» » » » Алесь Марціновіч - Былое, але не думы


Авторские права

Алесь Марціновіч - Былое, але не думы

Здесь можно скачать бесплатно "Алесь Марціновіч - Былое, але не думы" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая старинная литература. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Былое, але не думы
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Былое, але не думы"

Описание и краткое содержание "Былое, але не думы" читать бесплатно онлайн.








Каштавала мне нерваў тая вучоба! Яшчэ якіх нерваў каштавала. Толькі што нарадзіўся ў мяне другі сын. Жонка просіць, каб дапамагаў. Пасля работы стамляюся як ніколі, бо ноччу з-за плачу малога не высыпаюся. А тут яшчэ гэтыя заняткі. Праўда, на іх я надта і не хадзіў. Тым больш, што праз некаторы час з адным музыкальным крытыкам, які таксама рыхтаваўся стаць «марксістам-леніністам», знайшлі прымальнае выйсце. Пачалі заняткі наведваць па чарзе, адзін аднаго адзначаючы.

У час жа заняткаў чым толькі не займаліся: і штосьці чыталі, і красворды разгадвалі, і нават пісалі свае матэрыялы. Выкладчыкі, якія на падобным навучанні зубы з’елі, ставіліся да ўсяго спакойна і з разуменнем. Для іх галоўным было адчытаць чарговую лекцыю і спраўна атрымаць свой заробак.

Аднак аднойчы з’явіўся ў нас новы выкладчык. Штосьці па эканоміцы чытаў, якая, зразумела, мне, як і, дарэчы, шмат каму іншаму неабходна была, як таму сабаку мыш. Выкладчык жа той, які перабраўся нядаўна ў Мінск з нейкага абласнога цэнтра, быў ці то наіўны, ці то палахлівы. Хоць, бадай, у ім спалучалася і тое, і другое, у чым я хутка ўпэўніўся, калі ён пачаў сваю чарго­вую лекцыю, а кожны з нас заняўся сваёй справай. Іншыя выкладчыкі рабілі выгляд, што нічога не заўважаюць, а гэты пачаў хадзіць паміж радамі.

Падыходзіць да мяне. Я спакойна чытаю газету, нібыта поруч нікога і няма. Ён жа, не адыходзячы, працягвае лекцыю, даючы зразумець, што я павінен адкласці газету ў бок. Але я працягваю рабіць выгляд, што ні пра што не здагадваюся. Нарэшце, ён не вытрымлівае.

— Вы хіба не збіраецеся здаваць экзамен? — пытаецца ў мяне.

— Канечне, — адказваю з такой рашучасцю, быццам гатовы зрабіць гэта хоць зараз.

— І як вы будзеце здаваць? — дапытваецца ён.

— А гэта ўжо ад вас залежыць, — спакойна кажу я, нават не ўзняўшы голаву.

Да яго, мабыць, даходзіць бессэнсоўнасць гэтага дыялогу, бо, нічога больш не сказаўшы, пайшоў да свайго стала, называючы нейкія лічбы — лекцыя працягвалася.

Вучоба прабегла непрыкметна, прыйшоў і час здаваць экзамены. Сталася так, што першы экзамен я здаваў менавіта яму. Пры тым нечакана для сябе. Атрымалася так, што прапусціў заняткі два разы запар, таму і не ведаў, што курс лекцый ужо прачытаны. Як нічога і не было спяшаюся ў знаёмую аўдыторыю. Захожу і — вачам сваім не веру: у ёй сядзіць за сваім сталом толькі адзін гэты выкладчык.

— А дзе астатнія? — пытаюся ў яго.

— Падыдуць, — адказвае ён, — вы што, не ведаеце, што сёння экзамен?

Давялося прызнацца, што гэта сапраўды так. Ён, зразумела, чакаў, што я

запытаюся, калі можна будзе прыйсці здаваць іншым разам, аднак падобны варыянт у мае планы не ўваходзіў

— То можна здаваць? — пытаюся.

— Як здаваць? — ён паглядзеў на мяне такімі вачыма, што мне ажно шкода яго.

Падумаць толькі: ёсць жа наіўныя людзі, якія ўсур’ёз вераць, што мне, які адправацаў на той час у «ЛіМе» амаль трыццаць гадоў, неабходны веды па эканоміцы. Але, канечне ж, прамаўчаў. Толькі, уважліва паглядзеўшы на яго, даўшы зразумець, што ўспрымаю яго разумным чалавекам, нібыта сам сабе сказаў:

— І які білет лепей узяць?

