» » » » Генрих Белль - Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)


Авторские права

Генрих Белль - Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Генрих Белль - Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Проза. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Жанр:
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








- Лухта, лухта, - перапынiла яго бабуля Блейзiк, - не хачу слухаць нiчога пра палiтыку цi пра мiжнародныя справы; мяне цiкавяць толькi мясцовыя навiны.

I Гуга чытаў далей:

- Бургамiстр горада ўшанаваў слыннага баксёра...

Час здзеклiва адцягваў выбух бяды; тым часам у рэстаране цiха звiнелi келiхi; на сталы ставiлiся срэбныя талеркi, пад узнёслую музыку пазвоньвалi фарфоравыя талеркi; у дзвярах, што мякка вярнулiся ў абабiтыя лямцам пазы, стаяў шафёр аўтобуса авiякампанii i жэстамi заклiкаў тых, хто ад'язджае, збiрацца хутчэй; парцье нервова зазiраў у свой нататнiк: "ад 18.30 зарэзерваваць нумар з боку вулiцы для пана М.; з 18.30 - двухмесны нумар для пана радцы Фэмеля з жонкаю, абавязкова з боку вулiцы; а дзевятнаццатай забраць на прагулку сабаку Кэсi з нумара 114"; толькi што якраз гэтай псiне панеслi яечню, згатаваную паводле спецыяльнага рэцэпта: цвёрды жаўток i мяккi бялок, а да яек - моцна засмажаныя кавалачкi каўбасы, i, як заўсёды, гэтая паскудная жывёлiна пачне грэблiва адварочвацца ад яды; госць у адзiнаццатым нумары спiць ужо дваццаць адну гадзiну i васемнаццаць хвiлiн...

- Менавiта так, шаноўная фраў, феерверк пачнецца праз паўгадзiны пасля захаду сонца; гэта значыць, недзе а палове восьмай; парад прыхiльнiкаў "Саюза змагароў" павiнен пачацца а дзевятнаццатай пятнаццаць; мне вельмi шкада, але я не магу сказаць Вам, цi пан мiнiстр будзе там.

Гуга чытаў голасам хлопчыка, толькi што адпушчанага са школы: "...Айцы горада ўручылi заслужанаму баксёру не толькi пасведчанне ганаровага грамадзянiна, але i залаты жэтон Марсiлiя, якi даецца толькi за самыя вялiкiя заслугi ў галiне культуры. Урачысты вечар скончыўся святочнай бяседай". Багатыя валацугi нарэшце пакiнулi вестыбюль; "калi ласка, панове, урачыстая вячэра левай апазiцыi адбудзецца ў блакiтнай зале... Hе, урачыстая вячэра правай апазiцыi - у жоўтай зале; дарогу паказваюць шыльды з надпiсамi, шаноўны пане; хто там левы, хто правы - па iх не вiдаць; у такiх рэчах найлепей цямiць Ёхэн: у яго беспамылковае чуццё, калi трэба вызначыць прыналежнасць да грамадскiх групаў; ён пазнае сапраўднага пана ў рызманах i пралетарыя ў самым шыкоўным гарнiтуры; ён бы адрознiў левую апазiцыю ад правай; у iх нават заказы меню не рознiлiся памiж сабой... ах, будзе яшчэ нейкая ўрачыстая вячэра - рады па нагляду за дзейнасцю Таварыства "Сас'етас"; у чырвонай зале, шаноўны, пане; ва ўсiх аднолькавыя твары, i ўсе будуць есцi на закуску амары пад маянэзам - i левыя, i правыя, i рада па нагляду; Моцарт - да закускi, Вагнер - да галоўных страў з густой падлiваю, джаз - да дэсерту; але, у чырвонай зале, шаноўны пане; чуццё Ёхэна не падманвае што да грамадскай прыналежнасцi, але ў iншых выпадках яно яму здраджвае. Калi ў гатэль першы раз прыйшла авечая капяланка, ён шапнуў: "Увага, гэта найвышэйшы клас", а калi потым прыйшла тая маленькая бледная дзяўчына з ускудлачанымi валасамi i толькi з сумачкай у руцэ i кнiжкай кiшэннага фармату пад пахай, Ёхэн сказаў: "Звычайная шлюндра": на што я адказаў: "Яна i праўда робiць гэта з кожным, але нiчога за гэта не бярэ значыць, яна не шлюндра"; Ёхэн запярэчыў: "Яна робiць гэта з кожным i бярэ за ўсё грошы" - i тут была яго праўда. Затое ў Ёхэна няма чуцця на бяду: калi потым аднаго разу да нас прыехала зiхатлiва-вясёлая бландзiнка з трынаццаццю валiзамi, я сказаў яму, калi яна заходзiла ў лiфт: "Паспрачаемся, што жывую мы яе ўжо не ўбачым", а Ёхэн не згадзiўся: "Ды ну, лухта, проста яна на некалькi дзён уцякла ад мужа", i хто, думаеце, меў рацыю? Я! Пiгулкi для сну i шыльдачка "Прашу не турбаваць" на дзвярах; яна спала дваццаць чатыры гадзiны, а потым у гатэлi пачалi шаптацца: "Нехта памёр... памёр у сто васемнаццатым нумары"; нiшто сабе гiсторыя, калi прыкладна а трэцяй дня тут паяўляецца крымiнальная палiцыя, а праз дзве гадзiны адсюль выносяць труп; нiшто сабе гiсторыя!

