» » » » Уладзімер Арлоў - Танцы над горадам


Авторские права

Уладзімер Арлоў - Танцы над горадам

Здесь можно скачать бесплатно "Уладзімер Арлоў - Танцы над горадам" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Танцы над горадам
Издательство:
неизвестно
Год:
0101
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Танцы над горадам"

Описание и краткое содержание "Танцы над горадам" читать бесплатно онлайн.








Вяртаючыся дамоў, я павярнуў да кінатэатра. Ужо даўно хадзілі чуткі, што яго зачыняць на рамонт, і вось цяпер будынак сапраўды абнеслі свежым фанерным плотам. Газетны шапік, дзе працавала Кіяскёрка, знік. Можна было, вядома, зайсці заўтра ў школу і пашукаць Настаўніка, каб хоць позіркам задаць пытанне, якое я пакуль не сфармуляваў у сабе. Можна было паспрабаваць знайсці Гімнастку. Не зрабіўшы ні першага, ні другога, я ўзяў квіток на начны цягнік.

Такім чынам я пакідаў сабе шанец.


28

Універсітэт, новыя сябры, бібліятэкі, тэатры надалі жыццю новую сістэму каардынатаў, дзе ранейшыя невідочныя ніці пакрысе рваліся і знікалі ў прасторы і часе.

Мама дакарала за рэдкія прыезды. Але, трэба прызнацца, пасля дзяцінства я не здолеў, ці, можа, проста не паспеў зблізіцца з бацькамі. Ды толькі - хоць у гэтым не хацелася прызнавацца - галоўная прычына непрыездаў палягала ў іншым. Калі я і заяўляўся на дзень-два дадому, то таго, чаго так чакаў, не здаралася.

Бацька развітаўся з гэтым светам, як я быў яшчэ студэнтам. Мама - у памяць пра яе я заўсёды п’ю на сняданак гарачае малако - ненадоўга перажыла тату, хоць і паспела дачакацца і ўнукаў, і дзвюх маіх першых кніжак, і абароны дысертацыі на забароненую дзесяцігоддзямі тэму бясконцых войнаў Вялікага Княства з усходняй суседкай.


29

Не пакідаючы родных мясцін, мы жылі ўжо ў іншай краіне, што сталася здзяйсненнем колішніх самых смелых мараў. Я выкладаў у роднай альма- матэр, шмат друкаваўся, вёў гістарычную тэлеперадачу, мяне пачыналі пазнаваць на вуліцы.

Касцёл у нашым горадзе, дзе я пасля мамінай смерці бываў адно ў камандзіроўках, адрэстаўравалі і перадалі вернікам. Да святых на франтоне вярнуліся рукі, а за касцельнай брамай з’явілася масянжовая Дзева Марыя.

Гатэль сапраўды стаўся трохзоркавым гатэлем “Ветразь” з базаю для падрыхтоўкі весляроў і яхтсменаў. Там, дзе гаспадарыў бур’ян і цвілі лугавыя краскі, разлеглася аўтастаянка. Усё гэта яшчэ больш аддаляла падзеі даўніх вясны і лета, што зрэдку нагадвалі пра сябе лёгкім, быццам блакітны дымок цыгарэты, успамінам з жыцця, якое нібыта і не было тваім.

Аднаго разу, атрымаўшы запрашэнне на канферэнцыю ў новым універсітэце, які адчынілі на прыдзвінскай вуліцы ў карпусах колішняй езуіцкай акадэміі, я злавіў сябе на думцы: хацеў бы спыніцца ў “Ветразі”, прычым на пятым паверсе, каб нарэшце высветліць, што там знаходзіцца, і ўначы паспрабаваць падняцца на шосты і вышэй. Аднак якраз у дні канферэнцыі гатэль цалкам займалі ўдзельнікі міжнародных спаборніцтваў, і я, нечакана адчуўшы палёгку, адклаў свае планы на будучыню.

