» » » » Алесь Жук - Зоркі над палігонам


Авторские права

Алесь Жук - Зоркі над палігонам

Здесь можно скачать бесплатно "Алесь Жук - Зоркі над палігонам" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Алесь Жук - Зоркі над палігонам
Рейтинг:
Название:
Зоркі над палігонам
Автор:
Издательство:
неизвестно
Год:
0101
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Зоркі над палігонам"

Описание и краткое содержание "Зоркі над палігонам" читать бесплатно онлайн.








На ганку прыпыніўся, уважліва паглядзеў на Карповіча.

— Пасля інстытута? Планы, вядома, былі іншыя? Давялося ісці ў войска?

Карповіч згодна кіўнуў галавою.

— Што ж, не ўсе хочуць быць вайскоўцамі... А як служыць думаеш? Абы адслужыць? Ці чэсна, з усёю аддачаю? Так, каб ты камандзірам быў і мне памочнікам, каб мне не выхоўваць яшчэ і камандзіра ўзвода...

Капітан уважліва паглядзеў на Карповіча, Карповіч не чакаў такога пытання, збянтэжыўся.

— Не думаў яшчэ пра гэта.

— Падумай, Міша. Мне здаецца, што ў нас будзедобрая служба. 3 панядзелка ў вас пачнуцца зборы. Глядзі, вазьмі ад іх усё, што можна, каб потым перад салдатамі не губляўся і няёмка не было з-за свае недасведчанасці. Рота сёння ў нарадзе. Старшына там у ружпарку наводзіць парадак. Схадзі пазнаёмся са старшыной. У мяне дзяжурства, павінен быць тут.

Раманаў падаў Карповічу руку, усміхнуўся.

— А Вялічку ты правучыў. Ён у нас з першага дня заявіў, што сгане генералам. Але, відаць, не з таго боку пачаў. 3 такіх хлопцаў не бывае ні генералаў, ні добрых сяброў. Трэба людзей паважаць...

Карповіч не спяшаўся ісці да казармы, прыглядаўся да тэрыторыі. Заасфальтаваныя, чысценька падмеценыя сцяжынкі з пабеленымі вапнаю бардзюрамі, акуратна пастрыжаныя кусцікі збоч. Перад казармаю гонкія высокія сосны з пабеленаю карою — як і ў маладых дрэўцаў, прывязаных да калоў.

Казарма, трохпавярховая будыніна, свежа і нядаўна пафарбаваная ў жоўгы колер, вялікія, светлыя вокны.

Па лесвіцы са стаптанымі прыступкамі Карповіч зайшоў на другі паверх, адчыніў дзверы. Насупраць іх стаяў ля тумбачкі днявальны.

Карповіч казырнуў днявальнаму ў адказ на прывітанне і запытаўся:

— Дзе старшына роты?

— Вось тут.

Днявальны паказаў рукою на прачыненыя дзверы.

Старшы сержант, высокі, шыракаплечы хлопец, крыху касалапы, як мядзведзь, узяў пад казырок, назваўся:

— Старшына роты старшы сержант Паддубны!

— Лейтэнант Карповіч.

— О, дык разам служыць будзем! Вы ж яшчэ на зборы пойдзеце?

Старшына прыязна ўсміхнуўся лейтэнанту. Карповіч падумаў, што тут, аказваецца, пра яго ведаюць ужо і чакаюць. Два салдаты, якія наводзілі парадак у пірамідзе, уважліва прыглядаліся да новага афіцэра, усё роўна як хацелі зразумець — які ж ён, гэты новы камандзір?

— Мне, таварыш старшы сержант, трэба пару памочнікаў, каб прынесці са склада сваю амуніцыю.

— Можам і цэлае аддзяленне даць, калі патрэбна,— засмяяўся Паддубны.— Пачакайце крыху, таварыш лейтэнант, мы хутка скончым тут, і Гасанаў з Папком дапамогуць вам. Нашы сёння ўсе ў нарадзе. Паглядзіце пакуль што, як мы жывём.