Фу, а гэта чыя такая пыса?! Шафа з аблiччам дыпламата, сто кiло жывой вагi, хада, нiбы ў ямнiка, i гарнiтур! Папахвае важнай асобай; ён трымаецца крыху ззаду, а дзве менш важныя асобы падыходзяць да прылаўка:

- Нумар, зарэзерваваны для пана М., калi ласка.

- Ах, зразумела: нумар дзвесце адзiнаццаць. Гуга, хадзем, завядзеш шаноўных паноў наверх.

I ўсе трое, тры цэнтнеры жывой вагi, спавiтыя ў ангельскае сукно, бясшумна паднялiся ў лiфце наверх.

- Ёхэн, Ёхэн, напрамiлы Бог, дзе ты быў аж да гэтай пары?

- Прабач, - адказаў Ёхэн, - ты ж ведаеш, што я амаль нiкуды i нiколi не пазнюся; асаблiва калi ведаю, што цябе чакаюць жонка i дзецi; але бачыш, калi справа датычыць галубоў, маё сэрца рвецца памiж абавязкамi сябра i абавязкамi заўзятага аматара галубоў; калi ўжо я выпусцiў у дарогу шэсць птушак, дык, натуральна, хачу, каб усе шэсць да мяне вярнулiся; але толькi пяць прыляцелi ў вызначаны час, a шосты вярнуўся толькi праз дзесяць хвiлiн, зусiм зняможаны; бедная iстота; ну, iдзi ўжо, калi хочаш яшчэ захапiць добрыя месцы глядзець феерверк, самая пара; ага, ужо бачу: левая апазiцыя ў блакiтным пакоi, правая апазiцыя ў жоўтым пакоi, рада нагляду за дзейнасцю Таварыства "Сас'етас" у чырвоным пакоi; яно ж вядома, канец тыдня; гэта куды менш цiкава, чым калi збiраюцца фiлатэлiсты альбо пiўныя магнаты; не бойся, з iмi ўжо неяк разбяруся, не буду занадта даваць волi сваiм пачуццям, хоць левай апазiцыi я з ахвотаю надаваў бы кухталёў, а правай апазiцыi i сябрам рады нагляду панапляваў бы ў закуску; ну, ты ж не хвалюйся: трымаць штандар фiрмы я буду высока; i тваiмi кандыдатамi ў самазабойцы таксама займуся; слухаю, шаноўная фраў, прыслаць Гугу а дзевятай гуляць у карты? Вядома ж, ён прыйдзе; ага, пан М. ужо тут? Гэты пан М. мне не падабаецца, хоць я яго яшчэ не бачыў; слухаю, шаноўны пане, шампанскае ў дзвесце адзiнаццаты i тры цыгары "Партагас Эмiнэнтэс"; пах цыгар дасць Вам магчымасць пазнаць iх! Божухна, а вунь iдзе ўвесь род Фэмеляў!

Дзяўчына, дзяўчына, што з табой зрабiлася! Калi я ўбачыў цябе першы раз пад час парада з нагоды кайзеравага вiзiту, маё сэрца забiлася iмклiвей, хоць я i ведаў, што гэткiя кветачкi не растуць дзеля такiх, як я; я прынёс чырвонае вiно ў нумар, дзе ты сядзела разам з татусем i мамуляю; дзетка, дзетка, хто б тады падумаў, што калi-небудзь ты зробiшся самай сапраўднай бабуляю з серабрыстымi валасамi, зусiм зморшчанай? Я б мог цябе адной рукою занесцi ў пакой i, далiбог, зрабiў бы гэта, калi б мне далi дазвол, але дазволу ў мяне няма, даражэнькая старая дзяўчына, а шкада, ты i сёння яшчэ прыгожая.