Між тым, праз год мяне не запрасілі. Будучыня краіны зрабілася няпэўнай. У вялікай кампаніі калегаў я з белым білетам пазбавіўся працы. Некаторыя калегі з’ехалі - хто за акіян, хто крыху бліжэй. Я застаўся і зарабляў на жыццё гістарычнымі кнігамі, што выходзілі ў ацалелых прыватных выдавецтвах або за мяжой.

Ды гэта ўжо іншыя сюжэты, тэмы для іншых расповядаў. Ёсць гісторыя краіны, гісторыя роду і сям’і, а ёсць твая асабістая гісторыя, і перад вечнасцю нельга сказаць, што першая з гэтых гісторый, прынамсі для цябе самога, важнейшая за апошнюю. Гісторыя краіны, як і твайго роду, будзе доўжыцца і пасля цябе, а твая ўласная скончыцца са з’яўленнем даты, напісанай на помніку ўслед за працяжнікам. І найперш - гісторыя тваёй таямніцы.

Але лёсу было заўгодна, каб яна працягвалася, і за тое я да апошняга танца буду ўдзячны Паэту.


30

У мінулым Паэт быў маім добрым прыяцелем. Памятаю, калі ён вярнуўся з вайсковай службы, якую называў катаргай, мы сустрэліся ў агульнага сябра, і Паэт, цвярозы, як слязінка немаўляці, ноч навылёт чытаў нам вершы - улюбёныя і ўласныя. Ягоныя часта гучалі мацней: ім яшчэ не ставала дасканаласці, ды тое кампенсавалася магутнай энергетыкай і выразным пульсам паэтычнай стыхіі. Узрадаваны такім адкрыццём, пад раніцу я заснуў, але Паэт бесцырымонна раскатурхаў мяне і працягваў дэкламацыю.

Імкліва ўвайшоўшы ў літаратуру, ён збіраў на сваіх вечарынах паўнюткія залы. Да яго ў сябры набіваліся міністры. Ён мільгаў на дзяржаўных святах і дыпламатычных прыёмах. З яго малявалі партрэты, пра яго здымалі фільмы. Паэт быў таленавіты і непрадказальны ва ўсім. Ён умеў здзіўляцца і здзіўляць. Неяк, яшчэ ў той краіне, дзе мы нарадзіліся, ён з крыкам “Акупанты!” лёг на сталічным праспекце перад калонай танкаў, што рыхтавалася да параду.

Паэта ведалі ўсе навакольныя жабракі, бо ён падаваў кожнаму, а аднаго, выдаючы за бацьку, кожнага дня карміў абедам у Доме літаратара. Ён працягваў заставацца кумірам сталічных жабракоў, пакуль сам вонкава не ператварыўся ў такую самую істоту. Паэта нельга было ўявіць без нецвярозых скандалаў. Ён пісаў, можа, па адным-два вершы ў год, але яны нараджаліся на мяжы геніяльнасці, як той, пра начлег у вуллі пад крылом у пчалінае маткі...

Хадзілі чуткі, нібыта ён жыве разам з карузлікам, адстаўным цыркавым артыстам. Калі ў дзверы Паэтавай кватэры званілі, карузлік падстаўляў крэсла, каб дастаць да дзвярнога “вочка”, і доўга вывучаў наведніка, ацэньваючы, што з візіту можна мець і ці не аб’явіўся нязваны госць з мэтаю самому нечым разжыцца.

Казалі, у галодныя чорныя дні Паэт супольна з кватарантам праштудыяваў пісьменніцкі даведнік з датамі нараджэння творцаў. Вынікам быццам бы стаўся складзены гэтым дуэтам гадавы каляндар, згодна з якім Паэт у суправаджэнні карузліка пачаў у адпаведныя вечары заяўляцца да калег-літаратараў.

На шчасце, высветлілася, што такі каляндар сапраўды існаваў.


31

У адзін з позніх жнівеньскіх вечароў, а дакладней, у вечар таго дня, калі мама даўным-даўно ўпершыню пачула мой голас, я, паводле даўняе завядзёнкі, сядзеў пры пісьмовым стале. За вакном, у шатах старой ліпы раскашавала поўня: кунежылася ў яшчэ не кранутай золатам лістоце, вызірала з-за галінаў і зноў хавалася ў густой цёмна-зялёнай мярэжы.