Карповіч выйшаў на калідор, зайшоў у казарму. Роўненькія рады ложкаў, акуратна засланых, пастаўленыя ўздоўж праходу табурэткі, чыста, свежа вымытая падлога. У канцы казармы на сцяне, на спецыяльным стэндзе, вялікі разграфлены ліст — расклад заняткаў. Ціха, светла, толькі гулка разносяцца крокі.

Карповіч вярнуўся на калідор, адчыніў дзверы ў ленінскі пакой. Гэтаксама ціха, светла. Акуратна пастаўлены сталы і крэслы, быццам ніхто ніколі і не кратае іх з месца. Сцены ўвешаны плакатамі, дыяграмамі, лозунгамі; ведамасць уліку паспяховасці салдат са слупкамі лічбаў, дзе вынікі за месяц напісаны чырвоным алоўкам...

Карповіч прайшоў да стала, сеў на крэсла, як настаўнік у пустым класе.

Хто яны і якія яны, гэтыя людзі, салдаты, якім ён хутка будзе камандзір, якіх ён будзе вучыць і з якімі разам будзе рабіць нялёгкую вайсковую работу, якая называецца кароткім і мужным словам — служба?

I трывога варухнулася ў сэрцы — а ці зможа ён, ці ведае вайсковую справу так, каб вучыць салдат?

Цяпер толькі Карповіч зразумеў, як дарэчы зборы перад пачаткам службы. Трэба аднавіць у памяці ўсё тое, што некалі вывучалася, каб веды былі свежыя і трывалыя.

— Ну як, таварыш лейтэнант? Парадак у нас? Вось вам у дапамогу два гвардзейцы,— сказаў старшына, зайшоўшы ў пакой.

Салдаты ўважліва глядзелі на афіцэра.


РАЗДЗЕЛ 2


— Узвод! У напрамку асобнага дрэва, да бою — наперад! — працягла і хрыпла скамандаваў маёр Бялоў і зірнуў на гадзіннік.

I адразу ж коратка прагучалі каманды камандзіраў аддзяленняў:

— Другое аддзяленне — за мною!

— Трэцяе аддзяленне — за мною!

Карповіч перахапіў аўтамат у правую руку, бег у калоне, потым, калі аддзяленне рассыпалася ланцугом, узяў аўтамат напагатове і подбегам — наперад, туды да адзінокага дрэва, дзе займаў абарону «вораг».

Прыпякала ў плечы вераснёўскае сонца, было душна, і пот засцілаў вочы. Суха казытала ў роце ад пылу, які выбівалі боты з сухое, цвёрдае, парослае рэдкім метлючком і конскім шчаўем палігоннае зямлі.

— Не збаўляць, не збаўляць тэмп наступлення! Наперад!

Ужо другую гадзіну вучэбнае афіцэрскае падраздзяленне трэніруецца ў наступленні. Кожны афіцэр ідзе ў гэтым вучэбным баі на месцы салдата. Потым кожны на асобных этапах будзе ў ролі камандзіра ўзвода.

Маёр не адстае ад афіцэраў. Намнога старэйшы за іх, таўставаты, з жывоцікам, ён быццам і не стамляецца за дзень, і пацее менш, чым яны. I цяпер, калі многія на хаду расшпільваюць верхнія гузікі куртак, маёр зашпілены на ўсе гузікі, прытрымліваючы рукою палявую сумку, падганяў узвод:

— Наперад, наперад, таварышы афіцэры! Трымайце тэмп!

За паўтара месяца Карповіч прывык да палявых заняткаў, уцягнуўся і пад вечар не адчувае стомы, як першымі днямі. Ды і прывыкаць яму было не вельмі цяжка: шчуплы сам, прывыклы многа хадзіць і не стамляцца, ён лёгка прывыкаў да жорсткага, разлічанага па гадзінах вайсковага раскладу.