Ён на гэта нічога не адказаў. Я ж узяў першы білет, што патрапіўся мне пад руку, і нават не чытаючы, што ў ім напісана, усміхнуўся:

— Я працую ў газеце «Літаратура і мастацтва». Літаратура і мастацтва, — паўтарыў я.

— Разумею, — адказаў ён.

Да яго нарэшце дайшло, што мне ўся гэтая эканоміка, як зайцу стоп-сігнал. Мы пагаварылі з ім крыху на «отвлеченныя темы» і разышліся так, як разыходзяцца людзі, якія разумеюць адзін аднаго з паўслова. Усё ж я не даацэньваў гэтага выкладчыка. Ён аказаўся чалавекам разумным. Вельмі разум­ным: у маёй залікоўцы з’явілася першае «выдатна». Дарэчы, не дурнейшымі былі і іншыя выкладчыкі. Таму і атрымаў я дыплом аб заканчэнні ўніверсітэта марксізму-ленінізму з адзнакай. Гэтак высока былі ацэнены веды яшчэ аднаго журналіста з нашай групы. На жаль, яго ўжо няма ў жывых. Грошы таленавітага чалавека загубілі. Заняўся нейкім ценевым бізнесам і яго забілі ў Ялце ці ў нейкім іншым паўднёвым горадзе. Відаць, грошы не падзялілі. На шчасце, я бізнесам не займаюся...

Пытанне аб прыёме мяне ў рады КПСС, праўда, канчаткова вырашылася яшчэ да заканчэння мною ўніверсітэта марсізму-ленінізму. Праходзячы навучанне ў ім, я, канечне, думаў, што ніякіх праблем з гэтым не будзе. Але гэта я так думаў. Дарэчы, гэтаксама меркавалі галоўны рэдактар В. і сакратар партыйнай арганізацыі П. Аднак у кіраўніцтве СП БССР знайшліся і тыя, хто не асабліва радаваўся такой маёй перспектыве. Пра што я і даведаўся ад П. Праўда, ён жа і запэўніў, што ўсё будзе ў парадку. Маўляў, В. перагаварыў з Нічыпарам.

Гэта быў адзін з тых галоўных рэдактараў П., які ўзначальваў «ЛіМ» яшчэ да маёй працы ў штотыднёвіку. Гэты Нічыпар, як сказаў сакратар партыйнай арганізацыі, хоць і без асаблівай ахвоты, але згадзіўся падтрымаць маю кандыдатуру. Першы ж сакратар праўлення СП БССР Г. павінен прыслухацца да меркавання В.

— Так што тэрмінова збірай рэкамендацыі, — сказаў П.

— Як тэрмінова? — удакладніў я.

— Дзень-другі і каб былі.

Часу — у абрэз. Першым, да каго звярнуўся, быў вядомы паэт Браніслаў Спрынчан. Браніслаў Пятровіч, не вагаючыся, згадзіўся даць рэкамендацыю. Толькі перапытаў:

— Чаму раней не звярнуўся?

— Не ад мяне залежала.

— Не хвалюйся, — адказаў ён і слова сваё стрымаў, назаўтра неабходная рэкамендацыя для ўступлення ў рады КПСС была ў мяне на руках. А вось яшчэ з адной выйшла праблема.

Ніколькі не сумняваўся, што яе дасць той паэт С., з якім столькі працавалі ў «ЛіМе». Я шмат яму дапамагаў з адказамі пачынаючым аўтарам. У «ЛіМ» на той час лістоў прыходзіла шмат, асабліва актыўнасць праяўлялі тыя, хто спрабаваў пісаць вершы. Менавіта спрабаваў, бо пераважалі такія творы, якія пры ўсім жаданні нельга прапаноўваць у друк. За тыдзень-другі такіх гора-аўтараў набіраўся не адзін дзясятак. Кожнаму неабходна было своечасова адказаць. З гэтым у той час было строга. Таму С., узяўшы кіпу канвертаў, заходзіў да мяне ў кабінет.

— Зноў назбіралася. З мяне належыць, — гэта гучала, як пароль.