Жонка і сыны паехалі ў адпачынак, і цішыня кватэры злівалася праз адчыненае вакно з цёплай вусцішшу нашага тады амаль загараднага зацішнага двара. Мае думкі выплывалі ў вакно насустрач поўні, а душа набрыньвала чаканнем. Відаць, кожнаму знаёмае такое адчуванне: вось зараз, няхай не праз імгненне, але не заўтра, а менавіта ў гэты прамежак часу, асаблівасць якога ты фізічна і метафізічна адчуваеш, павінна здарыцца штосьці важнае для цябе.

Пад вокнамі спынілася машына. Ляпнулі дзверы пад’езда - да кодавых замкоў і дамафонаў было яшчэ далекавата - і праз хвіліну нехта далікатна крануў гузік майго званка.

На парозе стаялі Паэт і карузлік. Паэт выглядаў прывідам самога сябе - прыцьмелыя вочы, рэдкія ўскудлачаныя валасы, трохдзённае шчацінне на бледным твары, нясвежая кашуля - аднак ён ствараў геніяльныя вершы, і астатняе было неістотным. Карузлік, наадварот, выдаваў франтам - ахайная фрызура, адпрасаваны брунатны гарнітурчык, пах добрай парфумы. Ён цырымонна пакланіўся: Вы дазволіце разлічыцца з таксістам? Я зразумеў: Колькі?

Пакуль карузлік спускаўся і вяртаўся, Паэт камечыў мяне ў абдымках. Ягоны кампаньён зухавата ляснуў абцасамі і заявіў, што далучаецца да віншаванняў. Але дзе шумная застоліца, у якую шафу схаваліся вакханкі? Я развёў рукамі. Нягледзячы на гэтую клаўнаду, не пакідала адчуванне важнасці перажыванага моманту.

Дзівосным чынам, як трусік з капелюша, у руках карузліка з нічога ўзнік мініяцюрны нататнік, якім па-гаспадарску завалодаў Паэт. Ён страпянуўся, зрабіўся сур’ёзным і, разгарнуўшы патрэбную староначку, абвясціў: “Поўня”!

Верш зайшоў у памяць адразу і назаўсёды застаўся ў ёй:

Жыве над кронай дрэва поўня,

начуе ў кроне дрэва птах,

ўглядаюцца сляпыя корні

ў зямную існасць па начах:

вось птах азваўся, як дзіцёнак,

вось знічка цемру апякла -

нібы з рукі упаў пярсцёнак,

калі забылася рука.

Жыве над кронай дрэва поўня,

святлом уросшы у зямлю -

там, дзе яна пусціла корні,

і я зямную мудрасць п’ю.

Брава! Брава! - галёкаў, падскокваючы ледзь не на вышыню свайго росту, карузлік, а я, не зводзячы вачэй з поўні, што канчаткова вылузалася з ліпавых галінаў, прыгаломшана маўчаў. Цяжка было зразумець, ці то Паэт звярнуў увагу на сённяшні небасхіл і падрыхтаваў выступ дома, ці напісаў верш ужо ў таксоўцы пад дыктоўку натхнення, ці то яшчэ раней неспасцігальным чынам дакрануўся да маёй таямніцы... Аднак верш прагучаў і зрушыў з месца каменьчык, які пагражаў ператварыцца ў лавіну. Ганарар для маэстра! - абвясціў наступны нумар карузлік і, зірнуўшы на гадзіннік, будзённа ўдакладніў: - Пасля поўначы прымаем натурай.

Мае запасы выявіліся надзвычай сціплымі: хлеб, кавалак вяндліны ды пляшка падараванага нямецкім калегам шнапсу. У лядоўні знайшлася і амаль поўная пластыкавая бутэлька кетчупу. Агульнымі намаганнямі стол сервіравалі вельмі хутка.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!
Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Уладзімер Арлоў

Уладзімер Арлоў - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Уладзімер Арлоў - Танцы над горадам"

Отзывы читателей о книге "Танцы над горадам", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.