I таму Карповіч не меў злосці на палявыя заняткі па такгыцы, хоць і згаджаўся з думкаю, што ім, афіцэрам, неабавязкова гойсаць па полі, але маёр гаварыў, што гэта аснова пяхотнага майстэрства, якое набываецца не ў класах, а непасрэдна на палігоне. Адна справа паслухаць і намаляваць на паперы, а іншае — прайсці сваімі нагамі па зямлі, разгарнуцца ў ланцуг, атакаваць «ворага», гнаць яго перад сабою. А потым замацавацца на занятым рубяжы і гэтак жа, як і салдату, спачатку акапацца лежачы, потым зрабіць акопчык глыбей, а потым выкапаць акоп поўнага профілю, злучыць акопы траншэяй. Зрабіць гэтак, як робіць салдаг. А ў ролі камандзіра арганізаваць абарону, сістэму агню, назіранне...

Пакуль засвойвалася няхітрая, на першы погляд, але няпростая і нялёгкая навука, ад поту і ад сонца выліняла на плячах палявая куртка, не адзін раз давялося памяняць набойкі на абцасах.

Дарма, што спачатку здавалася, не хопіць сілы дахадзіць да канца дня. 3 цягам часу Карповіч адчуў, што ўвесь ён, усё яго цела стала намнога здароўшым, лёгкім, трэніраваным. Цяпер яму хапала ўжо ночы, каб адпачыць.

— Падрыхтаваць гранаты! Гранатамі — агонь!

Голас маёра прагучаў, здавалася, на ўвесь палігон, нібыта ўзвод наступаў не ў мірнай палявой цішыні, а пад несупынным грукатаннем варожых стрэлаў і выбухаў.

Каманду паўтаралі камандзіры аддзяленняў.

Карповіч выхапіў з гранатнае сумкі невялічкую зялёную, быццам кансервавая бляшанка, ручную гранату, двума пальцамі стуліў разагнутыя вусікі чакі і вырваў кальцо, прыціснуўшы засцерагальны рычаг. Разам з усімі размахнуўся на поўнае плячо, кінуў гранату і ўвесь напружыўся ў чаканні выбуху, насунуўшы каску на вочы, закрычаў «ура!», ірвануўся наперад, у «закіданую» гранатамі траншэю.

Адзін за адным скаланалі цішыню выбухі. Тоненька, нібыта і бяскрыўдна, прасвісталі асколкі. У душнаватым палынова-гаркавым паветры запахла ўзарваным толам, востра і трывожна.

— Узвод, у лінію — марш!

У адно імгненне не стала ланцуга, і калоны аддзяленняў пасля наступнае каманды зліліся ў невялічкую ўзводную калону.

Маёр даў каманду спыніцца, разысціся.

Перадых...

Карповіч расшпіліў куртку, адышоўся крыху ўбок, лёг на зямлю і заплюшчыў вочы. Здавалася, што ляжыць ён не на зямлі, а на хвалях, і хвалі пагойдваюцца, нясуць яго некуды. А халаднаваты ветрык студзіць твар.

Горача, штуршкамі пульсавала ў целе кроў.

Карповіч заплюшчыў вочы і павярнуў да сонца твар.

Карповіч падумаў, што прывык ужо да жыцця ў прасторнай казарме, з гэтакімі ж самымі, як і ў салдат, тумбачкамі ў галавах пры ложку і з табурэткамі ў нагах.

I шырока разгорнуты на сцяне расклад заняткаў, і раніцою пабудка ў адзін і той жа час.

— Зборы, пад'ём!

— Аддзяленне, гіад'ём! — камандуе Лёня Сабанееў, сярэдняга росту хлопец. Ён прызначаны камандзірам аддзялення, у якім Карповіч.

Карповічу падабаецца пад гэтую вясёлую каманду — Сабанееў заўсёды камандуе неяк весела — рыўком адкідаць коўдру, усхоплівацца на ногі і рапартаваць:

— Ёсць пад’ём!

— Узвод, выходзь строіцца!

Сабанееў чакае аддзяленне на дварэ. I калі выходзяць усе, строяцца ў калону, камандуе:

— За мною шагам марш!


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Зоркі над палігонам"

Книги похожие на "Зоркі над палігонам" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Алесь Жук

Алесь Жук - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Алесь Жук - Зоркі над палігонам"

Отзывы читателей о книге "Зоркі над палігонам", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.