- Пане тайны радца, мы зарэзервавалi нумар 212 для Вас i Вашай шаноўнай жонкi... пардон, для Вашай шаноўнай жонкi i для Вас; багаж на вакзале? Hе? Што-небудзь прывезцi з Вашае кватэры? Таксама не трэба? Ах, толькi на дзве гадзiны, пакуль доўжыцца феерверк i парад "Саюза змагароў"? Вядома ж, у нумары будзе досыць месца шасцi асобам, вялiкi балкон, i, калi жадаеце, мы можам пасастаўляць разам ложкi. Hе трэба? Гуга, Гуга, завядзi шаноўных спадароў у нумар 212 i вазьмi з сабою картку вiн; маладых пана i паненак я правяду ў Ваш нумар сам; само сабою, пан доктар, бiльярдавы пакой зарэзерваваны для Вас i для пана Шрэлы; на гэты час я пашлю да Вас Гугу; напраўду, ён добры хлопец: палову дня вiсеў во на тэлефоне, накручваў ды накручваў Ваш нумар; мяркую, што ён ужо нiколi не забудзе анi Вашага нумара, анi нумара пансiяната "Мадэрн"; а чаму сёння ў "Саюза змагароў" парад? Дзень нараджэння якога-небудзь маршала - здаецца, героя Гузенвальда; мы зноў пачуем цудоўную песню: "Айчына, хiстаюцца ўсе твае апоры..."; ну, няхай сабе хiстаюцца, пане доктар. Што? Заўсёды хiсталiся? Калi б Вы мне дазволiлi выказаць мой асабiсты палiтычны погляд, я б сказаў: увага, калi апоры зноў пачнуць хiстацца; увага!

- Я ўжо калiсьцi тут стаяла, - прамовiла яна ледзь чутна, - i глядзела, як ты маршыруеш там, унiзе; то быў парад з нагоды прыезду кайзера ў студзенi 1908 года; надвор'е было як замоўленае кайзерам, даражэнькi: траскучы мароз - гэтак, здаецца, пiшуць у вершах; я дрыжала, хвалюючыся, цi вытрымаеш ты апошняе i самае цяжкае выпрабаванне - выпрабаванне вайсковай формай; на суседнiм балконе стаяў генерал i разам з бацькам, мацi i мною падымаў свой келiх; тады ты вытрымаў выпрабаванне, стары; не глядзi на мяне так пiльна... менавiта пiльна; ты гэтак нiколi яшчэ на мяне не глядзеў; пакладзi галаву мне на каленi, запалi цыгару i прабач мне, што я вось дрыжу: мне боязна... цi бачыў ты твар таго хлопца? Хiба ён не мог быць братам Эдыт? Мне боязна, i ты павiнен зразумець, што я яшчэ не магу вярнуцца ў нашу кватэру, магчыма, нiколi ўжо ў яе не вярнуся; не магу зноў увайсцi ў гэтае кола... мне боязна, куды больш, як даўней; вы, вiдавочна, папрывыкалi ўжо да гэтых твараў, а я пачынаю сумаваць па маiх цiхiх вар'ятах; хiба вы сляпыя? Хiба вас так лёгка можна падмануць? Яны заб'юць вас нават не за нейкi жэст рукi, не за кавалак хлеба з маслам - проста так! Hе трэба нават быць цёмнавалосым цi бялявым, не трэба нават паказваць метрыкi хрэсьбiнаў тваёй прабабкi... яны вас заб'юць, бо iм не спадабаюцца вашыя твары; хiба ты не бачыў плакатаў, якiмi залеплены сцены? Хiба вы паслеплi? Кажу табе, мой даражэнькi, яны ўсе пакаштавалi бычынага прычасця; дурныя як бот, глухiя як пень i страшэнна нявiнныя, як апошняе ўцелясненне быка; прыстойныя, прыстойныя... мне боязна, стары: нават у трыццаць пятым цi ў сорак другiм годзе я не пачувала сябе такою чужою сярод людзей; мажлiва, мне патрабуецца час, але ж не хопiць i стагоддзяў, каб прызвычаiцца да гэтых твараў; прыстойныя, прыстойныя - i нiзвання смутку на твары; што гэта за людзi, зусiм без смутку? Дай мне яшчэ кiлiшак вiна i не глядзi падазрона на маю сумачку: вы ведалi лекi, але ўжыць iх мушу я сама; у цябе чыстае сэрца, i ты не можаш сабе ўявiць, колькi лiха ёсць на гэтым свеце; а я патрабую сёння ад цябе яшчэ адну вялiкую ахвяру: не праводзь сёння ўрачыстае вячэры ў Кронэравай кавярнi, разбуры гэту легенду, не заклiкай сваiх унукаў апляваць твой помнiк, а зрабi так, каб помнiка не было; сыр з папрыкай табе ж нiколi не быў смачны... няхай кельнеры i пасудамыйкi сядуць за святочны стол i зжаруць тваю святочную вячэру; мы застанемся тут на балконе, атрымаем асалоду ад летняга вечара ў сямейным коле, вып'ем вiна, паглядзiм феерверк i парад "змагароў"; супраць чаго яны змагаюцца? Цi магу я патэлефанаваць у Кронэраву кавярню i адмовiцца ад святочнай вячэры?


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Генрих Белль

Генрих Белль - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Генрих Белль - Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.