыгатавала выключную, чароўную палянку, аздобленую белымі амарылісамі. Яна не спала некалькі сутак, пакуль няньчыла ўпартыя цыбуліны: не давала закіснуць зямлі, выклікала цёплыя дажджы, адганяла настырных пражэрлівых чарвяцоў. Так, яна выдатна разумела: патрапяць сюды людзі — бяздумна загубяць працу, збяруць бессэнсоўны грувасткі букет і выкінуць яго потым на ўзлеску, бо сарваныя амарылісы так хутка вянуць. І калі гэта здарыцца, яна будзе доўга і горка плакаць. Разумела — і ўсё адно стварала прыгажосць, вырашыўшы, што потым папросіць сяброў атачыць амарылісы непраходнымі страшнымі нетрамі, каб не ступіла сюды нага чалавека.

І вось, калі іншыя кветачніцы прыгатавалі для агляду звыклыя незабудкі ды пралескі, а Лілле прад'явіла сваю неспадзеўку, — тады яна і ўбачыла, як пасміхаецца Ляснік. Калматы, перакітаваны брудам, у даўгакрысым капелюшы і рваным плашчы, — з выгляду звычайны чалавек, а не магутны чараўнік, — ён стаяў на краёчку духмянага беласнежнага азярца, асцярожна дакранаўся да глянцавых пялёсткаў і ўсміхаўся ад душы. А потым сказаў Лілле:

— Пацешыла ты мяне, малая. Не чакаў!

Гэтыя словы абляцелі ўвесь лес. Шмат хто прыходзіў потым палюбавацца Лілліным цудам. І хоць водгукі былі часцей зайздросныя — «Нічога асаблівага! Я таксама так магу, а вось зладзілася б яна за ноч з дзесяццю льнянымі палямі?» ці скептычныя — «Ну і каму гэта трэба? Камарам ды жабам? Пусці сюды людзей — праз пяць мінуць ні лускавінкі, ні цыбуліны не застанецца», — але Лілле ўсё адно ўславілася. І здарылася гэта пару месяцаў назад.

— Лілле, — паклікаў Нікчэмка, адцягваючы кветачніцу ад салодкіх мрояў. — Пірог нарэзаць?

— Пірог? Які пірог? — Лілле ачулася. — А, рабі як ведаеш... Няўжо я павінна вырашаць за цябе такія дробязі?

Памарудзіўшы, ён сышоў на кухню. А Лілле зноў адправілася вонкі, прыбірацца. Прымерала вінна-чырвоную, расклёшаную лілею саранку — здалося залішне ўрачыста. Пакружылася ў прыталенай спадніцы-зорачцы дурнап'яну, — так, вельмі падыходзіць для танцаў на балі, але вось на кухню па чай бегаць — толькі заблытаешся. Растрапаны парасонік дзягліцы — зручна, ды непрыстойна, ногі апынуцца ўжо занадта навідавоку. Лілле пакруцілася, пакруцілася і абрала бэзавыя крылцы-разлятайкі шалвеі. Убор атрымаўся трохі легкадумным, але ж ёй не сто гадоў спаўняецца, а ўсяго вось.

Яна прыкархнула каля акенца і стала марыць. Хутка прыйдуць сябры. Цікава, хто паспее першым? Тыдзень назад яна прызналася ім, што жадае атрымаць незвычайны падарунак, чароўны. Такі, каб выбавіў у цяжкую хвіліну. Паслён, вядома, не прамінуў з'едліва сказаць, маўляў, якія там у Лілле могуць быць цяжкія хвіліны? І Паганка змрочна ўхмыльнулася, а нешматслоўная Цыкута моўчкі тузанула бровамі. Але вядома, яны ўсё выдатна зразумелі. Бо сапраўдныя сябры адгадваюць твае жаданні без слоў. Лілле задаволена ўздыхнула. Ізноў і зноў думкі яе вярталіся да лопухавага скрутка. Жудасна цікава, што там усярэдзіне. Але па старой традыцыі, прынятай у іх лесе, падарункі яна разгорне ўвечары, калі госці разыдуцца па хатах ды на небе праглянуць зоркі...

З кухні пацягнула гарачым канюшынавым мёдам. Штосьці бразнула і пакацілася. Нікчэмка сёння зусім нязграбны. І рука ў яго перавязаная. Трэба б спытаць, што здарылася. Але гэта потым, потым — бо па сцяжынцы, аброслай рамонкамі ды дзіваннай, ужо хтосьці ішоў. «Ляснік? » — ёкнула сэрцайка. Але гэта ўсяго толькі Цыкута, сяброўка-траўніца, спяшалася на дзень нараджэння да Лілле. Яе абадраная сукенка, з якой тут і там тырчалі травінкі, шамацела на кожным кроку.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Чацвёрты, самы чароўны"

Книги похожие на "Чацвёрты, самы чароўны" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Кацярына Мядзведзева

Кацярына Мядзведзева - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Кацярына Мядзведзева - Чацвёрты, самы чароўны"

Отзывы читателей о книге "Чацвёрты, самы чароўны", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.