Я садзіўся за пішучую машынку. Працэс адказаў у нас быў даўно настолькі адрэгуляваны, што працавалі, быццам вопытныя рабочыя ля канвеера. Там неабходна хутка ўставіць чарговую дэталь у неабходнае месца, а нам гэтаксама хутка адказаць чарговаму аўтару. Тэкст быў па сутнасці адзін і той жа. Прыкладна такі: «Вялікі дзякуй за ўвагу да нашай газеты. Вельмі прыемна, што спрабуеце сябе ў літаратуры. На жаль, пакуль што вашы творы слабыя ў мастацкіх адносінах. Больш чытайце сапраўднай літаратуры. З павагай загадчык аддзела літаратуры С.». Толькі ўверсе ставілася ў залежнасці ад прозвішча аўтара: «Шаноўны тав. Іваноў», ці «Шаноўны тав. Сідараў» і г. д.

Праўда, аднаму аўтару, які вельмі ўпадабаў пісаць вершы, прысвечаныя Брэжневу, даводзілася адказваць крыху інакш. Тэма ж далікатная, чаго добрага паскардзіцца ў ЦК КПБ. А пасля такога адказу паспрабуй паскардзіся: «Паважаны тав. Іваноў! Вельмі прыемна, што Вы прысвячаеце свае творы Генеральнаму сакратару ЦК КПСС Л. І. Брэжневу. Сапраўды, Леанід Ільіч сваёй дзейнасцю на карысць партыі і краіны заслугоўвае такой высокай пашаны. Зразумейце, аднак, нас правільна. Паколькі тэма гэтая на дзіва адказная, хацелася б, каб, дасягнулі большага майстэрства, пераканальнасці. З павагай.»

Пасля гэтага, зразумела, як кажуць, пайшла пісаць губерня. Гэты Іваноў дасылаў нам чарговыя вершы, прысвечаныя любімаму Леаніду Ільічу. Мы давалі чарговыя адказы. І ніводзін бок не заставаўся ў крыўдзе.

Адным словам, я думаў, што С., не задумваючыся, дасць мне рэкаменда­цыю. На жаль, памыліўся ў ім. Як, дарэчы, памыляўся ў многіх людзях. Як і цяпер працягваю памыляцца. Пачуўшы аб маёй просьбе, С. пачаў нешта казаць наконт таго, што вельмі заняты. Я разумеў: чалавек ён быў не тое, што асцярожны, а нейкі нерашучы.

Я не стаў угаворваць. Дый не стаў доўга шукаць яшчэ каго-небудзь, хто даў бы мне рэкамендацыю. Як не хацелася мне адрываць ад работы шаноўнага Івана Пятровіча Шамякіна, патэлефанаваў яму.

— Алесь, з задавальненнем зраблю гэта, — пачулася ў трубцы.

— Калі зайсці? — пытаюся.

— З’езджу ў Маскву, вярнуся, то і заходзь.

— Але мне трэба тэрмінова.

— Тады пішы і прынось на подпіс.

С. вагаецца, а народны пісьменнік Герой Сацыялістычнай Працы гатовы дапамагчы не задумваючыся.

— Дзякую, Іван Пятровіч, — кажу. — Але ў мяне не атрымаецца. Вопыту не маю ў напісанні.

— То што рабіць? — задумаўся Шамякін.

— Хуценька накід, Іван Пятровіч, зрабіце, — падказваю, — а я забяру і перадрукую і прынясу вам на подпіс

Шамякін згадзіўся, толькі запытаўся:

— А якую-небудзь грамадскую нагрузку ў Саюзе маеш?

— Член групы народнага кантролю.

— Гэта добра.

Праз колькі часу чарнавы варыянт рэкамендацыі быў у маіх руках. Берагу яго як рэліквію: не ў кампартыі справа, — была яна і няма яе, а дарагая для мяне гэтая рэкамендацыя тым, што гэта яшчэ адно сведчанне таму, наколькі Іван Пятровіч Шамякін быў не толькі выдатным пісьменнікам, а і цудоўным чалавекам. Не магу не прывесці яе цалкам:


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Былое, але не думы"

Книги похожие на "Былое, але не думы" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Алесь Марціновіч

Алесь Марціновіч - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Алесь Марціновіч - Былое, але не думы"

Отзывы читателей о книге "Былое, але не думы", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.